• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    Bo tarn z ust Skargi o prawdzie si? dowie2.
    [161, s. 7]
    Шырокіх характарыстык справам Жыгімонта III Вазы Сыракомля, быццам, не дае, спасылаючыся на тое, што падрабязнасцей ў гістарычных крыніцах і без таго шмат. Пісьменнік распавядае аб Пятры Скаргу, аб яго прыязнасці да караля Жыгімонта:
    1 Пераклад: «Ён бароніць святыя таямніцы алтароў, / Хавае Касцёл ад злоснай саранчы, / У адважных даспехах адвагу распальвае, / У тогах сената расце дух падданства / Дваіцца Скарга і дзесь яго няма, / Дзе кліча Касцёл ці родная зямля».
    2 Пераклад: «Што калі як бацька з гуллівых дзяцей / Спазнаў знявагі шляхты ці магната, / Зыгмунт ужо сумуе па спавядальных кратах, / Скардзіцца Скаргу на боль, што прыгнятае? / Што калі прыдворная ліслівасць ахутвае, / Калі каронныя панове заляцаюцца да яго, / Тужлівым вокам глядзіць на амбон? / Бо там з вуснаў Скаргі дазнаецца аб праўдзе».
    A Skarga kochal Zygmunta trzeciego: Bo w jego sercu dostrzegal grunt zyzny, Bo w Izach pokutnych, co mu z oczu biegq, Widzial deszcz hojny dla plonow ojczyzny'.
    [161, s. 7]
    Уладзіслаў Сыракомля падкрэслівае важную ролю касцёла ў дзяржаве, а таксама яго вялікі ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё гэта ў высокай ступені адпавядае тагачаснай рэчаіснасці.
    Ключавы герой паэмы служка Пятра Скаргі Шаліга, які дзякуючы каморніку Баболу, прыйшоў служыць на стайню так былы шляхціц стаў фурманом. Скарга з цягам часу прызначае яму выдатак 20 грошаў на тыдзень. Шалігу ксёндз пра гэта не паведамляе, але фурман ведае, з чыёй ласкі мае такую пенсію.
    Уладзіслаў Сыракомля дае яскравую характарыстыку служкі ксяндза праз апісанне таго, як штодня фурман суправаджае ксяндза «ад езуітаў і да езуітаў», што Шаліга сумленна выконвае сваю службу. Пісьменнікам уведзены дыялог фурмана і Скаргі падчас чарговай паездкі, дзе Шаліга распавядае аб доме ўдалага раней збройніка, каля якога праязджаюць. Фурман кажа, што збройнік памёр, засталася ўдава і дзеці, галодныя і голыя, што раней чалавек апранаў войска ў латы і шлемы, а зараз яго сям’і ніхто не падасць і кашулі. Выслухаўшы Шалігу, Пётр Скарга пазначае на васковай дошцы імя ўдавы, і ўжо на наступны дзень жанчына атрымлівае дапамогу.
    Уладзіслаў Сыракомля ў сваіх творах звярнуўся да памяці езуітаў, у высокай ступені, каб засяродзіць увагу на пазітыўных аспектах працы ордэна, найперш адукацыйнай дзейнасці, іх спадчыны ў плане матэрыяльнай культуры, а таксама звярнуўся да выбітных асобаў, якія шмат зрабілі і для росквіту краіны. Назіраецца прыхільнасць У Сыракомлі да адзначанага руху, калі разгледзець яго літаратуразнаўчыя працы («Гіс-
    ' Пераклад: «А Скарга любіў Зыгмунта Трэцяга: / Бо ў сэрцы сваім убачыў глебу ўрадлівую, / Бо ў пакутных слязах, што цякуць з вачэй, / Бачыў дождж гойны на ўраджай айчыны».
    торыя літаратуры ў Польшчы», Т. 1-2), пераклады з лацінскай мовы (напр. М. Карыцкага, С. Ф. Кляновіча і інш.), нарысы («Вандроўкі па маіх былых ваколіцах»), ліра-эпас (“Stare wrota”, “Urodzony Jan D^borog” i інш.).
    6.3.	Ян Чачот i Уладзіслаў Сыракомля: захаванне традыцый, сацыяльная праблематыка і гістарызм
    Шматмоўнае пісьменства Беларусі XIX ст. развівалася ва ўмовах складанай сацыяльна-палітычнай сітуацыі, якая запанавала пасля страты цэласнасці Рэчы Паспалітай пасля трох падзелаў (1772, 1793, 1795). Такім чынам, тагачасныя тэрыторыі краю ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, а мясцовае насельніцтва моцна абмяжоўвалася ў правах на нацыянальнае самавыражэнне. Адпаведна, становішча, якое склалася на мяжы XVIII-XIX ст., выклікала зрухі ў грамадстве, справакавала настальгічныя настроі і імкненне да нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Гэта выразна прасочваецца ў ходзе падзей пазамінулага стагоддзя, дастаткова прыгадаць працэс над таемнымі моладзевымі таварыствамі ў 1820-я гг., паўстанні 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. і, фактычна, цэлае стагоддзе рэпрэсій і хвалі эміграцыі. На той час літаратары сталі аднымі з галоўных выразнікаў думкі народа прагі роўнасці людзей, усеагульнай справядлівасці, самастойнасці нацый і этнасаў. На гэтай глебе паўстала надзвычайная цікавасць да лакальнага краязнаўства, вуснай народнай творчасці і гісторыі роднага краю, што яскрава выявілася ў творчасці паэтаў, якіх сучаснае літаратуразнаўства адносіць да рамантычнай плыні, Адама Міцкевіча, Аляксандра Ходзькі, Тадэвуша Лады-Заблоцкага, Яна Чачота і іншых, а пазней і Уладзіслава Сыракомлі.
    Пра двух апошніх пісьменнікаў паразважаем асобна. Нягледзячы на пэўную часавую адлегласць, розніцу ў досведзе, Ян Чачот (1796-1847) і Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862) маюць сугучнасць у многіх аспектах творчасці.
    Варта адзначыць, што і Ян Чачот, і Уладзіслаў Сыракомля належалі да колаў збяднелай шляхты, іх сем’і ў асноўным жылі са службы, абодва пісьменнікі ў розны час вучыліся ў Наваградку. У сталым узросце з атрыманнем адукацыі, відавочна, больш пашанцавала Яну Чачоту: у 1816 г. будучы фалькларыст і пісьменнік паступіў у Віленскі ўніверсітэт на аддзяленне маральных і палітычных навук. Хоць былі матэрыяльныя праблемы, даводзілася працаваць паралельна, аднак жа вучоба прыносіла свой плён, у дадатак да ўсяго, з 1818 г. Ян Чачот быў прыняты ў Таварыства філарэтаў, а праз два гады ўзначаліў літаратурны яго аддзел. Важная акалічнасць на пасяджэнні Таварыства Ян Чачот рыхтаваў выступленні, прысвечаныя гісторыі роднага краю. На вялікі жаль, Яна Чачота, як і большасць прадстаўнікоў моладзевага руху таго часу, напаткала высылка (на дзесяць гадоў) з роднага краю за свае погляды і дзейнасць. Дарэчна адзначыць, што пісьменнік і фалькларыст годна праявіў сябе падчас справы філаматаў браў на сябе віну за іншых, ратуючы паплечнікаў.
    Маладзейшага Уладзіслава Сыракомлю чакаў іншы лёс грашовае становішча не дазволіла выехаць на вучобу, але гэта не спыніла прагі да ведаў па сутнасці, лірнік вясковы бесперапынна займаўся самаадукацыяй, сабраў выдатную бібліятэку, вывучаў замежныя мовы, перакладаў. На першы погляд, Уладзіслаў Сыракомля амаль не паўдзельнічаў у вызваленчым руху, аднак даследчыкі нярэдка падкрэсліваюць прагрэсіўнасць поглядаў паэта, называючы яго дэмакратам-«нефармалам» (Генадзь Кісялёў), Адам Мальдзіс кажа пра «дваістасць» творцы і яго палітычна скіраваныя творы [65, с. 73]. Паспеў Уладзіслаў Сыракомля пабыць у астрогу за ўдзел у палітычнай маніфестацыі, аднак жа хутка вярнуўся дадому. Яшчэ адно лучыць пісьменнікаў абодва пайшлі з жыцця характэрна для краёвай інтэлігенцыі таго часу у галоце.
    I Ян Чачот, і Уладзіслаў Сыракомля выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці беларускую мову. У Яна Чачота гэта праяўляецца больш шырока, сярод твораў Уладзіслава Сыракомлі да нашых часоў дайшлі два беларускамоўныя вершы, атрыбуцыя
    «Ужо птушкі пяюць усюды» на цяперашні момант пад пытаннем. Другі ж, «Добрыя весці» (1848, 1861), выразна суадносіцца ў ідэйна-тэматычным плане з вершам «Да мілых мужычкоў» (1845-1846) Яна Чачота. У абодвух творах паэты дэкларуюць роўнасць селяніна са шляхтай. Уладзіслаў Сыракомля выказвае гэтую думку больш агульна:
    I панская дзецка, і хамская юха
    3 аднэй кватэркі піяюць мёд, I прысягнулі навек, да абуха, Быць сабе вольны і роўны народ.
    [94, с. 15]
    У Яна Чачота праяўляецца гэта асабіста:
    Ды і я ж вам памагу, Песеньку спяваці, Ды і я між вамі ўзрос Пры бацьку і маці
    Ой, што ж вы напелі тут, Ды якога дзіва!
    Шкода, што на голас ваш Старонка драмліва.
    [114, с. 192-193]
    I ў адным, і ў другім вершы гучыць надзея на змены, якая, відавочна, ужо доўгі час лунала ў паветры:
    У Яна Чачота:
    Ой, каб колісь нам дажыць, Да такой паправы, To запеў бы з вамі я, Што нам Бог ласкавы!
    [114, с. 193]
    Ва Уладзіслава Сыракомлі:
    Пяром на карце, сахой на ніве Адзін другому роўнасць засцярог. Эй, у свабодзе зажывем шчасліве, Мы будзем дзеткі, а наш бацькаБог!
    [94, с. 16]
    Заўважым, што і Ян Чачот, і Уладзіслаў Сыракомля бачаць праблемы сялянства не з вышыні шляхцюка-інтэлігента, а заглыбляючыся ў жыццё вёскі праз існаванне ў ёй. Пра гэта сведчаць дэталі ў тэкстах, датычныя, напрыклад, несправядлівага пакарання, панскіх здзекаў, гвалту, п’янства, безвыходнасці, невучонасці. У Яна Чачота ў гэтым рэчышчы можна назваць вершы «Нашто нам дым выядае вочкі», «Любым сялянам з-над Нёмана і Дзвіны», «Мамка», «Дабрачынным панам і іх аканомам, якія клапоцяцца пра добры быт сялян», «Покуль сонца ўзыдзе...» і інш.
    У баладзе «Узногі» паўстаюць адразу некалькі надзённых пытанняў сялянства:
    Ды хто ж гэта жыць мужыку забароніць!
    Ці ж можна ўседзець у цёмнай хаце, Дзе ў місе крупіна крупы не дагоніць, А скваркі, малой хоць, няма і ў паміне?
    Таму вось мужык красці дрэва і лезе, На рынак вязе хоць на грошык разжыцца. Дармо, што бізун панскі бачыцца ў лесе Ну, хіба ж жывому ў магілу лажыцца?
    [114, с. 161-162]
    Тут жа апісаныя здзекі з дзяўчыны, якая прыйшла ў панскі лес па ягады:
    Прыбілі дзяўчыну, дахаты паволі, Пайшла, ну а дома скруціла нябогу Памерла ад голаду, сораму, болю, Адпомсціць за ўсё даручаючы Богу.
    [114, с. 163]
    Аўтар робіць выснову, як могуць суіснаваць паны і сяляне, што моцны павінен падтрымліваць слабога, разумны вучыць няўмелага.
    Сярод твораў Уладзіслава Сыракомлі можна назваць вершы «Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак», «Вызваленне
    сялян», «Эпітафія землеўласніку D. О. М.», гутаркі «Хадыка», «Непісьменны», «Акраец хлеба» і іншыя. У «Нядзелі» Уладзіслава Сыракомлі пра долю селяніна апавядаецца ў падобным ключы:
    Хоць і знаў бы чытанне, Мужык панам не стане: Тыдзень іют цячэ з карку, А ў нядзелю п’е чарку. Мала долі праклятай, Дык здадуць у салдаты, Дасць капрал па хрыбтах... Смалі конь з капыта!
    [94, с. 67]
    У значнай колькасці твораў аўтараў у аснове ляжаць гістарычныя падзеі. У Яна Чачота характэрным у гэтых адносінах з’яўляецца цыкл “Spiewki о dawnych litwinach do roku 1434”, які складаецца з 55 тэкстаў, якія грунтуюцца найперш на матэрыяле «Хронікі» (1582) Мацея Стрыйкоўскага і «Гісторыі» (“Dzieje starozytne narodu litewskiego”, 1835-1841) Тэадора Нарбута. Нездарма названыя «спеўкамі» (у перакладзе ў зборы твораў «Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 года»), сам аўтар выказваецца пра іх у лісце да Адама Міцкевіча наступным чынам: «Думаю паспрабаваць пісаць пра Вітаўта, Альгерда, Кейстута і іншых. Пра іх можна болей гаварыць, чым пра жанчын, трэба паказваць усе іх дзеі. Пагляджу, як гэта мне ўдасца. Добра б было, каб гэтыя творы не толькі можна было чытаць, але і спяваць. Яны маглі б выклікаць тады большы эфект...» [114, с. 324], Даследчыкі мяркуюць, што тэкст «Спеваў» паўстаў ужо па вяртанні з высылкі эпізоды з часоў паганскай Літвы «Каранацыя Міндоўга. 1252 г.», «Спаленне крыжака Руды ў часы Гедыміна. 1320 г.», «Заснаванне Вільні. 1322 г.», «Альгерд і Марыя ў часы Гедыміна», «Альгерд, вялікі князь літоўскі. 1330-1345 гг.», «Ягайла і Ядзвіга. 1386 г.» і іншыя творы.