Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
- вобраз Бацькаўшчыны ў спадчыне абраных для аналізу літаратараў выяўляецца ў канкрэтных творах як на фармальным, так і на змястоўным узроўнях эстэтычнай структуры ў іх узаемазвязанасці і ўзаемазалежнасці адно ад аднаго.
На аснове жанрава-тэматычнага аналізу прысвечаных Бацькаўшчыне твораў даследчыкі прыйшлі да наступных высноў:
- генезіс патрыятызму аўтараў XIX ст. узнікае на глебе любові да сваёй малой радзімы і пашыраецца на большую тэрыторыю, тоесную этнічнай Беларусі;
- тэматыка твораў, прысвечаных Бацькаўшчыне, даволі разнастайная і стракатая: уздымаюцца важныя праблемы, раскрываюцца розныя бакі жыцця дробнапамеснай шляхты (іх мінуўшчына, сацыяльная дзейнасць, побыт і інш.), асэнсоўваецца доля сялянства, важнае месца займае прыродаапісанне, у сувязі з пералічаным аўтары нярэдка выходзяць на філасофскую праблематыку;
- асноўнымі жанрамі, у якіх разгляданыя пісьменнікі XIX ст. рэалізоўвалі свае патрыятычныя пачуцці, з’яўляюцца: вершы (нярэдка ў фармаце моднай тады так званай гутаркі «гавэнды»), паэмы, нарысы, аповесці, раманы.
Вобраз Бацькаўшчыны з годнасцю праступае ў абліччах выяўленых мясцовых людзей з іх прыгожым і развітым унутраным светам, нягледзячы на прыкметны след фізічнага і духоўнага змарнення, і мае ў аснове рэлігію продкаў, ідэю значнасці якой літаратарам хочацца захаваць для нашчадкаў як гарант будучага поспеху і дабрабыту краю. Вобразы вялікай і малой радзім успрымаюцца найперш як своеасаблівая духоўная прастора змесціва спрадвечных каштоўнасцей народа, а затым ужо тэрыторыя пражывання з уласцівай яе ландшафтам прыгажосцю, параўнання з якімі не вытрымлівае ніводная краіна.
Такім чынам, устаноўлена, што:
1) Бацькаўшчына ўвасабляецца ўтворах праз вобразы жыхароў, іх духоўна-псіхалагічнага свету і тэрыторыі пражывання;
2) радзіма ў творах пісьменнікаў XIX ст. пачынаецца з роднага, лакальнага кута;
3) аўтары разважаюць пра шырэйшае паняцце Бацькаўшчыны, якою з’яўляецца гістарычная Літва і Вялікае Княства Літоўскае ў цэлым;
4) любоў да Бацькаўшчыны ў іх не абстрактная і характарызуецца аб’ектызаванасцю стасоўна розных з’яў, прадметаў, мясцін, людзей і інш.;
5) закладзеныя ў XIX ст. традыцыі ў рэцэпцыі і выяўленні радзімы будуць працягнуты ў творчасці класікаў новай беларускай літаратуры.
Менавіта вузкалакальная Бацькаўшчына становіцца ў іх творах і адпаведна свядомасці асновай для фарміравання і развіцця такой татальна распаўсюджанай у тагачасным дыскурсе літаратуры на тэрыторыі будучай Беларусі з’явы, як ліцвінскі патрыятызм.
Традыцыйная трохузроўневая структура ўсведамлення радзімы (вузкалакальны родны кут гістарычна-этнічны край сімбіёз Літвы і Беларусі) у шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. паволі пачынае трансфармавацца ў нацыянальную рэцэпцыю Бацькаўшчыны. Нягледзячы на тое, што ў даследаваных аўтараў мастацтва слова не дасягае такога разумення, гэта найважнейшы крок у кірунку эвалюцыйнага руху беларускага народа.
& W
Мастацкая літаратура Беларусі XIX ст. у перспектыве не згубіць увагі даследчыкаў з прычыны высокай ступені сваёй унікальнасці, а таксама значнасці з пункту погляду вытокаў у тым перыядзе сучаснай дзяржаўнасці. Менавіта таму адной з самых важных граней шматмоўнага мастацтва слова гэтага часу з’яўляецца эвалюцыя ў ім мастацкага вобраза Бацькаўшчыны. 3 аднаго боку, у культурных этнічна-нацыянальных працэсах на Беларусі назіраецца прысутнасць трывалых агульных тэндэнцый, у тым ліку і сугучных гістарычнаму шляху еўрапейскіх літаратур, з іншага выяўляюцца прыватныя старонкі развіцця беларускага мастацтва слова, а ў межах яго шматлікія індывідуальныя шляхі кожнага з аўтараў. Іх жыццёвыя пуцявіны часцей за ўсё абумоўлены сацыяльна-гістарычнымі перыпетыямі часу і грамадска значнымі падзеямі, якія ў многім прадвызначаюць і ўласна літаратурную творчасць.
У праведзеным даследаваннні быў творча акумуляваны вопыт такіх вядомых айчынных літаратуразнаўцаў, як А. Мальдзіс, У. Мархель, Г. Кісялёў, а таксама пазнейшай генерацыі даследчыкаў (Л. Тарасюк, М. Хаўстовіч, I. Багдановіч, Ж. Некрашэвіч-Кароткая і інш.) і многіх іншых. Работа не толькі абагульніла, але і ў многім узбагаціла дапоўніла, пашырыла і (што асабліва істотна) скарэкціравала папярэднія напрацоўкі па тэме.
Але нельга сказаць, што вынікі даследавання з’яўляюцца канчатковымі і вычарпальнымі. У літаратуры акрэсленага перыяду на Беларусі тэма вялікай і малой радзім была актуальнай як ніколі дагэтуль і нават, можна сказаць, выступала структураўтваральнай асновай і падмуркам усяго мастацтва слова. Апроч таго, дзякуючы няспыннаму руху сучаснай гуманітарнай навукі наперад, кожны дзень адкрываюцца зусім новыя аспекты і магчымасці вывучэння літаратуры XIX ст. і, у прыватнасці, выяўлення ў ёй асабліва актуальнай у той час патрыятычнай праблематыкі. Далейшае развіццё і разгортванне сфармуляваных у дадзенай рабоце высноў і палажэнняў па тэме зробіць магчымым з’яўленне новых, арыгінальных прачытанняў мастацкіх тэкстаў.
Усё сказанае дазволіць у працэсе далейшых даследаванняў глыбей зразумець нацыянальныя працэсы ў так званым Паўночна-Заходнім краі і ўгрунтуе, метафарычна кажучы, Беларускую Атлантыду ў культурным працэсе XIX ст.
Праведзеная работа ўяўляе сабой каштоўнасць і з пункту погляду навізны ўпершыню ўведзенага ў ёй фактычнага, эмпірычнага матэрыялу, у прыватнасці, найперш творчасці А. Бартэльса. Яго фігура толькі цяпер пачынае «вяртацца» да свайго спрадвечнага беларускага чытача укараняецца ў сучасны культурны дыскурс і, відавочна, патрабуе далейшай ацэнкі і вызначэння месца ў тагачасным літаратурным і мастацкім працэсе нашай краіны. Таксама відавочна, што пошукавая праца працягвае адкрыцці дагэтуль не вядомых матэрыялаў, у тым ліку літаратурна-мастацкага характару. Вывучэнне не толькі архіўных залежаў розных, перадусім Беларусі і суседніх з Беларуссю дзяржаў, але і матэрыялаў перыядычных выданняў розных краін, дзе жылі і публікаваліся выхадцы з Беларусі, несумненна, прынясе вартасцёвы плён. Усё гэта вымагае пашырэння колькаснага складу калектыву літаратуразнаўцаў, дзейнасць якіх ахоплівае праблемы гісторыі мастацтва слова XIX ст. Тэма эвалюцыі вобраза Бацькаўшчыны займала б адно з цэнтральных месцаў у даследаваннях такіх спецыялістаў.
Далейшыя перспектывы навуковага развіцця дадзенай тэмы бачацца ў кірунку кампаратыўных даследаванняў: атрыманыя вынікі вымагаюць далейшага асэнсавання ў аспекце агульнага і адрознага, па-першае, з польскай, а таксама рускай літаратурамі, паколькі нацыянальнае мастацтва слова існавала фактычна ў адзіным з імі і ў многім таму спрыяльным культурным полі; па-другое, з іншымі славянскімі і еўрапейскімі літаратурамі, таму што нашая культура не была адасобленай ад вялікага свету. Безумоўна, заслугоўвае ўвагі з боку літаратуразнаўцаў сістэматызацыя рэцэпцыі літаратурай, якая стваралася на беларускай зямлі, кантэкстаў духоўнага жыцця самага рознага ўзроўню ад вузкалакальных да глабальных.
Перспектывы далейшага развіцця даследаванняў праблемна-тэматычнага поля эвалюцыі вобраза Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры Беларусі акрэсленага перыяду бачацца таксама ва ўсталяванні далейшай повязі паміж літаратурай, з аднаго боку, XIX ст., з іншага перыяду нацыянальнага Адраджэння, ды і пазнейшых, савецкіх і постсавецкіх часоў. У прыватнасці, недастаткова канцэптуалізавана трансфармацыя ў літаратурна-мастакім дыскурсе феномену ліцвінскасці ў беларускасць. Напрыклад, у літаратуразнаўчых даследаваннях тых працэсаў зусім выпадае вывучэнне звяна так званай краёвай ідэі, якая мела месца на Беларусі ў канцы XIX пачатку XX ст.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Адамовіч, Г. Тыпалогія эпасу як аповеду пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае / Г. Адамовіч // Беларуская пісьмовая спадчына ў кантэксце еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу ХІ-ХІХ стагоддзяў: вытокі, традыцыі, уплывы : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 24 мая 2010 г. / Інст. мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нац. акад. навук Беларусі. Мінск : Права і эканоміка, 2010. С. 303-307.
2. Андерсон, Б. Воображаемые сообіцества. Размышлення об нстоках н распространенмм нацноналнзма / Б. Андерсон ; пер. с англ. В. Ннколаева ; вступ. ст. С. Баньковской ; науч. ред. С. Баньковская. М. : Кучково поле, 2016. 416 с.
3. Андреев, А. Роман: художественно-гносеологнческне возможностн жанра / А. Андреев II Міфалогія фальклор літаратура: праблемы паэтыкі : зб. навук. прац. Мінск : БДУ, 2008. Вып. 6. С. 3-9.
4. Багдановіч, I. Паэтычны «фемінізм» Адама М-скага / 1. Багдановіч // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Бел. дзярж. ун-та. Мінск : РІВШ БДУ, 2002. Вып. 2. С. 79-83.
5. Багушэвіч, Ф. Творы : вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты / Ф. Багушэвіч ; уклад., прадм. Я. Янушкевіча ; камент. У. Содаля, Я. Янушкевіча. Мінск : Маст. літ., 1991. 309 с.
6. Бароўка, В. Ю. Аксіялогія беларускай літаратуры / В. Ю. Бароўка. Віцебск : ВДУ, 2020. 184 с.
7. Барт, Р. Смерть автора / Р. Барт // Барт, Р. Нзбранные работы. Семнотмка. Поэтнка // Р. Барт ; сост., обіц. ред. н вступ. ст. Г. К. Коснкова. М.: Прогресс, 1989. С. 384-391.
8. Бартэльс, А. Дзяніскавічы / А. Бартэльс. Мінск : Энцыклапедыкс, 2018.-80 с.
9. Баршчэўскі, Л. П. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы / Л. П. Баршчэўскі, П. В. Васючэнка, М. А. Тычына. Мінск : Радыёла-плюс, 2006. 596 с.
10. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях. Ваўкалак, беларуская легэнда. Пераклад з польскае мовы
Язэпа Лёсіка / Я. Баршчэўскі II Адраджэньне. Літаратурна-навуковы весьнік Інстытуту Беларускае Культуры. Сшытак першы. 1922.-С. 83-90.
II. Баршчэўскі, Я. Выбраныя творы / Я. Баршчэўскі ; уклад., прадм., камент. М. Хаўстовіча. Мінск : Беларус. кнігазбор, 1998. 480 с.
12. Бахановіч, Н. Імагалагічныя «штрыхі» Артура Бартэльса ў вершы «Л юбоў да Айчыны» / Н. Бахановіч // Полымя. 2019. № 5. С. 124-130.
13. Бахановіч, Н. Л. Абліччы Іншага ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX стагоддзя / Н. Л. Бахановіч ; навук. рэд. 1. М. Запрудскі. Мінск : Беларус. навука, 2002. 305 с.
14. Бельскі, A. I. Сам-насам з літаратурай : літаратуразн. і пед. арт., творч. партрэты і ўспаміны / А. Бельскі. Мінск : Выд. Зм. Колас, 2018. 196 с.