Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

Мастацтва разьбы па дрэве

Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
71.49 МБ
Сінтэтычныя фарбавальнікі — гэта складаныя арганічныя ўтварэнні. Яны з’яўляюцца вытворнымі бензолу, нафталіну, антрацэну і інш., вырабляюцца ў выглядзе парашкоў. Сінтэтычныя фарбавальнікі для апрацоўкі вырабаў з драўніны робяцца з надпісам «для дрэва». Яны вырабляюцца розных адценняў. 3-за адсутнасці фарбавальнікаў для дрэва можна выкарыстоўваць парашкі для тканіны.
Пратраўныя фарбавальнікі вядомы як растворы ў вадзе некаторых солей металаў, пад уздзеяннем якіх драўніна зменьвае колер. Да іх адносяцца солі жалеза, медзі, марганцу, хрому.
Вадзяныя растворы солей жалеза 1—3 % канцэнтрацыі афарбоўваюць драўніну ў шэра-зялёныя і чорныя адценні. Выкарыстоўваюцца жалезны купарвас, сярністае, хлорнае і хлорыстае жалеза.
Вадзяныя растворы солей хрому 0,5—2 % канцэнтрацыі афарбоўваюць у залаціста-жоўтыя і карычневыя колеры.
Растворы солей медзі (медны купарвас) 2—3 % канцэнтрацыі афарбоўваюць драўніну ў карычневы колер. Вадзяныя растворы солей марганцу (марганцавакіслы калій) 1—2 % канцэнтрацыі афарбоўваюць драўніну ў розныя карычневыя адценні.
Прыродныя фарбавальнікі можна атрымаць са стружак каляровай драўніны, шалупіння цыбулі, кары (вольхі, вярбы, яблыні і інш.), з каранёў розных дрэў і кустоў, з лісця, кветак і пладоў раслін, адварыўшы іх у вадзе. Пры варцы свежасабраных матэрыялаў колер атрымліваецца больш насы-
чаны, чым з засушаных. Кветкі, лісце, карані, плады, кару загадзя замочваюць на суткі ў халоднай вадзе, а потым кіпяцяць драўніну ў гэтым растворы 20—30 мінут, а пры неабходнасці — 1—2 гадзіны. Прыкладна на 100 г раслін бярэцца 1 літр вады.
Прыгатаванне фарбавальных раствораў уяўляе сабой атрыманне празрыстых вадкасцей, не ўтрымліваючых нераствораных асадкаў. Растваральнікамі з’яўляюцца вада, спірты, хімічныя растваральнікі. Для паляпшэння растваральнасці фарбавальніка трэба ў ваду дабавіць нашатырнага спірту. Прыгатаванне фарбавальных раствораў лепш выконваць з мяккай вады. Змякчыць яе можна кіпячэннем ці дабаўленнем кальцыніраванай соды 0,1—0,5 %.
Фарбавальнікі, якія раствараюцца ў спірце, ацэтоне і іншых хімічных растваральніках, вытрымліваюць у растворы па некалькі гадзін да поўнага растварэння. Сінтэтычныя і гумінавыя фарбавальнікі лепш раствараюцца пры награванні вады да 50—60°, пасля чаго трэба раствор працэджваць. Солі металаў раствараюцца ў вадзе пры тэмпературы 18—20°.
Фарбаванне драўніны бывае двух відаў: павярховае і глыбокае. Фарбаванне будзе больш якасным пры вільготнасці драўніны 8—12 % для павярховага н пры 60—100 % вільготнасці для глыбокага фарбавання.
Фарбаванне можна выконваць распыленнем, акунаннем, пры дапамозе тампона (тампон — гэта кавалак ваты, абкручаны льняной тканінай). Для атрымання раўнамернай афарбоўкі драўніну перад пакрыццём змочваюць вадой. Маладая драўніна фарбуецца інтэнсіўней за старую. Зрэзы сучкоў на драўніне афарбоўваюцца значна цямней. Стрыжнёвыя промні пры фарбаванні застаюцца святлейшымі, чым астатняя драўніна. Тэкстурная драўніна афарбоўваецца нераўнамерна, што робіць матэрыял болып прывабным. Для ўзбагачэння малюнка слабатэкстурнай драўніны ліставых парод ужываюць розныя камбінаваныя спосабы фарбавання, напрыклад пры дапамозе аэрографа альбо фарбараспыляльніка.
АБЯССМОЛЬВАННЕ
I АДБЕЛЬВАННЕ ДРАЎНІНЫ
Хваёвая драўніна, якая ўтрымлівае смалу, пры неабходнасці абяссмольваецца. Гэта трэба рабіць перад адбельваннем, склейваннем, фарбаваннем і лакавай апрацоўкай, таму што смала перашкаджае якаснаму выкананню гэтых аперацый. Смала не афарбоўваецца вадзянымі саставамі, перашкаджае склейванню драўніны, пры лакіраванні разбурае лакавае пакрыццё. Для абяссмольвання драўніны прымяняюць наступныя растваральнікі і растворы: ацэтон, бензол, шкійінар, уайт-спірыт, раствор кальцыніраванай соды 5— 10%. Растворамі прамываюць альбо праціраюць драўніну, асабліва смаляныя месцы, да поўнага знікнення смалы. У тых выпадках, калі смала знаходзіцца глыбока ў смаляных кішэнях, драўніну падаграваюць і толькі потым змываюць смалу. Нашатырны спірт, раствораны ў ацэтоне, добра змывае смалу пасля 2—3-разовага нанясення і добрага націрання. Пена, якая з’явілася на драўніне, змываецца цёплай вадой.
Зберагчы рукі ад пашкоджання растворамі дапамогуць гумавыя пальчаткі.
Для аднолькавага колеру драўніны ядра і абалоны, асноўнага масіву і каляровых плям, а таксама для прыдання ёй больш светлага тону прымяняюць адбельваючыя саставы. У якасці адбельвальнікаў выкарыстоўваюць: перакіс вадароду, перакіс тытану, шчаўевую кіслату, хлорную вапну.
Драўніну адбельваюць перакісам вадароду 20—30 % канцэнтрацыі, змочваючы ў растворы на 1—2 сутак. Для больш паскоранага адбельвання ў раствор даОаўляюць крыху нашатырнага спірту. Адбелены матэрыял ці выраб прамываюць вадой і павольна сушаць.
Найбольш інтэнсіўным адбельвальнікам лічыцца сумесь перакісу вадароду 20 % і перакісу тытану 20 %.
Эфектыўна адбельвае драўніну падагрэты раствор шчаўевай кіслаты 5—10 %.
Інтэнсіўны адбельвальнік можна атрымаць, калі ўзяць 20 г сернай кіслаты, 15 г шчаўевай кіслаты, 25 г перакісу вадароду на 1 л вады. Выконваюць адбельванне і хлорнай вапнай, растворанай у вадзе да гушчыні смятаны. Яе наносяць на
драўніну пастозным слоем. Пасля высыхання пакрыццё размочваюць ці наносяць наступны слой. Так паўтараюць некалькі разоў да адбельвання драўніны. Затым драўніну добра прамываюць цёплай вадой да знікнення белых плям.
Пры адбельванні драўніны неабходна карыстацца гумавымі пальчаткамі.
ПЛЁНКАЎТВАРАЛЬНЫЯ
МАТЭРЫЯЛЫ I ПАКРЫЦЦІ
Каб аздобіць і зберагчы вырабы з драўніны, прымяняюць плёнкаўтваральныя пакрыцці. Шырока выкарыстоўваюцца масляністыя, васковыя і лакавыя.
Масляністыя пакрыцці выкарыстоўваюцца пераважна для вонкавых вырабаў. Найбольш пашырана прымяненне машыннага і трансфарматарнага масла. У гарачым стане яго наносяць на драўніну некалькі разоў, гэта зберагае драўляныя вырабы ад атмасферных уздзеянняў.
Харчовае расліннае масла выкарыстоўваецца для пакрыцця хатніх утылітарных вырабаў, якія трэба зберагчы ад уздзеяння вільгаці. Масла ў гарачым стане наносіцца на выраб, ці выраб праварваецца ў масле, а затым добра высушваецца. Гэты народны спосаб выкарыстоўваўся раней і выкарыстоўваецца цяпер для хатняга посуду і іншых вырабаў. Масляністая апрацоўка драўніны не дае глянцавага бляску, але добра ахоўвае яе ад вады, атмасферных уздзеянняў і грыбковых захворванняў.
Вашчэнне з’яўляецца адным з відаў аздабляльна-зберагальнага пакрыцця драўніны, Для вашчэння мяккай драўніны робяць састаў з 2 частак воску і 1 часткі шкіпінару, для цвёрдых парод наадварот — 1:2, затым яго разаграваюць.
Апрацоўку вырабаў харчовага карыстання выконваюць такім жа саставам, але замест шкіпінару выкарыстоўваюць спірт. Калі ў шкіпінарна-васковы састаў дабавіць крыху каніфолі, пакрыццё атрымліваецца больш трывалае і з бляскам. Усе матэрыялы бяруцца ў наступных прапорцыях: воск — 8 частак, шкіпінар — 4 часткі і каніфоль — 1 частка. Разагрэты састаў пэндзлем альбо тампонам наносяць на драўніну і добра расціраюць, каб не засталося згусткаў на паверхні. Затым даюць вырабу прасохнуць гадзіну-дзве і зноў націраюць
шчоткай альбо суконкай да бляску. Асабліва добра паліруецца шчыльная і цвёрдая драўніна, горш аздабляецца мяккая, порыстая, якая потым выглядае гразнаватай. Васковая апрацоўка няўстойлівая да забруджвання пры карыстанні вырабамі. Для прыдання трываласці і празрыстасці васковаму аздабленню яго пакрываюць аднаразовым слоем лаку. Выкарыстоўваюць светлыя масленыя ці адбеленыя мастацкія лакі.
Васковае пакрыццё лічыцца лепшым для аздаблення мастацкіх вырабаў з дрэва, яно выяўляе тэкстурны малюнак драўніны, запаўняе яе поры і дае вельмі прыемны матавы бляск. Для прыгатавання раствораў выкарыстоўваецца натуральны, раслінны ці штучны воск. 3-за адсутнасці воску можна карыстацца парафінам.
Прапітванне драўніны пчаліным клеем (пропалісам) выкарыстоўваецца для аздаблення малой дэкаратыўнай пластыкі, а таксама драўлянага посуду і галантарэйных вырабаў. Пчаліным клеем апрацоўваюцца вырабы як з сухой, так і з вільготнай драўніны. Пасля апрацоўкі ў аздабляльным растворы выраб не трэскаецца, не баіцца вільгаці, забруджвання, не ўтрымлівае плям ад рук. Выраб набывае карычневае адценне, матава-глянцавы бляск і робіцца ўстойлівым супраць вільгаці. Для прыгатавання прапітваючага саставу бяруць 100 г пчалінага клею (пропалісу), 0,5 л спірту, 1,5 л расліннага алею, змешваюць і падаграваюць амаль да кіпення ў шчыльна закрытай пасудзіне. Затым кладуць у гэты раствор вырабы з дрэва на 3—5 хвілін, пасля чаго вытрымліваюць іх у духоўцы ці печы на працягу гадзіны, а потым націраюць шчоткай, суконкай ці лямцам да бляску, у некаторых выпадках пакрываюць тонкім слоем масленага лаку. Пры адсутнасці пропалісу прымяняюць пчаліны воск. У тых выпадках, калі драўляныя вырабы немагчыма пакласці ў разагрэты раствор, яго наносяць на драўніну пэндзлем і прасушваюць вырабы ў печы. Народныя майстры выкарыстоўваюць для прапітвання драўлянага посуду яшчэ і такі састаў: пропаліс — 1 частка, воск пчаліны — 1 частка, спірт ці моцная гарэлка (больш за 60°) — 5 частак. Разагрэты раствор наносяць 3—4 разы, кожны раз праграваючы выраб у печы ці духоўцы. Такі посуд зберагае прыемны пах і не трэскаецца ад вады.
Спіртавыя лакі. Кампанентамі лакаўз’яўляюццапрыродныя ці штучныя смолы, а таксама вінны ці этылавы спірт.
Лакі бываюць празрыстыя і фарбавальныя, афарбоўваюцца яны прыроднымі і штучнымі матэрыяламі. Прамысловасць выпускае наступныя спіртавыя лакі: шэлакавыя, каніфольныя, каніфольна-шэлакавыя, карбінальныя.
Спіртавыя лакі наносяць тампонам, пэндзлем, фарбапультам. Атрыманая плёнка спіртавога лаку празрыстая, гладкая, устойлівая да механічных уздзеянняў. На сухую зачышчаную паверхню драўніны наносяць лак уздоўж слаёў у адным напрамку. Пры лакіраванні тампонам лак нязначнымі часткамі наліваецца ў сярэдзіну тампона. Пасля першага пакрыцця лак прасушваюць каля дзвюх гадзін, затым шліфуюць дробнай наждачкай. Наносяць другі слой, а пасля прасушкі шліфуюць парашком пемзы з вадой і наносяць трэці слой лаку. Пэндзлем спіртавы лак наносіцца не зусім роўна, таму распаліроўку трэба завяршаць тампонам, змочаным у спірце з некалькімі кроплямі масла.