Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

Мастацтва разьбы па дрэве

Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
71.49 МБ
Мал. 18. Кузнечны спосаб вырабу рэзчыцкага інструменту.
Мал. 19. Такарны спосаб вырабу рэзчыцкага інструменту.
Такарны спосаб вырабу рэзчыцкіх стамесак больш просты ў тым плане, што няма неабходнасці займацца коўкай металу. Трэба толькі прасвідраваць прутковую сталь на неабходную глыбіню, а затым распілаваць на дзве часткі. Абпіла-
Мал. 20. Абразіўна-заточны спосаб вырабу рэзчыцкага інструменту.
ваць да неабходнай формы, выканаць загартоўку, заточванне і насадзіць ручкі. Таўшчыня сценак точаных разцоў павінна быць ад 1 да 2 мм (мал. 19).
Абразіўна-заточны спосаб выканання разцоў магчымы пры наяўнасці неабходнага металу і заточнага станка з наборам абразіўных кругоў. Практычна такім спосабам магчыма выканаць большасць разцоў, аднак ён найбольш прымальны для выканання палогіх стамесак розных памераў. Для гэтага спосабу падыходзяць плоскія напільнікі малых памераў. Спачатку абточваюць насечку, затым унутраны жолаб і вонкавае закругленне.
Памеры разцоў і ручак залежаць ад іх прызначэння і спосабу карыстання імі. Тут маецца на ўвазе работа рукой ці ўдарамі кіянкі.
Для сярэдніх і старэйшых вучняў інструмент павінен быць 180—200 мм даўжынёй, у тым ліку працоўная частка — 100 мм, хваставік — 50 мм і драўляная ручка — 80—100 мм. Ручкі для разцоў робяць з бярозы. Спосаб іх выканання можа быць як точаны, так і разны. Іх форма і таўшчыня павінны быць вельмі зручнымі для рукі. Ручкі стамесак, прызначаных для работы рукой, завяршаюцца шарападобным закругленнем (мал. 20).
Заточванне, праўка і захоўванне рэзчыцкага інструменту
Асноўнае патрабаванне пры заточванні рэзчыцкага інструменту — роўнае зняцце фаскі. Гэты прыём патрабуе выпрацоўкі практычных навыкаў, якія значна лягчэй набыць пад кіраўніцтвам настаўніка або вопытнага майстра.
Самае зберагальнае заточванне робіцца на мокрым тачыле, таму што ў гэтым выпадку інструмент не награваецца і не парушаецца загартоўка. Але амаль усе мокрыя тачылы маюць малыя скорасці руху, таму і працэс тачэння болып марудны, чым на абразіўных станках.
Заточванне абразіўнымі кругамі больш паскоранае, чым на мокрым тачыле, аднак і болып адказнае, бо ў любы момант магчыма «падпаліць» рэжучую частку разца пры моцным прыжыманні да абразіву. Тачэнне трэба праводзіць з пачарговым акунаннем у ваду заточваемага ляза. Пры любым заточванні ўвесь час трэба сачыць, каб фаска заточвалася роўна і ў адной плоскасці па усёй шырыні разца. Як толькі на лязе з’явіліся завусеніцы, заточванне трэба спыніць і далей праўку выконваць бруском, асялком і лямцавым кругам з паліравальнай пастай. Паліраванне выконваецца не толькі
Мал. 21. Заточванне, праўка і зберажэнне рэзчыцкага інструменту:
1) заточванне на абразіўным крузе ці мокрым тачыле; 2) ручная праўка на бруску і асялком; 3 ) паліраванне на лямцавым крузе; 4 ) віды і формы лямцавых кругоў; 5) формы драўляных прыспасоб для паліравання разцоў; 6) раменная прыспасоба для паліравання; 7) драўляная прыспасоба для паліравання; 8), 9), 10) спосабы зберажэння рэзчыцкага інструменту.
лямцавым кругам, але і пры дапамозе раменных і спецыяльных драўляных правак, змазаных паліравальнай пастай. Інструмент лічыцца добра заточаным пры ўмове, што ён дае чысты зрэз, без усялякіх драпін і пашкоджанняў на мяккай драўніне. Завостраны інструмент неабходна правільна захоўваць. Разцы павінны мець індывідуальныя чахлы альбо падсумак з гнёздамі для кожнага разца. Ва ўмовах школы лепей мець драўляныя шуфлядкі для разцоў (мал. 21).
ДАПАМОЖНЫ ІНСТРУМЕНТ
I АБСТАЛЯВАННЕ
Апроч асноўнага рэзчыцкага інструменту для разьбы выкарыстоўваюць і дапаможныя інструменты і прыстасаванні (мал. 22).
Разметачны інструмент выкарыстоўваецца для выканання замераў і нанясення разметкі пры выкананні загатоўкі і пры нанясенні выяў будучай разьбы. У лік разметачных інструментаў уваходзяць: метры, лінейкі, рулеткі, вугольнікі, шнур, адвес, малка, ерунок, рэйсмус, цыркуль, нутрамер, кронцыркуль, штангенцыркуль, вугламер, шаблоны, трафарэты, пантограф і іншыя.
Тапары і цёслы — неабходны інструмент, каб сячы, калоць, склюдаваць драўніну. Лепш выкарыстоўваць малыя сталярныя тапары для апрацоўкі загатовак, а цёслы — пры рабоце над вялікімі скульптурамі. У мінулым цёсламі рабілі чаўны, карыты і іншыя вялікія ёмістасці.
Пілы, нажоўкі і розныя лобзікі ўжываюць для пілавання драўніны, выканання контурнай і скразной выпілоўкі. Для ручной працы найбольш распаўсюджаны двухручныя пілы, нажоўкі вялікія, нажоўкі малыя, нажоўкі вузкія, лучковыя пілы, лобзікі ручныя для выкругленага выпілоўвання. У наш час шырока выкарыстоўваюцца электрычныя лобзікі і лентачныя пілы.
Габлявальныя інструменты прымяняюць для падрыхтоўкі драўніны да разьбы і часткова пры яе выкананні. 3 ручных інструментаў часцей прымяняюцца шархебель, рубанак, тарцовы рубанак, паўфуган, цынубель. Вучням амаль усе названыя стругі вядомы, апроч цынубеля. Гэты «рубанак» з зубчастым лязом неабходны пры склейванні драў-
3. Для пілавання драўніны: а) двухручная піла; б) нажоўка шырокая; в) накоўка вузкая; г) лучковая піла; д) лобзік
4. Габлявальны інструмент: а) шархебель; б) рубанак; в) тарцовы рубанак; г) паўфуган; д) цынубель
5.	Інструмент для свідравання і дзяўбання: а) спіральны свярдзел; б) перавое; в) універсальнае; г) дыскава-трубчатае; д) стамескі; е) долаты; ж) кіянка
Мал. 22. Дапаможны інструмент рэзчыка.
ніны. Перад склейваннем на драўніну ўздоўж слаёў цынубелем наносяць рыскі для лепшага злучэння. Апроч названых ручных інструментаў для габлявання існуе мноства розных спецыяльных стругаў, але яны не асноўныя. Пры неабходнасці іх апісанне можна знайсці ў спецыяльнай літаратуры. Гэта тычыцца і электрыфікаваных інструментаў і станкоў.
Інструмент для свідравання і дзяўбання драўніны існуе самы розны, пачынаючы ад свердлаў і долатаў да складаных фрэз і станкоў. Свідраванне адтулін лепей выконваць пры дапамозе пяровых свердлаў. Вялікія адтуліны і спецыяльны свідраваны дэкор выконваюць універсальнымі і трубчастымі свердламі. Яшчэ выкарыстоўваюць калаўрот, дрыль, электрадрыль, электрычны станок. Свідраванне адтулін робяць для далейшага выпілоўвання альбо для спецыяльнага дэкору з круглымі адтулінамі. Асабліва гэты прыём распаўсюджаны ў плоскай праразной і ажурна-рэльефнай разьбе.
Дзяўбанне драўніны робяць з даўніх часоў пры дапамозе долата. Гэты прыём прымяняецца і ў школьных умовах, а ў прамысловасці выкарыстоўваецца станочнае абсталяванне з наборам розных фрэз.
Да іншых інструментаў трэба аднесці: рашпілі з розным профілем і насечкай, а таксама металічныя шчоткі і круглыя крацоўкі, якія выкарыстоўваюць для апрацоўкі і зачысткі драўніны.
Для атрымання на драўніне рознафактурнага малюнка выкарыстоўваюць металічныя пуансоны (чаканы) з нарэзанымі зубцамі.
Слясарныя інструменты (малаток, клешчы, адвёрткі) бываюць таксама неабходны рэзчыкам.
Абсталяванне і прыстасаванні для разьбы залежаць ад профілю вучэбнай установы, ад традыцый выканання разьбы, ад відаў вучэбных практыкаванняў. У мінулым вялікія разныя работы выконваліся за варштатам. Малыя работы выконваліся за нізкімі сталамі: майстар трымаў загатоўкі на каленях, прыжымаючы да стала.
Ва ўмовах школы лепей працаваць на сталярных альбо камбінаваных варштатах. Для гэтага неабходна мець толькі крапежныя прыстасаванні ці шрубцынгі. Для выкарыстання разьбы седзячы неабходна, каб узровень варштата, стала быў на ўзроўні локцяў. Таму трэба адрэгуляваць узровень сталоў, варштатаў. У тым выпадку, калі немагчыма гэта зрабіць, неабходна падняць вышэй сядзенне, але з умовай, каб
Мал. 23. Крапежныя прыспасобы. Крапеж загатоўкі пры дапамозе шрубцынгі.
Мал. 24. Крапежныя прыспасобы. Крапеж загатоўкі штырамі альбо кручкамі на спецыяльнай дошцы (прыспасоба з адтулінамі, ДСП 60 см х 60 см ці 60 см х 40 см).
Мал. 25. Крапежныя прыспасобы. Крапеж загатоўкі для разьбы на варштаце.
Мал. 26. Крапежныя прыспасобы. Крапеж загатоўкі пры дапамозе кліноў.
5.	Мастацтва разьбы па дрэве.
ногі абапіраліся на падстаўкі ці спецыяльныя прыстасаванні. На кожны стол, варштат неабходна спецыяльная модульная дошка (ДСП 60 х 40 см) з адтулінамі па ўсёй паверхні на адлегласці 3 х 3 см і ўстаўнымі штырамі па дыяметры адтулін (штыры могуць быць як драўляныя, так і металічныя). Модульная дошка мацуецца да стала, варштата вінтамі ці шрубцынгамі, а матэрыялы для разьбы мацуюцца на ДСП нерухома паміж штырамі. Ёсць і іншы спосаб замацавання матэрыялу на спецыяльнай дошцы пры дапамозе кліноў, вугалкоў, рэек, зажымаў (мал. 23—26).
Пры адсутнасці спецыяльных модульных дошак пры разьбе карыстаюцца рознымі шрубцынгамі. Яны бываюць прамысловыя альбо самаробныя. Вялікія шрубцынгі выкарыстоўваюць пры склейванні дошак у шчыты.
У кожнай майстэрні неабходна мець заточны станок з абразіўным і лямцавым кругамі. Апроч станка патрэбны брускі, асялкі, драўляныя ці раменныя праўкі для разцоў, якія павінны адпавядаць форме і памерам разцоў. Праўкі націраюцца шліфавальнай пастай, і на іх паверхні выконваюць паліроўку рэжучага ляза. Паліроўку выконваюць і лямцавым кругам, аднак трэнне з цягам часу адгартоўвае рэжучую частку разца.
Наяўнасць станочнага абсталявання для пілавання, габлявання, свідравання, шліфавання толькі дапаможа ў падрыхтоўцы матэрыялаў для разьбы.
КЛАСІФІКАШЯ IТЭХНАЛОГІЯ РАЗЬБЫ ПА ДРЭВЕ
У сучаснай мастацтвазнаўчай, тэхналагічнай і іншай літаратуры сустракаюцца разнастайныя найменні адной і той жа разьбы. Таму чытач можа сустрэць такія назвы, як багародская, башкірская, гуцульская, абрамцава-кудрынская, карабельная, дамавая, архітэктурная, праразная, аб’ёмная, варнаскоўская, геаметрычная, краявая і іншая разьба, хаця маецца на ўвазе адна і тая ж разьба. Гэтых назваў настолькі шмат, што складана арыентавацца ў такой тэрміналагічнай блытаніне.
Калі прааналізаваць усе наяўныя ў наш час класіфікацыі, можна аб’яднаць віды разьбы ў шэсць самастойных груп. У кожную групу ўваходзяць роднасныя віды разьбы. У аснове класіфікацыі — тэхналагічны працэс выканання разьбы і від дэкаратыўнага вырабу.
Групы і віды разьбы па дрэве і паслядоўнасць яе выканання
Групы разьбы
Віды разьбы
I.	Гранёна-выемчатая разьба(глухая) (мал. 27)
II.	Плоскарэльефная разьба (глухая, без фону, з падкладачным фонам, накладная) (мал. 28)