Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Фрагмент перакладу адной песні «Гедымін Віценевіч, вялікі князь літоўскі 1328 г.» дэманструе манеру аповеду. I адразу ў назве больш як на 10 гадоў ранейшую, чым у сапраўднасці, смерць (паводле гістарычных крыніц Гедымін загінуў у 1341 г., а вось месца указана дакладней Вялона непадалёк ад месца гібелі замка Баербург у Жамойці):
Плач, Літва такая страта
У цябе сягоння:
Твайго князя Гедыміна
Смерць знайшла ў Вялоне.
Бараніў ад зграй крыжацкіх Нас ён па-геройску.
Сёння сам ад рук тых хіжых Паў ва ўласным войску.
[114, с. 169]
Гістарычную і фальклорную аснову маюць балады Яна Чачота «Бекеш», «Наваградскі замак», «Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні» і іншыя. Варта адзначыць, што на аснове аналізу некаторых твораў Яна Чачота і Уладзіслава Сыракомлі можна зрабіць выснову аб тым, што балада ў Яна Чачота выходзіла за межы свайго жанравага вызначэння, істотна рухаючыся да праўдзівасці перадачы выяўленага сюжэту, губляла традыцыйны фантазійна-містычны пачатак відавочна папярэднічаючы такой форме, як гавэнда, шырока распаўсюджанай ў пісьменстве Уладзіслава Сыракомлі.
На гістарычнай аснове шэраг ліра-эпічных твораў, сярод якіх якраз гутаркі або гавэнды, паэмы, драматычныя творы напісаў Уладзіслаў Сыракомлі, са спасылкамі на крыніцы, да ліку каторых адносяцца і названыя вышэй, апрача таго, гербоўнік Каспера Нясецкага, а таксама ранейшыя гісторыкабіяграфічныя творы, такія як “Zywot і smierc Jana Tarnowskiego kasztelana krakowskiego, hetmana wielkiego koronnego” Станіслава Арахоўскага, “Historya Jana Karola Chodkiewicza, Wojewody Wilenskiego, Hetmana Wielkiego” Адама Нарушэвіча i інш. Bap-
та адзначыць, што творы У. Сыракомлі адрозніваюцца больш буйнымі формамі, імкнуцца да маштабнасці выяўлення падзей, эпізоды з гістарычных дакументаў паказваюцца ў больш глыбокім зрэзе, аўтар намагаецца не проста прадэманстраваць пэўны фрагмент мінулага, але і прамаляваць герояў, іх характары, зняць з іх у пэўнай ступені «пыл стагоддзяў». Паэмагутарка “Urodzony Jan D^borog” адлюстроўвае ў высокай ступені сутыкненне кансерватыўнага ладу з прагрэсіўным і, у той жа час, падкрэслівае і важныя для захавання на будучыню маральныя пастулаты, важнасць шляхецкай годнасці, адукацыі, веры. У паэме “Margier” адлюстраваны гераічны замак Пулен, які пераможаны, але не здадзены на рабункі і палон крыжакоў. Паэма “Stare Wrota” паказвае сацыяльна-палітычны лад Рэчы Паспалітаў у часы Жыгімонта III Вазы, малюе партрэт святара Пятра Скаргі, замацоўвае важнасць духоўных арыенціраў. Дзеі сутыкнення двух розных светапоглядаў, хрысціянскага і язычніцкага апісваюцца і ў паэме “Cora Piastow”. Вялікі князь літоўскі Трайдзень нападае на замак князя Земавіта, з мэтай захопу. Тройдзень мае намер разбурыць замак, але сустракае дачку Пястаў Ганну. Дзяўчына раззбройвае пераможцу, пагаджаецца выйсці за яго замуж, каб прадухіліць помсту і забойствы. Паэма “Marcin Studzienski” транслюе падзеі XV пачатку XVI ст. Тут паўстае Літва ў час развіцця гандлю, рамёстваў, паказваюцца сацыяльныя супярэчнасці. У цэнтры рамантычнага аповеду гісторыя закаханага юнака, які не можа быць з абранніцай Марыяй з прычыны свайго шляхетнага паходжання. Калі гаварыць пра часавы ахоп у гістарычных творах, ва Уладзіслава Сыракомлі параўнальна з Янам Чачотам ён значна больш шырокі часы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, а таксама Расійскай імперыі падчас вайны з Напалеонам Банапартам.
Пры дастатковым заглыбленні ў змест гістарычных твораў як Яна Чачота, так і Уладзіслава Сыракомлі можна заўважыць, што ў многім пісьменнікі падыйшлі да інтэрпрэтацыі крыніц
з доляй мастацкай умоўнасці, асабліва з улікам пэўнай часавай адлегласці і немагчымасці ўдакладнення факталогіі, хаця, верагодней за ўсё, дасканалае захаванне фактаў не мелася на мэце. Першаснай мэтай ставілася канструяванне гістарычнай рэчаіснасці памяці пра моцную дзяжаву, яе ваяроў, справядлівых князёў, заснаванне гарадоў, слаўныя перамогі дзеля шанавання мінуўшчыны, а разам з тым пабудовы шляху ў будучыню. Выкарыстанне фальклорнага матэрыялу сустракаецца ў абодвух пісьменнікаў, у Яна Чачота-збіральніка засвойваецца і праяўляецца ў паэзіі больш глыбока. Сацыяльны фон падзей рэзануе ў творах аўтараў у розных жанравых увасабленнях, у Яна Чачота выяўляецца асаблівым чынам і ў эмігранцкі перыяд.
л л
Пры дастатковым заглыбленні ў пісьмовую спадчыну Уладзіслава Сыракомлі можна прасачыць, як асэнсавана паняцце Бацькаўшчыны на прыкладзе твораў розных жанраў. У краязнаўчых нарысах і падарожных нататках, літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулах, паэтычных творах (вершах, гавэндах, паэмах) фарміруюцца ўяўленні аўтара пра радзіму. Акрэсленыя тэрытарыяльны, этнічны, грамадска-палітычны, культурны складнікі дазваляюць спазнаць патрыятычныя памкненні пісьменніка.
Варта вылучыць грунтоўны падыход Уладзіслава Сыракомлі да спасціжэння гісторыі роднага краю. У творчасці аўтара тэма мінуўшчыны праяўляецца шырока, дэкларуецца, што без памяці і досведу папярэдніх часоў нельга выбудаваць прышласці народа. Так, у якасці прыкладу мы адзначылі ўвагу да дзейнасці ордэна езуітаў, факты якой Уладзіслаў Сыракомля ўзяў за аснову ў ліра-эпічных творах і белетрызаванай прозе, абапіраючыся на іх справы ў развіцці асветы, матэрыяльнай культуры, на постаці знакамітых людзей, якія зрабілі шмат для будучыні краю.
Гісторыя робіцца і фактарам збліжэння твораў Яна Чачота і Уладзіслава Сыракомлі. Адзначым, што пісьменнікі інтэрпрэтуюць выкарыстаны матэрыял з пэўнай мастацкай умоўнасцю, маючы на мэце і гераізацыю дзеячаў мінулага. Адзін з важных фактараў менавіта канструяванне вобраза памяць пра веліч і магутнасць дзяржавы, яе кіраўнікоў, смелых і адданых ваяроў, апірышча на справядлівасць і закон. Абодва пісьменнікі выкарыстоўваюць фальклорны матэрыял, што таксама абумоўлена назапашаным вопытам творцаў, абодва з пачцівасцю ставяцца да мовы краю. I Ян Чачот, і Уладзіслаў Сыракомля развіваюць сацыяльную праблематыку, уздымаючы пытанні роўнасці, асветы і свабоды людзей. Абодва аўтары праяўляюць бязмежную любоў да Радзімы, заўважна адрозную. Уладзіслаў Сыракомля практычна ўсё жыццё не пакідаў Літвы-Беларусі, праяўляючы пачуцці сціплага творцы да такой жа сціплай айчыны, якая, на першы погляд, мала чым адметная відавочна, пісьменнік усё жыццё намагаўся праявіць красу ўсяго роднага. Ян Чачот бачыў абавязкам сумленнае служэнне краю, пажыў і на чужыне, таму змог пабачыць Бацькаўшчыну здаля, праз тугу на «чужой старане» беларуская зямля ў сваёй недасяжнасці выглядае яшчэ больш каштоўнай.
Раздзел 7
АРТУР БАРТЭЛЬС:
“OJ NIE MASZ, NIE MASZ, JAK LITWA NASZA!”
7.1. Творчасць Артура Бартэльса ў кантэксце беларускай і польскай літаратур (ідэйна-тэматычны аспект)
Так сталася, што беларускі і польскі народы на працягу «доўгага» XIX ст. не мелі сваёй дзяржаўнасці. Што датычыцца палякаў, фактычна ўтварылася сітуацыя, аналагічная становішчу нямецкіх зямель у XVIII ст., калі патэнцыял германскага народа, не могучы раскрыцца ў дзяржаватворным рэчышчы, паспяхова сублімаваўся ў духоўнай сферы, што дало чалавецтву класіку філасофскіх вучэнняў у выглядзе тэорый перадусім Гегеля, Канта, Феербаха, а таксама літаратурных класікаў найперш Гётэ ды іншых прадстаўнікоў перыяду «Буры і націску». Польскі народ свой патэнцыял нескаронага, пасіянарнага духу ўвасобіў у літаратуру, спарадзіўшы такіх пісьменнікаў, як рамантыкі А. Міцкевіч і Г. Сенкевіч, рэалісты М. Канапніцка і Ю. Крашэўскі, прадстаўнікі перыяду “MIodej Polski” («Маладой Польшчы»)... А колькі выхадцаў з зямель Рэчы Паспалітай, пачынаючы ўжо з другой паловы XVIII ст., прысвяцілі свае жыцці іншым дзяржавам!
Вір, энергетыка такой пасіянарнасці не маглі не зацягнуць у сябе і народжаных на этнічных беларускіх землях. Лепшым прыкладам тут А. Міцкевіч. 3 аднаго боку, ліцвіны, як яны самі сябе называлі вельмі часта, працавалі на польскую культуру і адпаведнапалітычную ідэю. 3 іншага боку, адкараскацца ад сваіх каранёў практычна нікому не ўдавалася. Хаця многія сваю ліцвінскасць і лічылі або феноменам вузкалакальным, непалітычным, або перажыткам, атавізмам. Гэта не перашкаджала ім адносіць сябе да падзвіжнікаў польскай
нацыянальнай ідэі ці хоць бы культуры. Але ў той жа час менавіта састарэлая, раннемадэрная ліцвінскасць праклалася сапраўднаю сцежкаю, якая вяла да беларускасці ў сучасным катэгарыяльным разуменні, і літаратурныя творы шырокага кола аўтараў-ліцвінаў, польскія па мове, тым не менш, у сваёй глыбіннай этнічнай сутнасці з’яўляліся беларускімі.
Праўда, гэта стала зразумела толькі з адлегласці часу. Прынамсі да 1960-х гг. у беларускай літаратуразнаўчай навуцы не было прынята адносіць да гісторыі айчыннай літаратуры аграмадны пласт польскамоўных твораў XIX ст. Аднак на іх зусім па-іншаму паглядзелі такія на той час маладыя даследчыкі, як А. Мальдзіс і Г. Кісялёў, убачыўшы духоўную каштоўнасць для беларушчыны ў многіх здабытках польскамоўнай творчасці землякоў ураджэнцаў літоўскіх і беларускіх губерній.
Да такіх належыць адзін з самых вядомых у XIX ст. паэт і мастак Артур Бартэльс. Яго імя, аднак, на працягу XX ст. пакрылася смугою забыцця. Нават не дапамог факт прыняцця верша “A tu jest Warszawa” («А тут ёсць Варшава») А. Бартэльса ў якасці нефармальнага гімна Варшавы пасля зруйнавання горада напрыканцы Другой сусветнай вайны.
Між тым феномен творцы пры ўсёй тагачаснай тыповасці знаходжання ў двух літаратурных кантэкстах польскім і беларускім заслугоўвае ўвагі, падмацаванай мастацкім узроўнем шматлікіх вершаў, чатырох паэм, трох вершаваных п’ес, а таксама некалькіх нарысаў пра паляванне.
Год нараджэння А. Бартэльса 1818. Месца дакладна невядома. Гіпатэтычна (калі верыць прызнанню самога аўтара ў адной з паэм) вёска Дзяніскавічы (цяпер Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Паходжанне шляхецкае. Будучы творца атрымаў добрую адукацыю: вучыўся ў Варшаве і Парыжы.
Ужо з гэтай пункцірнай інфармацыі відаць, што сталенне маладога чалавека прыпала на пік творчасці і славы найболып вядомага польскага пісьменніка Адама Міцкевіча. Натуральна,
у будучым такая «інтэрферэнцыя» не магла не сказацца. I А. Бартэльс не хавае ўплыву А. Міцкевіча: