• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    У адным кантэксце з Дзяніскавічамі аднойчы згадваюцца яшчэ тры адносна недалёкія вёскі, прыналежныя Радзівілам, Колкі, Лактышы і Морач. Яны мелі меншае значэнне, чым Дзяніскавічы. Але і там нярэдка адбывалася паляванне. Іх успамінае А. Бартэльс у сувязі з князем, ардынатам Клецкім
    і Давыдгарадоцкім Юзафам Радзівілам (1736-1813). Ён, па словах аўтара нарыса, у свой час найлепшы з паляўнічых, напрыканцы жыцця пакінуў любімае хобі з прычыны неадпаведнага для яго стану здароўя. Але не перастаў цікавіцца падзеямі паляванняў, якія ладзіліся ў наваколлі названых вёсак. Дзеля аператыўнасці князь прыдумаў забаўку: расстаўляў на адлегласці чалавечага голасу прыгонных сялян і яны па ланцужку перадавалі пытанні з Радзівілімонтаў, дзе гаспадар мог баляваць з гасцямі, і адказы ад непасрэдных паляўнічых пра поспехі і няўдачы. Інфармацыя паступала, калі верыць А. Бартэльсу, з хуткасцю “dzisiejszego telegrafu elektrycznego”1 [131, s. 43].
    У цэлым наяўнасць некалькіх назваў ваколдзяніскаўскіх паселішчаў у паэмах А. Бартэльса гаворыць пра добрую абазнанасць аўтара як у мясцовых населеных пунктах, так і мясцовых лясах.
    & W &
    Яшчэ болей падкрэслівае веданне паэтам азначанай геаграфіі фігураванне ў творах драбнейшых мясцін урочышчаў:
    ... Lasy, biota, k^py, Przyjaciele moi starzy...2
    [8, c. 19]
    Па ступені цеплыні адносіны да іх не саступаюць любові да роднаага сяла Дзяніскавічы. Прычым для лірычнага героя яны адушаўлёныя: у польскай мове множны лік дазваляе выказацца менавіта ў такой форме (“przyjaciele moi starzy”). Гэтаксама, як і да сяла «пачатку свету», схіляецца А. Бартэльс у вітанні найбольш улюбёных мясцін:
    1 Пераклад: «сённяшняга электрычнага тэлеграфа».
    2 Пераклад: «Лясы, балоты, купіны, / Мая старыя прыяцелі». У дадзеным выпадку перакладчык В. Гардзей адышоў ад літаральнага сэнсу, таму яго прыводзім праз падрадковік.
    Teraz witam was ost?py, Uroczyszcza stare, Wszak wzrok moj nie calkiem t?py, I sluchu jest w miar?...
    Цяпер я вітаю вас, пушчы, Урочышчы, нетры свае. Напраўду, то зрок мой відушчы I слых мой яшчэ не здае...
    [8, с. 19]
    Паэт радуецца за іх за сваіх сяброў з той прычыны, што да іх яшчэ не дабраліся «хцівыя сякеры» і «злавеснае шыпенне лакаматыва». Ён прызнаецца, што помніць усіх (“znam was wszystkie ро nazwisku»”1). Асабліва родных А. Бартэльс называе пайменна. Самыя цёплыя ўспаміны і пачуцці да пэўных урочышчаў звязаны з паляваннямі. А. Бартэльсу было мала роўных у гэтай справе. Яго асноўныя поспехі адбыліся менавіта на азначанай мясцовасці:
    Tez u ciebie bor, starzyna, Ost?pie ty Hradki, I ten mech, to nie nowina, I te na mchu kladki.
    Znam was wszystkie po nazwisku, Dia ucha tak milem, Wszak podobno na Izbisku Niedzwiedzia zabilem,
    I znajome mi Lesiszcze, Gluszcow jak slowikow, I slawne Dziereminiszcze Z niedzwiedzi i dzikow.
    W Kremcach slawny tok cietrzewi, Oj tok to nie lada:
    Jak si? zlec^, sam czlek nie wie, Jaka z niemi rada...
    Par trzydziesci tego najmniej, Pal tylko, nabijaj,
    I pal znowu, lecz przynajmniej Samice omijaj...
    Таксама згадаліся Градкі Глухі, сівы бор-старына.
    У мох паўрастаныя кладкі, Дый мох сам хіба навіна!
    Па назвах, з дзяцінства мне мілых, Згадаў я і вас не забыў.
    Мядзведзя чартоўскае сілы Я тут, на Ізбіску, забіў.
    Знаёмае надта Лясішча, Глушцоў там нібы салаўёў.
    Ды помнае Дзерамінішча Ого кацалапых, дзікоў!
    У Крэмцах жа цецеруковы Адвеку нялічаны ток.
    Зляцяцца, а лоўчы талковы He ступіць ні ўперад, ні ўбок.
    Пар трыццаць... Заквохчуць цяцеры Тут стрэльбу трымаць адно знай.
    Страляй, ды, па меншае меры, Цяцеру не забівай.
    [8, с. 19]
    1 Пераклад: «ведаю вас усіх па імені».
    Як бачым, пяць мікратапонімаў Ізбіск, Лясішча, Дзерамінішча, Крэмцы у паэму пранікаюць менавіта з кантэксту ці не самай папулярнай шляхецкай забавы. Між тым аўтар нават у хвіліны светлага суму па даўно мінулых днях дзяцінства і маладосці ды па сваіх колішніх зухаватых поспехах не забываецца пра культуру палявання, калі трэ было шкадаваць самак, наогул берагчы прыроду.
    Адметна, што названыя мікратапонімы канцэнтруюцца ў паэме «Дзяніскавічы». Па-за ёю ў вершаваных творах вялікай формы А. Бартэльса намі адшукана толькі дзве новыя дзяніскаўскія назвы Нівішча («Палескі тыдзень») і Лісішча («Летнія і асеннія паляванні»).
    Разам з тым, акрамя Ізбіска, тыя самыя, што і ў «Дзяніскавічах», урочышчы фігуруюць у «Летніх і асенніх паляваннях». Апошняя паэма пісалася ўжо ў Кракаве. Але, па ўсім бачна, сэрца аўтара моцна настальгіравала, тужыла па родным куточку.
    Дзеля лакалізацыі названых мясцовасцей намі выкарыстаны комплекс крыніц: самі тэксты твораў, даўнія мапы і ўспаміны дзяніскаўскіх старажылаў. У адным выпадку дапамагло асабістае веданне.
    Апошняе спрычынілася да ўрочышча Ізбіск. Яно знаходзіцца кіламетраў пяць на паўночны ўсход ад Дзяніскавіч (гл. мал. 7.3). Сёння яно шырока вядомае і ў народзе называецца ў мінімальна змененым варыянце Ізбійск або Ізбійскі Бор. Рэч у тым, што мясціна здаўна лічылася святой. Туды прыходзілі маліцца, часта пасля пакідаючы стужкі на дрэвах. У XXI ст. там узвялі праваслаўную Свята-Успенскую царкву (прычым навабудам, дарэчы, сапсавалі аўтэнтычнасць векапомнай святыні). Назва магла ўзнікнуць у сувязі з нейкімі адносінамі да невялікага, ці не ў адзін двор пасялення за які кіламетр на ўсход ад Дзяніскавіч з найменнем «Ізба» (гл. мал. 7.3).
    Лёгка таксама было вызначыць месцазнаходжанне так мілых сэрцу аўтара Градак. 1 паводле згадак, і на мапах
    (гл. мал. 7.3) яны, існуючы па дзень сённяшні, размясціліся кіламетраў чатыры на поўдзень ад Дзяніскавіч. Ва ўспамінах нават прадпрымаецца спробы этымалогіі назвы ўрочышча: «Месца “гарыстае”, нагадвае грады, што робяць сяляне ў агародах» [102]. Урочышча дзеліцца на дзве часткі Дальнія і Бліжнія Градкі. 3 кантэксту паэмы А. Бартэльса вынікае, што там ляжала грэбля (вяла ў бок Чучавіч). Аўтар заўважае змены, хаця і са шкадаваннем: няма колішніх кладак замест іх болын надзейныя бярвенні.
    Складаней было з іншымі мясцінамі.
    Як аказалася, урочышчы Лясішча і Дзерамінішча, а таксама Лісішча не займелі гонару (у адрозненне ад Мар’янава, Ізбіскага бора ці нават Градак) часта трапляць пад увагу картографаў. He ўсе захаваліся яны і ў памяці мясцовага люду. Аднак на той жа мапе (гл. мал. 7.3) відаць, што Лісішча знаходзіцца за Ізбіскім борам, адразу на ўсход за ім. Відавочна, што назва ўзыходзіць да ліс, якіх там было нямала. Гэта пацвярджаецца і А. Бартэльсам. Паэт расказвае пра магчымыя планы аблавы аднаго з таварышаў па паляванні на таго беларускага пушнога звера:
    ...Na miejscu Sojki on z samego ranka Takby si? rozporzqdzil, azeby naganka Poszla na sam poczqtek juz nie od Lisiszcza, Ale przez Kremce, Hradki do Dziereminiszcza...1
    [137, s. 137]
    Акрамя ліс y тым паляўнічым кантэксце фігуруюць i рабчыкі, а таксама большыя аб’екты панскай забавы дзікі і мядзведзі. Значыць, мясцовасць урочышча ўвогуле славілася дзічынай.
    Яшчэ адна мясціна з паэмных твораў А. Бартэльса мае сугучную , але этымалагічна адрозную назву адметнае глуш-
    1 Пераклад: «...На месцы Сойкі ён быў з самага ранку, / Так быў распарадзіўся, каб пагоня / Пайшла з самага пачатку ўжо не ад Лісішча, / Але праз Крэмцы, Градкі на Дзярамінішча...»
    цамі Лясішча (пра гэта гаворыцца ў адной з прыведзеных вышэй цытат). Урочышча знаходзіцца на дыяметральна супрацьлеглым баку вёскі Дзяніскавічы ад Лісішча (гл. мал. 7.3) паводле інфарматараў, кіламетраў восем на поўдзень. Насамрэч трохі на паўднёвы ўсход ад Дзяніскавіч, абапал дарогі з Еськавіч на Макава бліжэй да апошняга. Этымалогія відавочная: «Там калісьці быў высокі хваёвы лес» [102],
    У двух творах А. Бартэльсапаэмах «Дзяніскавічы» і «Летнія і асеннія паляванні» фігуруе ўрочышча Дзерамінішча (абодва пасажы цытаваліся вышэй). Больш за тое, яно, паводле аўтара, не абы-якое, а даволі вядомае. Чым? Найперш мядзведзямі і дзікамі. Назва «Дзерамінішча», як тлумачыць сам А. Бартэльс, утварылася «ад “дзярэ міня, дзярэ мяне” крык, якім мужык дае знак, што яго мядзведзь пачаў дзерці, інакш покліч на падмогу» [8, с. 19],
    Аднак у памяці дзяніскаўцаў слядоў пра мясціну адшукаць не ўдалося. Дапамагла тая ж польская мапа (гл. мал. 7.3). На ёй прысутнічае ўрочышча Дзеравянішча (калі быць больш дакладным і пакінуць назву без адаптацыі да беларускай мовы, а так, як яна гучыць у транслітэрацыі, Дэрэвінішчэ; на рускамоўнай мапе мяжы XIX і XX ст. «Деревентце» [20]). Выказваем наша меркаванне, што гэта і ёсць мясціна з паэм А. Бартэльса. Але ў працэсе чалавечай камунікацыі этымалогія назвы сцерлася і, крыху трансфармаваўшы слова, набыла іншы, болей зразумелы (ад слова «дзерава») сэнс. Якія аргументы, акрамя сугучнасці назваў? Па-першае, мясцовасць, як і Дзяніскавічы, належала вядомаму магнацкаму роду Радзівілаў. Па-другое, там сапраўды вадзілася шмат мядзведзяў.
    Пра гэта ўспаміналі люсінцы яшчэ на самым пачатку XX ст., што стала мастацкім матэрыялам для Якуба Коласа:
    «О, лесу ў нас многа! пацвердзіў паляшук і павярнуў твар да настаўніка. Гэта вось цяпер, як правялі тут чыгунку, яго пачалі зводзіць, а даўней лес зусім не такі быў. I звяр’я было многа. Каля нашай вёскі мядзведзі вадзіліся. Яшчэ бацька
    нашага старасты, ведаеш, можа? стары Грыгор, даўнейшага закалу чалавек! жывога медзвядзёнка з лесу прынёс, ад мядзведзіцы адабраў!
    -	Як жа гэта ён?
    А бог яго ведае. Смелы. Дый здаровы, як дуб. Дарма што яму цяпер семдзесят год, а як забушуе часам у хаце Раман, яго сын, стараста наш, то стары, бывае, не вытрымае, возьме яго на рукі, як хлапчанё, і зараз жа ўціхамірыць, хоць Раман і не ўломак. Вось як! I завезлі таго медзвядзёнка графу Патоцкаму. Дазвол далі Грыгору паляваць у графскіх лясах, яшчэ і пораху і шроту выдалі.
    -	А цяпер мядзведзяў тут няма?
    -	He, няма: перавяліся. Туды далей, пад Татарку, сышлі, дзе месца глушэй і лесу болей і дзе меней заглядае вока людское... Забараняць пачалі па лесе са стрэльбаю хадзіць, леснікоў паставілі, законы строгія пайшлі. Але і лес нішчыцца, і звер зводзіцца.
    -	А я чуў, што тут яшчэ многа зверыны.
    Ёсць, праўда, але хіба столькі, як даўней? Бабры тут калісь вадзіліся. Яшчэ і цяпер дзе-нідзе можна бачыць сляды іх будынін... На ўсё пайшоў звод, з нейкай маркотай заключыў паляшук і змоўк, аб чымсі задумаўшыся» [48, т. 13, с. 17].