Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

Мастацтва разьбы па дрэве

Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
71.49 МБ
III.	Плоскапраразная разьба (без фону, з падкладачным фонам,накладная)(мал.29)
1.	Контурнае гравіраванне (разьба)
2.	Геаметрычная разьба (трохгранна-выемчатая, скобчатая)
1.	Завальная разьба
2.	Разьба з падразным фонам
3.	Разьба з выбраным фонам ці малюнкам
1.	Контурна-сілуэтная разьба
2.	Скразная праразная разьба
3.	Ажурна-праразная разьба
Продолженйе табл.
Групы разьбы
Віды разьбы
IV. Рэльефная разьба (глухая, без фону, з падкладачным фонам, накладная (мал. 30)
1.	Барэльефная разьба
2.	Гарэльефная разьба
3.	Ажурна-рэльефная разьба
4.	Контррэльефная разьба
V. Аб’ёмна-скульптурная разьба (дробная пластыка, буйная пластыка) (мал. 31)
1.	Аб’ёмная утылітарна-дэкаратыўная разьба
2.	Скульптурная разьба (злучаная з вырабам ці архітэктурай)
3.	Круглая скульптурная разьба (станковая, манументальнадэкаратыўная)
VI. Камбінаваная разьба
Уключае некалькі відаў разьбы
(мал. 32)
з вышэйвызначаных груп
I.	Гранёна-выемчатая разьба характарызуецца паглыбленымі выемкамі і фонам аднаго ўзроўню на паверхні драўніны. Гэтая разьба лічыцца даволі простай па тэхніцы выканання і з’яўляецца найбольш старажытнай.
1.	Контурнае гравіраванне (разьба) шырока ўжываецца ў народнай разьбе, пераважна разам з геаметрычнай разьбой. Гэты від разьбы здаўна існаваў на тэрыторыі Беларусі, прычым ён звязаны не толькі з дрэвам, але і з больш цвёрдымі матэрыяламі, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі разнога каменю, якія адносяцца да III—II тыс. да н.э. (паселішча неалітычных часоў каля в. Асавец Бешанковіцкага раёна).
Прылады працы і прадметы быту, што дайшлі да нас з X— XIII стст., аздоблены контурнымі элементамі дэкору. У часы позняга сярэднявечча контурная разьба на вырабах спалучалася з іншымі відамі разьбы. У XIX—пачатку XX ст. у народнай творчасці распаўсюдзілася контурная разьба ў выглядзе раслінных, геаметрычных, зааморфных і салярных матываў на калаўротах (прасніцах), праніках для бялізны, драўляных ткацкіх чаўнаках, точаных вырабах, палках, дудках, іншых музычных інструментах, прадметах хатняга ўжытку. У сярэдзіне XX ст. контурнае гравіраванне (разьба) вылучаецца ў самастойны від драўлянай гравюры. Масавай з’явай зрабіліся дэкаратыўныя кампазіцыі на светлай ці таніраванай драўніне — ад простых раслінных элементаў да шматфігурных выяў (мал. 33).

б
в
Мал. 27. Плоскарэльефная разьба:
a) завальная разьба (завальны фон і малюнак); б) разьба з завальным малюнкам і выбраным фонам; в) разьба з завальным малюнкам і падразным фонам.
Мал. 28. Гранёна-выемчатая разьба:
a) контурнае гравіраванне (разьба); б) геаметрычная разьба (трохграннавыемчатая); в) геаметрычная разьба (скобчатая).
Мал. 29. Плоскапраразная разьба:
a ) контурна-сілуэтная разьба; б) скразная праразная разьба; в) ажурна-праразная разьба.
У 70—80-ыя гады нашага стагоддзя найбольш цікавыя па кампазіцыі творы ў тэхніцы контурнай разьбы на цёмным фоне робяць майстры Жлобінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. У выявах раслін, птушак і жывёл яны дасягнулі дэкаратыўна-пластычнай дасканаласці распрацовак.
У наш час на Беларусі контурная разьба спалучаецца з размалёўкай. Разьба абмяжоўвае контур выявы і ў той жа час узмацняе яе аб’ёмнасць за кошт святлоценявога эфекту.
Тэхніка контурнай разьбы грунтуецца на выбарцы ў дошцы ці фанеры контурнага паглыблення ў выглядзе кліна і латачка, выкананага нажом-касяком, вуглавой стамескай, паўкруглай дробнай стамескай ці багародскім нажом. Часам выкарыстоўваюць нават прамую стамеску.
Контурную разьбу лягчэй за ўсё выконваць на драўніне мяккай або сярэдняцвёрдай, аднароднай па сваёй будове,
Мал. 30. Рэльефная разьба:
a ) барэльефная разьба; б) гарэльефная разьба; в) ажурна-рэльефная разьба; г) контррэльефная разьба.
а) аб’ёмная утылітарна-дэкаратыўная разьба
б) скульптурная разьба, злучаная з вырабам ці архітэктурай
в) круглая скульптурная разьба
Мал. 31. Аб’ёмна-скульптурная разьба.
гэта значыць ліставой, рассеянасасудзістай (ліпа, асіна, вольха, бяроза, клён).
Вывучэнне контурнай разьбы трэба пачынаць з прамых парэзак упоперак, па дыяганалі і ўздоўж валокнаў. Потым робяць авальныя парэзкі ў выглядзе лістоў дрэва з вострымі вугламі ў канцах контуру. Толькі пасля гэтага можна пераходзіць да выканання круглых і змешаных парэзак. Пры гэтым трэба памятаць, што «сухая» адзінкавая парэзка прыдатная толькі для геаметрычнага малюнка. Для сюжэтных кампазіцый мэтазгодна выкарыстоўваць «жывую» лінію парэзкі рознай шырыні, якая значна ўзбагачае выяву (мал. 34).
Загатоўка (вучэбная дошка) замацоўваецца на рабочым стале ці варштаце спецыяльнымі крапежнымі клінамі або шрубцынгамі. Разец трэба трымаць абедзвюма рукамі. Парэкі выконваць як на сябе, так і ад сябе. Вузкія лініі не патрабуюць абавязковага вертыкальнага надрэзу, шырокія пажадана рэзаць з сярэднім надрэзам. Нахільныя парэзкі выконваюць пад вуглом 45° да плоскасці загатоўкі.
2.	Геаметрычная разьба ўяўляе сабой разьбу з фігурных клінападобных выемак, якія ўтвараюць на паверхні
Мал. 32. Камбінаваная разьба: выраб, які ўключае некалькі відаў разьбы розных груп.
Вырабы з гранёна выемчатай разьбой (контурная, трохгранная, скобчатая). 1980-ыя гады.
драўніны ўзор, складзены з геаметрычных фігур: трохкутнікаў, прамакутнікаў, квадратаў, ромбаў, трапецый, сегментаў, акружнасцей і гэтак далей. Гэтай простай па выкананні разьбой можна стварыць разнастайныя ўзорыстыя кампазіцыі на прадметах хатняга ўжытку, упрыгожаных геаметрычнай разьбой, якія зроблены ў XIX—пачатку XX ст. Гэта —
Мал. 33. Птахі. Прыкладная кампазіцыя для контурнай разьбы.
прасніцы, калаўроты, качалкі (рубелі) для бялізны, багата ўпрыгожаныя трохгранна-выемчатай разьбой. Такая разьба была раней вядома на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але ў наш час захавалася пераважна ў заходніх раёнах краіны. Прыклад аздаблення геаметрычнай разьбой рабочай прылады пачатку XX ст. — ткацкі станок, зроблены майстрамі Чырванакуцкага манастыра на Гродзеншчыне.
У пачатку XX ст. прасніцы з геаметрычнай разьбой распаўсюдзіліся на Брэстчыне. Відаць, гэты рэгіён Беларусі даўжэй за іншыя захоўваў традыцыі такой разьбы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Напэўна, па гэтай прычыне ў сярэдзіне нашага стагоддзя назіралася распаўсюджанне геаметрычнай разьбы ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Прасніцы з контурнай і геаметрычнай разьбой, у аснове якіх ляжаць арнаментальныя і сюжэтныя кампазіцыі, паклалі пачатак далейшаму развіццю гэтых відаў разьбы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У сярэдзіне XX ст. адраджэнню тэхнікі гранёна-выемчатай разьбы паспрыяла дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў Бабруйскага МПТВ № 15 і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. У сённяшні час гэтай разьбой, разам з майстрамі традыцыйнага народнага мастацтва, займаюцца навучэнцы, сама-
1
2
3

8
4
Мал. 34. Малюнкі пачатковых практыкаванняў па контурнай разьбе.
дзейныя і прафесійныя мастакі. Геаметрычная разьба шырока выкарыстоўваецца ў апрацоўцы утылітарна-дэкаратыўных вырабаў, аздабленні мэблі і сучасных інтэр’ераў.
Геаметрычная разьба па тэхніцы выканання падзяляецца на дзве разнавіднасці: трохгранна-выемчатую (клінарэзную) і скобчатую (скобчатарэзную).
Самасюк А. Хлебніца, аздобленая геаметрычнай (трохграннай і скобчатай) разьбой. 1992 г.
Тэхналогія выразання элементаў трохгранна-выемчатай разьбы складаецца з наступных этапаў: наколвання (засечкі) і падрэзкі. Пры гэтым вызначаюць цэнтр трохкутніка, ромба, квадрата, прамакутніка ці іншай фігуры, ставячы носік касяка ў цэнтр, пятку яго накіроўваюць да вяршыні вугла геаметрычнай фігуры і робяць наколванне (засечку) на глыбіню 3—4 мм так, каб пятка касяка дакранулася да вяршыні трохкутніка. Гэту аперацыю пачаргова выконваюць у адзін этап адносна да ўсіх вяршынь вырабу. Потым прыступаюць да падрэзкі граней фігур. Пры аднолькавай глыбіні засечкі і падрэзкі ад дошкі аддзеліцца выразаная трохгранная пірамідка. Геаметрычная разьба павінна быць чыстай і глянцавай з-пад разца, яна не падлягае зачыстцы шкуркамі (мал. 35—36).

Мал. 35. Элементы трохгранна-выемчатай разьбы:
1) сколышкі; 2) квадраты (плоскія); 3) елачка; 4) квадраты-соты;
5)	віцейка; 6) віцейка з контурам; 7) змейка.
Мал. 36. Варыянты дэкаратыўных разет з трохграннымі элементамі.
1
2
3
ФНШ

Мал. 37. Скобчатыя элементы і прыклады іх выкарыстання ў разьбе:
1)	прамыя скобкі;
2)	скобкі-пялёсткі;
3)	узор з пялёсткаў;
4)	авальныя скобкі;
5	) узор « лускавінкі»;
6)	прамыя скобкі-ногцікі;
7)	авальныя скобкі-ногцікі;
8)	узор са скобак і ногцікаў; 9) скобчаты ўзор «хвалі».
Мал. 38. Варыянты дэкаратыўных кампазіцый са скобчатымі элементамі.
Дробная геаметрычная разьба выконваецца на аднароднай драўніне. Найбольш вытанчаная і эфектная разьба — на драўніне сярэдняй цвёрдасці (бяроза, бук), хаця шырока ўжываюцца і мяккія пароды (ліпа, асіна, вольха). Пры аддзелцы інтэр’ераў і мэблі буйныя элементы разьбы выконваюць з хвойных парод, а таксама з ясеню і дубу. Рэзчыкам-пачаткоўцам лепш браць мяккую драўніну і паступова пераходзіць да больш цвёрдых парод.
Для скобчатаіі разьбы характэрны акруглыя формы ў выглядзе вузкіх адзінкавых скобак, двайных скобак-пялёсткаў, ногцікаў ці лускавінак (мал. 37—38). Выразаюць элементы паўкруглай ці пакатай стамескай і нажом-касяком. Скобчатая разьба амаль заўсёды спалучаецца з трохграннавыемчатай і контурнай.
Тэхніка выканання скобкі ці ногціка складаецца з аперацый засечкі і падрэзкі. Засечкі робяць перпендыкулярным націсканнем касяка ці паўкруглай стамескі на плоскасць драўніны. Падрэзка скобак, ногцікаў, лускавінак выконваецца паўкруглай ці пакатай стамескай у бок засечкі. Найбольш чыстыя зрэзы атрымліваюцца ўздоўж валокнаў ці пад вуглом да іх. Упоперак валокнаў зрэз атрымліваецца крыху шурпатым, асабліва на мяккай і рыхлай драўніне. Пры востра заточанай стамесцы зрэз у любым напрамку атрымліваецца чыстым. Буйныя элементы засечак і падрэзак пажадана выконваць не націскам рукі, а ўдарамі кіянкі па стамесцы.
II.	Плоскарэльефная разьба ўяўляе сабой плоскую выяву на адным узроўні, ступеньчатую ці паглыбленую з заваленымі краямі, часам з падушачным, падрэзаным ці выбраным фонам. Плоскарэльефная разьба падзяляецца на наступныя разнавіднасці: