Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Вас, браты, я помніць буду, Я не сніў такога цуду, Каб, вырасшы між літвінаў, Палюбіў беларусінаў!
Рады я, што воляй лёсу Завітаць к вам давялося, Пакідаць жа Божа мілы! He хапае ў мяне сілы.
Край ваш цнотаю багаты, 1 гасціннасць старой даты, Старапольская зычлівасць, 1 вясёласць, і пачцівасць...
[34, с. 383]
В. Савіч-Заблоцкі выкарыстаннем у аповесці «Арлалёты і Падканвойны» тапоніма Белая Русь падкрэслівае не толькі тэрытарыяльную прывязку сюжэта, але і ўласную прыналежнасць да пэўнай мясцовасці. Аўтар дакладна акрэслівае геаграфію дзеянняў у сваім творы: «А ёсць у нас таксама й гарады, дзе карамелі і марцыпан, як быццам, раслі калісьці!.. Гэта, што праўда, не Вільня, ані Кракавы і Пазнані, або маладая Варшава, ані святы таксама рускіх князёў Кіеў! Аднак жа чыстыя і вялікія прастары Полацк і Віцебск і Магілёў» [89, № 1, с. 125]. На думку Ю. Чарняўскай, жыхары Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерній, зыходзячы ўжо са сваёй адміністра-
цыйнай назвы Літоўскае губернатарства, у значна большай ступені адчувалі дыферэнцыяванасць ад Расіі, чым жыхары Магілёўскай і Віцебскай [115]. Згаданая аповесць гэта пацвярджае, таму што землі Бларускага губернатарства характарызуюцца апавядальнікам Паўлам Завішам адметным чынам: «Скоса, аднак, і Кароны, і Літвы жыхар на яе пазірае, а далібог! Цурацца нас такіх вялікіх прычын не маюць: бо ані радавітасцю, ані дастаткам, ані старой польскай цнотай белыя русіны не саступаюць ім ніколькі» [89, № 1, с. 124]. 3 працытаваных радкоў відавочныя, па-першае, напружанасць, якая існуе ў стаўленні да жыхароў Віцебшчыны і Магілёўшчыны з боку не толькі этнічных палякаў, але нават літвінаў, падругое, аўтарскае намаганне сваім творам па-мастацку яе ліквідаваць.
У аповесці В. Савіча-Заблоцкага, напісанай напрыканцы XIX ст., нягледзячы на патрыятызм і агульны антырасійскі пафас, праз размежаванне беларусаў з палякамі і літвінамі праяўляецца змірэнне чалавека з дадзенасцю актуальнымі тэрытарыяльнымі межамі, хоць светапоглядна блізкі аўтару наратар усё яшчэ адчувае сябе грамядзянінам старой Польшчы Рэчы Паспалітай. Адпаведна ў творы няма заглыблення ў супастаўленне прадстаўнікоў названых рэгіёнаў, але акцэнтуецца ўвага на спецыфіцы насельнікаў беларускага краю. Для аўтара гэта зямля гістарычная радзіма тых людзей, што некалі тварылі сваімі рукамі вялікія падзеі: «I гэта не ў іншай дзяржаўнай зямлі, а менавіта ў гэтай Рускай і Белай знаходзіцца тое, што ўжо даўно брыдкі смурод сучаснай гнілізны выпарыў са свету: там сустракаюцца не апошнія дзецюкі, а на могілках старадаўніх туляецца годнасць!» [89, № 1, с. 124], Пісьменнік паказвае неаспрэчную вартасць і духоўную прыгажосць беларусаў, што праяўляецца ў іх вернасці традыцыям, талерантнасці, патрыятызме і імкненні ў няпростых абставінах палітычна і эканамічна спрыяць народу.
Спроба вылучэння больш дробных этнічных груп у межах беларуска-літоўскага насельніцтва ў літаратуры XIX ст. праяўляецца размежаваннем не толькі беларуса з літвінам, як гэта паказана ў аповесці В. Савіча-Заблоцкага, але і, напрыклад, палешука з літвінам або літвіна з русінам. Яшчэ ў пачатку XIX ст. А. Міцкевіч выказаўся на тэму таго, што менавіта русіны (так ён называў частку сучаснай Беларусі, за якой замацавалася назва Палесся) з’яўляюцца носьбітамі славянскіх рысаў: «3 усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі “Літоўскі Статут” напісаны іхняй мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш змененай» [106, с. 122]. Несупадзенне семантычнай і геаграфічнай напоўненасці шматлікіх этнонімаў і палітонімаў беларуска-літоўскага народа, размытасць унутраных межаў краю з пазіцыі сучаснай цэласнасці краіны сведчаць пра тое, якім няпростым было фарміраванне вобраза Бацькаўшчыны ў грамадскай свядомасці, а разам з гэтым і рух на шляху да этнанацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Пуцявіны, якімі наканавана было прайсці нашым продкам, уключалі неабходнасць выстаяць у віры палітычных і эканамічных уплываў, выпрацаваць разуменне Бацькаўшчыны і яе месца ў славянскай і ў еўрапейскай сям’і.
У творы «Споведзь» А. Плуга займальна супастаўляюцца двое айчынных жыхароў пчаляры, якія працуюць ў пана суддзі. Літвін і паляшук паказваюцца як рэпрэзентанты асобных этнічных груп, на падставе чаго і розняцца між сабой: «Былі гэта два пачцівыя старцы, ліцвін і паляшук, якія і мовай, і строямі, і норавамі вельмі адрозніваліся. Толькі ў адным былі падобныя: абодва паважалі пана, абодва лічыліся за знахараў і абодва не любілі адзін аднаго ад самага сэрца. Суддзя асабліва шукаў задавальнення ад гэтага іх адрознення.
I атрымлівалася так: прыйшоўшы да палешука, расказваў яму дыктэрыйкі, якія быццам чуў ад ліцвіна <...> А ліцвіну ўвесь час даводзіў, што паляшук чаруе ягоныя вуллі» [61, с. 545]. Жартоўны стыль зносін суддзі з пчалярамі вынікае з яго весёлай натуры і майстэрства аповеду гісторый-дыктэрыек. А характар шчырых працаўнікоў суддзі, як і яго добрыя адносіны да іх, робяць відавочным, што, нягледзячы на розніцу ў знешнім абліччы, моўнай спецыфіцы і напружанае стаўленне адзін да аднаго, па ўнутраных якасцях літвін і паляшук мала адрозніваюцца і нават маюць шмат агульнага.
Паляшук у творы А. Плуга фігуруе яшчэ ў адным эпізодзе, калі скардзіцца на свайго канкурэнта-літвіна: «Паляшук з адчайным выразам твару з тысячамі падрабязнасцяў пачаў распавядаць, як пракляты ліцвін зачараваў яму пчальнік, ды так, што ў гэтым годзе ў яго было менш раёў, і ў дадатак наслаў мядзведзя, які яму ўжо чатыры пні развярнуў. I даводзіў вельмі шчыра, што гэты мядзведзь зачараваны, бо не ідзе на тыя месцы, дзе ёсць колы ці калодкі» [61, с. 569], Гэты фрагмент бачыцца сведчаннем асаблівай забабоннасці жыхароў Палесся, як вынікае з уяўленняў аўтара-апавядальніка і як будзе даводзіць айчыннае мастацтва слова яшчэ значную частку наступнага XX ст. У дадзенай сітуацыі мудры суддзя з уласцівым яму гумарам аднёсся да скаргі простага чалавека: паабяцаў, што абавязкова здыме сурокі і застрэліць мядзведзя, і толькі затым супакоены паляшук пайшоў.
Уяўленне аб унутраным размежаванні, што праводзілася ў XIX ст. на тэрыторыі тагачаснай Літвы-Беларусі самімі яе жыхарамі, можна атрымаць і з «Прамовы» К. Каганца. Яго словы, па-першае, у чарговы раз пацвярджаюць думкі пра тое, што вылучэнне Беларускага губернатарства і сама гэта назва адыграла кансалідуючую ролю ў айчыннай гісторыі. Па-другое, агучаныя літаратарам злабадзённыя праблемы даюць адчуць і клопат пра Бацысаўшчыну, які ахоплівае гра-
мадства, і ідэнтыфікацыйныя ў этнанацыянальным сэнсе працэсы, што перажываюць яе жыхары: «I на гэтай нашай зямле спрадвеку нашы дзяды-прадзеды жылі, каторыя не раз грэкамі, немцамі і рымлянамі трэслі. А мы? Мы не знама, хто мы такія. Та не толька мы, чарнарусы, но і нашы родныя браты беларусы і палешукі сваю народнасць забываюць. 3 імі мы разам павінны працаваці над узвіжэннем народу, пад агульным званнем беларусаў, бо і мова іх і наша, і звычаі моў аднакі. Та павінны добра стараціся, бо нас апярэдзілі нашы ж родныя браты: маларусы і чырвонарусы, а нам трэба іх дагнаці, каб далей разам ісці» [61, с. 492], Чорная Русь, пра якую тут ідзе гаворка і з тэрыторыяй якой сябе этнічна асацыюе К. Каганец, уключае Верхняе Панямонне з гарадамі Навагрудак, Гродна, Ваўкавыск, Слонім, Нясвіж, Мазыр. Да этнічна аднародных дадзенаму рэгіёну мікрагруп К. Каганец далучае палешукоў і ўжо разам з імі дыферэнцыруецца ад маларусаў (пад імі разумеюцца ўкраінцы ў Расійскай імперыі) і чырвонарусаў у дадзеным выпадку жыхароў Белай Русі, ці Беларускага губернатарства. А. Кіркор адзначае такую прычыну замацавання наймення «чарнарусы» за насельніцтвам, як спецыфіка ўбрання мужчын і жанчын, у якім дамінуе чорны колер [35, с. 13], На чарнарусаў і беларусаў падзяляе этнас М. Каяловіч, называючы і іх адметнасці: першыя ў старыну былі «больш смелыя каланізатары» і цяпер, дзякуючы пладавітай глебе, «вылучаюцца большаю бадзёрасцю сіл» [53, с. 277]; другія жывуць у нязручных умовах, таму «невялікага росту, кволыя, млявыя, бледныя» [53, с. 278]. Рух да этнанацыянальнай самаідэнтыфікацыі, што актывізуецца з далучэннем да Расійскай імперыі, дыктуе патрэбу не толькі дакладнага акрэслення сваёй прасторы, падзеленай на рэгіёны ў межах Расіі, але і канчатковы выбар наймення Бацькаўшчыны.
Найбольш поўна раскрыць тэму ўнутранай неаднароднасці тэрыторыі вялікай радзімы ў перыяд, які разглядаецца, 36
дазваляе верш паэта, пісьменніка і барда А. Бартэльса «Любоў да айчыны» (“Milosc ojczyzny”). Даючы стэрэатыповыя характарыстыкі жыхарам кожнай мясцовасці на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, безыменны мясцовы шляхціц, з якім у лірычнага героя адбываецца дыялог, апісвае ў тым ліку і абшары Беларускага і Літоўскага губернатарстваў. 3 пазіцыі велічы горада, што некалі меў статус сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і да закрыцця ўніверсітэта ў 1832 г. збіраў студэнтаў з усёй Еўропы, «падсвечваецца» выключна гарадскі статус вільнян. Наступствы славы і папулярнасці, безумоўна, актуальных і ў часы жыцця аўтара верша, падкрэсліваюцца праз акцэнтаванне ўвагі на ўзнёслым абыходжанні жыхароў Вільні адзін з адным, а таксама іх гультайстве як выніку адлучанасці ад заўсёды аўтарытэтнай працы на зямлі, іх асаблівай прыхільнасці да лёгкага, не абцяжаранага баўлення часу з ужываннем папулярнага піва і смачнай закускі:
Wilenczuki, choc bardzo tlumacz^ sie gornie, A mi?dzy nami mowiqc nabite to durnie I gapumuchy straszne, jak zwykle prozniaki Miejskie, co tylko wiedzQ gdzie porter i flaki1.
[127, s. 7]
Калі блізкі аўтару лірычны герой спрабуе сцвердзіць думку, што Літва (пад ёй разумеюцца Вільня, Трокі, Ліда і Гарадзеншчына) з’яўляецца дарагой, «выпешчанай людзьмі і Богам» зямлёй, суразмоўца, які перад гэтым канстатаваў некаторую перавагу літвінаў (у параўнанні са жмудзінамі), зараз катэгарычна не пагаджаецца і з тым:
-Tak, tak, sq і tam ludzie, jednakze Lidzianie, W wi^kszej czesci klotniki i pijawki panie;
W Trockiem mieszkac nikomu ja bardzo nie zycz§, A w Swi^ciahskiem holyshe i procesowicze;