• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя

    Мастацкі вобраз Бацькаўшчыны ў літаратуры Беларусі XIX стагоддзя


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 245с.
    Мінск 2023
    66.18 МБ
    Такім чынам, жыццё Т. Касцюшкі прыйшлося на пачатак трансфармацыі цывілізацыйных парадыгмаў. Сам ён ментальна заставаўся збольшага ў папярэдняй эпосе, але дзейсна стаяў пад лозунгамі наступнай. Гэта ўскладніла ўстанаўленне
    1	Пэўны, хоць і няпоўны, агляд паэтычных твораў беларускіх аўтараў са стварэннем вобраза К. Каліноўскага зроблены маладой даследчыцай В. Суднік [93]. Гэтага артыкула ўжо дастаткова для таго, каб убачыць, што параўнанне па колькасці твораў пра паўстанцкіх лідараў Т. Касцюшкі і К. Каліноўскага будзе на карысць апошняга.
    этнічнай ідэнтыфікацыі героя. Разам з тым і дало зусім не ілюзорны шанец беларусам, з якіх выйшаў такі славуты чалавек, атаясаміць яго з народам, што пачынаў шлях да мадэрных нацый, як аказалася даволі цярністы (найперш у параўнанні з суседнімі). Гэта па-першае. Да другога залічым прысутнасць у беларускім фальклорным і літаратурным дыскурсе фігуры Касцюшкі, прычым як свайго героя. Г. зн. ён спачатку прымаўся беларусамі. Але адбылося ўскладненне ўмоў іх нацыянальнага станаўлення пры рэжыме царскай Расіі. Аўтэнтычнасці народаў паўночна-ўсходніх і маларасійскіх губерній не хацеў прызнаваць «старэйшы брат». Аднак яе сталі выяўляць паборнікі Рэчы Паспалітай, заклаўшы адпаведны трэнд, якому ў далейшым не далі рады заходнерусісты. Натуральна, антаганісты Расійскай імперыі, якім з’яўляўся і Касцюшка, у рамках вялікадзяржаўнай рэгламентацыі не маглі быць дапушчаны да залічэння ў пантэон хоць і адгалінавання, але ж нібыта адзінага рускага народа. Час паказаў, што і гэта задача не была выканана.
    * * W
    У цэлым успрыманне радзімы грамадзянскай супольнасцю на тэрыторыі сучаснай Беларусі мела дваякія тэндэнцыі, якія былі абумоўлены часам. 3 аднаго боку, на аснове даўняй гісторыі сказвалася рэцэпцыя, сфарміраваная ў мінулы перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта мела на ўвазе некалькі ўзроўняў разумення бацькаўшчыны: ад вузкалакальнага — роднага кута да шырокапалітычнага страчанай дзяржавы-канфедэрацыі. 3 іншага боку, у Еўропе пачыналася нацыянальная эра і пакрысе (далёка не самымі шпаркімі тэмпамі) яна ўплывала і на станаўленне беларускага народа, у тым ліку акрэсленне тэрыторыі яго пражывання. Гэты працэс ішоў пры павярхоўным поглядзе латэнтна, але няўхільна пры ўсёй няпэўнасці яго будучыні, якая, тым не менш, забяспечыла беларусам пасад між народамі.
    Раздзел 5
    ЭВАЛЮЦЫЯ ПОГЛЯДАЎ НА ТВОРЧАСЦЬ I ІДЭНТЫФІКАЦЫЮ УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ
    5.1.	Асоба і спадчына Уладзіслава Сыракомлі ў кантэксце літаратурнага працэсу XIX ст.
    Біяграфічныя звесткі. Уладзіслаў Сыракомля (сапр. Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч) нарадзіўся 29 верасня 1823 г. у фальварку Смольгаў (цяпер в. Смольгава Любанскага раёна Мінскай вобласці) ў сям’і збяднелай шляхты. Належаў да старажытнага гербу Сыракомля, менавіта адсюль паходзіць і псеўданім творцы. Сям’я арандатараў Кандратовічаў была вымушана пераязджаць з месца на месца Случчына, Капыльшчына, Стаўбцоўшчына. Значная частка маленства будучага пісьменніка прайшла ў Мархачоўшчыне пад Стоўбцамі. Першапачаткова Уладзіслаў Сыракомля атрымаў хатнюю адукацыю, а ў 1833 г. паступіў у другі клас дамініканскай школы ў Нясвіжы, дзе вучыўся да 1835 г., пазней працягнуў навучанне ў Наваградку. Пасля вучобы юнак вярнуўся ў Мархачоўшчыну, дзе шмат чытаў і пачаў пісаць вершы. Важную ролю ў станаўленні пісьменніка адыграла праца ў канцылярыі радзівілаўскіх маёнткаў у Нясвіжы, куды ён уладкаваўся ў 1841 г., дзе змог пазнаёміцца з класічнай літаратурай і архівам слыннага магнацкага роду. Вясной 1844 г. Уладзіслаў Сыракомля ажаніўся з 16-гадовай Паўлінай Мітрашэўскай. Пасля вяселля ён звольніўся са службы і пачаў арандаваць фальварак Залуча на Стаўбцоўшчыне, дзе пражыў да 1852 г.
    У 1844 г. дэбютаваў у друку ў віленскім альманаху “Atheneum” з гутаркай “Pocztylion” («Паштальён»), якая пасля была перакладзена на рускую мову Леанідам Трэфалевым і стала папулярнай песняй. Творы пісьменніка з канца 40-х гадоў ак-
    тыўна друкаваліся на старонках перыядычных выданняў. Першая кніга пабачыла свет у 1850 г. («Гісторыя літаратуры ў Польшчы ад старажытнасці да нашых часоў», том II 1852 г.).
    Пасля трагічных падзей для сям’і Сыракомлі памерлі тры дачкі (Марыня, Вікторыя, Анэта) пісьменнік накіраваўся ў Вільню, дзе працаваў у часопісе “Kurier Wilenski”, але з той прычыны, што не мелася сталага заробку, давялося вяртацца да арандатарства, таму паэт пераехаў у фальварак Барэйкаўшчына на Віленшчыне.
    Творчасць Сыракомлі стала папулярнай з сярэдзіны 1850-х гг., менавіта тады пачало выдавацца па некалькі кніг на год. Пісьменнік стасаваўся са многімі знакамітымі асобамі, працягваў займацца краязнаўствам, гісторыяй, этнаграфіяй і фальклорам. Сярод яго сяброў былі такія літаратары, як Вінцэсь Каратынскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Адам Плуг і іншыя.
    Вясной 1861 г. за ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі Сыракомля быў зняволены. Пісьменнік знаходзіўся ў Віленскай турме каля месяца, а пасля вызвалены пад нагляд уладаў.
    На 38-м годзе жыцця Уладзіслаў Сыракомля памёр ад сухотаў, пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
    Жанрава-тэматычная разнастайнасць твораў. Уладзіславу Сыракомлю давялося пражыць кароткае, але багатае на падзеі жыццё, якое амаль цалкам прайшло на тэрыторыі сучаснай Беларусі, што, безумоўна, паўплывала на яго творчасць. Пісьменнік увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры ў амплуа «лірніка вясковага» за блізкасць да народнай традыцыі. Аўтарскае бачанне жыцця простага чалавека фарміравалася праз досвед працяглага суіснавання з сялянствам, праз вывучэнне фальклору.
    Характэрна праяўляецца прыязнасць да простага люду ў Bepmax і гутарках, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца і найбольш навукова распрацаванымі як у плане перакладу, так і даследавання (у прыватнасці “gaw^dy ludowe”, або народныя гутаркі). Аб значнасці жанру гавэнды ў творчасці Сыракомлі разважаў
    Уладзімір Мархель, звязваючы яго развіццё з паслядоўным набліжэннем да мастацкай свядомасці беларускага народа, перш за ўсё дробнай шляхты і сялянства, для якіх вуснапаэтычныя традыцыі бліжэйшыя за літаратурна-пісьмовыя [70, с. 39], Польскі “Slownik pisarzy” падае наступныя тыпы гутарак Уладзіслава Сыракомлі: 1) шляхецкія (szlacheckie) “Urodzony Jan D^borog” (1852); 2) народныя (ludowe) “K^s chleba” (1855); “Janko Cmentarnik” (1856), 3) жаўнерскія (zolnierskie) “Kapral Terefera i kapitan Szerpentyna” (1855); 4) гістарычныя (historyczne) “Kanonik przemyski” (1851-1852), “Nocleg hetmanski” (1857), “Starosta Kopanicki” (1857) [157], Аднак жанравая дыферэнцыяцыя гістарычных паэм і гутарак неадназначна маркіруецца ў тэкстах розных перакладчыкаў, выдаўцоў і даследчыкаў творчасці пісьменніка. У прыватнасці, яшчэ ў пачатку 1920-х гг. Станіслаў Цывіньскі залічыў усе гістарычныя творы Уладзіслава Сыракомлі ў шэраг паэм, сярод якіх асобна вылучыў “poematy historyczne і bohaterskie”, у той час як сярод гутарак (gaw^d) гістарычныя не размяжоўваюцца [144, с. 49], Наконт тэматычнага падзелу названых дыферэнцыяцыі дадзеных твораў таксама няма адзінага меркавання. Паводле польскай літаратуразнаўцы Мечыславы Раманькуўны, з пункту гледжання тэматыкі гутаркі Уладзіслава Сыракомлі можна падзяліць на шляхецкія, вясковыя і гістарычныя, у тым ліку «напалеонаўскія» [156, с. 23], Супярэчнасці ў вызначэнні жанру паводле розных класіфікацый яскрава бачныя на прыкладзе твора “Urodzony Jan D^borog”, які ў пераважнай большасці публікацый вызначаецца як «паэма», у працах Уладзіміра Мархеля як «гутарка», а рэкордную колькасць жанравых маркераў да гэтага твора сустракаем у Ю. I. Крашэўскага гутарка (gaw?da), абраз (obraz), паэма (poemat), апавяданне (opowiadaпіе), успамін (ратіфка) [159, s. 268].
    Уладзіслаў Сыракомля ў значнай ступені з’яўляецца паслядоўнікам Адама Міцкевіча і іншых прадстаўнікоў рамантызму. Разам з тым некаторыя даследчыкі адзначаюць полісты-
    лёвасць творчасці Сыракомлі, дзе рамантычная маштабнасць вобразаў, узбуйненыя пачуцці персанажаў і рэалістычныя замалёўкі рэчаіснасці спалучаюцца з чуллівасцю, ідылічным адчуваннем прыроды і ідэямі натуральнай роўнасці, характэрнымі для ідэалогіі і мастацкай практыкі сентыменталізму [17, с. 39],
    Уладзіслаў Сыракомля выступае ў сваёй творчасці як краязнаўца і гісторык, пра што сведчаць яго празаічныя творы нарысы або нататкі, сярод якіх варта назваць добра знаёмыя беларускім гісторыкам і літаратуразнаўцам «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах», «Мінск», «Нёман ад вытокаў да вусця» і іншыя.
    Сыракомля праяўляе сябе і ў якасці перакладчыка на польскую мову, пра што сведчыць значная колькасць выданняў у перакладзе з лаціны і іншых моў. Акрамя таго, шырокае кола стасункаў з тагачаснай інтэлігенцыяй, абазнанасць у актуальным літаратурным працэсе натхнілі Сыракомлю выступіць у якасці крытыка. У прыватнасці, адзначым артыкулы пра творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама згаданую вышэй «Гісторыю літаратуры ў Польшчы».
    Дасведчаны ў гісторыі, захоплены падарожнік-краязнаўца, сакратар археалагічнай камісіі, меў за плячыма ўжо два тамы «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (1849-1851, 1850-1851), знакамітыя «Вандроўкі...» (1850-1852, 1853), пераклад з лацінскай мовы «Польшчы» Марціна Кромера (1853) і «Кароткага дзённіка польскіх падзей» Яна Салікоўскага (1855), пераклады лепшых узораў класічнай і сучаснай літаратуры з замежных моў. Няма сумневу, што Кандратовіча натхняла праца яго калег па цэху, такіх як Тэадор Нарбут і Адам Кіркор, якія расшуквалі і адкрывалі для шырокага ўжытку пісьмовыя крыніцы, занатоўвалі, захоўвалі і папулярызавалі гісторыю старой Літвы.
    Мастацкі патэнцыял і веды пісьменніка далі штуршок да стварэння буйных ліра-эпічных твораў, звязаных з гісторыяй
    роднага краю, так паступова паўсталі паэма-гутарка “Urodzony Jan D?bor6g” (1847-1851, 1853), паэмы “Margier” (1854, 1855), “Cora Piastow” (1855), “Stare Wrota” (1856, 1857), “Marcin Studzienski” (1859), гутаркі (або гавэнды) “Spowiedz pana Korsaka” (1853), “Kapral Terefera i Kapitan Szerpentyna” (1855, 1856), “Nocleg Hetmanski” (1857), “Starosta Kopanicki” (1857, 1858), “Ulas” (1858), вершаваныя драмы “Hrabia na Wqtorach” (1856), “Kasper Karlinski” (1857, 1858), “Moznowladcy i sierota (Zofija Xi^zniczka Slucka)” (1858, 1859) i інш.