Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

Мастацтва разьбы па дрэве

Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
71.49 МБ
I. Хіцько. Несцерка. 1983 г. Барэльеф.
К. Ізафатаў. Разны кіёт для іконы Благавешчання. 1996 г. Віцебск, Благавешчанскі сабор.
3 другой паловы XVI ст. нескладаныя рэльефныя матывы ў разьбе іканастасаў паступова саступілі месца больш пластычна багатай рэльефнай разьбе, аснову якой складалі раслінныя матывы, а на Царскіх варотах з’явіліся сюжэтныя кампазіцыі. Найбольш раннім з вядомых прыкладаў рэльефнай дэкаратыўнай разьбы на Беларусі з’яўляецца аздоба касцёла ў в. Жырмуны, што на Гродзеншчыне, а таксама Царскія вароты канца XVI ст. Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Варанілавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на якіх выразаны сцэны Дабравешчання і выявы чатырох евангелістаў. Найбольшы росквіт беларускай ажурна-рэльефнай разьбы прыпадае на XVII ст. Яе ў той час называлі «фігурнай», ці «флемскай». У параўнанні з больш старажытнай плоскай разьбой «флемская» вызначалася высокім рэльефам, у якім асобныя часткі разнога арнаменту выступалі на розную вышыню ад фону, часам яны перакрывалі адна адну
А. Коўйіык. Дэкаратыўнае пано «Княгіня Вольга — заснавацельніца Віцебска». 1981 г. Гарэльефная разьба.
В. Скачкоў. Зубр і рысь. Абрамленне для гадзінніка. 1982 г. Гарэльефная разьба.
пышнымі аб’ёмнымі завіткамі, плаўна пераходзячы ў аснову фону разьбы. Для надання рэльефу большай выразнасці і аб’ёмнасці ўвесь фон ці яго частку выбіралі, таму разьба ператваралася ў скразную ажурна-рэльефную. Такая разьба ў Расіі тых часоў атрымала назву беларускай рэзі. Пры выка-
В. Зянькоў. Дэкаратыўная рама. 1988 г. Ажурна-рэльефная разьба ( накладная ).
нанні буйных работ некаторыя дэталі выразаліся асобна і ў гатовым выглядзе прымацоўваліся да прадмета ці фону, якія павінны былі ўпрыгожваць. Ажурная барочная разьба з высокім рэльефам болып падобная на круглую скульптурную разьбу. Яна ператварала дрэва ў суцэльны ўзор, што складаўся з мудрагелістых перапляценняў розных раслінных матываў, куды ўваходзілі кветкі, плады, ягады — галоўным чынам лісты і гронкі вінаграду. Сярод іншых арнаментальных элементаў шырока вядомы разнастайныя картушы-рамкі, накладзеныя адна на адну, з перавітымі ў розныя бакі краямі і ўсялякімі выемкамі. Запазычаныя з еўрапейскага eapo­Ka картушы ў руках беларускіх майстроў падвергліся значнай пераапрацоўцы і набылі своеасаблівыя формы, якія часам нагадвалі аб сваім паходжанні. Выкананне гэтай скла-
В. Мелец. Дэкаратыўныя вазы «Белавежская Пушча». 1991 г. Тачэнне, ажурна-рэльефнаяразьба.
данай разьбы патрабавала высокага майстэрства, вопыту, багатага набору стамесак і іншых прылад. Беларускія разьбяры пры маляванні і складанні малюнкаў разьбы не карысталіся дапамогай іканапісцаў, а выконвалі такую работу самастойна.
Самае шырокае распаўсюджанне ажурна-рэльефная разьба атрымала ва ўнутраным аздабленні праваслаўных і уніяцкіх храмаў. Аздоба інтэр’ера храма складалася са шматлікіх твораў разьбярскага мастацтва, сярод якіх вылучаліся аправы абразоў і бажніц. Галоўнымі элементамі храма, на якіх канцэнтравалася найбольш багатая ажурна-рэльефная разьба, з’яўляліся іканастасы, алтары ў праваслаўных, каталіцкіх і уніяцкіх храмах. У другой палове XVII ст. разьба ў аздобе храмаў дасягнула асаблівага багацця і пышнасці, ажурныя перапляценні рэльефаў у асобных частках мелі глыбіню ад 10 да 20 см. Вяршыняй творчасці беларускіх рэзчыкаў з’яўляюцца іканастасы Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, Траецкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску, Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве.
Майстэрства беларускіх разьбяроў па дрэве і іншых майстроў прыцягнула ўвагу рускага цара і патрыярха. Беларусаў
I. Хіцько. Песняры. 1972 г.
Контррэльефная разьба (адваротны рэльеф).
перасялілі ў Маскву, дзе яны працавалі ў майстэрнях пры царскім двары. Беларускія майстры працавалі над аздабленнем Нова-Іерусалімскага манастыра, царскага палаца ў с. Каломенскім, Валдайскага манастыра, Круціцкага церама пад Масквой і іншых шэдэўраў дойлідства. Беларускія майстры добра валодалі тэхнікай ажурна-рэльефнай разьбы. Яны стваралі выдатныя іканастасы, куфры-шкатулкі, мэблю, цацкі, драўляную скульптуру, з’яўляліся настаўнікамі мясцовых рускіх разьбяроў. Гісторыя захавала шмат імён беларускіх майстроў, што працавалі на Русі ў XVII ст. Сярод іх трэба адзначыць Кліма Міхайлава са Шклова, які замяніў аршанскага разьбяра старца Ананія на пасадзе галавы ўсіх крамлёўскіх майстроў-разьбяроў. Пад яго кіраўніцтвам 25 разьбяроў упрыгожылі ажурна-рэльефнай разьбой іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра. Гэты выдатны твор захаваўся да нашых дзён і атрымаў сусветную вядомасць.
У XIX—пачатку XX ст. рэльефная глухая разьба шырока ўжывалася ў аздабленні мэблі, парадных уваходных дзвярэй, значна радзей — на ліштвах і франтонах дамоў. Яна пераважала ў буйных гарадах, дзе працавалі майстры высокай кваліфікацыі. Зараз на Беларусі паўсюдна ўжываецца рэльефная разьба ўсіх відаў, як у вырабе творчых кампазіцый, так і ў аздобе інтэр’ераў свецкіх і культавых пабудоў.
Тэхналогія выканання рэльефнай (барэльефнай ігарэльефнай) разьбы. Падрыхтаванымалюнак(шаблон), выкананы па ўзоры ці створаны самастойна, пераводзіцца праз капірку на плоскасць дошкі. Пасля гэтага неабходна ўдакладніць малюнак і прыступіць да выбаркі фону. Існуюць два спосабы выдалення драўніны фону.
1.	Падрэзка контуру выявы робіцца нажом ці касяком, a фон выдаляецца пакатымі ці паўкруглымі стамескамі асобнымі пластамі шляхам націскання рукой на стамеску. Гэты спосаб часцей за ўсё ўжываецца пры выкананні барэльефнай і гарэльефнай разьбы на мяккіх пародах драўніны.
2.	Высечка фону пры дапамозе стамесак і кіянкі. Першая стадыя разьбы заключаецца ў абсяканні і высечцы фону вакол выявы. Абсяканне па контуры малюнка і падсечка контуру робіцца плоскімі стамескамі. Фон высякаюць пакатымі і паўкруглымі стамескамі ўпоперак і ўздоўж пластоў. Пасля грубай высечкі фон выраўноўваюць пакатымі стаьхескамі. Пасля завяршэння высечкі фону прыступаюць да прапрацоўвання рэльефнай выявы. Прапрацоўка рэльефу заключаецца ў падрэзцы краёў рэльефу па малюнку і зняцці фасак, гэта значыць у закругленні аб’ёму. Затым робяць прапрацоўку аб’ёму выявы. Зачыстка рэльефу начыста можа выконвацца як разцамі, так і наждачнай паперай. Фон зачышчаюць разцом ці чаканяць спецыяльнымі чаканамі-пуансонамі. Таніраванне і празрыстае аздабленне дыктуюцца прызначэннем вырабу, у залежнасці ад чаго падбіраюць і аддзелачныя матэрыялы (мал. 46).
Тэхналагічная паслядоўнасць выканання а ж у р н а-р эльефнай разьбы. Якасць будучай работы ў многім залежыць ад эскіза. У сувязі з тым што тэхнічнае выкананне ажурна-рэльефнай разьбы надзвычай складанае і патрабуе добрага валодання тэхнікай разьбы, работу ў матэрыяле трэба пачынаць толькі пасля таго, як аўтар-разьбяр задумае і намалюе ў эскізе ўсё да драбніц.
Пры выкананні работы вялікае значэнне маюць выбар, падрыхтоўка матэрыялу. Старыя майстры выконвалі ажурна-рэльефную разьбу з ліпы, бо яе драўніна лёгка рэжацца, не сколваецца, валодае адносна невялікай вагой, добрай пластычнасцю, выдатна паддаецца любой апрацоўцы.
Шчыты для разьбы склейваюць з брускоў, каб іх не павяло. Вільготнасць драўніны для такіх работ павінна быць ад 8 да 12 %. Пасля склейвання агульную паверхню шчыта габлююць.
6. Мастацтва разьбы па дрэве.
Мал. 46. Паслядоўнасць выканання рэльефнай рамы непасрэдна са склеенага шчыта.
Наступны этап работы — перавод малюнка на загатоўку пры дапамозе капіравальнай паперы. Потым робіцца разметка і свідраванне адтулін для выпілоўвання непатрэбных частак драўніны. На гэтым падрыхтоўчы этап разьбы завершаны. Наступны этап заключаецца ў прапрацоўцы буйных аб’ёмаў на вонкавай плоскасці. На гэтым этапе работы выкарыстоўваюць дрыль, розныя свердлы, лучковую пілу ці электралобзік, нож багародскі, нож-касяк, стамескі (прамую, пакатую, клюкарзу). Потым пры дапамозе паўкруглых стамесак розных памераў, клюкарзаў, нажоў выразаюцца ўвагнутыя элементы — завіткі, лісты, перапляценні. Пасля гэтага прапрацоўваюць пукатыя элементы і дробныя проразі. Чарговы этап разьбы заключаецца ў прапрацоўцы элементаў з тыльнага боку з мэтай надання ім лёгкасці і пластычнасці. На канчатковым этапе работы падрыхтаваны выраб таніруюць і апрацоўваюць воскам (мал. 47—48).
Контррэльефная разьба не атрымала такога развіцця і распаўсюджання, як рэльефная, але яна існавалаў мінулым і развіваецца ў наш час. У мінулым спосабам контррэльефу рабілі пернікавыя дошкі, якія мелі паглыбленні рознай вышыні. Прыём контррэльефу прасочваецца і ў элементах ажурна-рэльефнай разьбы. Менавіта ў ажурным рэльефе з’яўляюцца ўмоўныя дэкаратыўныя элементы, якія выконваюцца як прамым, так і адваротным рэльефам, што ў далейшым было ўзята на ўзбраенне многімі майстрамі. Мяжа паміж прамым і адваротным рэльефамі ясна выяўлена ў выступаючым контуры ажурнага рэльефу. Гэты контур мае як адна-, так і рознаўзроўневае вырашэнне па перыметры выявы.
Прыкладамі такога вырашэння з’яўляюцца элементы разьбы галоўнага алтара касцёла Іаана Хрысціцеля XVII ст. у в. Воўпа на Гродзеншчыне, Царскіх варот Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669—1672 гг.) і іншыя. Гэты дэкаратыўны прыём з’явіўся на Беларусі ў XVII ст. і атрымаў далейшае развіццё ў наступныя гістарычныя перыяды, асабліва шырока выкарыстоўваецца ён у сучаснай контррэльефнай разьбе. Адраджэннем контррэльефу ў 60-ыя гады з’явілася стварэнне шэрага работ на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, у Бабруйскім мастацкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 15. У наш час гэты від разьбы ў рэспубліцы дастаткова шырока вядомы, выкарыстоўваецца многімі мастакамі і майстрамі-разьбярамі.
Мал. 47. Паслядоўнасць выканання дэкаратыўнай рамы з накладнымі элементамі:
1) эскіз; 2) сталярная аснова рамы.
Мал. 48. Паслядоўнасць выканання накладных ажурна-рэльефных элементаў рамы:
1) перавод малюнка на дошку; 2) свідраванне адтулін; 3) выпілоўванне;
4)	разьба заглыбленых частак рэльефу; 5) разьба пукатых частак рэльефу.
М. Парахневіч. Цукерніцы і ваза. 1993 г. Аб’ёмныя утылітарныя вырабы з рэльефным дэкорам.
А. Балдоўскі. Квасніца. 1995 г.
Тэхніка выканання контррэльефнай разьбы аналагічная рэльефнай (барэльефнай і гарэльефнай), толькі з той асаблівасцю, што прапрацоўка рэльефу адбываецца не шляхам утварэння пукатых аб’ёмаў, а выразаннем аб’ёмных паглыб-