• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    ларускай вёскі адлюстроўваецца ў яе творах не самамэтна... а як рэальная жыццёвая аснова мастацкіх вобразаў. Прынцыпы мастацкага выкарыстання беларускага жыцця, уласцівыя Ажэшка, маюць моцныя традыцыі ў творчасці У. Сыракомлі і А. Міцкевіча, для якіх яно таксама не складала нічога экзатычнага...», пісаў В. Каваленка пра сучасніцу нашага аўтара [41, с. 179],
    Увогуле названы даследчык знаходзіць нямала падобнага паміж «Панам Тадэвушам» і «Новай зямлёй» [41, с. 267-270], Многае з таго датычыцца і паэм А. Бартэльса. Тым не менш апошні стаіць бліжэй да А. Міцкевіча. Перш за ўсё таму, што малюе свет шляхты у адрозненне ад «энцыклапедыі сялянскага жыцця». Аднак у поле зроку (хоць і вачыма шляхціча) трапляе і свет сялянства. Для яго адлюстравання нярэдка аўтар звяртаецца да аўтэнтычнай рэгіянальнай мовы (яшчэ адна тагачасная традыцыя ў беларуска-польскай літаратуры, якая пераследавала мэту «максімальнага набліжэння да жыцця» [41, с. 78-79]). Болып за тое, з нарыса “Ksiqze wojewoda trocki” пра князя Юзафа Радзівіла даведваемся, што ён (перадусім у стасунках з сялянамі) ужываў беларускую мову. Так, пад KaHeu жыцця, не выязджаючы сам на паляванне, але запрашаючы на дзічыну сваіх лясоў гасцей, князь арганізоўваў своеасаблівы тэлеграф з месца падзей расставіўшы падданых на адлегласці голасу. Праз дзясяткі кіламетраў у абодва бакі ішла пераклічка. 3 боку Радзівіла гэта, як правіла, былі загады і пытанні, напрыклад: “Padawaj, kab pilnawali!”, “Padawaj, kab sabaki puskali!” [131, s. 43],
    У беларускай літаратуры традыцыйна разглядаюцца польскамоўныя “Na gluszce. Akwarela mysliwska z Polesia” («Паляўнічыя акварэлькі з Палесся») трохмоўнага паэта Янкі Лучыны (вядома, звычайна ў перакладзе). Трэба заўважыць, што яны створаныя пазней за «паляўнічую эпапею» А. Бартэльса (першыя звесткі пра Лучынавы «Акварэлькі» адносяцца да 1882 г., а цалкам яны былі апублікаваны ў 1898 г.). Мяркуючы па храналогіі, Лнка Лучына да напісання свайго твора
    мог азнаёміцца з «эпапеяй» земляка. Некаторыя пераклічкі адчуваюцца. Хоць у цэлым паляўнічая тэма ў Янкі Лучыны раскрыта значна вузей, чым у А. Бартэльса. Аднак Лучынавы «Паляўнічыя акварэлькі...» маглі ўзнікнуць і ў сувязі з тым, што паляўнічая тэма была ўвогуле ў трэндзе як у Расійскай імперыі (успомнім «Запнскн охотннка» I. Тургенева, 1847-1851), так і сярод польскіх пісьменнікаў (гл. вышэй). Каштоўнасць «Акварэлек» таксама прыкметная. Перадусім для беларускай літаратуры. Хаця б таму, што сам аўтар даў беларускамоўны варыянт урыўка з іх верш «Стары ляснік». Сімптаматычна, што і паэмы А. Бартэльса, і «Паляўнічыя акварэлькі...» Янкі Лучыны і ствараліся падобна па-першае, з натуры, па-другое, блізкай была геаграфія (Палессе), па-трэцяе, назіраецца тоеснасць у мастацкім метадзе'. У. Мархель і С. Тарасава гэты твор Янкі Лучыны ставяць у адзін шэраг з «Песняй пра зубра» М. Гусоўскага, «Панам Тадэвушам» А. Міцкевіча і «Новай зямлёй» Якуба Коласа [70, с. 163; 97]. Несумненна, паэмы А. Бартэльса у названым радзе будуць глядзецца таксама арганічна. Таму, называючы «Паляўнічыя акварэлькі...» «далейшым крокам у набліжэнні да нацыянальнага сялянскага эпасу» [9, с. 132], беларускім літаратуразнаўцам варта прызнаць, што папярэднім такім крокам стала «едннственная в славянской лнтературе охотннчья эпопея» А. Бартэльса.
    Лейтматыў. 3 улікам тэматычнага кантэксту важна, што чырвонай, магістральнай ніткай паэмных твораў і нарысаў А. Бартэльса становіцца ідэя так званага ліцвінскага патрыятызму. Пра што б ні гаварылася ў іх усё зводзіцца да свайго, роднага, часта вузкарэгіянальнага. Рэгулярна гучаць словы пра Літву як пра найлюбімейшы ў свеце край з незаслужанай складанай доляй (традыцыйныя для літаратуры першай паловы XIX ст. і часам з прыкметнай доляй збаналізаванасці для другой), ухваляюцца пэўныя элементы жыцця на ёй (акрамя магчымасцей палявання, напрыклад, коні, кірмашы, ежа, таварышы і нават слугі). Напрыклад:
    1 Пар.: [70, с. 162-163].
    Ale gdziez nas odwiodla z gldwnego przedmiotu
    Mysl o Litwie poczciwej, tej zacnej krainie,
    Co wynagradza hojnie kazda krople potu
    Pracy czleka, choc mlekiem i miodem nie plynie
    [138, s. 33],
    Няўзнак, незаўважна ад тэмы і справы галоўнай,
    А дзе і калі, ля нейкага там павароту, Адпрэчыў нас боль на Літве прыгожай, чароўнай, Што цэніць заслужана кожную кропельку поту.
    А. Бартэльс, паводле многіх, ужо цытаваных радкоў паэмы “Tydzien poleski” успрымае непадзельна гістарычна літоўскія і беларускія землі Паўночна-Заходняга краю. Між тым, як сведчаць некаторыя пасажы, часам у паняцце «Літвы» ўключаюцца і рэгіёны, якія да гістарычнай Літвы не належаць. Прычым, як сказана, дух незалежнасці тут не элімінаваны.
    Тым не менш пачынае шлях да радзімы ў шырокім сэнсе А. Бартэльс з роднага кута. На ім засяроджваецца і галоўная ўвага аўтара, канцэнтруецца падзейны змест. Вёска Дзяніскавічы і яе наваколлі Радзівілавы лясы, балоты, лугі, дарогі, урочышчы ледзь не дакументальна становяцца фонам для разгортвання аповеду (чаго варты дзясяткі тапонімаў, якія фігуруюць у творах). Прычым як прырода, так і людскія партрэты падаюцца нярэдка ў якасці тыповых для ўсёй краіны. Хоць аўтар не пазбягае пры наяўнасці ўказваць на адрозненні з іншымі куткамі яго Літвы. Відавочна, А. Бартэльс не лічыць іх прынцыповымі і ўсведамляе розныя рэгіёны («іншыя часткі Літвы») адной краінай «велічнай Літвою і Руссю». Увага да роднага кута вытлумачваецца вялікай любоўю да яго, якая ў эміграцыі толькі абвастрылася. Ізноў-такі характэрны для таго часу выпадак (у сувязі з вымушанай эміграцыяй пасля паўстанняў інсургентаў).
    Адшукаўшы паэму “Deniskowicze”, аўтар гэтых радкоў паспяшаўся назваць яе першым творам пра канкрэтную беларускую вёску [101], Аднак першым тут стаў Адам Плуг (1823— 1903) таксама з польскамоўнай паэмай “Zukowy Borek” («Жукаў Барок», 1848). Сімптаматычна, што і гэты пісьменнік пахо-
    дзіць з Мінскай губерні. Больш за тое з Радзівілавых угоддзяў! He выключана, што да напісання сваіх «Дзяніскавіч» у 1862 г. А. Бартэльс паспеў азнаёміцца з тагагодняй публікацыяй «Жукава Барка». Унісон між творамі відавочны і па форме, і па змесце, да дэталей. Супастаўляльны нават аб’ём: 350 радкоў у Плуга і 272 у Бартэльса. Супадае вершаваны памер: кожны радок з’яўляецца 8-складовым; прычым, нягледзячы на польскамоўнасць, якая нібыта павінна была дыктаваць схільнасць да сілабічнага гучання, і Адам Плуг, і А. Бартэльс цягнуцца да выразнай сілаба-тонікі ў выглядзе 4-стопнага харэя. «У сваёй вершаванай гавэндзе “Жукаў Барок”, напісанай падчас жыцця Адама Плуга на Падоле, аўтар імкнецца на радзіму, бо яму там “cicho, blogo, slodko, milo”1. Ён успамінае ўсё да драбніц: вёску, лес, раку, хату, двор, пакоі... Памяць паэта захавала кожную падзею, пачуцце, звязанае з той альбо іншай рэччу, краявідам. Мастацкая тканіна гавэнды густа перасыпана каларытнымі апісаннямі роднай і дарагой сэрцу Адама Плуга наднёманскай зямлі», піша пра твор Адама Плуга М. Хмяльніцкі, заўважаючы далей зусім не адзінкавую прысутнасць беларусізмаў у тканіне твора, а таксама зварот аўтара да тапаніміі роднага кута [143, s. 405-408]2. Такая характарыстыка цалкам пасуе паэмным творам і А. Бартэльса, і многім яго творчым сучаснікам-ліцвінам3.
    У многіх радках паэта відавочна праглядаецца міцкевічаўскі пачатак. Пытанне, якое ўзнікала ў даследчыкаў датычна А. Міцкевіча, можна паўнапраўна адрасаваць і А. Бартэльсу: «...Ці сапраўды... пішучы, што ён сумуе па родным краі, сумаваў толькі... па маленькаму роднаму кутку, дзе прайшло яго дзяцінства, ці родныя мясціны былі ў яго творчасці ўвасабленнем усяго краю, які ён усюды называў Літвой?» В. Каваленка, як і большасць іншых, вырашае гэту дылему на карысць другой тэзы: «Вобраз радзімы, вобраз Літвы ў яго творчасці -
    1 Пераклад: «ціха, шчасліва, салодка, міла».
    2 Пар.: [155],
    3 Гл., напрыклад: [54, с. 7].
    не толькі адзін з самых важных элементаў духоўнага зместу ўсёй паэтычнай дзейнасці. Жыццё радзімы, а пасля памяць пра яе гэта першая аснова паэтычнага натхнення» [41, с. 66],
    Фактычна А. Бартэльс працягвае асэнсаванне трансфармацыі вобраза радзімы, якое пачалося пасля знікнення ВКЛ і Рэчы Паспалітай і адбывалася на працягу ўсяго XIX ст. Як слушна піша П. Кошман, «мастацкая трактоўка вобразаў прасторы і часу ў шматмоўнай літаратуры Беларусі першай паловы XIX ст. адлюстроўвае працэс пошукаў яе аўтарамі асновы нацыянальнай свядомасці» [51, с. 141].
    Аднак што датычыцца А. Бартэльса, у яго творах не назіраецца прынцыповай эвалюцыі ў рэцэпцыі радзімы. Вельмі часта аўтар дыферэнцыруе яе па этнічных рэгіёнах. Паказальным тут з’яўляецца сатырычны верш “Milosc ojczyzny” («Любоў да айчыны», год напісання 1859 паэт яшчэ жыў на Літве; падчас пражывання ў Кракаве ступень польскасці ў вершах у адрозненне ад паэм узрасце). Паводле названага верша, на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай, якая што паказальна называецца Польшчай, выдзяляецца некалькі правінцый, у тым ліку на тэрыторыі ВКЛ Жмудзь, Беларусь, Літва [127, s. 6-10], Так, у палітычным сэнсе радзіма для А. Бартэльса гэта Польшча. Палітычная прыналежнасць да яе не выпетрылася цалкам (хоць адчуваецца прыкметна менш, чым у творах папярэднікаў). Пісьменнік (калі не браць пад увагу «кракаўскіх» вершаў) не акцэнтуе на гэтым увагу. У тых жа паэмах падобныя думкі праслізгваюць лічаныя разы дый то даволі аказіянальна, як напрыклад:
    To safandula! Juz my polacy
    Gotowi siedziec przy piecu krukiem, Gdy da nam Pan Bog na stare lata Wnuczka, co piszczy: Dziadzia i Tata!1
    [139, s. 7]
    1 Пераклад: «Гэта завала! Мы ўжо палякі / Гатовы сесці ля печы крукам, / Калі Бог дае нам на старасць / Унучка, што пішчыць: дзядзя і тата!»
    Пасля вывучэння праблемы такога ўспрымання доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук прыходзіць да высновы, што за «польскасцю» наогул і, у прыватнасці, за «польскасцю» з часу паўстанцаў Т. Касцюшкі (1794) звычайна хаваўся не ўласна польскі, а рэчпаспалітаўскі патрыятызм. Тым не менш, як дадаецца далей, «што датычыцца палітычных намаганняў ліцвінаў, то перабольшваць іх самастойнасць не трэба» [90, с. 49],
    У той жа час успрыманне айчыны А. Бартэльсам бывае і тоесным Лучынаваму. Апошні радзімай «лічыў Літву, пад якой меў на ўвазе Беларусь. Часта ён нават супрацьпастаўляе Літву Польшчы праз бінарную апазіцыю сваё-чужое» [54, с. 9], Аналагічныя пасажы знаходзяцца ў А. Бартэльса. Асабліва характарыстычным з’яўляецца лірычнае адступленне, паданае XVIII раздзелам “Tygodnia poleskiego”, дзе параўноўваюцца магчымасці палявання, прыроды і гаспадаркі на Літве і ў іншых краях: