• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    Пытанне пра этнічна-палітычную карэляцыю Т. Касцюшкі з роднай краінай дасюль не вырашана. Хоць мінула два стагоддзі па смерці ўраджэнца гістарычнай Літвы, таго лапіка зямлі, якое цяпер уваходзіць у склад Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
    Дакладней, некаторыя бакі лічаць, што і пытання няма. Пераважае гледзішча, што ўраджэнец зямлі будучай Беларусі атаясамліваў сябе з польскай нацыяй і культурай. Мінімальнейшая прыналежнасць да беларушчыны катэгарычна адпрэч-
    ваецца. Адэптамі такога меркавання, натуральна, з’яўляюцца палякі. Але і многія іншыя транслююць аналагічныя думкі. Нават у Беларусі. Звычайна гэта прыхільнікі заходнерускай ідэі. Часам да іх далучаюцца і шчырыя прыхільнікі беларушчыны. Трэба прызнаць, што глеба для такой пазіцыі даволі трывалая.
    Існуе і супрацьлеглы пункт погляду, паводле якога, спрошчана кажучы, Касцюшка прызнаецца беларусам. Аднак, па шчырасці, здавальняючых аргументаў у дадзеным выпадку сустракалася вобмаль. У большасці публікацый галоўным чынам назіраецца строгае атаясамленне Літвы і Беларусі, з якога і выводзіцца (у пэўнай меры сафістычна) беларуская ідэнтыфікацыя чалавека, які не раз публічна называў сябе ліцвінам, а сваю радзіму Літвою, пры гэтым арганічна сумяшчаючы азначаныя паняцці з польскасцю і Польшчай.
    Прыемна выдзяляецца на такім фоне артыкул Анатоля Тараса «Ці быў Касцюшка беларусам». У ім аўтар зыходзіць з трох прынятых падыходаў вызначэння нацыянальнасці чалавека «закона глебы», «закона крыві», «закона мовы». Даказваецца па ўсіх параметрах беларускасць Касцюшкі [96]. Аднак тут не ўлічваецца яшчэ шэраг акалічнасцей, якія значна падмацавалі б крыху па-публіцыстычнаму спрошчаныя і месцамі павярхоўныя меркаванні А. Тараса і прывялі б але з іншага доказнага боку да тоеснай высновы.
    Канечне, падчас жыцця Касцюшкі не было нацый у сучасным разуменні. Канечне, палітычна ён сябе адносіў да Польшчы. Канечне, этнічна лічыўся ліцвінам. Канечне, непасрэднай і відавочнай сувязі ўраджэнца Літвы, грамадзяніна Рэчы Паспалітай з беларушчынай у сучасным разуменні не было і не магло быць.
    Што тады было? У чым заключаецца тая тонкая нітачка, не раўнуючы Арыядны, якою ўсё ж звязваецца раннемадэрная постаць нашага зямляка з познемадэрным нацыянальным увасабленнем сваёй радзімы?
    Сам Касцюшка, па меркаванні расійскага даследчыка гісторыі Беларусі Мікалая Нікалаева, «лічыў патрэбнымі і неадкладнымі прымусовыя меры па паланізацыі беларускага сялянства» [79, с. 232], Гэта мае абгрунтаванне ў выглядзе слоў самога славутага ліцвіна, які ў цытуемым выпадку казаў пра русінаў (май 1789 г.): «Трэба іх прывучыць да польскай мовы... 3 часам у іх увойдзе польскі дух» [паводле: 86, с. 72]1. Таму наўрад ці Касцюшка пагадзіўся б з Ф. Багушэвічам, які ў сваім вершы «Да 100-годдзя <Касцюшкі>» змадэляваў мастацкі вобраз згодна з неабходнай кан’юнктурай, выкарыстаўшы выбітны «брэнд» у мэтах нацыянальнай ідэі.
    Аднак таксама заўважана, што ліцвінскі патрыятызм не супярэчыў патрыятызму Рэчы Паспалітай і ў інтэнцыях Т. Касцюшкі стаяў паперадзе інтарэсаў супольнай «дзяржавы двух народаў». Больш за тое, паводле Алега Латышонка, «у асобе Касьцюшкі мы назіраем столькі праяваў беларускасьці, колькі іх магло быць у дадзеных гістарычных абставінах» [57, с. 393]. Атаясамленне ліцвінскасці і беларускасці знаходзіцца і ў работах сучаснага беларускага даследчыка Касцюшкавай дзейнасці Леаніда Несцерчука, які ў такім святле інтэрпрэтуе ўспаміны паплечніка па паўстанні Міхала Клеафаса Агінскага [78, с. 138], Тым не менш гэта яшчэ можна лічыць нацяжкай.
    Як ні парадаксальна, але меркаванні М. Нікалаева ды I. Марзалюка, падмацаваныя такімі важкімі аргументамі, як словы самога Т. Касцюшкі, зусім не супярэчаць пазіцыям ні Ф. Багушэвіча, ні А. Латышонка. Неабходна ўлічваць час, кантэкстам якога былі абумоўлены тыя словы героя.
    Паводле прынятай перыядызацыі, эпоха Новага часу падзяляецца на два прынцыпова адрозныя для нацыястанаўлення адрэзкі: раннемадэрны і мадэрны. Іх падзяляе часавая мяжа канца XVIII ст., якая, аднак, зачалася ў Францыі, прыхо-
    1 Гэтыя словы любяць прыводзіць у якасці аргумента неазаходнерусісты: [68]. Гл. падрабязней пра нацыянальную ідэалогію Тадэвуша Касцюшкі: [19, с. 160-198],
    дзячы да іншых народаў (палітычных, а не этнічных) пазней. Адным з важных паказчыкаў, індыкатараў для вызначэння той мяжы выступае мова. Менавіта пашырэнне сферы яе ўжывання азначала станаўленне на нацыянальнае крыло таго ці іншага этнасу. Як піша Арсень Ліс, «праз цікавасць да такой важнай духоўнай субстанцыі, як творчасць народа, яго мова ў першай палове XIX стагоддзя ідзе адкрыццё цэлых народаў, перадусім славянскіх, з іх аўтэнтычнымі культурамі ў кожнай паасобку пры пэўных супольных рысах у іхнай этнічнай прыродзе» [59, с. 242],
    Але нават на мадэрным адрэзку, калі пачыналі выкрышталізоўвацца нацыі, мова, як даводзіць Тымаці Снайдэр на прыкладзе паўстання 1863 г. і ўдзелу ў ім узначаленых палякамі валынскіх паўстанцаў, яшчэ не служыла лініяй падзелу паміж нацыямі, паўстанні насілі характар хутчэй палітычны, чым этнічны [91, с. 164], Тым не менш, на наш погляд, з кожным праяўленнем пэўнай мовы, якая да мадэрнага дыскурсу Новага часу не мела палітычнай рэпрэзентацыі (у нашым выпадку маецца на ўвазе літоўская, украінская і, безумоўна, беларуская мовы падчас існавання Рэчы Паспалітай і пасля яе падзелаў), можна казаць пра нацыятворчасць пэўнага этнаса, якому, аднак, магло быць яшчэ далёка не толькі да лагічнага выніку развіцця ў выглядзе нацыі, але і да ўсведамлення яго прадстаўнікамі сябе агульнай народнасцю як пераходнага этапу ад фармату палітычнага раннемадэрнага народа да нацыі ў сучасным разуменні, бо родная мова тут становіцца «душою народа» (Ф. Багушэвіч), а яе ўжыванне сведчаннем той душы («мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і цяжка ўявіць сабе што-небудзь больш тоеснае», Вільгельм фон Гумбальдт, 1767-1835).
    3 гэтай нагоды дазволім сабе шырокае цытаванне выбітнай ўкраінскай даследчыцы Наталлі Якавенка: «Лнше така держава, згідно з поглядамн діячів Просвітннцтва, матаме гарантовану безпеку, торуватнме шлях поступові освітн, право-
    порядку, усуватаме архаі'чні пережйткй тоіцо. Варто нагадатй, іцо власне в останній третйні XVIII ст. німецька мова була оголошена обов’язковою в поліетнічній Австріі’, а у Франціі', охопленій полум’ям революціі', збереження регіональнйх мовнйх відмінностей трактувалося як ознака контрреволюціі', бо, як говорйв у 1794 р. депутат Конвенту Бертран Барер де Вйозак [Barere de Vieuzac], мова вільного народу мусйть бутн одна й та сама для всіх. На схожі ідеі натрапляемо і в політйчній думці Речі Посполйтоі. Напрйклад, майбутній вождь повстанців Тадеуш Костюшко у 1789 р. пйсав, іцо розв’язання украі’нськоі проблемй неможлйве без прнзвнчаення до польськоі’ мовй, у тому чйслі навіть завдякй впровадженню і’і' у церковнйй обряд, бо тількй так з часом у нйх увійде польськйй дух. Мовна асйміляція украі'нського простолюду спрйймалася і як запорука його лояльйості, оскількй, як підкреслював одйн з найвйдатнішйх діячів добй реформ Гуго Коллонтай, бунтн спалахувалй завждй тількй там, де нйзй не вмілй говорйтй по-польському» [122, с. 466-467].
    Таму пры ўсім сваім ліцвінскім патрыятызме Касцюшка не мог выступаць за роўнасць роднай мовы з польскай, якая да таго часу выйшла далёка за межы Польшчы, запаланіўшы і на Беларусі фактычна ўсе сацыяльныя нішы, акрамя размоўнай і фальклорнай (гэта даказваецца і на прыкладзе мастацкіх твораў канца XVIII пачатку XIX ст.). Касцюшка імкнуўся за прагрэсам, а заступніцтва рэгіянальнай мовы, да ўзроўню якой «лакалізавалі» ліцвінскія правячыя колы мову продкаў, рабіла б Касцюшку рэакцыянерам (з тагачаснага гледзішча) або чалавекам, які значна апераджаў свой час (калі глядзець з далечы XX і XXI стст.): фактычна толькі ў XX ст. стала канчаткова ясна, што ««новыя нацыі» Цэнтральнай і Усходняй Еўропы фармуюцца на этнічна-моўна-культурных падставах, а не на гістарычна палітычных» [19, с. 193], Гэта ўвяло ў аблуду нават Фрыдрыха Энгельса (1820-1895), які такія этнасы адносіў да разраду «негістарычных». А ён жа жыў прынцыпова
    пазней за Т. Касцюшку! У розных светапоглядных эпохах. Таму нараджэнне мастацкіх твораў пра Касцюшкаўскае паўстанне на беларускай мове азначае першыя сігналы ўзыходжання і мадэрнай беларускай нацыі, нягледзячы на ўсе існыя песімістычныя прагнозы (у тым ліку цытаванага Аляксандра Валіцкага) і дэструктыўныя акалічнасці. Дый Т. Касцюшка пры ўсім пры тым, што «выказваўся ў падтрымку добраахвотнай паланізацыі», па рэзюмуючых словах А. Валіцкага, «не прымаў нікчэмнага “нацыянальнага эгаізму”, верыў у міжнароднае братэрства народаў» [19, с. 198], Пасля вывучэння праблемы доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук прыходзіць да высновы, «што за “польскасцю” наогул і, у прыватнасці, за “польскасцю” паўстанцаў Т. Касцюшкі звычайна хаваўся не ўласна польскі, а рэчпаспалітаўскі патрыятызм». Тым не менш, як дадаецца далей, «што датычыцца палітычных намаганняў ліцвінаў, то перабольшваць іх самастойнасць не трэба» [90, с. 49],
    Згаданы верш Ф. Багушэвіча стаў апошнім у XIX ст. зваротам да нацыянальна-вызваленчых матываў з выкарыстаннем вобраза Касцюшкі як літаратурна-мастацкага канцэпта і кангеніяльнага сімвала. Падобных твораў, да таго ж на беларускай мове, гісторыя пакінула няшмат [гл. падрабязней: 100, с. 11-59]. Найбольш значныя гэта фальклорны ліра-эпічны сказ, умоўна названы даследчыкамі «Беларускай песняй пра Касцюшку», і верш невядомага аўтара «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года».
    Аднак іх дастаткова, каб гаварыць, па-першае, пра зараджэнне (ці, больш карэктна, прысутнасць) элементаў беларушчыны ў сувязі з паўстаннем, па-другое, успрыманне ў далейшым беларускай культурай, у тым ліку народнай, падзей збройнага чыну 1794 г. і самога яго лідара ў якасці феномена іманентнага. Рэшткі «касцюшкаўскага» дыскурсу, з аднаго боку, сведчаць пра яго існаванне, а з іншага дазваляюць дапусціць, што нават беларуска-літаратурная містыфікацыя ў азначаным тэматычна-ідэйным рэчышчы (пачынаючы з «Пес-
    ні беларускіх жаўнераў 1794 года») арганічна ўпісвалася б у тагачасны культурны кантэкст.