Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 245с.
Мінск 2023
У раздзеле «Думкі самотніка» Я. Баршчэўскі ўзгадвае, як знаходзячыся ў Пецярбургу, каля Фінскай затокі, назіраў за прыцягальным морам і нязменна плыў думкамі і марамі на малую радзіму Полацкі, Невельскі і Себежскі паветы: «Травеньскія ночы радзімых ваколіц! Мілей мне было сустракаць захад сонца на беразе Нешчарды, не параўнаеш самую вытанчаную музыку з пяшчотным і чароўным спевам салаўёў і самотным голасам зязюль. Дзікія лясы мілей за пышныя паркі! Шум вашых галін акунаў мяне ў роздум, у засені вячыстых дрэў заўсёды адчуваў я нейкія неразгаданыя таямніцы прыроды. У народных апавяданнях сустракаў пачуццё і праўду, адчуваў іх мудрасць і малітвы цэлага народа, мілей гэта ў сто разоў, чым халодныя забаўкі ў багатых салонах» [11, с. 198], Падобная настальгія светлае пачуццё, здольнае зрабіць чалавека трошкі лепшым, а ў выпадку Я. Баршчэўскага яшчэ і стымуляваць самавыяўленне рамантычнага паэта і пісьменніка.
У XIX ст. у сувязі з развіццём сродкаў перамяшчэння чалавека на адлегласці пашыраліся магчымасці выезду за межы месца пражывання: людзі наведвалі іншыя краіны з мэтай падарожжа і адпачынку, адукацыі, лячэння і аздараўлення. Гэта вылівалася ў захапляльныя аповеды ды апяванне літаратарамі нязвыклай прыгажосці замежжа, якая ўражвала на фоне добра знаёмых ландшафтаў. У літаратуры прысутнічаюць і апісанні Бацькаўшчыны праз суаднясенне яе з іншымі, як
блізкімі, так і далёкімі землямі, пасродкам чаго патрыятычна сцвярджаецца яе вартасць і перавага. У аповесці «Споведзь» А. Плуг гаворыць, што беларуска-літоўская зямля, месца жыцця яго продкаў, лепшая за еўрапейскія краіны: «А зрэшты, слаўце Падолле, слаўце Украіну, адно не згадвайце, прашу, пра нейкія там Італію, Швейцарыю. А калі гэта няпраўда, што я хацеў бы лепш з кіем пілігрыма вандраваць па родных лясах, чым па тых захваленых краях, то няхай я ніколі не нап’юся вады з Нёмана і няхай ніколі не задрамаю пад шатамі літоўскай яліны, закалыханы яе шэптам. Вось як я люблю Літву, таму няма нічога дзіўнага, што так часта вяду размову пра яе, дык і зараз буду пра яе распавядаць...» [61, с. 504], Псторыя пра самотнага жыхара пушчы пустэльніка Канстанціна і яго добраахвотную замкнёнасць у пушчы, таксама ўскосны доказ самадастатковасці радзімы.
В. Савіч-Заблоцкі на першых старонках аповесці «Арлалёты і Падканвойны» таксама параўноўвае Бацькаўшчыну як з суседнімі рэгіёнамі, так і з еўрапейскімі сталіцамі, каб давесці безумоўную перавагу родных мясцін. Яна абапіраецца не на знешняе хараство, якое таксама відавочнае і неабвержнае, а на ўнутраную чысціню, угрунтаваную на адвечных, вывераных часам хрысціянскіх каштоўнасцях, што жывуць у чалавечых сэрцах. Пра сваю радзіму, апазнавальнымі знакамі якой выступаюць беларускія гарады Полацк, Віцебск і Магілёў, аўтар гаворыць: «Далёка ім, бадай, да заморскіх Парыжаў і распусных Венаў, куды нячыстая Семіраміда з Вавілона перанесла сваё котлішча; аднак жа з ласкі Бога, ім яшчэ далей да тых Пецярбургаў і Масквы, да якіх... He, мушу свой шляхецкі язык трымаць на лейцах!..» [89, № 1, с. 125],
Пісьменнік адзначае асаблівае багацце флоры і фаўны Белай Русі сярод роднасных ёй Літвы і Кароны: «Вядома цэламу свету, дзе ёсць Белая Русь. Зрэшты, асьпанству казаць не трэба, якія толькі дзівосы і цуды ў рускай той зямлі крыюцца, або якімі ўласцівасцямі адарыў яе Стваральнік. Яе глеба не за-
надта плодная; затое лясоў і ўсялякіх вод незлічонае ў ёй мноства, а кожны лес поўны звера і птушкі, кожны вадаём рыбы» [89, № 1, с. 124], Апісаная тэрыторыя Беларусі, у прыватнасці Віцебшчыны, з’яўляецца малой радзімай В. СавічаЗаблоцкага, таму і выклікае жаданне аддаць ёй мастацкую даніну ў літаратурнай творчасці. Для пісьменніка гэта зямля аказваецца якраз тым месцам, дзе жывуць лепшыя прадстаўнікі некалі агульнай Польшчы Рэчы Паспалітай, годныя людзі, духоўная прыгажосць якіх узвялічваецца ім на працягу ўсяго твора: «I гэта не ў іншай дзяржаўнай зямлі, а менавіта ў гэтай Рускай і Белай знаходзіцца тое, што ўжо даўно брыдкі смурод сучаснай гнілізіны выпарыў са свету: там сустракаюцца не апошнія дзецюкі, а на могілках старадаўніх туляецца годнасць! А той славуты польскі анімуш, адносна якога хронікі не маюць досыць слоў дзеля пашаны і хвалы, сёння так часта падменены падхалімствам усялякага выгляду у той правінцыі, на шляхецкіх дварах, а нярэдка нават і ў сялянскай хаце, жыве, поўнымі грудзямі дыхаючы» [89, № 1, с. 124-125]. Гэта пацвярджае сама гісторыя польскай, а таксама беларускай літаратуры ўсяго XIX ст., таму што айчыннымі мясцінамі натхнёныя і, па сутнасці, на іх народжаныя два вызначальныя для літаратурнага развіцця кірункі рамантычны і пазітывістычны.
Адной з адметных прасторавых дамінант, якія ідэнтыфікуюць Бацькаўшчыну, прычым не толькі як геаграфічную, але і як духоўную прасторы, у буйных эпічных формах XIX ст. выступаюць вобразы рэк Беларусі-Літвы. Шматмоўная літаратура гэтага перыду ўвасобіла і Прыпяць, і Днепр, і Дзвіну, і больш дробныя водныя артэрыі. Такая ўвага да іх не выпадковая: вада выконвае найважнейшую ролю ў чалавечым жыцці, забяспечвае адну з асноўных патрэб чалавека. Апісанне ў мастацкіх творах водных прастораў абумоўлена як той эстэтычнай атмасферай, якую яны сабой ствараюць у ландшафце, разліваючыся сеткай па ўсёй зямлі, так і функцыянальнасцю,
таму што па рэках спрадвеку ажыццяўляліся і перавоз разнастайных грузаў, і перамяшчэнне людзей. Найбольш распаўсюджаны ў мастацтве слова вобраз Нёмана, у сувязі з чым А. Бельскі адзначае: «Топас Нёмана стаў фактарам і сімвалам нацыянальнай ідэнтыфікацыі» [14, с. 5] і працягвае далей: «Нёман больш чым рака, рэгіянальны топас, гэты вобразгідронім вырастае да сакральнага сімвала Радзімы» [14, с. 9], Апроч таго, якраз у акрэслены перыяд у літаратуры прырода перастае быць нечым адасобленым і пачынае карэляваць з пачуццямі людзей, што і надае рацэ вагу і ў выяўленні Айчыны ў творах.
Даліна ракі стала месцам дзеянняў у знакамітым рамане Э. Ажэшкі «Над Нёманам», штораз «мільгае» ў вершах А. Міцкевіча («Нёман»), У. Сыракомлі («Пра маю старую хатку», «Нёман»), Адэлі з Устроні («Мачыха») і інш. Прыгожую, моцную раку згадваюць у сваіх эпічных творах Э. Масальскі («Лугавая даліна заканчвалася дубровамі і алешнікамі, у якіх хавалася рэчышча Нёмана» [73, с. 148]), I. Яцкоўскі («Нёман, які плыў праз тыя маёнткі, даваў сялянам магчымасць зарабіць на віцінах грошы, каб заплаціць чынш ды падаткі...» [123, с. 97]) і іншыя пісьменнікі. Часта гэты спрадвечны элемент беларуска-літоўскай прасторы адухаўляецца, удзельнічае ў жыцці краю і жыхароў, напаўняючы аўтарскія апісаннні нечым асабістым.
У аповесці В. Савіча-Заблоцкага Дзвіна паўстае як сугучная пачуццям чалавека рака, якая упрыгожвае і адухаўляе край: «А годна ж Белую Русь рэпрэзентуе Дзвіна, якую географы называюць Заходняй! Вядомая старажытным рымлянам і грэкам (у тыя часы гэты паўночны Дунай быў ахрышчаны Рубонам), яна паўстае добрым паслом перад Божай Літвою ад нашых паветаў. Багатая знутры сваімі рыбамі для любога карабля, празрыстая і глыбокая, як пачуцці жыхароў, што жывуць за яе берагам; калі трэба, то грозная і вельмі гнеўная, а ва ўсіх іншых выпадках паважная і поўная годнасці, тая цу-
доўная рака красамоўна перадае ёй свае турботы...» [89, № 1, с. 125-126], Значнасць Заходняй Дзвіны звязана ў аўтара з яе старадаўнасцю: вада бачыла далёкія часы і была апорай мясцоваму жыхарству.
Апісанне прастораў вялікай і малой радзім, апяванне іх знаёмай літаратарам з маленства непаўторнай прыгажосці, выказванне асаблівай натхняльнасці і гаючасці самога знаходжання ў родных мясцінах, прызнанне ў безумоўнай любові і павазе да іх распаўсюджаныя матывы ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX ст. Болей за тое, навукоўцы лічаць, што менавіта ў гэты час «у лік прыярытэтных этычных каштоўнасцей, што пазіцыянуюцца ў творах мастацкай літаратуры, трапілі любоў да роднай зямлі і да мінулага роднага краю, павага да продкаў, справядлівасць, гуманнасць, шчырасць...» [6, с. 131], Даследуючы вобраз вялікай і малой радзімы, важна давесці: падобны змест быў больш значным, чым можа падавацца спачатку, таму што ў такіх амаль заўсёды лірычных, уласнаручна пакладзеных на паперу радках чалавек спазнаваў сябе, заглыбляўся ў прастору мінулага, што перадвызначала яго сучаснасць і адначасова давала ўнутраную сілу рухацца наперад.
* & &
Эстэтычныя апісанні Бацькаўшчыны ў шматмоўнай літаратуры XIX ст. найчасцей звернуты да малой радзімы пісьменнікаў месца нараджэння ці ў шырэйшым значэнні прарадзімы ўвогуле Вялікага Княства Літоўскага. Эмацыйнае, натхнёнае апісанне ландшафтных прастораў, багацця прыродных рэсурсаў, у тым ліку водных, нездарма распаўсюджана ў мастацтве слова. 3 аднаго боку, літаратары аддаюць творчую даніну родным мясцінам, неспатольная, светлая і прыемная настальгія па якіх заўсёды ўласцівая чалавеку (Я. Баршчэўскі). 3 іншага адсутнасць палітычна замацаваных межаў у тэрыторыі, якая ўяўлася як малая або/і вялікая радзі-
мы, стымулявала балючыя намаганні ідэнтыфікаваць сябе тэрытарыяльна. Увасоблены ў мастацкіх творах вобраз Айчыны часта пазіцыянуецца праз параўнанне з блізкімі і далёкімі землямі, краінамі, народамі, пасродкам чаго сцвярджаецца яе безумоўная прыгажосць, вартасць і значнасць (А. Плуг, В. Савіч-Заблоцкі). Прааналізаваныя творы настройваюць на высокі лад, дазваляюць павучыцца ў продкаў шчырасці веры, самааддачы ў малітве і безумоўнай любові да мясцін свайго нараджэння, дзяцінства, навучання і сталення, нягледзячы на адсутнасць у Бацькаўшчыны афіцыйнага статусу дзяржавы.
Раздзел 4
БАЦЬКАЎШЧЫНА Ў ЭТНІЧНЫМ ВЫМЯРЭННІ I ЯЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГЕНЕЗІС ПАВОДЛЕ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАГА ДЫСКУРСУ XIX СТАГОДДЗЯ
4.1. Узроўні паняцця Бацькаўшчыны ў творчасці пісыменнікаў XIX ст.
Айчыннае літаратуразнаўства прайшло доўгі шлях, каб прывесці шматмоўную літаратуру Беларусі XIX ст. да чытача, даць ёй адпаведнае найменне, атрыбутаваць яе рэспандэнтаў. У гэтым дачыненні ўжо ўсталяваны трывалыя маркеры ідэнтыфікацыі, такія як паходжанне аўтараў, мова твораў, ідэйнатэматычны змест спадчыны. У высокай ступені пералічаныя крытэрыі даюць паўнату ўяўлення аб нацыянальна-патрыятычных поглядах пісьменнікаў, аднак варта пазбягаць схематызму і ўлічваць развіццё ідэнтыфікацыі аўтара цягам яго творчага шляху.