• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Мал. 7. Прыклады выкарыстання драўніны з унутранай абалонай.
    фрэзамі. Шурпатыя зрэзы на гэтай драўніне абавязкова трэба даводзіць да глянцу, тады будзе бачна ўся прывабнасць і экзатычнасць матэрыялу (мал. 6).
    Унутраная абалона вызначаеццатым, што светлая частка абалоны драўніны сустракаецца сярод цёмнай ядравай. Гэтая акалічнасць надае драўніне нейкую асаблівую стракатасць, што можа быць выкарыстана пры выкананні вырабаў. Рознакаляровы малюнак на дошках выкарыстоўваецца пры вырабе мазаічных паркетаў, мэблі. Вельмі маляўнічымі выглядаюць точаныя вырабы з такой драўніны (мал. 7). На механічныя ўласцівасці матэрыялу гэты недахоп ніякага ўплыву не аказвае. Унутраная абалона сустракаецца пераважна ў драўніне ліставых парод, такіх як вяз, ясень, дуб.
    Мал. 8. Прыклады выкарыспгання драўніны з крэнню.
    Крэнь — змяшчэнне стрыжня ў адзін бок. Гэтую прыродную асаблівасць можна заўважыць на папярэчным і радыяльным распілах драўніны. Такая загана аказвае адмоўнае ўздзеянне на пілаваныя матэрыялы. Па-першае, пілаваны матэрыял вельмі карабаціцца, а па-другое, ён не зусім аднолькавы па сваёй трываласці. Таму такая драўніна не ідзе на адказныя сталярныя вырабы, яна выкарыстоўваецца для дэкаратыўных мэт, як пры афармленні інтэр’ераў у народным стылі, так і пры аздабленні дачных пабудоў (мал. 8).
    Двайны стрыжань — унутранае змяненне будовы дрэва, калі адзін ствол мае два стрыжні, незалежныя адзін ад другога. Іх можна ўбачыць на папярэчным і радыяльным распілах. Двайны стрыжань бывае як у адным, так і ў двух зрос-
    Мал. 9. Прыклады выкарыстання драўніны з двайной сэрцавінай.
    шыхся ствалах. Уласцівасці такой драўніны для сталярнай справы не змяніліся, але дэкаратыўныя якасці значна ўзраслі. Неардынарны малюнак матэрыялу, асабліва з выразнай тэкстурай, выкарыстоўваецца мастакамі пры выкананні утылітарна-дэкаратыўных вырабаў і ў аздабленні інтэр’еру (мал. 9).
    Фальшывае ядро — розныя цёмныя афарбоўкі сярэдняй часткі ствала бяз’ядравай драўніны. Фальшывае ядро сустракаецца розных форм і адценняў, што вельмі нагадвае ядравую драўніну. На механічныя ўласцівасці гэта не ўздзейнічае, аднак каляровая афарбоўка пагаршае вонкавы выгляд матэрыялу для сталярных работ. Дэкаратыўныя асаблівасці
    Мал. 10. Прыклады выкарыстання драўніны з фалыйывым ядром.
    матэрыялу найбольш прыкметны на такарных і разных вырабах.
    Такія заганы драўніны, як сукаватасць, унутраная абалона, крэнь, двайны стрыжань, фальшывае ядро, даюць цікавы малюнак на зрэзах пад вуглом адносна да вертыкалі ствала (мал. 10).
    Смаляныя кішэні, засмалак, рак — гэта заганы, пры якіх смала збіраецца ў прамежках паміж слаямі хваёвай драўніны, альбо прапітвае значныя часткі яе, ці выцякае з дрэва праз ракавыя пашкоджанні кары. Такая драўніна нязручная пры апрацоўцы як для сталярных, так і для мастацкіх вырабаў. Пры нязначных колькасцях смалы ў драўніне яна выка-
    Мал. 11. Прыклады. выкарыстання драўніны, маючай смаляныя кішэні, засмалак, рак.
    рыстоўваецца ў сталярнай справе. Для мастацкіх вырабаў смаляная драўніна амаль не выкарыстоўваецца. У тых выпадках, калі пры выкананні вырабу з’явіліся смаляныя карманы, іх трэба абяссмоліць растваральнікамі смалы (ацэтон, бензін, газа, шкіпінар, растваральнікі, раствор кальцыніраванай соды (мал. 11).
    Трэшчыны — гэта расслойванне драўніны ўздоўж і ўпоперак слаёў. Яны ўзнікаюць ад вялікіх маразоў і ў час сушкі. Трэшчыны бываюць у выглядзе адлупаў, тарцовыя, уздоўж слаёў, унутраныя, асабліва пры паскоранай сушцы. Для сталярных вырабаў і для выканання разьбы трэшчыны — вельмі непрыемная з’ява. Майстар павінен пры дапамозе кліноў і клею закліньваць трэшчыны, у адваротным выпадку яны
    Мал. 12. Прыклады выкарыстання драўніны з трэшчынамі.
    будуць узрастаць як уздоўж, так і да цэнтра драўніны. Папярэчныя зрэзы драўніны з трэшчынамі выкарыстоўваюць для аздаблення сцен, столі, перагародак і іншых частак інтэр’еру (мал. 12).
    Чарвяточыны — гэта пашкоджанне самой драўніны, яе верхняга падкоркавага слоя жукамі-тачыльшчыкамі. Чарвяточыны бываюць павёрхневыя неглыбокія, глыбокія і скразныя. Для жукоў асабліва прывабнай з’яўляецца спілаваная драўніна, якая зберагаецца некаторы час з карой. Матэрыялы з пашкоджанай драўніны выкарыстоўваюць для неадказных сталярных вырабаў пры ўмове, што жукоў трэба знішчыць спецыяльнымі саставамі. Прымяняюць прэпарат «Прнма-71», вазелінавае масла, шкіпінар з газай (3:1), прэпарат «Древотокс». Пасля таго як нанеслі прэпарат у адтулі-
    Мал. 13. Прыклады выкарыстання драўніны з чарвяточынамі.
    ны, іх замазваюць парафінам ці воскам. Для разьбы такая драўніна малапрыгодная, але для некаторых дэкаратыўных вырабаў ці аздаблення яе выкарыстоўваюць пасля ліквідавання ўсіх тачыльшчыкаў (мал. 13).
    Грыбковыя захворванні і гніль бываюць як у дрэў, якія растуць, так і ў драўніне. Гэта захворванні, якія спачатку бачны ў выглядзе каляровых плямаў, а потым паступова пераходзяць у гніль. Драўніна з каляровай афарбоўкай выкарыстоўваецца для такарных вырабаў. Каляровае адценне прыдае прывабнасць вырабам з аднароднай рассеянасасудзістай драўніны. Гнілая драўніна з унутранымі пустотамі і трывалай абалонай у народным побыце выкарыстоўваецца
    4.	Мастацтва разьбы па дрэве.
    Мал. 14. Прыклады выкарыс тання драўніны з унутранай гніллю.
    для вырабу бочак, кублаў, пчаліных вулляў, шпакоўніц, лавушак для пчол і г.д. (Шмат такіх вырабаў, сабраных на Палессі, захоўваецца ў Музеі старажытнай беларускай культуры АН Беларусі.) Мастакі выкарыстоўваюць драўніну з унутранымі пустотамі для дэкаратыўных ваз, ажурна-праразных кампазіцый і іншых вырабаў (мал. 14).
    Для барацьбы з развіццём грыбковых захворванняў выкарыстоўваюць прэпараты «Пентабос», «Лнгно», «ПФ-231», раствор: медны купарвас (50 г), чырвоная крывяная соль (50 г), адзін літр вады альбо медны і жалезны купарвас і вада ў тых жа частках.
    Сушка драўніны
    Сушка драўніны можа быць выканана натуральным (атмасферным) і штучным (камерным) спосабамі, а таксама ў вадкасцях і токам высокай частаты. Сухая драўніна валодае наступнымі якасцямі: павышаецца стойкасць да загнівання, трываласць склейвання, павялічваецца моц, паляпшаецца магчымасць аддзелкі, зменшваюцца вага, пагроза растрэсквання.
    Пры сушцы драўніна часткова змяншае свае памеры. Усушка драўніны ў тангентальным накірунку складае 8— 12 см на адзін метр, у радыяльным — 5—8 см на адзін метр і ўздоўж слаёў — 1 мм на адзін метр даўжыні.
    Усушка залежыць ад шчыльнасці драўніны. Цяжкая драўніна ўсыхае болей за лёгкую і мяккую. Драўніна ліставых парод усыхае больш, а хваёвых — менш. Драўніна валодае ўласцівасцю разбухаць. Разбуханне пачынаецца пры павышэнні вільготнасці паветра звыш 30 працэнтаў. Уласцівасці драўніны дэфармавацца пры высыханні трэба абавязкова ўлічваць пры сушцы і далейшай апрацоўцы.
    Пры сушцы драўніны з’яўляюцца новыя ці ўзмацняюцца старыя дэфекты. Да іх адносяцца: карабачанне, растрэскванне, выпадзенне сучкоў. Карабачання дошак і часткова растрэсквання можна пазбегнуць ці зменшыць, калі правільна сушыць дошкі ў штабелі. Дошкі складваюцца ў штабель з прамежкам і з пракладкамі паміж радамі. Такі штабель змяшчаюць у месцах добра праветрываемых, але зацямнёных ад сонца альбо пад навесам. Пры магчымасці тарцы трэба замазаць вапнава-клеявой замазкай ці заклеіць паперай. У якасці замазкі можна выкарыстоўваць бітум, фарбу, пакост, клейіг.д., усёгэтазберажэ матэрыял ад растрэсквання. Складзены ў штабель матэрыял малых памераў ці цуркі, расколатыя на чацвярціны, сохнуць значна хутчэй.
    Паветраная сушка не дае поўнага высыхання драўніны, вільготнасць захоўваецца на ўзроўні 20—25 працэнтаў, але з такой драўнінай ужо можна працаваць. Найлепшая драўніна для мастацкіх работ — з вільготнасцю 10—12 працэнтаў.
    Штучная (камерная) сушка драўніны пры дапамозе пары выкарыстоўваецца пераважна на прамысловых прадпрыемствах. У малых майстэрнях і хатніх умовах можна выкарыстоўваць цеплавыя сушкі (батарэйныя), з праточна-выцяжной вентыляцыяй.
    Ёсць спосаб сушкі драўніны ў масляністай вадкасці (петралатуме), нагрэтай да 130°. Такая драўніна, вільгацеўстойлівая, масляністая, бурага колеру, для разьбы не выкарыстоўваецца.
    Невялікую колькасць матэрыялу можна высушыць у хатніх умовах. Нарэзаныя загатоўкі закладваюцца ў посуд з вадой (чыгунок, каструлю, вядро), зверху закрываюцца крышкай і варацца на агні 2—3 гадзіны, потым прасушваюцца ў печы альбо на паветры.
    Адзін з варыянтаў гэтага спосабу сушкі зводзіцца да таго, што драўніна не знаходзіцца ў вадзе, а размяшчаецца над вадой і праварваецца ў закрытай пасудзіне на працягу 2—3 гадзін, пасля чаго прасушваецца.
    Вядомы і такі спосаб сушкі: драўніну выпарваюць у канцэнтрыраваным растворы солі ў вадзе ці над салёнай парай 2—3 гадзіны.
    Народны спосаб сушкі вялікіх цурак вельмі просты. Цурку з карой ставяць вертыкальна на падлогу, дошку ці сухі пясок тоўстым канцом уверх. Зверху спіл закрываюць паперай ці тканінай. Вільгаць выходзіць праз ніжні спіл пры ўмове, што кожны дзень перамяшчаюць цурку на новае месца ці падкладваюць пад яе дошку, тканіну ці кардон да таго часу, пакуль прыпыніцца выдзяленне вільгаці. Затым здымаюць кару і дасушваюць цурку ў гарызантальным стане. Пры адсутнасці сухога матэрыялу можна выконваць разьбу невялікіх памераў з вільготнай драўніны, але пасля работы выраб трэба загарнуць у паперу альбо цэлафан і вынесці ў болып вільготнае месца. Пры заканчэнні працы на яго неабходна нанесці разагрэты воск ці парафін, раствораны ў гарачым шкіпінары, альбо слой пакосту ці нітрацэлюлознага лаку. Пад захоўваючым слоем выраб будзе павольна сохнуць і не растрэскаецца.
    Круглую драўніну лепей сушыць з сучкамі, даўжыня якіх 5—10 см. Гэта зберагае яе ад растрэсквання ў месцах урастання сукоў.
    Мокрую і вельмі вільготную драўніну можна сушыць у сухім пяску, торфе, у памяшканні альбо пад навесам на працягу 2—3 месяцаў, пасля чаго дасушваць на паветры ці ў памяшканні прыкладна пры 20°.
    Невялікія загатоўкі драўніны ці разныя вырабы з сырой драўніны можна сушыць у металічнай пасудзіне з пяском, якую ставяць у пратопленую печ, на печ, у сушыльную шафу на 5—6 дзён.
    Пры сушцы драўніны ў пяску на адкрытым полымі яна набывае жаўтаваты колер, але пры перагрэве можа падгарэць ці абвугліцца.