• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Трэба адзначыць вяртанне да вобразна-дэкаратыўнай пластыкі майстроў малодшага пакалення. Яскравымі прыкладамі такога мадэрнісцкага накірунку з’яўляюцца скульптуры мастака В. Магучага з Віцебска. Сярод найбольш вя-
    С. Вакар. Максім Багдановіч. 1969 г. Л. Глебаў. Францыск Скарына. 1954 г.
    Г. Мурамцаў. Калгасніца. 1962 г.
    А. Бембель. Янка Купала. 1977 г.
    Л. Гумілеўскі. Я. Колас. 1972 г.
    домых твораў у дрэве скульптуры: «На вёсцы» (1984 г.), «Юнацтваісталасць» (1987 г.), «Спачатку іпотым» (1989 г.), «Пікасо» (1997 г.), серыя «Вяртаннеўсон» (1995 г.), «ДонКіхот» (1995 г.). Яго дэкаратыўная пластыка дае ўяўленне аб тым, што побач з рэалістычнай станкавай, рэалістычна-дэкаратыўнай скульптурай існуе і фармалістычны накірунак яе развіцця. Такая скульптура можа не мець ні сюжэта, ні тэмы, яна як бы ні аб чым, але яна пакарае гледача сваёй пластычнасцю і выразнасцю свайго сілуэта. Адным словам, яна лашчыць вока і кожны раз наводзіць на новы роздум, дапамагае зразумець фантастычны свет аўтара.
    У 80—90-ыя гады значнае развіццё атрымліваюць дэкаратыўныя скульптура і рэльеф, выкананыя ў дрэве, асабліва ў аздабленні інтэр’ераў. 3 гэтай нагоды прафесійныя мастакі
    Л. Зільбер. Гусляр. 1976 г.
    А. Слепаў. Мацярынства. 1982 г.
    пачынаюць працаваць у дрэве як самастойна, так і ў якасці распрацоўшчыкаў кампазіцый для рэзчыкаў фабрык мастацкіх вырабаў.
    У апошнія гады на Беларусі пачаўся працэс адраджэння храмаў. Прафесійныя мастакі і народныя майстры робяць шмат разьбяных вырабаў для іх унутранай аздобы. Для беларускіх храмаў характэрным з’яўляецца тое, што выкананне разьбы ідзе ў двух накірунках:
    1)	традыцыйны візантыйскі стыль (XII ст.) — разьба звілістая з невялікім рэльефам і глухім фонам;
    2)	разьба ажурна-рэльефная — традыцыйны стыль вядомай беларускай рэзі (XVII—XVIII стст.).
    Прафесійную падрыхтоўку мастакі набываюць у Мінскай акадэміі мастацтваў, на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, у мастацкім вучылішчы ў Мінску. Рэзчыкаў-выканаўцаў рыхтуюць прафесійна-тэх-
    В.Магучы. Дон Кіхот. 1995 г.
    нічныя вучылішчы ў Віцебску, Бабруйску, Кобрыне, Міры, Гомелі. Амаль у кожным раёне ёсць мастацкія школы і агульнаадукацыйныя школы з паглыбленым вывучэннем дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку мастацкай апрацоўкі дрэва. Усё гэта дае падставу меркаваць, што працэс адраджэння мастацтва разьбы па дрэве ў Беларусі пачаўся плённа і ён дасць грунтоўныя вынікі.
    МАТЭРЫЯЛЫ
    ДРЭВА I ДРАУНІНА
    Усе вядомыя нам пароды дрэў падраздзяляюцца на хваёвыя і ліставыя, а па размяшчэнні сасудаў уздоўж ствала — на рассеянасасудзістыя і кольцасасудзістыя. Ліставыя пароды бываюць рассеянасасудзістыя і кольцасасудзістыя, у той час як хваёвыя вядомы толькі кольцасасудзістыя.
    Дрэва складаецца з трох састаўных частак: карані, ствол і крона. Ствол з’яўляецца асноўным матэрыялам для разных вырабаў. Любы выраб з драўніны выконваецца з улікам фізічных і механічных уласцівасцей, якія залежаць ад пароды дрэва. Колер, бляск, тэкстура, плотнасць, вага, вільготнасць, пах, усушка, разбуханне, карабачанне, цеплаправоднасць, гукаправоднасць, электраправоднасць — гэта ўсё фізічныя ўласцівасці. Да механічных адносяцца: трываласць, пругкасць, пластычнасць, хрупкасць, вязкасць, цвёрдасць, расколваемасць, уласцівасць драўніны ўтрымліваць цвікі, шрубы і іншыя металічныя мацаванні.
    Унутраную будову, тэкстурны малюнак і колер драўніны можна вызначыць па трох асноўных зрэзах: тарцоваму, радыяльнаму, тангентальнаму (мал. 1).
    На тарцовым спіле абапал асяродка канцэнтрычнымі кольцамі размешчаны гадавыя слаі драўніны. На радыяльным разрэзе гадавыя слаі бачны ў выглядзе паралельных слаёў ці ліній, на тангентальным — у выглядзе звілістых ліній.
    У кольцасасудзістай драўніне ад шырыні гадавых кольцаў залежаць як знешні выгляд, так і механічныя ўласцівасці драўніны. Лепшай драўнінай хваёвых парод з’яўляецца тая, у якой болып вузкія гадавыя слаі. У дуба і ясеня, наадварот, больш трывалай лічыцца тая драўніна, якая мае шырокія гадавыя слаі.
    У рассеянасасудзістай драўніне (ліпа, асіна, бяроза, клён,
    Мал. 1. Страенне дрэва і драўніны:
    1) дрэва; 2) тангентальны разрэз пад вуглом; 3) радыяльны разрэз прамы;
    4) тарцовы разрэз: a) рассеянасасудзістая; б) кольцасасудзістая драўніна.
    бук і іншыя) шырыня гадавых слаёў не ўздзейнічае на механічныя ўласцівасці матэрыялу.
    Драўніну розных парод можна раздзяліць на мяккую, сярэдняй цвёрдасці і цвёрдую.
    Хваёвыя пароды
    Да хваёвых парод адносяцца: хвоя, елка, лістоўніца, піхта, кедр, кіпарыс, ядловец. Гадавыя слаі ў хваёвай драўніне вельмі выразна бачны на ўсіх магчымых разрэзах. Боль-
    шасць драўніны хваёвых парод утрымлівае смалу. На Беларусі распаўсюджаны хвоя, елка і ядловец.
    Хвоя — ядравая парода. Шырока распаўсюджана на Беларусі (55 %). Драўніна валодае высокімі фізічнымі і механічнымі ўласцівасцямі: смалістая, трывалая, устойлівая да загнівання, але лёгка пашкоджваецца грыбком і сінее ад вільгаці; мае жаўтавата-белы колер, ядро ад ружаватага да бурачырвонага колеру, пах рэзкі, шкіпінарны, драўніна мяккая, лёгка апрацоўваецца. Шырока выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, вырабе мэблі і іншых галінах прамысловасці, атаксама з’яўляецца асноўным матэрыялам для праразной разьбы ў вонкавым і ўнутраным аздабленні жылля. Выкарыстоўваецца і для іншых відаў разьбы. Пілой, разцом рэжацца лёгка, на такарным станку апрацоўваецца добра. Аздабляецца фарбавальнікамі і лакамі пасля абяссмольвання.
    Елка — бяз’ядравая парода, распаўсюджана на Беларусі (11 %). Па фізічна-механічных уласцівасцях уступае хвоі. Драўніна белая, з жаўтаватым адценнем, мяккая, лёгкая, пах шкіпінарны. Гадавыя слаі больш шчыльныя, чым у хвоі. Па сваіх якасцях яна меней смалістая, але больш сучкаватая. Драўніна доўгі час захоўвае свой натуральны колер. Пілой, разцом рэжацца лёгка, афарбоўваецца і лакіруецца лепш, чым хвоя. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, у вырабе мэблі, паперы, штучнага шоўку, музычных інструментаў. Драўніна з мутоўчатымі сучкамі выкарыстоўваецца як для такарных, так і для іншых мастацкіх вырабаў. Яловыя дошкі прымяняюцца пры аздабленні памяшканняў.
    Лістоўніца — ядравая парода, расце на тэрыторыі Беларусі, але мала распаўсюджана. Драўніна найболып цяжкая з хвойных парод, шчыльная, цвёрдая, трывалая, устойлівая да загнівання, ядро чырвона-бурае, абалонка вузкая, светлажоўтая. Драўніна лістоўніцы значна ўсыхае. На ўсіх разрэзах выразна бачны малюнак гадавых слаёў. Лёгка апрацоўваецца на такарным станку, але цяжка рэжацца пілой і разцом. Апрацоўваецца фарбавальнікамі і лакамі пасля абяссмольвання. Выкарыстоўваецца ў прамысловасці, будаўніцтве і ў разьбе пры аздабленні жылля. Лістоўніца — прывабны матэрыял для такарных вырабаў і малой пластыкі.
    Ядловец — сустракаецца ў выглядзе кустоў і дрэў на тэрыторыі Беларусі, асабліва распаўсюджаны ў заходніх раёнах. Драўніна моцная, цяжкая, шчыльная, шэра-карычневага
    колеру, смалістая. Пры высыханні дае нязначную ўсадку, вырабы з яе амаль не трэскаюцца. Пілой, разцом рэжацца з намаганнем, на такарным станку апрацоўваецца добра. Выкарыстоўваецца для малых дэкаратыўных вырабаў, як разных, так і точаных. Афарбоўваецца і паліруецца пасля абяссмольвання.
    Ліставыя пароды
    Ліставыя рассеянасасудзістыя пароды драўніны бываюць рознай цвёрдасці.
    Ліпа — драўніна бяз’ядравая, рассеянасасудзістая, аднародная, мяккая, лёгкая, бела-жоўтага колеру. Лёгка апрацоўваецца, добра рэжацца разцом ва ўсіх напрамках. Паколькі лёгка апрацоўваецца і мала дэфармуецца, драўніна ліпы выкарыстоўваецца для выканання чарцёжных дошак, мадэлей для ліцця, разных і точаных цацак, дэкаратыўнай разьбы і станковай скульптуры. Ліпа была і з’яўляецца асноўным матэрыялам для ўнутранага аздаблення храмаў і інтэр’ераў іншых будынкаў. Сярод вырабаў з ліпы на Беларусі паўсюдна вядомы лыжкі, міскі, каўшы і іншы посуд. Ліпа лічыцца лепшым матэрыялам для разных і такарных работ. Афарбоўваецца, лакіруецца і паліруецца добра і раўнамерна.
    Асіна — мае нізкія фізіка-механічныя ўласцівасці. Драўніна рассеянасасудзістая, аднародная, мяккая, лёгкая. Парода абалонная, малаўстойлівая да грыбковых захворванняў. Стрыжань старой драўніны часта бывае з гніллю. Драўніна белага колеру, тэкстурны малюнак амаль не бачны, доўгі час захоўвае першапачатковы колер пры знаходжанні ў памяшканні. Устойлівая да гніення ў вадзе, таму выкарыстоўваецца для вырабу калодзежных зрубаў.
    Асіна шырока выкарыстоўваецца для вырабу запалак, бочак, дахавай гонты, клеенай фанеры, дэталей мэблі і г.д. На Беларусі з яе рабілі і робяць лыжкі, каўшы, посуд, бытавыя прылады. Цяпер асіна з’яўляецца адным з асноўных матэрыялаў для вырабу сувеніраў, як разных, так і точаных, з роспісам, а таксама для рознай разьбы рэчаў унутранага карыстання. Драўніна асіны добра рэжацца і точыцца на такарным станку. Сырая драўніна рэжацца разцамі мякчэй за ліпу, але сухая, асабліва з сінявой, бывае вельмі цвёрдай. Яна добра і раўнамерна афарбоўваецца, лакіруецца і паліруецца. На тэ-
    рыторыі Беларусі з’яўляецца найбольш распаўсюджаным і даступным матэрыялам для разьбы.
    Вольха — на Беларусі распаўсюджана шэрая і чорная. Драўніна абалонная, рассеянасасудзістая, аднародная, мяккая, лёгкая, крохкая, белая, з жаўтаватым адценнем, але на паветры свежы спіл хутка пачынае чырванець, пры сушцы вольха мала трэскаецца і карабаціцца. Драўніна выкарыстоўваецца для вырабу фанеры, мэблі, такарных і разных вырабаў. Матэрыял вельмі прывабны, лёгка імітуецца пад чырвонае дрэва. Добра рэжацца, точыцца, афарбоўваецца і паліруецца. Асабліва каштоўным матэрыялам з’яўляецца чорная вольха, якая на Беларусі выкарыстоўваецца для вырабу мэблі з точанымі і разнымі дэталямі. Чорная вольха вельмі ўстойлівая да ўздзеяння вады. Пры знаходжанні доўгі час у вадзе яна робіцца вельмі прыгожай, як бы моранай, срабрыста-шэрага колеру. Для паскоранага марэння выкарыстоўваюць раствор жалезнага купарвасу (20—30 %), у якім вытрымліваюць вольху на працягу 15—20 дзён. Вельмі прывабная яе драўніна пасля пакрыцця васковай масцікай ці лакам.
    Вярба — драўніна рассеянасасудзістая, ядравая, мяккая, абалона белая, ядро ружаватае. Вярба бывае ў выглядзе кустоў і дрэў. Драўніна вярбы выкарыстоўваецца для розных вырабаў бытавога прызначэння. Яна добра апрацоўваецца і лакіруецца. На Беларусі некаторыя майстры выкарыстоўваюць драўніну вярбы для разьбы ўнутры памяшканняў.