Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
Даследчыкамі даўно ўстаноўлена падабенства паміж «Панам Тадэвушам» і «Новай зямлёй» [41, с. 267-270]. Творчасць А. Бартэльса, як і, бадай, усяго яго пакалення, гадавалася на спадчыне Адама Міцкевіча і такім чынам стала своеасаблівым пераходным звяном паміж польскім і беларускім класікамі.
Якуба Коласа звязвае з А. Бартэльсам яшчэ адна асоба пісьменніка і журналіста Адама Плуга (сапраўднае імя Антоні Пяткевіч, 1823-1903), сучасніка абодвух. Апошні доўгі час пражываў на Стаўпеччыне ў вёсцы Жукаў Барок. Пра яе напісана аднайменная паэма (1848). Твор, відавочна, паўплываў на паэму А. Бартэльса «Дзяніскавічы». Як бачым, нават назвы ўзыходзяць да родных кутоў кожнага аўтара. Адам Плуг і А. Бартэльс былі знаёмымі, супрацоўнічалі на літаратурнай ніве. Такія ж уплывы адчуваюцца і на Коласавай «Новай зямлі». Паэмы кожнага з трох аўтараў пра бацькаўшчыну. Але творы звязаны не толькі лейтматывам на ўзроўні рэцэпцыі адчуваецца іх духоўная аднароднасць. Яна не магла не рэалізавацца і ў выглядзе рацыянальных пералелей, тыпалагічных з’яў.
Канечне, жыццёвыя праблемы сялянства і шляхты розніліся. Тэматыка творчасці разгляданых паэтаў не магла супадаць напоўніцу. Тым не менш існуюць тэмы вечныя для кожнага чалавека ці чалавечай супольнасці. Як прыземленыя, так і метафізічныя.
У прыватнасці, адной з іх з’яўляецца харчаванне. Прыкметнае месца ў паэмах «Палескі тыдзень» і «Новая зямля» адведзена расказам пра кулінарны бок жыцця адпаведна паляўнічых і сялян. Тут маем як адрозненні, так і падабенства. Прывядзём толькі па адным урыўку (наогул тэма заслугоўвае асобнага даследавання):
А. Бартэльс
Kazdy dobywa swoje zapasy P61g?sek, szynk?, kolko kielbasy. A tu przy ogniu stojqc ukosnie Bigos hultajski skwirczy zalosnie, Bigos z schabkami, kwasnq kapustq, Caly przesycon slonink^ tlustq, Malo co ogien nosy popiecze, Glowna rzecz bigos, az slinka ciecze!..1
[137, c. 8]
Якуб Колас
Крыніцы бурнага натхнення, Мінут вясёлых, ажыўлення, Стаяць, як біскупы, бутэлі, 1 ласа ўсе на іх глядзелі.
Ляжыць гарамі ў іх падножжы Закуска, гэта міласць божа: Тут сыр, як першы снег, бялюткі, Каўбас прыемнейшыя скруткі, Што толькі ёсць у Беларусі.
[48, т. 8, с. 117-118]
Сімптаматычна, абодва аўтары ганарацца маслам сметанковым. А. Бартэльс хваліцца, што гэты літоўскі (тут чытай: беларускі) прадукт вельмі добра ідзе на экспарт, цэніцца за межамі краю: “Masto litewskie wciqz kupujecie” [137, c. 31]. Беларускі класік згадваючы пра часы дабрабыту, назваў менавіта выдатнейшага смаку масла ў якасці своеасаблівага сімвалу колішняга жыцця, прычым назваў настолькі эмацыйна, што цэнзуры давялося здымаць тыя радкі:
А масла!.. He! Маўчу, баюся
У час пайковай суяты Дражніць пустыя жываты.
[48, т. 8, с. 118]
У той жа час намі не заўважана ў творах А. Бартэльса згадкі пра бульбу. На сярэдзіну XIX ст. яна ўжо заняла сталае, можна сказаць, асноўнае месца ў сталаванні сялян. Гэты прадукт некалькі разоў згадваецца ў лепшых паэмах Якуба Коласа. Багата меншае значэнне бульба мела для шляхты, што магло і спрычыніцца да яе адсутнасці ў мастацкіх тэкстах А. Бартэльса.
Шляхта мела большую разнастайнасць у спіртовых напоях. Сярод іх, акрамя знаёмых і Коласавым сялянам піва і га-
1 Пераклад: «Кожны дастае свае запасы: / Палова гусака, вяндліна, колца каўбасы. / А тут пры вогнішчы, стоячы наўскос, / Гультайскі бігас жаласна сквірчыць, / Бігас з адбіўнымі, квашанай капустай, / Усё насычана тлустаю саланінаю, / Мала што агонь паапеквае насы, / Галоўнае бігас, ад яго слінкі цякуць!..»
рэлкі (для жанчын яе зафарбоўвалі салодкім сіропам), ром, старка, крупнік,..
A bylo pic co, lecz myslicie moze, Ze jakies wina i likiery paiiskie, Te szambertyny, albo zal si? Boze Po cztery ruble ckliwe to Szampaiiskie? Bynajmniej, same domowe specyaly, Miod, naleweczki z malin i poreczek, A na dobitk?, ten nasz doskonaly Na zimno z lodu litewski krupniczek, Ow poncz krajowy, ktorego szklenica Zawsze witana mile przez szlachcica...1
[136, c. 39]
Разам з тым i прадстаўнікі вышэйшага саслоўя не цураліся сялянскіх прысмакаў, напрыклад, таго ж сала на ражэньчыку. Што праўда, да эксперыментаў у выглядзе гатавання клёцак на бярозавіку ў герояў А. Бартэльса не даходзіла, хаця гэты сок імі шанаваўся ў лесе падчас вясновых паляванняў, дзе не было чыстай вады.
Нямала тоеснасці паміж творчасцю вынесеных у загаловак асоб знаходзіцца і праз прызму паэтыкі.
He раз адзначалася, што кампазіцыя паэмы «Новая зямля» адпавядае гадавому кругавароту сялянскага жыцця. Гэтаксама рэпрэзентуецца панарама паляванняў у беларускім лесе А. Бартэльсам: першая паэма пра вясновы час, дзве другія і гэта закладзена ў назвах пра іншыя поры года.
Паказальна, што, як намі ўжо абгаворвалася, ідэнтычныя запеўкі ў паэмах творцаў:
А. Бартэльс Witaj wiosko ty poleska...
[8, c. 14]
Якуб Колас
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
[48, т. 8, с. 6]
1 Пераклад: «А было што вьшіць, але думаеце, можа, / Што нейкія панскія віна і лікёры, / Гэтыя шамбэртыны (гатунак фрацузскага віна. A. Z) або, зжалься, Божа, / Па чатыры рублі гэтае саладжавае, прытарнае шам-
Паэты ў першым жа радку звяртаюцца да бацькаўшчыны. Ізноў-такі тут бачыцца ўплыў А. Міцкевіча на абодвух з яго сусветнаславутым зваротам да радзімы “Litwo! Ojczyzno moja! tyjestes jak zdrowie...” У творчасці апошняга лакалізацыя шырэйшая. Тым не менш і яна мае рэгіянальны характар, таму што ў самым шырокім сэнсе паняцце радзімы для аўтара распаўсюджвалася на ўсю Рэч Паспалітую. 3 іншага боку, і ў разгляданых тут аўтараў вузкалакалізаванае месца можна і варта расцэньваць у тым ліку як метафару радзімы ў больш маштабным сэнсе.
Свайго роду дваістасць канструявання прасторы ў паэмах А. Бартэльса рэалізуецца праз ужыванне драбнейшай рэчаіснай тапанімікі роднай для аўтара глыбінкі (большасць назваў належыць дзяніскаўскаму наваколлю, яшчэ частка адносіцца да лясоў пад Клецкам, гл. п. 7.3). 3 аднаго боку, гэта ажыццяўляецца згодна з трэндам рамантычнай паэтыкі, якая на той момант яшчэ не страціла сваіх уплываў, але з іншага боку, выяўляецца і ўздзеянне новай для мастацтва пазітывісцкай тэндэнцыі (асабліва ў творах пазнейшага перыяду паэта) [103, с. 370-372],
Супастаўляльныя працэсы назіраюцца і ў творчасці Якуба Коласа. Найперш варта звярнуць увагу, што ў адрозненне ад абсалютнай большасці беларусаў-сялян тагачасся, якія нараджаліся і гадаваліся, сталелі і паміралі на адной і той жа сядзібе, сям’я Міцкевічаў змяніла некалькі месцаў жыхарства. Паняцце і пачуццё бацькаўшчыны ў аселых сялян фарміравалася даволі літаральна як зямлі, перадаванай у спадчыну. У выпадку з дзецьмі лесніка Міхала не было ўмоў для ўзнікнення такой літаральнасці. Разам з тым у іх паняцце і пачуццё баць-
панскае? / Hi ў якім разе, толькі хатнія вырабы, / Мёд (маецца на ўвазе напой. A. Т), настойкі з малін і парэчак, / А на астатак гэты наш дасканалы / Літоўскі крупнічак, халодны, астуджаны лёдам, / To нашага краю пунш, які шклянкаю / Заўсёды прыемна вітаны шляхцічам...»
каўшчыны таксама фарміравалася. Толькі яе лакалізацыя, папершае, адпачаткова праграмавалася шырокай, па-другое, тая шырыня дэтэрмінавала выхад на алегарычную канатацыю слова, якое ў выніку сінанімізавалася з радзімай у любым яе праяўленні. Таму родным кутом для К. Міцкевіча сталі не колькі гектараў прыватных угоддзяў (іх да таго ж у сям’і мелася вобмаль), а даволі шырокая геаграфія з ахопам не толькі некалькіх засценкаў ці фальваркаў, леснічовак ці ўрочышчаў (Караліна, Затокі, Ліпава, Княжое, Церабяжы, Смалярня, Акінчыцы, Ласток, Альбуць і інш.), але і некалькіх сёл Свержня, Мікалаеўшчыны, Русаковіч (гэтыя тапонімы ў сваёй большасці так ці інакш фігуруюць у паэме «Новая зямля» [33]). Пагодзімся з расійскай даследчыцай Наталляй Куранной, якая прыйшла да наступнага меркавання, што праўда, у сувязі з аналізам вобраза трылогіі «На ростанях» Андрэя Лабановіча, але рэлевантнасць яго суадноснасці з аўтарам відавочная', таму не будзе некарэктнай экстрапаляцыя на таго ж самага аўтара «Новай зямлі»: «Родной дом “родны кут” Лобановнча скорее окружаюіцнй его мнр, лес, поля. Нменно здесь он находнт душевный покой, где все знакомо н мнло. Особое место в картнне мнра главного персонжа отведено лесу, который заменяет яму родной дом...» [56, с. 547], Фактычна маем трансфармацыю Коласава роднага кута з локуса (паводле Юрыя Лотмана, закрытай прасторы) у значэнне топаса (прасторы адкрытай). Гэта арганічна кладзецца ў тэзіс, выведзены яшчэ адным расійскім тэарэтыкам Вікторыяй Пракоф’евай: «Однн н тот же пространственный образ может называться н топосом, н локусом, в завнснмостн от осмыслення его как нацнонального снмвола с актуалнзацней в его репрезентацнн оценочных смыслов нлн реального опнсання с превалнруюшнмн в тексте денотатнвно-референцнальнымн отсылкамн» [83, с. 88]. У якасці прыкладу па творчасці Якуба Коласа прывядзём пасаж, быццам створаны для практычнай ілюстрацыі працытаванага тэарэтычнага палажэння:
1 Якуб Колас не хаваў: «Лабановіч мой двайнік. Выдуманага ў яго паводзінах і характары нічога няма» [48, т. 19, с. 547],
Парэчча слаўная мясціна, Куток прыгожы і вясёлы: Як мора-лес, як неба-долы...
[48, т. 8, с. 108]
Адметна, што арганізацыя прасторы ў творах абодвух пісьменнікаў адбываецца з шырокім выкарыстаннем мікратапонімаў. Яны групуюцца вакол галоўнага для мастацкага героя населенага пункта: у А. Бартэльса гэта вёска Дзяніскавічы, у самай вядомай паэме Якуба Коласа леснічоўка Парэчча («прататыпам» стала Альбуць). На гэты конт гаварылася вышэй (гл. п. 7.3). Коратка кажучы, матэрыялыіасць і прыземленасць радзімай прасторы і ў названых аўтараў не перашкаджаюць яе ўзнясенню і паэтызацыі. Тыя ж мікратапонімы, непаўторныя для кожнай мясцовасці, з аднаго боку, працуюць на рэпрэзентацыю аўтарскай ідэі (у кожным з выпадкаў), з іншага боку, яны шляхам некаторай сімвалізацыі набываюць універсальнасць для ўсведамлення аўтарам і чытачамі краіны ў яе самым шырокім сэнсе, пры гэтым не страчваючы і свайго індывідуальнага аблічча і значэння. Дарэчы, менавіта форма і змест арганізацыі прасторы ў паэмах А. Бартэльса сталі адным з важнейшых фактараў, якія не далі гэтаму аўтару адбыцца як паўнавартаснаму польскаму пісьменніку. Пэўным доказам таму тоеснасць гэтага боку творчасці з Коласавым творчым падыходам. У паэмах і нарысах А. Бартэльса цягнула да беларушчыны і геаграфічна, і ментальна.