• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    1 Пераклад: «Вільянене, хоць размаўляюць вельмі ўзнёсла, / А, паміж намі гаворачы, гэта набітыя дурні / I разявакі страшныя, як звычайныя гарадскія / Лодыры, што толькі і ведаюць, дзе портэр і флякі».
    W Grodzienskim fanfarony, a koto Oszmiany, Z bardzo matym wyjqtkiem szalone kapcany. 1 nie darmo przyslowie o nich stare glosi, Ze szlachta jeden lapiec, a jeden but nosi1.
    [127, s. 7]
    Складана сёння высвятляць, ці былі сапраўдныя падставы менавіта так характарызаваць насельнікаў канкрэтных беларуска-літоўскіх гарадоў, мястэчак і іх ваколіц, ці гэта толькі выдуманы ды гіпербалізаваны сродак рэалізацыі аўтарскай задумы, Яна заключаецца ў паказе міжрэгіянальнай раз’яднанасці на землях былой Рэчы Паспалітай, пра вяртанне якой так дбала літаратура. У такой сітуацыі нават велікакняскія абшары малая радзіма беларуска-літоўскага народа паўстаюць унутрана раз’яднанымі і падзеленымі на часткі ў свядомасці людзей. Магчыма, ва ўтрыраванай форме, верш «Любоў да айчыны» А. Бартэльса паказвае, што сітуацыя на айчынных землях адпавядала надзённым задачам самаспазнання, ідэнтыфікацыі і выбару далейшых шляхоў яднання Айчыны. Актыўна абмяркоўваліся пытанні ўнутрырэгіянальных адрозненняў, сама пастаноўка якіх садзейнічала асэнсаванню чалавекам прыналежнасці да народа, рэгіёна, краіны. Гэта надавала паняццю Бацькаўшчыны ў грамадскай свядомасці дынаміку, забяспечвала яе эвалюцыянаванне паступовае атаясамленнне літаратарамі і чытачамі іх твораў не толькі з малой, але і з вялікай радзімамі. Паэт уздымае сур’ёзныя тэмы з уласцівым яму добрым гумарам, а значыць і з аптымізмам верай у немінучыя пазітыўныя змены.
    3 вуснаў гаваркога крытыка гучыць шэраг каларытных стэрэатыповых ацэнак на адрас жыхароў тэрыторый, якія пасля ўваходжання ў Расійскую імперыю атрымалі найменне
    1 Пераклад: «Так, так, ёсць і там людзі, аднак жа лідзяне, / Па большай частцы скандалісты і крывапійцы, пане; / У Троцкім я жыць нікому не жадаю, / А ў Свянцянскім галышы і любяць судзіцца; / У Гарадзенскім фанфароны, а каля Ашмянаў, / 3 вельмі малым выключэннем, шалёныя недарэкі. / I недарэмна пра іх гаворыць старая прымаўка, / Што шляхта адзін лапаць і адзін бот носіць».
    беларускіх. Гэтым самым яны нібы пазбавіліся сваёй адметнасці этнічных прыкмет і заўважна абяднелі (у апошнім сумнявацца не даводзіцца):
    Wi?c і Bialorusini? Nie gadaj pan wcale, Tam juz ani zdzbla Polski, czysciutkie Moskale A golez Boze, gole!1
    [127, s. 7]
    Калі ж суразмоўца аўтара, нарэшце, пагаджаецца, што Мінская губерня самая лепшая на рэчпаспалітаўскай прасторы, то аказваецца, што і гэта сцверджанне мае нямала тэрытарыяльных выключэнняў. Яны датычаць, напрыклад, Палесся з яго непрыгляднымі балотамі Піншчыны і Мазыршчыны, Барысаўскага і Ігуменскага паветаў, якія хіба «прыдатныя псу на будку», таму што з’яўляюцца глухой лясной стараной, да таго ж настолькі халоднай, што там амаль увесь год немагчыма зняць кажух. Перавялічаная, неапраўдана ўзмоцненая думка нястрыманага на язык чалавека дае нейзайздросную ацэнку і іншым беларускім мясцовасцям Бабруйшчыне, Рэчыччыне, дзе нармальны чалавек нібыта можа «пасяліцца толькі на сваю згубу».
    Па меры разгортвання дыялогу высвятляецца, што на ўсёй прасторы былой Рэчы Паспалітай ўсё ж можна знайсці адзін рэгіён, варты ўвагі і павагі, падаецца, па ўсіх асаблівасцях. Натуральна, ім з’яўляецца малая радзіма экспрэсіўнага ўдзельніка дыялогу:
    Jednak slyszalem sluckie? Oho: ho, ho Sluskie I te co od Nieswieza jeszcze Nowogrudzkie.
    No, to panie kraj pi^kny, nie ma co powiedziec, Prosz? pana przyjechac i u nas posiedziec, Co to panie za ludzie, jaki pogl^d zdrowy, Jakie serca porz^dne, jakie panie glowy, Jakie to gospodarstwa, nad ludem opieka,
    1 Пераклад: «Але ж i беларусы? He гавары, пан, увогуле, / Там ужо ані кавалка Польшчы, чысцюткія маскалі. / А голыя ж, Божа, голыя!»
    Jak pi^knie zrozumiana jest godnosc czlowieka, Jak wyrobione wsz^dzie publiczne jest zdanie, Jaka cywilizacja, jakie wychowanie, Jakie cnoty domowe, patryotyzm jaki, Jakie na kazdym kroku ludzkosci oznaki Slowem, panie, ta strona to pierla jest kraju, Siadz pan, popatrz i poznaj! pomyslisz si? w raju...1
    [127, s. 8]
    Крыху паслабленае хвалебнымі радкамі ў бок невялікай, абмежаванай прасторы Случчыны, Нясвіжа, Навагрудка ўнутранае напружанне верша «Любоў да айчыны» спадае, аднак хутка нарастае зноў. Аказваецца, што і гэтыя, з такой цяжкасцю выціснутыя кампліменты на адрас Бацькаўшчыны з’яўляюцца роўным коштам пустым гукам пасля таго, як размова даходзіць да вядомых і аўтарытэтных асоб «святой» хіба што на словах краіны. Мясцовыя ўлады (прэзідэнт, палкоўнік, маршалак, капітан, дэпутат, прэзэс, рэгент, суддзя, маёр, падсудак, доктар) характарызуюцца як амаральныя разбойнікі і злодзеі, з якімі прыстойнаму чалавеку наўрад ці варта мець справу. Тое ж самае датычыць і звычайных людзей прадстаўнікоў ніжэйшых сацыяльных груп, таму што адзіным вартым чалавекам на ўсёй прасторы былой Рэчы Паспалітай з’яўляецца гаваркі суразмоўца лірычнага героя.
    Выказаныя негатыўныя характарыстыкі фактычнаў адрас усіх жыхароў Беларускага і Літоўскага губернатарстваў не варта ўспрымаць безадносна да галоўнай ідэі маралізатарскага
    1 Пераклад: «Я, аднак, чуў пра слуцкіх? Ого: го-го Слуцкія! / I тыя, што ад Нясвіжа, яшчэ Навагрудскія. / Ну, гэта, пане, край прыгожы, няма чаго сказаць, / Прашу пана прыехаць і ў нас пабываць, / Што гэта, пане, за людзі, які здаровы погляд, / Якія прыстойныя сэрцы, якія, пане, галовы, / Якія гэта гаспадаркі, над народам апека, / Як хораша зразуметая годнасць чалавека, / Як удасканалена ўсюды публічнае меркаванне, / Якая цывілізацыя, якое выхаванне, / Якія каштоўнасці хатнія, які патрыятызм, / Якія на кожным кроку прыкметы чалавечнасці, / Словам, пане, гэтая старана жамчужына краю, / Сядзь, пан, паглядзі і спазнай! Адчуй сябе ў раі...».
    верша А. Бартэльса. Заключанае ў паняцці «любоў да радзімы» значэнне на практыцы не толькі не пацвярджаецца, а яшчэ і дэманструе прыклад «вузкага» мыслення. Адмоўнае стаўленне прысутнічае не столькі ў дачыненні да іншых этнасаў, колькі да саміх сябе людзей, якія ў мінулым жылі ў адной дзяржаве спачатку Каралеўстве Польскім і Вялікім Княстве Літоўскім, а затым у Рэчы Паспалітай, знікненне якой, мяркуючы па творы, зусім аддаліла некалі такія блізкія народы і Бацькаўшчыну. У такім святле падзел магутнай дзяржавы на тры часткі ў канцы XVIII ст. зусім не трагічная гістарычнапалітычная выпадковасць, а натуральны вынік унутранай раз’яднанасці народаў і мікрагруп у іх складзе:
    I z takim to po?ciem о kraju milosci, Marzymy o szcz?sliwej dla niego przyszlosci. Nie sercem przepelnionem podlq nienawisciq, Plaskq milosciq wlasnq, i wlasq korzysciq, Dojdziemy kiedykolwiek, bysmy, chociaz w dali, Netylko ze narodem, lecz ludzmi si? stali1.
    [127, s. 10]
    Мэта «людзьмі стаць» паказвае А. Бартэльса чалавекам, які пераўзышоў узровень мясцовага патрытызму парафіяльнага, губернскага, правінцыйнага і узняўся да агульнадзяржаўных катэгорый. У ёй бачыцца правобраз знакамітага купалаўскага «людзьмі звацііа», але паміж гэтымі двума заклікамі знаходзіцца цэлая апоха, на працягу якой беларускаму грамадству наканавана прайсці этап пазбаўлення ілюзій ды канчатковага раз’яднання з былым дзяржаўным партнёрам. Гістарычная сітуацыя нашага народа ў дадзены перыяд была вынікам у тым ліку і ўнутранага крызісу, які чалавеку
    1 Пераклад: «I з вось такім разуменнем любові да краю / Мы марым пра шчаслівую для яго будучыню. / He з сэрцам, перапоўненым подлай нянавісцю, / Плоскай любоўю ўласнай і ўласнай карысцю, / Дойдзем калі-небудзь, хоць бы і няхутка, / Да таго, каб не толькі нацыяй, але людзьмі сталі».
    і грамадству давядзецца пераадолець у бліжэйшыя часы, каб ператварыць беларуска-літоўскія землі ў суцэльную прастору. Гэта забяспечыць унутраная трансфармацыя, асобаснае «сталеннне» ўсяго народа, угрунтаванае на пераглядзе адносін не толькі да сябе, але і да іншых этнасаў. Наперадзе ў Бацькаўшчыны і яе насельнікаў ляжыць доўгі шлях ад успрымання сябе ў якасці пэўнага асобнага рэгіёну да вобраза цэласнай краіны, якая сёння носіць назву Беларусі.
    Гісторыя паказвае, што гэтыя змены незаўважна саспявалі на працягу ўсяго перыяду ад падзелаў Рэчы Паспалітай і да знамянальнага ў нацыятворчым сэнсе дазволу ў пачатку XX ст. друку на роднай мове, што адкрыла новы этап у развіцці нашай культуры. Недарэмна П. Кошман, адзначаючы штучнасць падобнага лакальнага размежавання краю на часткі, заўважае ў польскамоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. і тэндэнцыю да збліжэння вобразаў Беларусі і Літвы: «Мяжа паміж гэтымі рэгіёнамі, праходзячы па тэрыторыі пражывання славянскага насельніцтва, на працягу XIX ст. часам станавілася ўсё менш заўважнай» [52, с. 341], Узмацненне адзначанай тэндэнцыі і прывядзе ў пачатку XX ст. да ўпэўненай заявы нашага народа пра правы на сваю спрадвечную тэрыторыю, што, напрыклад, прагучаць у вершы «Беларуская зямля» 3. Бядулі, дзе прыводзіцца маналог маці — айчыннай зямлі:
    Гэй, Лях, Рос, тут ваш прымус He можа існаваць ані: У нашым краі беларус Гаспадаром сваёй зямлі.
    [74, с. 124]
    Сёння можна паставіць пад сумненне, мяркуючы па разгледжаным творы «Любоў да айчыны», наступныя словы аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры»: «У другой палавіне XIX ст. у беларускай літаратуры выразна загучала тэма патрыятызму, нацыянальнай саамасвядомасці.
    Гэта ўжо не “мясцовы” патрыятызм першай палавіны стагоддзя, не чуллівае замілаванне ўсім родным, “свойскім”, а моцнае, свядомае пачуццё любові да свайго народа і сваёй радзімы. 3 гадамі яно становіцца ўсё больш палымяным, актыўным. У 60-х гадах гэта яшчэ толькі пакутлівая туга па родных мясцінах» [27, с. 67]. Напісаны А. Бартэльсам яшчэ ў 1859 г. верш паказвае тое, што, няхай у жартаўлівай форме адмаўлення, творчая інтэлігенцыя ўжо ў сярэдзіне стагоддзя ставіць сур’ёзныя пытанні і нават прапануе адказы на іх, скіроўваючы грамадскую думку ў пэўны бок. Паколькі «мастацкі наратыў даволі часта “намацвае” шлях да спасціжэння ісціны больш надзейнымі спосабамі, чым наратыў гістарычны» [76, с. 134], вяртанне ў літаратурны працэс новых гетэрагенных аўтараў пашырае ўяўленні пра гісторыю і айчыннага мастацтва, і беларусаў.