Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
66.18 МБ
Найменне Радзімы ў XIX ст. не валодае цэласнасцю ў тэрытарыяльных адносінах: дагэтуль на працягу некалькі стагоддзяў нашы продкі знаходзіліся ў адной дзяржаве з польскім народам, а ў акрэслены перыяд з рускім, у выніку чаго паняцце Бацькаўшчыны не мае канкрэтных, дакладна вызначаных межаў і патрабуе ўдакладнення, таму што, як адзначае Ж. Некрашэвіч-Кароткая, «калі мы хочам гэты час зразумець, то мусім глыбока асэнсаваць сутнасць польскага (рэчыпаспалітаўскага) патрыятызму ў XIX ст.» [77, с. 142], Згаданыя гістарычныя абставіны справакавалі наяўнасць, перадусім, двух абліччаў Бацькаўшчыны: першае атаясамлівалася з абшарамі Вялікага Княства Літоўскага як прарадзімай, другое з Рэччу Паспалітай, якія аднолькава адсутнічалі ў тагачаснай дзяржаўна-палітычнай рэальнасці, адсылаючы ў першым выпадку да больш, а ў другім да менш далёкага мінулага.
У выніку сярод сучасных літаратуразнаўцаў распаўсюджаны ацэначныя меркаванні змястоўнага напаўнення творчасці таго ці іншага аўтара ў залежнасці ад яго поглядаў на будучыню краю з якой ён яе атаясамлівае дзяржавай і ў выніку якую польскую, расійскую або беларуска-літоўскую, ці крывіцкую ідэалогію «спавядае». Метадалагічным арыенцірам могуць стаць хутчэй словы М. Хаўстовіча: «Але ці абавязкова мы павінны разглядаць творы, напісаныя ў XIX ст. і асобы іх творцаў, карыстаючыся ідэалагічнымі шаблонамі? Ці не больш правільна гаварыць пра тое, якімі яны былі, а не дакараць іх за тое, што яны не сталі такімі, якімі нам хацелася б іх бачыць?» [109, с. 8], 1 падыходзіць да паняцця Радзімы ў яе палітычным і тэрытарыяльным аспектах неабходна з улікам таго часу абставін фарміравання ўяўленняў пра сябе і прыналежнасць да вялікай супольнасці.
Згаданая «падвоенасць» аблічча Бацькаўшчыны ў свядомасці нашых продкаў дазваляе гаварыць пра яе, вылучаючы два асобныя ўзроўні, і адпаведна весці размову пра малую радзіму (пад ёй разумецца ў шырокім значэнні Вялікае Княства Літоўскае як гістарычная зямля беларуска-літоўскага этнасу, а ў вузкім, класічным значэнні месца нараджэння, выхавання, сталення канкрэтнага аўтара) і вялікую (маецца на ўвазе дзяржаўны ўзровень ліквідаванай Рэчы Паспалітай). Пры гэтым нельга выпускаць з-пад увагі эвалюцыяванне ідэі вялікай і малой радзім у атаясамленне іх з тэрыторыяй усёй сучаснай Беларусі, да якой, урэшце, у пачатку мінулага стагоддзя пакручастымі ды пакутнымі сцежкамі прыйшоў беларуска-літоўскі народ.
Французскі мысляр мяжы ХІХ-ХХ стст. Г. Лебон звязвае нараджэнне паняцця Бацькаўшчыны з тым момантам у гісторыі этнаса, калі квінтэсенцыя галоўных атрыманых у спадчыну поглядаў, звычаяў, ідэй, вераванняў і ўстановак распаўсюджвалася з індывідуальнага і родавага ўзроўню на ўсё большыя сацыяльныя групы, пакуль не ахоплівала літараль-
на ўсё і не ўтварала «калектыўную душу». «Абмежаваная спачатку рамкамі сям’і, паступова распаўсюджваючыся на вёску, горад, правінцыю, калектыўная душа ахапіла сабой усіх жыхароў краіны ў параўнальна нядаўні час. Толькі тады ўзнікла паняцце айчыны ў тым сэнсе, як мы яго разумеем. Яно становіцца магчымым толькі тады, калі ўтварылася нацыянальная душа» [58], гаворыць філосаф. Таму і ў даследаванні эвалюцыі вобраза Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. важным выступае прасачыць працэс яго крышталізацыі і афармлення ў канкрэтную тэрытарыяльную цэласнасць, канешне, пры ўмове таго, што гэта дазволіць ажыццявіць эмпірычны матэрыял.
Пры размове пра межы Бацькаўшчыны ў мінулым і, у прыватнасці, у XIX ст. мэтазгодным бачыцца метадалагічная арыентацыя на літаратуразнаўчы падыход з пазіцыі цэласнасці сучаснай дзяржавы. Аднак неабвержна ўсведамляць і тое, што гэтая прастора не можа быць наўпрост суаднесена з этнакультурнай і геапалітычнай сітуацыяй таго часу. Немагчыма атаясаміць і Беларускае ды Літоўскае губернатарствы, якія выступаюць адпраўной кропкай у дадзеным даследаванні, з рэальна ўсё ж шырэйшай тэрыторыяй распаўсюджання беларускай мовы, як можна меркаваць па складзенай у 1903 г. «Этнаграфічнай карце беларускага племені» Я. Карскага.
Паколькі паняцце Бацькаўшчыны як вялікай і малой радзім усё ж мае прывязку да пэўнай тэрыторыі, то вялікае значэнне мае ідэнтыфікацыя жыхароў з яе назвай і адпаведна сам этнонім. 3 гэтым у беларусаў XIX ст., падаецца, найбольш складанасцей у сувязі з тым, што існавала вялікая колькасць найменняў, сярод якіх былі і этнонімы, і палітонімы, а іх унутранае напаўненне валодала дынамікай. Прычынай гэтаму стала адсутнасць у жыцці народа таго класічнага адзінства, што надае яго гістарычнаму існаванню трываласць, пэўнасць і стабільнасць і што Ю. Чарняўская называе «маналітнасцю», прыклад якой якраз дэманструе Расійская імперыя, «дзе
«дзяржава», «вера» і «зямля» ў гісторыі непадзельна злітыя» [115]. Непадрыхтаванаму чалавеку можна разгубіцца сярод усіх існуючых этнічных найменняў нашых продкаў («простыя», «літвіны», «русіны», «рускія», «крывічы», «крэсавякі», «краёўцы» і, урэшце, легендарныя «тутэйшыя»). В. Савіч-Заблоцкі толькі ў адным вершы «Беларуская пея», прысвечаным Ю. Б. Залескаму, прыводзіць цэлы шэраг акрэсленняў насельнікаў беларуска-літоўскіх тэрыторый і іх жыхароў:
Як крэсціў ты Польшчу, пракрэсці, Багдане!
Прыгалуб к сабе Беларусь маю!
Доўга таптаваны люд мы над Дзвіною, Тваёй Польшчы дзецкі, ўжды няўзгодны люд, Рускаю ніколі не крывім душою.
Будзем Польшчай заўжды, як былі паўсюд!
[60, с. 617]
Аднак наўрад ці можна абвінавачваць аўтара гэтых радкоў у блытаніне, хутчэй, наадварот, можна зрабіць выснову, што тагачасныя насельнікі не толькі ведалі гэтыя назвы, але і добра арыентаваліся ў іх, больш-менш дакладна вызначаючы тэрыторыю распаўсюджаыня носьбітаў таго ці іншага этноніма ці палітоніма.
Некалі Л. Тарасюк са шкадаваннем выказалася пра самаўсведамленне лірычнага героя ў вершы «Хрэсьбіны Мацюка» Ф. Багушэвіча: «Наіўна і горка гучаць гэтыя словы ў канцы XIX стагоддзя, выяўляючы толькі першасны, сямейна-бытавы ўзровень этнічнай ідэнтыфікацыі героя» [98, с. 17], 3 іншага боку, яны паказваюць укаранёнасць чалавека, нягледзячы ні на што, у «сваю зямлю», атаясамленне сябе з пэўнай тэрыторыяй і распаўсюджанымі на ёй мовай, верай, традыцыямі, г. зн. сведчаць пра наяўнасць у яго свядомасці вобраза той самай Бацькаўшчыны:
А старшы скіпеўся: «Ты што за адзін?» Думаю: хто ж я? ужо ж Юркаў сын! «Тутэйшы, кажу я. свой чалавек:
Сын бацькі свайго, а бацька дзяцей, Тут і радзіўся, тут жыву век;
Юркам зваць бацьку, я дык Мацей. Вун гдзе і хата, і выган, і сад;
Там жнець мая жонка, а тут гарэць брат!..» [5, с. 37]
Самі ж «тутэйшыя» жыхары, заявіўшы такім этнонімам пра свае правы на жыццё на Бацькаўшчыне, сталі сапраўднай легендай беларускай гісторыі, якая працягваецца і сёння ў лэйблах. Гэтае найменне аказалася настолькі трывалым і «жывучым», прыцягальным і экзістэнцыйна значным, што наўрад ці некалі сыйдзе ў нябыт.
Вобраз Бацькаўшчыны ў перыяд, які разглядаецца ў даследаванні, размяшчаецца ў прасторы своеасаблівага памежжа і адпаведна набывае «падвоенасць», таму што дагэтуль некалькі стагоддзяў развіваўся ў непарыўнай сувязі з польскай культурай і свядомасцю ў Рэчы Паспалітай, а пачынаючы з канца XIX ст. у межах Расійскай імперыі, палітыка якой спараджае нязгоду з бягучым станам рэчаў і спробы супраціўлення яму. Асэнсоўваць Бацькаўшчыну «выкрышталізоўваць» яе межы і складаць праграму развіцця этнасу у такіх абставінах было складана, таму што вымагала ад чалавека высокага ўзроўню адукаванасці, абазнанасці, свядомасці сябе і свайго месца ў разгортванні гісторыі. На гэту тэму разважае Ю. Чарняўская: «Калі аддаленне ад Расіі базавалася на аснове фактычных (палітычных) межаў, то самаўхіленне ад Польшчы на аснове межаў духоўных, метафізічных, якія дыктуюцца верай. Польшча ўспрымалася як айчына паноў-каталікоў, але ўнутры яе быццам бы знаходзілася іншая, метафізічная айчына “свая” царква. Каталікі пагардліва называлі яе “халопскай”, уніяты “беларускай”. Само выкарыстанне гэтага слова надзвычайна істотнае: размова ідзе пра тое, што з’явілася асобая духоўная “скрэпа”, якая аб’яднала каля 70 % насельніцтва» [115], У такіх абставінах недарэмна
Айчына часта ўяўляецца літаратарам у якасці прасторы малой Радзімы месца нараджэння або роднага кута, дзе праходзіла дзяцінства і юнацтва, выхаванне і сталенне, з якімі традыцыйна звязваюцца самыя лепшыя часы ў чалавечым жыцці.
Вобраз Бацькаўшчыны як вялікай радзімы ў свядомасці чалавека звязаны не толькі з яго ўласнымі асацыяцыямі з краем, дзе ён нарадзіўся і вырас, як у выпадку малой радзімы, але і з прызнаннем значнасці яго прасторы Іншымі, г. зн. прадстаўнікамі другіх народаў, краін і культур. У даследаванні Ю. Чарняўскай гучыць адзін з тэзісаў сучаснай этнапсіхалогіі: «...для самасвядомасці любой супольнасці значна не проста асэнсаванне ўласнай адметнасці, але і прызнанне такой адрознасці з боку “іншых”» [115]. I чалавек, і народ спазнаюць сябе ў тым ліку і праз адлюстраванне свайго аблічча ў вачах іншага чалавека або народа. Калі гаварыць пра блізкіх суседзяў рускіх і палякаў, якія гістарычна былі далучаныя да нашага жыцця, то гэта своеасаблівае прызнанне Іншымі беларусаў, у тым ліку і прызнанне за імі пэўнай тэрыторыі пражывання, у мастацтве слова дадзенага перыяду дэманструе парадаксальная сітуацыя. 3 аднаго боку, краіна як самастойны, дакладна акрэслены дзяржаўнымі межамі рэгіён адсутнічае, з іншага боку сам факт настойлівай дэкларацыі польскай мовы ў якасці тытульнай і дэманстрацыя польскага як прыкметы дзяржавы ў Рэчы Паспалітай, а таксама забарона ўсяго беларуска-літоўскага, у прыватнасці друку, адукацыі, рэлігіі, у Расійскай імперыі робіць відавочным наяўнасць пэўнай тэрыторыі і насельніцтва, якія атаясамліваюцца з нечым яўна адметным, непадобным да суседскіх. Сюды ж у XIX ст. могуць быць аднесены і выпады з боку выхадцаў з Кароны Польскай, асабліва распаўсюджаныя ў асяроддзі эмігрантаў, супраць усяго, што магло намякаць на сепаратызм. «Тым самым беларусцы не толькі самі ўспрымалі сябе асобай агульнасцю іх самабытнасць прымалася да ўвагі і Расіяй, і каталікамі Рэчы
Паспалітай (хоць нярэдка і са знакам “мінус”)» [115], працягвае свае развагі даследчыца.