Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
Паслядоўнасць выканання ажурна-рэльефнай. рамы з суцэльнай дошкі ці шчыта:
1) выпілоўванне; 2) разьба заглубленых частак рамы; 3) прапрацоўка асноўных рэльефаў; 4) дапрацоўка дэталей.
Мал. 49. Некалькі замалёвак аб’ёмна-скульптурных утылітарна-дэкаратыўных вырабаў.
ленняў у драўніне. Аб’ёмны скруглены контур стварае святлацень і ўзмацняе аб’ёмнасць малюнка выявы. Для выканання контррэльефу выкарыстоўваюць такія ж прылады, як і для рэльефнай разьбы.
V. Аб’ёмна-скульптурная разьба можа мець выгляд:
1) аб’ёмнай утылітарна-дэкаратыўнай пластыкі, прадметаў быту з элементамі скульптуры (мал. 49);
2) скульптуры, злучанай з вырабам ці архітэктурай ( мал. 50);
3) круглай станковай ці манументальна-дэкаратыўнай (мал. 51).
1. Аб’ёмныя ўтылітарн а-д экаратыўныя в ы р а б ы па характары выканання з’яўляюцца ў сваёй аснове
скульптурнай пластыкай. Розніца паміж утылітарнымі і ўтылітарна-дэкаратыўнымі вырабамі ў тым, што апошнія выконваюць, акрамя іншых, і эстэтычную функцыю.
Ва ўсіх музеях Беларусі сабраны калекцыі аб’ёмнага разнога посуду, прадметаў быту і іншага хатняга начыння. У некалькі меншым аб’ёме ў музеях маюцца зборы скульптурных утылітарна-дэкаратыўных вырабаў.
Формы беларускага посуду традыцыйныя на працягу многіх стагоддзяў. Іх асноўнымі дэкаратыўнымі элементамі з’яўляюцца салярныя, зааморфныя і раслінныя выявы, якія ў старажытнасці адыгрывалі магічную ахоўную ролю. 3 цягам часу гэтыя выявы набылі дэкаратыўныя рысы. Прыклады беларускіх народных разных карцоў з аб’ёмнай скульптурнай ручкай у выглядзе птушкі, галавы каня або сонца вядомыя па каталогах выстаў, яны знаходзяцца ў музейных зборах.
Разам з аб’ёмна-скульптурнай пластыкай посуду ў экспазіцыях і запасніках музея сустракаюцца таксама разнастайныя скрыначкі, табакеркі, люлькі. У гэтых адносінах надз-
вычай цікавыя работы мастака Я. Драздовіча са збораў Нацыянальнага музея Беларусі. Сярод сучасных аб’ёмных разных утылітарна-дэкаратыўных вырабаў трэба адзначыць працы П. Гладзікавай, А. Рабцава, С. Шаўрова, В. Альшэўскага, А. Шахновіча і многіх іншых майстроў разьбы па дрэве.
У 70—80-ыя гады шмат рэчаў утылітарна-дэкаратыўнага і дэкаратыўнага прызначэння вырабляюць фабрыкі мастацкіх вырабаў і мастацкія камбінаты.
Мал. 50. Эскізы мэблі, якая ўключае скульптурную пластыку.
2. Ску льпту ра, злучаная з вырабам ці а р х і тэктурай. Умінулымскульптуравыкарыстоўваласяўаздабленні мэблі, аб’ёмных архітэктурных дэталяў і элементаў-вільчыкаў, уваходных парталаў, іканастасаў, алтароў, бажніц. Асобныя дэталі мэблі выконваліся і выконваюцца ў выглядзе круглых скулыітур, часткова злучаных з вырабам. Скульптуры анёлаў ці святых злучаны з іканастасам і іншымі часткамі інтэр’ера храма.
3. Круглая скульптурная разьба, хутчэйзаўсё, на Беларусі ў старажытнасці была шырока распаўсюджана. Але дрэва — недаўгавечны матэрыял, таму зараз мы маем толькі адзінкавыя творы скульптурнай разьбы таго часу. Пра скульптуру часоў язычніцтва мы можам меркаваць па каменным ідале X ст., знойдзеным археолагамі пад Шкловам. Часцей сустракаюцца мініяцюрныя шахматныя фігуркі з косці і каменю, зробленыя ў XII—XIII стст. (Лукомль, Ваўкавыск, Гродна, Віцебск). Прыкладам круглай драўлянай скульптуры з’яўляецца выява жанчыны з Полацка, датуемая першай паловай XIII ст. Круглая скульптура атрымала распаўсюджанне ў інтэр’ерах культавых збудаванняў: «Марыя з дзіцем» (XV ст.) з г.п. Рось Ваўкавыскага раёна, «Гжэтаж» (XV ст.) з Полацка.
Калі ў праваслаўных храмах упор рабіўся на рэльефную разьбу, то ў каталіцкіх пераважала круглая скульптура. Аздоба уніяцкіх цэркваў сумяшчала праваслаўныя і каталіцкія традыцыі.
Найбольшы росквіт культавай скульптуры прыпадае на перыяд развіцця стылю барока, калі скульптура дасягнула вяршынь рэалістычнага вырашэння вобраза і максімальнай экспрэсіі ў пластыцы. У гэтым плане выдатнымі прыкладамі з’яўляюцца разныя алтары з касцёлаў у Воўпе, Будславе, Гродне, Пінску, Новай Мышы. У другой палове XVII ст. беларускія разьбяры ўнеслі значны ўклад у развіццё рускага мастацтва ў галіне ажурна-рэльефнай і скульптурнай разьбы. Вядомы скульптуры «Укрыжаванне» і «Мікалай», выкананыя старцам Іпалітам у Маскве. К. Міхайлаў, Г. Акулаў, А. Іваноў выканалі скульптуру невядомага святога (ліпа, ляўкас, тэмпера, залачэнне), яна знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі Санкт-Пецярбурга.
У XVIII ст. масавае будаўніцтва каталіцкіх і уніяцкіх храмаў патрабавала вялікай колькасці скульптур для аздаблення іх інтэр’ераў. У сярэдзіне XVIII ст. буйныя храмы пышна
П. Гушча. Ямеля.
аздабляліся ў стылі ракако, з мудрагелістай разьбой і мноствам скульптур. Беларускія майстры ў гэты час стварылі шэраг скульптурных алтарных ансамбляў, якія вылучаюцца выдатнай мадэліроўкай формы, пластычнасцю і рэалістычнай прапрацоўкай дэталяў, паліхромнай размалёўкай скуль-
Мал. 51. Эскізныя варыянты круглай скульптуры (малая пластыка).
птур, эмацыянальным і дынамічным падыходам да вырашэння як агульнай кампазіцыі, так і асобных яе дэталяў. У праваслаўных храмах таго часу назіралася стрыманасць і спрошчанасць разьбы, што потым наблізіла яе да народнага мастацтва. Такія ж рысы мела аздабленне некаторых уніяцкіх цэркваў.
Побач з прафесійнымі разьбярамі-рамеснікамі на месцах паўсюдна працавалі народныя майстры-самавукі, якія стваралі скульптуры для правінцыяльных храмаў, капліц, прыдарожных і цвінтарных крыжоў. Іх працы вылучаліся наіўнай нэпасрэднасцю і адухоўленасцю, аднак для іх уласцівы непрапарцыянальнасць асобных частак скульптуры, у большасці выпадкаў спрошчаныя прыёмы разьбы і дэталіроўкі (апосталы Пётр і Павел з в. Прошкава Глыбоцкага раёна, XVIII ст.; выява Хрыста з в. Сакалова Бярозаўскага раёна і шмат іншых скульптур).
Прафесійныя майстры мінулага выконвалі скульптуру са склееных блокаў, пакідаючы ўнутры пустоты, потым ляўкасілі, пасля чаго пакрывалі сусальным золатам, манахромна фарбавалі або паліхромна размалёўвалі. Мясцовыя народныя майстры рабілі скульптуру з суцэльнага кавалка дрэва, аліфілі, прасушвалі і фарбавалі. Асноўным матэрыялам была ліпавая і хвойная драўніна.
У савецкія часы, у сувязі з масавым закрыццём і знішчэннем храмаў, патрэбнасці ў культавай разьбе і скульптуры значна скараціліся (асабліва ва Усходняй Беларусі), таму многія майстры спынілі сваю дзейнасць на гэтай ніве. Савецкія разьбяры ў 20—40-ыя гады рабілі партрэты палітычных дзеячаў, дзеячаў культуры, адлюстроўвалі стваральную працу народа. У пасляваенныя гады да гэтай тэматыкі далучыліся творы, якія адлюстроўвалі гераічны подзвіг народа ў барацьбе з фашыстамі.
Народныя разьбяры стваралі свае вырабы для сябе і невялікага кола свайго акружэння. I толькі афіцыйныя выставы з пачатку 50-ых гадоў у пэўнай ступені садзейнічалі папулярызацыі іх творчасці сярод масавай аўдыторыі гледачоў.
У творчасці народных разьбяроў пераважае дробная пластыка, хоць некаторыя з іх ствараюць і скульптуры буйных формаў. Асноўная тэматыка — партрэт, тэматычная кампазіцыя, анімалістыка, бытавы жанр, гумарыстычныя сцэнкі.
У 80-ыя гады на Беларусі шырокае развіццё атрымлівае паркавая і ансамблевая драўляная скульптура. Разам з тра-
дыцыйнай рэалістычнай па манеры выканання скульптурай развіваецца скульптура дэкаратыўных формаў.
Тэхніка выканання аб’ёмна-скульптурнай разьбы адрозніваецца ад выканання вышэйразгледжаных відаў разьбы, бо яна патрабуе вялікага вопыту, ведаў і тэхнічных навыкаў. Разьбяр павінен валодаць аб’ёмна-прасторавым бачаннем, кампазіцыйным і мастацкім пачуццём. У арсенал разьбяра дабаўляюцца такія інструменты, як сякера, нажоўка, піла. Аб’ёмную пластыку лягчэй асвойваць на утылітарна-дэкаратыўных вырабах.
Праца над дробнай пластыкай патрабуе пэўных асаблівасцей у абсталяванні рабочага месца і падборы прылад працы. Калі скульптура выконваецца за рабочым сталом ці варштатам седзячы, неабходна зрабіць спецыяльнае прыстасаванне для мацавання загатоўкі і размяшчэння яе ў неабходным становішчы на стале ці варштаце. Гэта можа быць спецыяльны пераносны столік. Пры яго адсутнасці неабходна ў загатоўцы пакінуць пляцоўку для мацавання яе да стала ці варштата з дапамогай шрубцынгаў.
Найлепшым матэрыялам для дробнай пластыкі з’яўляюцца ліпа, асіна, вольха, бяроза, вярба. Для мініяцюрных работ такія матэрыялы не зусім прыдатныя. Для гэтых мэт неабходна выкарыстоўваць драўніну цвёрдую і аднародную па сваёй будове (рассеянасасудзістую): клён, бук, жалезную бярозу, самшыт, а з пладовых — вішню, сліву, яблыню, грушу. Да набору разцоў па цвёрдай драўніне трэба дадаць гнуткі электрыфікаваны рукаў з наборам фрэз.
Дробную скульптурную пластыку выконваюць на аснове злепка ці гіпсавай мадэлі. Па форме і памеры падбіраецца неабходны круглы цубалак, яго палова ці чвэрць. Алоўкам наносіцца малюнак і робіцца грубая апрацоўка сякерай і нажоўкай. Пасля высечкі прыступаюць да апрацоўкі асноўных буйных аб’ёмаў з дапамогай паўкруглых разцоў адпаведных памераў. Толькі ў канцы работы выкарыстоўваюць дробныя і спецыяльныя разцы. Пры з’яўленні расколін іх заштукоўваюць клінамі з той жа пароды драўніны і з такім жа размяшчэннем пластоў. Таніраванне і празрыстая апрацоўка залежаць ад задумы аўтара. Найлепшай празрыстай апрацоўкай драўніны ў народзе лічылася аддзелка воскам, разведзеным на шкіпінары ў прапорцыях 1:2 ці 2:1, для шчыльнай драўніны — 1 частка воску і 2 часткі шкіпінару, а для мяккай — наадварот.
Паслядоўнасць выканання круглай. скульптуры.
Буйную скулыггуру выконваюць на спецыяльным драўляным станку (стале), які дазваляе працаваць з любога боку. Раней пры вырабе буйных культавых скульптур загатоўку замацоўвалі паміж двума цэнтрамі-ўпорамі ў гарызанталь-
Мал. 52. Магчымыя варыянты замацавання драўніны пры выкананні вялікай скульптуры.
ным становішчы. Гэта дазваляла паварочваць скульптуру так, каб было зручней яе апрацоўваць (мал. 52).
Скульптуру, прызначаную для экспазіцыі ў інтэр’еры, лепш вырабляць з ліпы. Але ў сувязі з тым, што на Беларусі такога матэрыялу недастаткова, можна выкарыстоўваць асіну, вольху ці хвойныя пароды дрэў. У творчых работах мастакі і народныя майстры ўжываюць і болып цвёрдыя пароды драўніны, як з аднароднай, так і з добра выяўленай тэкстурай.