• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    Такім чынам, А. Бартэльс набліжаўся да нацыянальнага разумення свайго народа. Але не прыйшоў да такога ўсведамлення, якое шчэ праз пару дзясяткаў гадоў па смерці паэта сфармулюецца ў наступную думку (1904): “Rozejrzyjmy si? przede wszystkim na jakim gruncie cala si? sprawa toczyla. Litwa, ta Litwa, o ktorej tyle spiewali wieszczowie nasi, rozni si? bardzo od innych dzielnic Polski dawnej. Rozni si?, bo od lat stu calkiem inne przechodzi koleje, ale przede wszystkim rozni si? etnograficznie, bo zapominac nie trzeba, ze mamy tam lud litewski czy bialoruski i ze lud ten dzis budzic si? zaczyna. Rozumiej^ to dobrze Rosjanie i jeszcze w ‘63 roku jeden z pierwszych dygnitarzy w Krolestwie, patrzqc na demonstracje patriotyczne powiedzial, ze wi?cej niz Orzel Bialy szkodzi nam Pogon na chorqgwiach naszych”2 [152, s. 92].
    1 Гл., напрыклад: [147, s. 27-80].
    2 Перш за ўсё давайце паглядзім, на якой глебе ішла ўся справа. Літва, гэтая Літва, пра якую столькі спявалі нашы вешчуны, моцна адрозніваецца ад іншых раёнаў даўняй Польшчы. Адрозніваецца, бо за сто гадоў цалкам іншыя праходзяць расклады, але перадусім адрозніваецца этнаграфічна, бо не трэба забывацца, што маем там літоўскі ці беларускі народ і што гэты народ сёння пачынае абуджацца. Расіяне гэта добра разумеюць і ў 63 годзе (1863. -A. Т.) адзін з першых саноўнікаў у Каралеўстве (Польскім Каралеўстве. A. Т), гледзячы на патрыятычныя дэманстрацыі, сказаў, што больш, чым Белы Арол, шкодзіць нам Пагоня на нашых харугвах”.
    У «кракаўскі» перыяд жыцця (апошні з дзясятак гадоў) творчы шлях А. Бартэльса ў аспекце фарміравання нацыянальнай тоеснасці аддаліўся ад кірунку развіцця прыгожага пісьменства, запачаткаванага на радзіме творцы, аднак і цалкам не парваў з той традыцыяй. А. Бартэльс тым больш пайшоў іншым шляхам, размінуўся з агульнай тэндэнцыяй у беларускай літаратуры. «...Крытычны рэалізм беларускай літаратуры канца XIX ст. быў абмежаваны. У поле зроку пісьменнікаў трапляла толькі вёска» [29, с. 96]. Тым самым падчас «беларускага» перыяду паэт быў бліжэй да суайчыннікаў. Падчас пражывання ў Кракаве ступень польскасці ў вершах узрасце. Гэта было выклікана кан’юнктурай дзеля папулярнасці ў мясцовай публікі. Жыццё ў Кракаве само па сабе не магло ў той канкрэтны час не ўзмацніць польскую саматоеснасць паэта (хоць і не разбурыла ліцвінскай асновы яго духа). Затое на створаных для душы паэмах (там былі напісаны яшчэ два вялікія вершаваныя творы паляўнічага цыклу) такія павевы практычна не адбіліся (калі не лічыць уплыву на яго творчасць літаратурна-мастацкіх напрамкаў, якія знаходзіліся тады ў трэндзе польскай культуры гл. п. 7.1).
    У гэтым (і не толькі гэтым) сэнсе біяграфія А. Бартэльса падзялілася на дзве часткі:
    1)	да паўстання 1863-1864 гг.: тады паэт шмат праводзіў часу на радзіме у розных кутках этнічнай Беларусі (ад Вільні да Дзяніскавіч). У гэты перыяд А. Бартэльс выяўляе большы ліцвінскі патрыятызм і пэўны рух у кірунку адчужэння ад польскасці;
    2)	пасля названага паўстання: як яго актыўны ўдзельнік паэт вымушаны быў уцякаць і хавацца ад пераследу, пакуль урэшце не асеў у Кракаве (тады Аўстра-Венгерская імперыя), дзе і памёр. На заключным адрэзку, жывучы ў польскім асяродку, А. Бартэльс вонкава асімілюецца пальшчызнаю, хаця ў душы застаецца ліцвінам.
    Паказчыкам не столькі фарміравання этнічнага бачання А. Бартэльса, колькі рэпрэзентацыі яго поглядаў з’яўляецца творчасць:
    -	у напісаных для душы творах (найперш паэмах і нарысах), нават «кракаўскага» перыяду, назіраецца большая схільнасць ізноў-такі да ліцвінскага патрыятызму;
    -	многія вершы (асабліва «кракаўскага» перыяду), разлічаныя для масавай публікі шляхецкага паходжання (паўторымся, пераважна польскакультурнай), дэманструюць польскацэнтрычную візію аўтара.
    7.3. Тапанімія роднага кута Артура Бартэльса ў яго творчасці: значэнне і лакалізацыя
    Беларуская літаратура характарызуецца асаблівай любоўю да Бацькаўшчыны ў яе вузкім разуменні куточка, дзе той ці іншы чалавек убачыў свет. Традыцыя апявання лапіка зямлі, з якога чалавек пайшоў у жыццё, вузкай палоскі, дзе зарыта пупавіна, з’явілася даўно фактычна з нараджэннем аўтарскай літаратуры. У беларускім прыгожым пісьменстве гэта запачаткоўваецца славутым Францыскам Скарынам (прынамсі менавіта ў такім плане сёння яго наступныя словы ўспрымаюцца): «Понеже от прнрождення зверн, ходяіцне в пустынн, знають ямы своя; птлцн, летаюіцне по возьдуху, ведають гнезда своя; рнбы, плываюшне по морю н в реках, чують внры своя; пчелы н тым подобная боронять ульев свонх, тако ж н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велнкую ласку нмають» [107, с. 94],
    Мадэрны час нарадзіў новыя фармулёўкі, хаця і са старымі сэнсамі. Словы, прамоўленыя ў 1910 г. Якубам Коласам, неўзабаве зрабіліся болей чым словамі парафразай-дэвізамквінтэсенцыяй любові да зямнога сусвету дзяцінства кожнага з роду чалавечага: «Мой родны кут, як ты мне мілы!»
    Паміж Скарынавым і Коласавым азначэннямі каля чатырох стагоддзяў. Прорва. Але калі б яна сапраўды існавала,
    ці ўзнік бы выраз пра родны кут? Ці спарадзіўся б геній Коласа, яго сучаснікаў і наступнікаў? Ці, урэшце, адбыўся б народ беларускі наогул? На гэтае пытанне адказаць немагчыма. Хаця б таму, што пэўнае перарыванне (лепей сказаць, затуханне) беларускамоўнай літаратурнай традыцыі змянілася яе аднаўленнем у XIX ст. Што праўда, для гэтага спратрэбіўся час, творчыя пошукі і нават блуканні па абсягах суседнямоўных ніў. Аднак ні пальшчызна, ні расейшчына не прымусілі зрачыся Бацькаўшчыны. Яе значэнне каторы раз у гісторыі абвастрылася. Многія пісьменнікі XIX ст. несвядома для іх саміх сталі свайго роду гумусам для будучых усходаў класічнай беларускай літаратуры. Як сказаў слынны даследчык гэтага часу Генадзь Кісялёў «сейбітамі вечнага». Ад Адама Міцкевіча, наражэннем якога адзначылася завяршэнне XVIII ст. і пачатак новага, да Францішка Багушэвіча, век якога скончыўся разам з XIX ст. Канцэптуальную ролю ў такім гістарычным развіцці адыграў менавіта родны кут. Для кожнага свой. Разам з тым цесна звязаны, нацыянальна знітаваны з іншымі лапікамі, якія з часу XIX ст. не проста становяцца адным цэлым (так склалася яшчэ раней), але і трывала пачынаюць звацца Беларуссю.
    Для народжанага больш чым 200 гадоў таму Артура Бартэльса (1818-1885) малая радзіма таксама стала паняццем блізкім да святога. Болей за тое, менавіта праз адносіны да яе сёння мы можам вылучыць гіпотэзу аб найбольш верагодным месцы нараджэння пісьменніка:
    Witaj wiosko ty poleska, Gwiazdko dni dziecinnych, Gdzie splon^la pierwsza lezka, Z oczu mych niewinnych.
    Вітаю, палеская вёска, Дзе зоры мне ззялі ярчэй. Сплыла тут і першая слёзка 3 дзіцячых нявінных вачэй.
    [8, с. 14]
    Паводле паэмы “Deniskowicze”, лірычны герой пасля пэўнага расстання прыязджае ў родны кут, дзе ён сорак гадоў таму распачаў знаёмства са светам. Яго душа трымціць ад
    замілавання пры выглядзе царквы, курных хатак, калодзежаў, гумнаў. Асаблівая ўвага адрасуецца дому, дзе былі праведзены першыя гады. Далей герой выходзіць за межы сяла на сустрэчу з грэбляй, мілымі для вуха ўрочышчамі Градкамі, Ізбіскам, Лясішчам, Дзерамінішчам, Крэмцамі, вартаўнікамі лясоў леснікамі Сойкамі і Кавальчукамі, дакладней іх нашчадкамі. Прычым аўтар, як этнограф, дэталізуе многія карціны. Зразумела, найперш тыя, якія звязаны з асабістымі ўспамінамі. У апошняй частцы паэт раскрывае прычыну такіх цёплых адносін да Дзяніскавіч ды іх наваколля: там ён душою парадніўся ледзь не з кожным дрэвам. Менавіта дзякуючы такім аўтарскім прызнанням версія аб нараджэнні А. Бартэльса ў Дзяніскавічах набывае перавагу над іншымі.
    У кагосьці любоў да роднага кута можа быць абстрактнай. Аднак у А. Бартэльса яна ўрэчаісніваецца праз непасрэдны кантакт з радзімай зямлёй і яе мастацкія і дакументальныя апісанні, праз перадачу сваіх перажыванняў да той ці іншай мясціны, пабудовы, дзейства, якое мела месца, і, натуральна, пэўнага чалавека. 3 гэтай прычыны назвы многіх мясцін пісьменнік уводзіць у мастацкі тэкст. Прычым аўтар не перажывае, што яны будуць незразумелымі для магчымага чытача. Лепшыя творы А. Бартэльс пісаў для сябе, для душы. Таму іх залішней індывідуалізацыяй хіба не пераймаўся (звернем увагу на апошнія словы наступнай цытаты): “Poemacik ten, od 20 lat w tece mojej spoczywajqcy, jest najwierniejszym obrazem wiosennego polowania litewskiego na tokach, zwlaszcza gluszcowych. Nie ma on innych zalet, procz wielkiej prawdy, pisany bowiem w lesie, jest tylko z natury zdj^tym opisem jednego z tych naczych polowan, ktorych chcialem dla siebie zachowac wspomninie”1 [128, s. 29].
    1 Пераклад: «Паэмка гэта (маецца на ўвазе “Палескі тыдзень”. -A. Т), што адпачывала гадоў 20 у маёй тэчцы, ёсць найпэўнейшым увасабленнем літоўскага вясновага палявання на токах, асабліва глушцовых. He мае яна іншых пераваг, апроч вялікай праўды, таму што пісалася ў лесе і ёсць толькі з натуры знятым апісаннем аднаго з тых нашых паляванняў, пра якія хацеў я для сябе захаваць успамін».
    Адметна, што паэт заўсёды вяртаўся ў родны кут. Спярша родныя мясціны А. Бартэльс наведваў, відаць, у сувязі са сваім хобі паляваннем. Адзін з лепшых паляўнічых-ліцвінаў, ён задавольваў свой інтарэс у шыкоўных дзяніскаўскіх лясах:
    Wszak podobno na Izbisku Мядзведзя чартоўскае сілы Niedzwiedzia zabilem...	Я тут, на Ізбіску, забіў...
    [8, с. 19]
    Пасля паўстання 1863 г. бываў там толькі ў думках. I пісаў зыходзячы з настальгіі. А. Бартэльс, будучы сам заядлым паляўнічым, па-мастацку апісаў гадавы цыкл паляванняў у беларускім лесе: паэмы “Tydzien poleski”, “Zimowe lowy na Litwie”, “Polowania letnie i jesienne”. Як заключае расійскапольскі пісьменнік Іосіф Корвін-Кучынскі, «в былые времена одйн йз лучшйх охотййков на Лптве, он создал мало пзвестную, но ценную й, пожалуй, едйнственную в славянской лйтературе охотнйчью эпопею» [49, с. 526]. Тым самым цыкл з некалькіх паэм становіцца адным з самых каштоўных у тагачасным кантэксце, для якога падобныя па выбары аб’екта ўвагі творы былі на працягу XIX ст. досыць распаўсюджаныя ў польскай літаратуры [145, 146].
    Раскіданыя па ўсёй Беларусі Радзівілавы лясы, балоты, лугі, дарогі, урочышчы становяцца фонам для разгортвання таго ці іншага сюжэту. Аднак геаграфія аповедаў у паэмах А. Бартэльса мае вузкую лакалізацыю. Яны засяроджваюцца галоўным чынам на лясах Клецкай ардынацыі Радзівілаў. Асаблівую канцэнтрацыю аўтарскай увагі да мясцовасці варта канстатаваць у сувязі з Дзяніскавічамі: менавіта іх наваколле стала галоўнай крыніцай для паляўнічых паэм і нарысаў А. Бартэльса. Вёска Дзяніскавічы знаходзіцца на поўдзень ад Клецка за кіламетраў 40. Размешчаны ў першазданных лясах, акружаны з трох бакоў балотамі населены пункт не мог быць вядомы шырокаму свету. Аднак гэта не стала перашкодай для паэта апаэтызаваць родны кут. Цытаваны вышэй