Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
66.18 МБ
Таксама звернем увагу, што і ў А. Бартэльса, і ў Якуба Коласа найважнейшую ролю граюць лірычна-філасофскія адступленні. Гэта найперш пейзажныя замалёўкі і развагі пра хуткаплыннасць часу і сэнс чалавечага існавання. Яны перамяжоўваюцца з наратывам, дапаўняюць і рэзюмуюць яго, надаюць мастацкую завершанасць падзейнаму пласту. Прывядзём дзеля паказальнасці толькі ўрывак з паэмы А. Бартэльса «Палескі тыдзень»:
Pi^kna ta nasza wiosna poleska,
Cala ozdoba gluchej krainy, Taka urocza, taka niebieska, Jak usmiech naszej mlodej dziewczyny!
I laka wonna, i tak zielona,
Tak strojna mlodym lisciem brzeziny,
I tak wesola, rozpromieniona
Jak dusza mJodej naszej dziewczyny!
A taka wdzi^czna i tak laskawa,
I t^skna, Bog wie, z jakiej przyczyny, Tak dobroczynna i taka prawa, Jak serce mJodej naszej dziewczyny!
Tak czasem wietrzna, jak ta filutka.
I tak obfita w rozne nowiny,
Czemuz, moj Boze! i taka krotka, Jak mlodosc kazdej biednej dziewczyny!1
[138, s. 4-5]
Акрамя таго, зазначым, што і матыў вясны, і параўнанне пэўных з’яў з дзяўчынай, і сумныя інтанацыі усё знаходзіцца і ў лепшых творах беларускага класіка. Канечне, гэта ў цэлым не нова для мастацкай літаратуры. Але на ўзроўні рэцэпцыі паміж мастацкімі з’явамі гэтых паэтаў адчуваецца блізкасць.
Тоеснасць архітэктонікі паэм А. Бартэльса і Якуба Коласа назіраецца па многіх аспектах. Закранём найбольш відавочныя. Аднак спачатку заўважым наступнае. Польская паэтычная традыцыя заснавана ў сілу моўных асаблівасцей на прынцыпах сілабічнага вершаскладання (радок у такім выпадку складаецца з пэўнай колькасці складоў). У беларускім прыгожым пісьменстве ўсталяваўся сілаба-танічны верш (памер
1 Пераклад: «Вясна на Палессі! Такою прыгожай / Блукае яна па абсягу Айчыны -/ Праменнай, нябёсна-блакітнай і, можа, / Такой, як усмешка вясёлай дзяўчыны. / Прывабна духмянай ды светла-зялёнай / У лісці бярэзін, дзе вэрхал шпачыны, / Пяшчотна квяцістай, ад красак здзіўлёнай, / Як быццам душа гэтай простай дзяўчыны. / Сустрэнеш зычлівай і дужа ласкавай, / Ды сумнай, Бог знае, з якое прычыны, / Запомніш чуллівай, праўдзіва-яскравай, / Як сэрца звычайнай палескай дзяўчыны. / To ветранай часам, то ў сонцы зіхоткай / Ідзе па лясах, праз пагоркі, лагчыны. / Чаму ж, мілы Божа, бывае кароткай, / Нібы маладосць кожнай беднай дзяўчыны?»
утвараецца праз чаргаванне націскных і ненаціскных складоў). Адметна, што А. Бартэльс у сваіх паэмах (падкрэслім, напісаных для душы) схіляецца менавіта да сілаба-тонікі (цытаваных тут прыкладаў дастаткова для пераканання). У той жа час Якуб Колас, які карыстаўся сілаба-танічнымі памерамі пры стварэнні вершаў, іншым разам адыходзіў ад зададзенай рытмікі у бок сілабікі.
Калі заколеш япрука ты, Ды не пабегаеш за хаты, To гэта — гонар невялікі, Гэта вяселле без музыкі...
[48, т. 8, с. 178]
У дадзеным, узятым адмыслова, пасажы маем займеннік «гэта» ў дзвюх пазіцыях. Першы раз ён арганічна ўпісваецца ў сілаба-танічны памер. Другі раз націск напрошваецца на іншым складзе, але так будзе не правілах беларускай акцэнталогіі. Нібыта невялікі збой. Тым не менш ён практычна непрыкметны і абумоўлены мілагучнасцю беларускай мовы, у якой націскныя і ненаціскныя склады па працягласці гучання не надта розняцца (у параўнанні, напрыклад, з рускай мовай). Але хіба найбольш такія выпадкі ў паэзіі Якуба Коласа дэтэрмінаваны некаторай рудыментарнасцю, якая засталася ў спадчыну ад стараславянскага дыскурсу, і ўплывамі польскага сілабічнага вершаскладання. Гэта значыць, калі А. Бартэльс ішоў ужо ў свой час у бок традыцый, паводле якіх тварыў Якуб Колас, дык апошні яшчэ не зжыў усіх асаблівасцей, якія акружалі А. Бартэльса.
У рытміцы вершаваных твораў А. Бартэльса і Якуба Коласа таксама маем некаторыя аналогіі. Абодва любілі двухскладовыя памеры ў чатырохстопных радках. Разам з тым пры неабходнасці паслугаваліся іншымі рытмамі. Успомнім Коласаву паэму «Сымон-музыка». У «Новай зямлі» таксама знаходзяцца некалькі ўставак, дзе аўтар адступае ад зададзенага памеру. Такога падыходу патрабавала неабходнасць перадаць адпа-
ведныя настроі. Toe самае бачым у паэмах А. Бартэльса: яны проста перасыпаны разнастайнымі памерамі. Дзеля прыкладу працытуем пачатак яго лепшай паэмы, дзе бадзёры рытм (бо вясна кліча на паляванне) перададзены двухстопным радком, і побач паставім урывак беларускага класіка з «Сымонамузыкі» пра дарогі з блізкім рыхтык паходным настроем:
А. Бартэльс
Hej Litwinie, Lasow synie,
Wiosna tuz!
Pi^kny dzionek, I skowronek
Spiewa juz;
Powodz bliska, Z lohowiska
Niedzwiedz wstal, W uroczyszczu, Na Niwiszczu
Gluszec gral;
Wi^c gwintowka, Lepazowka
Na bok precz,
Z niq na potem, Dzisiaj z srotem Cala rzecz1.
[138, c. 1],
Якуб Колас
Гэй, дарогі ў край шчаслівы!
Гэй дарогі Паясы!
Колькі ножак праняслі вы Праз аблогі, Праз лясы!
Гэй, дарогі, ніці-кросна, Тканкі кола
I зямлі!
Як зацята-безгалосна Поўзверх долу Вы ляглі!
Гэй, дарогі-пуцявіны.
Чыёй волі
Вы ганцы?
Што гамоняць каляіны
I на полі Растанцы?
Вы паведайце нам былі, Што пісалі Вам тут дні;
Няхай скажуць вашы мілі, Як знікалі Тут агні!
1 Пераклад: «Гэй, ліцвіне, / Лясоў сыне, / Вясна вось-вось! / Кураць прыгрэвы, / У жаўрука ўжо спевы / Чутны, нябось. / Цурчаць разлогі, / Мядзведзь з бярлогі / Як дуж папёр. / На такавішчах / Вунь там, у Нівішчах, / Глушцовы збор. / Таму вінтоўку, / Лепажоўку, / Вясной адпрэч, / А возьмеш потым. / Зарад са шротам / Да месца рэч».
Няхай скажуць вашы далі, Дзе звісае Мгла-туман:
Што яны нам абяцалі?
Хто не знае Гэты зман! Гэй, дарогі ў чыстым полі, Ніці шэрыя зямлі!
Колькі к долі і нядолі
Ног людскіх вы праняслі!
Выйшла-б казка, ды якая, Каб маглі вы расказаць To, што й думка не згадае, Што адным вам толькі знаць!
[48, т. 9, с. 43^4]
Такім чынам, выяўлена нямала кропак судакранання паміж творчасцю А. Бартэльса і Якуба Коласа. Прыведзеная вышэй аналітыка толькі абазначае вектары болей шырокага і глыбокага літаратуразнаўчага даследавання. 3 аднаго боку, мы някепска ведаем айчынную класіку. 3 іншага боку, вывучэнне папярэднікаў дазваляе павысіць ступень яе спазнанасці.
У якасці заключэння таксама зазначым наступнае. Ранейшымі літаратуразнаўцамі прызнана, што буйнейшыя беларускія пісьменнікі пачатку XX ст. вырасталі пераважна на іншамоўных традыцыях. Адтуль яны ўспрымалі і творчыя прынцыпы, і ідэйныя, эстэтычныя канцэпцыі [28, с. 57-58]. Адным з прадаўжальнікаў тых традыцый з’яўляўся А. Бартэльс. Яго творчасць спрычынілася да ўзгадавання класікаў беларускай літаратуры. На прыкладах названага польскамоўнага паэта і Якуба Коласа бачны творчыя перазовы двух талентаў. Паміж імі не зафіксавана рэальнага кантакту (канечне, у выглядзе пераймання з боку больш маладога паэта). Але дзякуючы пераемнасці традыцый сувязь не дыскрэтызавалася. Разам з тым гэта аніякім чынам прынцыпова не сказалася на самабытнасці беларускага песняра, наадварот адно ўзмацніла яе.
•к к к
У заключэнне адзначым, што творчая фігура А. Бартэльса мела як тыповыя, так і пэўныя адметныя рысы. Несумненным з’яўляецца яго ліцвінскі патрыятызм, адданасць роднай зямлі. Прычым паэтычная творчасць ураджэнца глухога кутка паўночна-ўсходняй Піншчыны дазваляе меркаваць пра ўспрыманне радзімай і Літвы, і Беларусі знітавана, у гістарычных сэнсах рэгіёнаў. У той жа час назіраецца адчужэнне ад Польскай Кароны пры мінімальным суаднесенні сябе з адчуваннем у сабе пальшчызны. Так, А. Бартэльс не прыйшоў да канцэптуальнай выкрышталізацыі мадэрнага нацыянальнага ўспрымання свайго краю (не кажучы пра яго называнне Беларуссю ў сучасным разуменні). Больш за тое, пасля ўцёкаў з радзімы і пасяленні ў Кракаве адбыўся адкат да архаічнай рэцэпцыі, узведзенай на спадчыне колішняй Рэчы Паспалітай. Аднак творца застаўся глыбока ўлюбёным у той лапік зямлі, які ён вызнаваў за самы родны, прысвяціў яму чатыры паэмы, перасыпаныя мясцовай тапанімікай. У недалёкай будучыні літаратурны працэс прывёў такія творчыя інтэнцыі да ўзнікнення лепшых твораў класічнай беларускай літаратуры, з якімі выразна адчуваюцца яскравыя перазовы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Літаратурна-мастацкія творы пісьменнікаў Беларусі XIX ст. ілюструюць адсутнасць у свядомасці чалавека цэласнага вобраза Бацькаўшчыны з пункту погляду тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Разам з тым на працягу XIX ст. распачатыя працэсы этнанацыянальнай самаідэнтыфікацыі дыктавалі ўсё большую патрэбу не толькі яднання дробных ўнутраных рэгіёнаў краю, але і дакладнага акрэслення агульнай прасторы, у тым ліку выбару аўтаназвы. Гадуючыся на глебе ліцвінскага патрыятызму, многія творцы (часцей за ўсё самі таго не падазраючы) працавалі на беларускую нацыянальную будучыню (яшчэ не бачачы яе, але пакрысе ўсведамляючы аўтэнтычнасць і гістарычную суб’ектнасць народа, заняцце ім, кажучы па-купалаўску, пасада ў еўрапейскім шэрагу).
У ходзе даследавання выяўлена, што галоўнымі сацыяльнымі чыннікамі стварэння мастацкіх патрыятычных твораў з’яўляліся:
-	падзелы Рэчы Паспалітай і ўваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі;
-	шматузроўневасць паняцця Бацькаўшчыны;
-	мульцікультуральнасць і шматмоўнасць літаратуры на тэрыторыі Беларусі;
-	цесныя палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі рэгіёнаў Беларусі як з Польшчай, так і з Расіяй.
Акрэслена спецыфіка паняцця радзімы ў творах пісьменнікаў Беларусі XIX ст.:
-	вобраз Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. не валодае строга і дакладна акрэсленымі межамі ў сувязі з такімі фактарамі, як несфарміраванасць этнанацыянальнай ідэнтычнасці ў выніку працяглага, у некалькі стагоддзяў суіснавання ў адной дзяржве Рэчы Паспалітай з польскім народам, а таксама адсутнасць у беларускага народа самастойнасці і яго далучанасць да Расійскай імперыі з усімі наступствамі;
-	з іншага боку, менавіта ў гэты перыяд шырыцца цікавасць да прасторы аўтэнтычнага беларуска-літоўскай «самасці», узнікае ідэя малой радзімы, разуменне якой праходзіць розныя стадыі, падвяргаецца ідэалізацыі і сакралізацыі;
-	найбольш рэпрэзентатыўна вобраз Бацькаўшчыны праяўляецца ў творах, напісаных прадстаўнікамі шляхецкага саслоўя для яго самога і пра сябе. На тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай шляхта заставалася буйной сацыяльнай групай, хоць і страціла сваю былую веліч і багацце, аднак захавала сваю годнасць і адукаванасць, выступала носьбітам беларускай нацыянальнай ідэі;