Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
І.П.Хіцько
МАСТАЦТВА
ГАЗЬБЫ ПА ДРЭВЕ
І.П.Хіцько
MACTAUTBA
РАЗЬБЫ ПА ДРЭВЕ
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастанкім ухілам
Дапушчана Міністэрствам адукайыі Рэспублікі Беларусь
УДК 745.511 : 645.5(075.3)
ББК 85.125я721
Х54
Хіцько І.П.
X 54 Мастацтва разьбы па дрэве: Вучэб. дапам. для вучняў 7—11 кл. агульнаадукац. шк. з мастацк. ухілам.— Мн.: Беларусь, 1998.— 255 с.: іл.
ISBN 985-01-0137-7.
У дадзеным дапаможніку даюцца кароткія гістарычныя звесткі аб мастацтве разьбы па дрэве на Беларусі. Разглядаюцца матэрыялы, інструменты, даюцца класіфікацыя разьбы, тэхналагічная паслядоўнасць яе выканання, а таксама графічныя распрацоўкі разьбяных вырабаў.
Матэрыял прызначаны вучням старэйшых класаў, якія вывучаюць і асвойваюць традыцыйныя мастацкія рамёствы, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца разьбой па дрэве.
УДК 745.511 : 645.5(075.3)
ББК 85.125я721
ISBN 985-01-0137-7
© І.П. Хіцько, 1998
© Выдавецтва «Беларусь», 1998
АД АЎТАРА
На працягу стагоддзяў беларускі народ ствараў сваю самабытную культуру, якую данеслі да нас нашы продкі. Значнай часткай мастацкай культуры беларусаў з’яўляецца апрацоўка дрэва. Дрэва заўсёды было адным з асноўных матэрыялаў гаспадарчай і мастацкай дзейнасці чалавека. Лес даваў чалавеку ежу, вопратку і выдатпны матэрыял для розных вырабаў — жылля, культавых пабудоў і іх аздобы, мэблі, прылад працы, посуду, дэкаратыўных вырабаў і скульптуры. Мы павінны ганарыцца дасягненнямі нашых продкаў, але беларусы вельмі сціплыя людзі, яны і вялікія дасягненні аднеслі да разраду радавых паўсядзённых спраў. Таму шматлікія імёны і вырабы майстроў бясследна зніклі з памяці гісторыі. Трэба прыгадаць і шматлікія войны на тэрыторыі Беларусі, у полымі якіх бязлітасна знішчаліся гістарычныя каштоўнасці краіны.
Але, нягледзячы ні на што, на працягу стагоддзяў мастацтва разьбы ўдасканальвалі народныя майстры, прафесійныя рамеснікі, мастакі і дойліды. Творчасць іх даследавана ў шматлікіх працах беларускіх вучоных. Аўтар у кароткім гістарычным экскурсе імкнецца прасачыць творчасць розных разьбяроў, каб убачыць агульную карціну развіцця разьбярскага мастацтва на Беларусі.
У першай главе разглядаюцца гістарычныя звесткі аб развіцці разьбы. на тэрыторыі Беларусі, аб уздзеянні розных еўрапейскіх стыляў на яе развіццё. Прыведзены
прыклады разьбы прафесійных і народных майстроў, творы майстроў фабрык мастацкіх вырабаў і Мастацкага фонду рэспублікі, а таксама творы прафесійных мастакоў.
Другая глава знаёміць чытача з драўнінай розных парод, найбольш распаўсюджаных на Беларусі. Даюцца звесткі аб яе выкарыстанні, апрацоўцы і аздабленні, разглядаюцца кляі, фарбавальнікі, абяссмольваючыя, адбельваючыя і плёнкаўтвараючыя матэрыялы.
У трэцяй главе разглядаюцца звесткі пра асноўны і дапаможны рэзчыцкі інструмент, спосабы вырабу рэзчыцкага інструменту ў школьных ці хатніх умовах, яго заточванне і зберажэнне.
Чацвёртая глава найбольш значная. У ёй разглядаецца класіфікацыя разьбы, зыходзячы з тэхналагічных асаблівасцей выканання. Разглядаецца распаўсюджванне розных яе відаў на тэрыторыі Беларусі, тэхналогія выканання, даюцца кароткія звесткі аб кампазіцыі, арнаменце, стылізацыі. Прыведзены прыклады. вырабаў для практыкаванняў па вывучэнню розных відаў разьбы.
Пятая глава змяшчае звесткі аб маіістрах, якія стваралі і ствараюць гісторыю беларускага разьбярскага мастацтва. Упершыню прыведзена шмат новых імён беларускіх майстроў, раней не вядомых чытачу, якія былі сабраны аўтарам па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Гэты дапаможнік разлічаны на вучняў старэйшых класаў, якія змогуць не толькі атрымаць гістарычныя звесткі аб разьбярстве і майстрах, але і, па магчымасці, авалодаць рамяством разьбы па дрэве. У кнізе расказваецца аб матэрыялах, інструментах, тэхналогіі выканання разьбы, а таксама даюцца прыкладныя эскізныя распрацоўкі для практыкаванняў.
Аўтар выказвае вялікую падзяку ўсім тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы матэрыялаў і выданні дапаможні-
ка.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ MACFAUTBE РАЗЬБЫ ПА ДРЭВЕ
На тэрыторыі Беларусі найбольш раннімі творамі першабытнага мастацтва з’яўляюцца знаходкі з Асавецкага паселішча (Бешанковіцкі раён), якія адносяцца да позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку (канец III—пачатак II тысячагоддзя да н.э.). Сярод мноства прадметаў з розных матэрыялаў знойдзены і драўляныя скульптурныя выявы. Асабліва вылучаюцца вырабы з дрэва, рога і зубоў жывёлін у выглядзе чалавека, звяроў, птушак (памер 3—10 см). Сярод іх аб’ёмна-пластычныя фігуркі лася, змяі, выявы птушыных галовак і птушак, а таксама выявы мужчынскай галавы і галавы барадатага мужчыны, вырабленыя з рога. Што тычыцца іншых вырабаў і посуду з Асаўца, то яны былі арнаментаваны гарызантальнымі паясамі, насечкамі, нарэзкамі, наколамі, ромбамі, дугамі, прамавугольнікамі, ялінкамі, стылізаванымі фігуркамі чалавека. Усё гэта дае нам падставу разважаць, што старажытнаму чалавеку на тэрыторыі Беларусі былі вядомы дэкор, асновы разьбы і скульптурная пластыка. У далейшым чалавек удасканальваў малюнак, пластыку, інструментарый і тэхналогію выканання.
Разьба па дрэве прайшла шматвекавое развіццё ад метакзарубак, простых контурных драпін і выемак да складанай ажурна-рэльефнай і скульптурнай разьбы. Заглыбленыя зарубкі і парэзкі паслужылі тым фундаментам, на якім узнікла контурная і геаметрычная разьба ў старажытнасці. Па тэхніцы выканання і малюнку яна ў значнай ступені адрозніваецца ад скандынаўскай ці заходнееўрапейскай разьбы, якія маюць вельмі дасканалыя малюнак і парэзку. У сваю чаргу геаметрычную разьбу на тэрыторыі Беларусі і Расіі мастацтвазнаўцы называюць маляўнічай з-за яе вольнага выканання. Што тычыцца драўлянай старадаўняй скульптуры, то мы можам толькі выказаць здагадку, што побач з язычніцкімі каменнымі ідаламі існавалі і драўляныя, але да нашых дзён
ДраўЛяная статуэтка. Неаліт. Вёска Асаеец, Бешанковіцкі р-н.
Грэбень двухбаковы. XIII cm.
Дрэва. Мінск.
яны не захаваліся. У значнай ступені час зрабіў сваю справу, часткова гэтаму паспрыяла і новая рэлігія, якую прынялі нашы продкі. У X стагоддзі, з прыняццем хрысціянства, пачалася барацьба хрысціянскай царквы з язычніцкімі ідаламі, што ў далейшым адмоўна ўздзейнічала на развіццё скульптуры ў праваслаўных храмах. Сумесна з хрысціянствам царква прынесла візантыйскую іканаграфію і міфалогію. Каноны Візантыйскай царквы патрабавалі выканання разьбы з нізкім рэльефам, абавязкова з фонам (так званая глухая разьба), пераважалі ў іх геаметрычныя, раслінныя і зааморфныя матывы. Аднак гэтыя каноны ў новых умовах развіцця знайшлі сваё ўвасабленне ў мясцовай інтэрпрэтацыі, а перажыткі язычніцкіх вераванняў, нягледзячы на барацьбу з імі, доўга захоўваліся ў народным фальклоры і абрадах. Некаторыя з іх дайшлі да XX стагоддзя: хрысціянскія святы (пачалі шырока выкарыстоўвацца ў праваслаўных храмах з XVI ст.) унаследавалі функцыі старадаўніх язычніцкіх багоў (бог Волас — святы Георгій, бог Пярун — Ілья Прарок).
Сярод старадаўніх знаходак малой пластыкі (VIII—X стст.) на тэрыторыі Беларусі вядомы ўпрыгожанні з косці ў вы-
глядзе качак даўжынёй каля 3 см, выкапаныя археолагамі каля в. Баркі, што на Полаччыне. Вельмі цікавыя і разнастайныя вырабы з выкарыстаннем старажытных традыцый датуюцца XII—XIII стст. Гэта тычыцца шахматных фігурак, зробленых з косці і каменю, знойдзеных пры раскопках у Друцку, Лукомлі, Навагрудку, Копысі, Ваўкавыску, Гродне і іншых месцах Беларусі. Абагульненыя скульптурныя вобразы малой пластыкі даюць нам уяўленне аб творчасці мясцовых майстроў. Сярод вырабаў з дрэва вядомы прылады жаночага і хатняга ўжытку: грабяні, разны і точаны посуд з прасцейшымі парэзкамі з Полацка, Гродна, Давыд-Гарадка і іншых месц. Гэтыя вырабы ўпрыгожвалі контурныя лініі, кольцы, зігзагі, сеткі, перапляценні ці камбінацыі з іх. Ёсць падставы меркаваць, што ў гэты перыяд пачалі нараджацца першыя рамесніцкія аб’яднанні па вырабу мастацкай пластыкі, напрыклад, у Полацку і Тураве.
Малая старадаўняя пластыка з дрэва, косці, каменю з’явілася тым моцным фундаментам, на якім у далейшым развівалася рэльефнае і скульптурнае мастацтва Беларусі.
Звычайна майстры таго часу выконвалі вырабы для сябе, на продаж ці на заказ. Калі першыя насілі утылітарны характар, то вырабы на заказ, звязаныя з аздабленнем маёнткаў, палацаў, храмаў, былі болып грунтоўныя. Таму яны аказаліся болып даўгавечнымі і ў значнай частцы дайшлі да нас. Пераважна на культавых вырабах мы можам прасачыць развіццё мастацтва разьбы па дрэве на тэрыторыі Беларусі да пачатку XX стагоддзя.
3 прыняццем хрысціянства на тэрыторыі Кіеўскай Русі пачынаецца і будаўніцтва праваслаўных храмаў, дзе ўнутранае насычэнне і аздабленне патрабавала і выканання разьбяных вырабаў. Раманскі стыль, які панаваў у той час, адпаведна адбіваўся і на вырабах з дрэва: гэта вельмі грузная мэбля, аздобленая разьбой, цяжкія, з бярвення, рэтаблі для размяшчэння ікон у адзін рад (дэкаратыўныя алтары, у іх сучасным паняцці, адсутнічалі). Абавязковымі былі іконы з разьбянымі рамамі ці ківотамі. Разьба на рамах і ківотах выконвалася візантыйскай вяззю з нізкім глухім рэльефам, пераважна з геаметрычнымі, расліннымі і зааморфнымі матывамі. Калі геаметрычныя і раслінныя матывы былі вядомыя скрозь, то зааморфныя — сфінкс, пелікан, грыфон, кентаўр, леў і іншыя — запазычаны візантыйскай іканаграфіяй з Усходу.
Прынесеныя сумесна з праваслаўнай верай зааморфныя матывы Візантыі былі не зусім зразумелымі і прымальнымі для насельніцтва старадаўняй Беларусі. Працэс пераасэнсавання іх ішоў вельмі марудна, таму доўгі час гэтыя матывы ўспрымаліся як вобразы старой язычніцкай веры з іх першапачатковым зместам.
Побач з вышэйпералічанымі матывамі выкарыстоўваліся антрапаморфныя (чалавечыя) матывы, асабліва на разьбяных абразах. 3 тых далёкіх часоў да нас дайшлі толькі каменныя абразы з выявамі чалавечых фігур.
Аб майстэрстве мясцовых разьбяроў, іх прафесійных тэхналагічных і мастацкіх здольнасцях мы можам меркаваць, напрыклад, па каменным рэльефным абразку XII ст. «Канстанцін і Алена», знойдзеным пры раскопках у Полацку. Гэты і іншыя абразкі з каменю, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, іканаграфічна падобны на візантыйскія, але маюць свае асаблівасці як у вобразным, так і пластычна-тэхналагічным вырашэнні.