Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Oj nie masz, nie masz, jak Litwa nasza! Ha свеце няма, ой, няма, як Літва наша! Co tarn! nie jeden jakies rozglasza Народ не адзін i не два, дзе поўная чаша,
Pochwaty innych krajow і ziemi Краіны свае ўзнясуць, як ёсць, не такімі.
Niech sobie zyjq, Pan Bog tam z niemi! Няхай сабе жывуць, Пан Бог там з імі.
[138, s. 30]
Прычым параўнаўчы шэраг пачынаецца з супрацьпастаўлення з Каронай этнічнай Польшчай. Затым ідзе Валынь, Украіна, Падолле. Неўзабаве аўтар зноў вяртаецца да Варшавы, каб супрацьпаставіць ёй (як сінекдасе, вядома) ліцвіна, літоўскія з’явы і ўрэшце Літву [138, s. 30-32].
А. Бартэльс усё ж ад польскасці адышоў больш, чым А. Міцкевіч. Але менш, чым многія землякі-сучаснікі літаратары сярэдзіны і другой паловы XIX ст.: Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, тыя ж Адам Плуг, Янка Лучына... На заключным этапе жыцця паэта, калі ён апынуўся ў польскім асяродку, творчасць А. Бартэльса нават звярнулася да часцейшых праяў
польскага патрыятызму. Аднак галоўным чынам у вершах і песнях, запатрабаваных шырокай публікай, якія тым часам лічыліся лёгкім жанрам. На дзвюх напісаных, відаць, у Кракаве паэмах, менш вядомых, але па мастацкіх вартасцях лепшых за вершы збольшага забаўляльнага плану (пры ўсёй сур’ёзнасці іх мэты), той працэс прынцыпова не адбіўся. Заканчэнне апошняй дужа характарыстычнае. Прывядзём урывак з эпілогу:
Tak і Litwa! kraj to, ktory Nic w sobie nie ma pi^knego, Ani w nim bogactw natury, Ani dobrodziejstw oswiaty, Ani nawet owej zlotej, Tak pospolitej przed laty Serdecznej naszej prostoty1.
[137, s. 137-138]
«Гэты культ роднай старонкі, гістарычнай тэрыторыі Літвы робіцца візітнай карткай творчасці, бадай, усіх сучаснікаў, паслядоўнікаў і нашчадкаў Адама Міцкевіча, нараджэннем і лёсам звязаных з гэтай зямлёй. Ад рамантычна настроеных філаматаў і філарэтаў да пазітывісткі Элізы Ажэшкі, быццам бы пра А. Бартэльса піша Г. Тычко, трохі пазней заключаючы наступнае: Народжаны пад Мінскам польскі арыстакрат цудоўным чынам паяднаў у сваёй асобе выказаную I. Абдзіраловічам ідэю “адвечнага шляху”, што спалучае ў беларускай душы элементы ўсходняй і заходняй культуры і на гэтым грунце стварае сваю адметную, беларускую» [105, с. 4].
Дзякуючы шматлікім культурным дзеячам, такім як А. Бартэльс і яго сучаснікі, адбывалася вышэйзгаданае (п. 4.2) культурнае накапленне. Гэтакім чынам, гадуючыся на глебе ліцвінскага патрыятызму, многія творцы (часцей за ўсё, самі таго не падазраючы) ішлі да нацыянальнага фармату народа.
1 Пераклад: «Так і Літва! Край, які / Нічога ў сабе не мае прыгожага, / Ані багацця прыроды ў ім, / Ані дабрадзействаў асветы, / Ані нават той залатой, / Такой звычайнай цягам многіх гадоў / Нашай шчырай простасці».
Іх жыццядзейнасць ідэйна адпавядала галоўным чынам той эпосе, якая завяршалася на еўрапейскім кантыненце і ў той жа час каштоўнасна кшталтавала арыенціры эпохі наступнай мадэрнай. Яшчэ Ю. Пілсудскі (1867-1935) марыў пра аднаўленне гістарычнай Рэчы Паспалітай як федэрацыі народаў (разам з палякамі літоўцаў, беларусаў, украінцаў). У такой дзяржаве, меркавалася, галоўную палітычную лінію будуць праводзіць палякі (як гэта і было ў старой Рэчы Паспалітай). Федэрацыйная канцэпцыя Ю. Пілсудскага страчвала моц не толькі з прычыны перавагі яе праціўнікаў унутры дзяржавы, але і ў сілу сваёй канцэптуальнай састарэласці. Тая тэорыя ў аснове сваёй палягала на раннемадэрных нацыях / этнасах (чытай: тых, якія былі ў Рэчы Паспалітай). Але ўжо ў XIX ст. фарміраваліся і шырыліся нацыі мадэрныя (хоць ва Усходняй Еўропе і параўнаўча запознена). Таму можна сказаць, погляды Пілсудскага былі звернуты ва ўчарашні дзень, што не давала яму шансаў на іх рэалізацыю. Як выказаўся амерыканскі гісторык Т. Снайдэр пра час параду суверэнітэтаў у выніку Першай сусветнай вайны, «у адным думкі польскіх і літоўскіх нацыяналістаў сыходзіліся: польска-літоўская Рэч Паспалітая памерла, і ўсе спробы ўтварыць шматнацыянальную федэрацыю марныя» [91, с. 92],
Дзеячам XIX ст., у тым ліку культурным, на прасторах нядаўняй Рэчы Паспалітай будучыня яшчэ не абазначыла абрысы Беларусі, таму яны палітычна базаваліся на польскай / рэчпаспалітаўскай ідэі архаічнай, рудыментарнай; разам з тым культурна ажыццяўляючы працэс накаплення у бок беларушчыны. Да таго ж, як слушна заўважана, пасля паўстання 1863 г. «з’явілася адчуванне, што старая шляхта патрыёты Рэчы Паспалітай незваротна сыходзіць з гістарычнай авансцэны. Свае спадзяванні на нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне хоць і ў аддаленай будучыні нашы землякі ўсё больш і больш пачынаюць звязваць з беларускім сялянствам» [9, с. 126]. Гэта прывяло да лагічнага выніку маніфесталь-
на-беларускай творчасці Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Але жывілася яна менавіта ў кантынууме XIX ст. Больш за тое стала яго працягам.
Пэўным доказам таму тоеснасць матываў у паэтаў пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, перадусім у Якуба Коласа і Янкі Купалы з іх папярэднікамі XIX ст., у тым ліку аб’ектам нашай увагі. Матываў і маштабных, як патрыятызм, і меншых па значнасці, але якія турбавалі творцу адной літаратуры. Параўнаем, напрыклад, асэнсаванне тэмы паэта і паэзіі ў А. Бартэльса і Янкі Купалы, працытаваўшы толькі першыя радкі (NB у абодвух праграмных твораў! 3 назвамі па першых радках), адпаведна:
Ja nie jestem роеЦ; poeta ma wiar$
W siebie, w sztuk? i ludzkosc ja jej nie mam wcale,
Poeta z swego zycia rad zrobic ofiar? Idealom swej mysli, i marzen swych wcale...’
[127, s. 3-5]
Я не паэта, o крый мяне божа! He рвуся я к славе гэткай німала, Хоць песеньку-думку і высную можа, Завуся я толькі Янка Купала.
[55, с. 90]
Якуб Колас наўрад ці чытаў А. Бартэльса (затое мог ведаць творчасць больш геаграфічна блізкага Адама Плуга2), але следам за сваім польскамоўным земляком па Радзівілавых
1 Пераклад: «Я не паэт; у паэта ёсць вера / У сабе, у мастацтве і чалавечнасць я яе не маю зусім, / Паэт са свайго жыцця рады зрабіць ахвяру / Ідэалам сваёй думкі і сваіх мар наогул...»
2 Такую гіпотэзу выказвае Д. Віцько, слушна аргументуючы сугучнасцю «Жукава Барка» і «Новай зямлі»: «Аднолькавы рытм (не зусім так, «Новая зямля» напісана 4-стопным ямбам, а “Жукаў Барок” такім жа харэем. А. Т.) і падобная рыфма (у Плуга непаслядоўная), але не толькі форма збліжае гэтыя творы. Падобная ўнутраная прастора з найпадрабязнейшымі апісаннямі прынёманскіх краявідаў вось тое, што падтрымлівае адчуванне знаёмага і ўжо дзесьці чутага на працягу ўсяго твора. I галоўнае апавядальная інтанацыя з адценнем лёгкага смутку» [22, с. 80-81]. Сапраўды, і на пачуццёвым, і на сэнсавым узроўні пераклічка відавочная. Прынамсі яе трэба прызнаць большай, чым з паэмай А. Бартэльса “Deniskowicze”. Хоць і апошняя мае выразна блізкія матывы.
уладаннях (!) звяртаецца да апісання роднага кута, быту, людской філасофіі і інш. (перадусім у паэме «Новая зямля»), Нават у запеўках паэм (што сімвалічна!) бачацца аналогіі і некаторая ідэнтычнасць:
А. Міцкевіч А. Бартэльс Якуб Колас
Litwo! Ojczyzno moja! Witaj wiosko ty poleska.. .2 Мой родны кут, як ты yjestes jak zdrowie...1 мне мілы!
Толькі ў адрозненне ад абодвух Міцкевічаў А. Бартэльс узрушаны быў не адарваннем ад роднай зямлі, а наадварот прыездам на яе. У той час, калі А. Міцкевіч знаходзіўся ў парыжскай эміграцыі, а Якуб Колас у мінскай турме.
Адметна, што ў абодвух Міцкевічаў і паміж імі А. Бартэльса назіраюцца аналагічныя эскапады лёсаў: першую частку жыцця яны правялі на радзіме, затым, пасля сацыяльнапалітычнага катаклізму (у кожнага свайго), апынуліся ў эміграцыі / бежанстве. На «вялікую» радзіму з названых траіх асоб вярнуўся толькі Якуб Колас, аднак таксама не на тую, пра якую марыў, да таго ж родны кут заставаўся яшчэ доўга недасягальным.
Выпрабаванні лёсаў азначаных паэтаў, тым не менш, толькі ўзмацнілі гуманістычны пафас іх творчасці. Таму што без агульначалавечых каштоўнасцей, няхай і, як можа падацца, таўталагізаваных у мастацтве, патрыятычны лейтматыў не стаў бы такім цвёрдым стрыжнем, якім ён з’яўляецца ў любога пісьменніка.
Такім чынам, пісьменніцкія постаці накшталт А. Бартэльса сваёю творчасцю выступаюць мосцікам, які злучае літаратуру на беларускіх землях першай паловы XIX ст., у многім польскамоўную, і літаратуру непасрэдна беларускую якая стала класікай беларускага народа. Так, А. Бартэльс не прый-
' Літва! родна зямейка! Ты, маўляў, здароўе... (nep. В. Дуніна-Марцінкевіча).
2 Вітаю, палеская вёска...
шоў (прынамсі такіх фактаў не выяўлена) да беларускамоўнай творчасці. I нават месцамі назіраецца адыход ад развіцця ў бок яе. Абумоўлена гэта было выкрунтасамі лёсу. Творца на працягу ўсяго свайго шляху знаходзіўся ў каардынатах дзвюх літаратур польскай і беларускай. Тым не менш парасткамі менавіта апошняй у большай ступені сталі лепшыя творы А. Бартэльса. Ацэнка Я. Лёсіка творчасці Я. Баршчэўскага можа быць (з нязначнымі, непрынцыповымі папраўкамі) арганічна экстрапаліравана і на такіх аўтараў, як намі разгледжаны: «Напісаны яны (творы. -А.Т) папольску і былі надрукованы ў Петарбурзе ў 1844-1846 г. Усе яны жыўцом узяты з беларускага жыцьця і ў польскай літаратуры ня маюць і ня будуць мець вялікага значэньня. Можна з пэўнасьцю сказаць, што пісаліся яны папольску толькі дзеля таго, што беларушчына ў часы Баршчэўскага была ў поўным заняпадзе і іх нідзе ня можна было-б надрукаваць» [10, с. 83],
Пра узаемасувязь і ўплывы А. Міцкевіча на Якуба Коласа і Янку Купалу напісана шмат, гэты тэзіс запастуліраваны. Яго дэтэрмінізм, дзякуючы раскрыццю феномена А. Бартэльса (як і яго іншых сучаснікаў), угрунтоўваецца яшчэ больш. Названы напаўзабыты творца арганічна ўпісваецца як у польскае прыгожае пісьменства, так і ў беларускую літаратуру, з’яўляючыся многімі бакамі сваёй творчасці даволі тыповым прадстаўніком свайго часу. Разам з тым А. Бартэльс мае важкія літаратурныя дасягненні з гледзішча не толькі гісторыі, але і эстэтыкі. Яго многія творы маюць мастацкую каштоўнасць і для сённяшняга дня. Таму гэтак важна (перадусім для беларускай літаратуры) вяртаць з небыцця такія імёны, перакладаць іх творы, аналізаваць гісторыка-літаратурныя здабыткі.
7.2. Этнічная карціна Радзімы Артура Бартэльса