• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    У шэрагу рускамоўнай перыёдыкі, дзе так ці інакш фігуравала постаць Уладзіслава Сыракомлі, канца XIX пачатку XX ст. абавязкова трэба адзначыць выданні «йллюстрацня» («йллюстрнрованная газета»), «Московскне ведомостн», «Вестн Западной Россйн», «Русское богатство», «Жйвопйсное обозренне», «Мйнскйй лйсток», «Вестнйк Европы», «Наблюдатель», «Отечественные запйскй» (менавіта ў ім выйшла рэцэнзія на «Выбраныя творы», 1879 г.), «Русская мысль». Даследчыца В. Е. Смірнова ў працы «Журнал “Русская мысль” й польская лйтература (1880-1902 гг.)» на аснове зместу выдання справядліва зазначае, што апошні з названых лічыўся рускамоўнай трыбунай полькага прыгожага пісьменства на свой час.
    Сярод значных кніжных выданняў асабліва адзначым «Гісторыю польскай літаратуры» Людвіка Кандратовіча (рус. «йстормя польской лйтературы от начала ее до настояіцего временй») у перакладзе з польскай Ф. Кузьмінскага (Т. 1 1860 г., Т. 2 1862 г.).
    У 1879 г. выйшаў зборнік «Выбраныя творы» Людвіка Кандратовіча ў рускім перакладзе «йзбранные сочйненйя Людвйга Кондратовйча (Владйслава Сырокомля)», пазначаны як том I. У выданне ўваходзяць наступныя творы (назвы падаем на мове перакладу): «йочтарь», «Трй звездочкл», «Ходыка» (поэма), «Могйлыцйк», «Ян Денборог» (поэма), «Жйзнь почтенного человека», «Янко кладбйіценскйй» (поэма), «Неученый», «Староста Копанйцкйй» (поэма), «Деревенскйй скрйпач» (пераклад Л. Пальміна), «Фйлйпп йз Коноплей» (рассказ), «То грубою сйлой, то нйзкою лестью», «Счастье», «Кукла», «Бывало», «О, не любн меня», «Перед весной» (пераклад М. Пятроўскага), «Йллюмйнацйя», «Капрал Терефера й капйтан Шерпентына» (пераклад Л. Мея), «Ночлег Гетмана», «Сон й ворожба», «Деревенскйй гусляр», «Трй лйтвйнкй» (поэма) (пераклад Д. Мінаева), «Смерть соловья», «Мелодйй йз дома сумашедшйх» (пераклад П. Вейнберга).
    Відавочна, што ў працэсе збору матэрыялаў быў і другі том, як вынікае з прадмовы. Маецца нават пералік твораў, якія павінны былі ўвайсці ў наступны: «Маргер» (пераклад Л. Пальміна), «Впечатлення пнлнгрмма», «Варнанты старых тем», «Погребальная процессня», «Обмен мыслей», «Вннценту Коротынскому», «Охотннкн», «Шум березы», «Старые часы», «Мотылек», «Княгнне Пузыннной», «Первые мыслн», «Еіце певец», «Освобожденне крестьян», «Стелла Форнарнна», “Cupio dissovli” (пераклад Д. Мінаева). Акрамя таго, выдаўцы тут жа перапрашаюць за тое, то ў сувязі з занятасцю не паспяваюць падрыхтаваць біяграфію паэта для першага тома [95, с. 5-6], Аднак том так і не выходзіць, затое творы друкуюцца ў перыядычных выданнях, напрыклад, у часопісе «Русская мысль». Так, першы нумар яго пачынае пераклад Ліадора Пальміна гістарычнай паэмы Уладзіслава Сыракомлі «Маргер».
    Пазней, у 1901 г. выходзіць брашура «Обіцества распространення полезных кннг» «Людвнг Кондратовнч (Сырокомля). Бнографнческнй очерк польского поэта с прнложеннем его стнхотвореннй», у якую ўваходзяць уласна кароткі жыццяпіс паэта і невялікая колькасць вершаў і гутарак.
    Варта сказаць, што рускамоўная крытыка адгукаецца на творчасць Сыракомлі дастаткова неадназначна. Уключаючы творы Людвіка Кандратовіча ў рускамоўны літаратурны працэс, рускія крытыкі прапануюць, перадусім, кантэкст блізкасці рускай і «польскай» культур. Пры гэтым (збольшага) без асаблівых нацыянальных ці палітычных спекуляцый. Можна сустрэць такія характарыстыкі: «Кондратовнч поэт с ннстннным, хотя н не с огромным талантом н, несмотря на то, что у нас есть Пушкнн, Лермонтов, Кольцов, Некрасов его стнхотворення н для русского чнтателя могут мметь образовательно-нравственное значенне» [80, с. 104],
    Уладзіслаў Сыракомля быў і ў ліку апальных пісьменнікаў, крыху раней, у 1860-я гг., за нелегальнае захаванне і распаўсюд яго твораў (зразумела, што і не толькі яго) быў асу-
    джаны на высылку кнігавыдавец Фелікс Завадскі. Тым не менш, варта сказаць і пра прыязнасць і сімпатыю з боку некаторых цэнзараў, напрыклад, Паўла Кукальніка. Як заўважае Д. С. Пракоф’ева на аснове архіўных дакументаў, менавіта П. Кукальнік падпісваў да друку некаторыя творы Кандратовіча (іх уласна III аддзяленне не дапускала да распаўсюду, а друкаваныя экзэмпляры вымаліся з продажу). Акрамя таго, даследчыца падкрэслівае, што Сыракомля і Кукальнік неаднаразова перасякаліся ў працы статыстычнага камітэта, археалагічнай камісіі, у музеі старажытнасці ў Вільні, супрацоўнічалі ў перыёдыцы, а таксама маглі сустракацца на музычна-літаратурных вечарынах. Павел Кукальнік пісаў вершы, адзін з якіх, дарэчы, пераклаў і Уладзіслаў Сыракомля [84, с. 139-140].
    Папулярнасць твораў Уладзіслава Сыракомлі падкрэслівае яшчэ адна цікавая акалічнасць: паэту прыпісвалі творы іншых аўтараў. Дзеля прыкладу, названы вышэй даследчык В. Вільчынскі прыводзіць выпадак, калі згаданы вышэй паэт Л. Мей перакладае вершы «Грузннка» і «Украннка» з пазнакай «йз Сырокомлн», хаця вершы належалі С. Вінніцкаму [21, с. 195],
    Пэўнае літаратурнае міжславянскае ўзаемапранікненне адбывалася ў тым ліку і ва ўмовах высылкі. Так, паэт-дэмакрат A. М. Пляшчэеў у 1850-я гг. пад уплывам 3. Серакоўскага, Б. Залескага, Э. Жалігоўскага ў Арэнбургу вывучае польскую мову, перакладае вершы Уладзіслава Сыракомлі.
    Вывучэнне асобы і творчасці Уладзіслава Сыракомлі яго землякамі пачалося яшчэ ў 1860-я гг. па смерці паэта. Аднымі з першых выйшлі ўспаміны А. Плуга “Wladyslaw Syrokornla” (1862), а таксама “Ulamki pam^tnikow Syrokomli” (1870) Вінцэнта Каратынскага. B. Каратынскі ў свой час выканаў значную працу па выданні спадчыны пісьменніка. Уладзіслаў Каратынскі ўклаў у канцы XIX пачатку XX ст. кнігі “Syrokomla о sobie” (1896), “Podroz swojaka po swojszczyznie” (1914). Далей былі публікацыі ў перыёдыцы, напрыклад, газеце
    «Наша Ніва», часопісе «Маладняк», першай чвэрці XX ст., што далі пачатак уключэнню Уладзіслава Сыракомлі ў літаратурны працэс Беларусі, выданні спыялі разгляду беларускай асновы твораў пісьменніка. У гэты час з’яўляецца і «Гісторыя беларускае літаратуры» М. Гарэцкага (1920), асобнага артыкула, прысвечанага пісьменніку, у гэтай кнізе не стае, аднак названыя яго беларускія вершы і водгукі на творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
    Наступны этап зацікаўлення лірнікам вясковым распачаўся, у першую чаргу, у сувязі з іншымі пісьменнікамі, нацыянальнымі літаратурнымі кантактамі. Назавем працы С. Майхровіча «Янка Лучына: жыццё і творчасць» (1952), дзе аналізавалася ўздзеянне Лірніка на творчасць Я. Лучыны, а таксама пераклады на беларускую мову з Сыракомлі, пазней паўсталі «Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя» (1957). «Старонкі братняй дружбы: артыкулы пра літаратурныя сувязі» С. Александровіча (1960) ўздымаюць вострае пытанне беларускасці Сыракомлі, звяртае ўвагу на панятак «ліцвінскасць», на тое, што папярэднія даследаванні не атаясамляюць яго з беларускасцю (артыкул «Недакладнасць ці састарэлыя погляды?»).
    Шэраг навуковых публікацый А. Мальдзіса прысвечаны рознабаковаму разгляду жыццёвага і творчага шляху Уладзіслава Сыракомлі. Яшчэ ў 1960-я гг. даследчык адзначыў важнасць вывучэння беларускай літаратуры XIX ст. з пункту гледжання ўплыву польскага класічнага пісьменства, безумоўна, не выключаючы ўздзеяння іншых славянскіх літаратур. «Самабытнасць, адметнасць літаратур выяўляюцца перш за ўсё пры параўнанні», адзначае А. Мальдзіс у кнізе «Творчае пабрацімства» (1966). Уладзіслаў Сыракомля названы ў шэрагу «польскіх аўтараў, якія жылі на беларускай зямлі і таму былі тут вельмі папулярныя» [66, с. 57-58] і «меншага таленту» (параўнальна са Славацкім, Міцкевічам, Красіньскім), аднак падкрэслівае, што большасць пісьменнікаў таго часу «бачылі асноўную сваю задачу ў тым, каб выхоўваць у чытача патрыя-
    тычныя пачуцці любові да айчыны, яе народа, яе мінулага, клікаць да барацьбы за нацыянальнае вызваленне» [66, с. 58]. У гэтай працы кантэкст разгляду асобы Уладзіслава Сыракомлі у рэдакцыйнай групе газеты «Kurjer Wilenski». Варта адзначыць, што А. Мальдзіс робіць высновы аб матывацыі выкарыстання беларускай мовы Кандратовічам і іншымі «польскімі» пісьменнікамі яго часу: «Калі раней, пакуль яшчэ не ўзнікла зацікаўленасць фальклорам, беларуская лексіка выкарыстоўвалася ў польскай літаратуры толькі як к а м і ч н ы элемент («Лямант закаханага»), то цяпер яна ўжываецца ў будзённым сэнсе для таго, каб прыдаць твору большую праўдзівасць і мастацкую пераканальнасць» (вылучэнне разрадкай А. Мальдзіса. М. В.) [66, с. 72], Падкрэсліваючы дэмакратызм Сыракомлі, А. Мальдзіс кажа пра «дваістасць» аблічча паэта ў супастаўленні з В. Дуніным-Марцінкевічам: «Па друкаваных творах сучаснікі пераважна ведалі яго як памяркоўнага паэта. А потым аказалася, што ён жа напісаў такі востры палітычны памфлет, як “Сахар-Мароз”, такі антыклерыкальны верш, як “Баль ксяндзоў”» [66, с. 73]. Кніга нарысаў А. Мальдзіса «Падарожжа ў XIX стагоддзе» змяшчае артыкул, прысвечаны Сыракомлю, дзе даследчык у кантэксце яго творчай спадчыны заўважае асобна гістарычныя творы пісьменніка: «У гістарычным мінулым Беларусі і Літвы паэта прываблівалі тыя падзеі, якія сведчылі аб патрыятызме нашых продкаў у іх барацьбе з чужаземным ворагам, аб іх імкненні ахвяраваць сабой у імя вызвалення краіны (“Маргер”, “Марцін Студзенскі”, “Вяльможы і сірата” або другая назва “Соф’я, княжна Слуцкая”, “Каспар Карлінскі” і інш.)» [65, с. 48], У зборніку «3 літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987) Адама Мальдзіса пра архіўныя знаходкі таксама маюцца матэрыялы, прысвечаныя Уладзіславу Сыракомлю, звязаныя з рэцэпцыяй яго творчасці ў іншых пісьменнікаў і даследчыкаў, напрыклад, Янкі Лучыны (для якога, як зазначае даследчык, Кандратовіч з’яўляецца настаўнікам), Аляксандра Снежкі, Зыгмунта Нагродскага.
    Варта адзначыць асаблівай увагай кнігу «Вытокі, уплывы, паскоранасць» Віктара Каваленкі (1975), у якой фактычна выкладзены асноўныя шляхі развіцця беларускай літаратуры XIX пачатку XX ст., у кантэксце літаратур суседніх краін. Важны момант у гэтым даследаванні, які тычыцца Сыракомлі непасрэдным чынам, гэта вылучэнне яго на вышэйшую прыступку ў плане стылю пісьма на беларускай мове. Неаднаразова падкрэсліваецца аўтарам, што Сыракомля паступова адыходзіць ад фальклорнай традыцыі, павучальнасці і кіруецца ў бок больш глыбокай праблематыкі, звязанай з самаідэнтыфікацыяй, грамадзянскасцю. В. Каваленка на аснове толькі двух захаваных беларускамоўных твораў Уладзіслава Сыракомлі робіць выснову: «Пры іх бясспрэчнай залежнасці ад агульнага метаду творчасці паэта на польскай мове выразна ўмацоўваецца эстэтычная аснова ўласна беларускай мовы» [41, с. 121],