Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

Мастацтва разьбы па дрэве

Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
71.49 МБ
1)	завальная разьба, калі малюнак і фон выкананы ў адной плоскасці, а іх краі плаўна завалены (мал. 39);
2)	разьба з падразным фонам, калі фон вакол выявы падразаецца ўглыбіню з нахілам да выявы. Гэта робіцца як паўкруглымі, так і плоскімі стамескамі (мал. 40);
3)	разьба з выбраным фонам, калі фон выбіраецца на пэўную глыбіню і, акрамя гладкай паверхні, можа мець розную фактуру — у выглядзе чаканенай пуансонамі ці нарэзанай разцом (мал. 41);
4)	разьба з выбраным малюнкам, калі фон застаецца на адным узроўні паверхні, а выява выбіраецца ў глыбіні дошкі. Пры гэтым атрымліваецца як бы адваротная, негатыўная выява (мал. 42).
Мал. 39. Эскіз плоскарэльефнай завальной разьбы.
Мал. 40. Эскіз плоскарэльефнай разьбы з падразным фонам.
TO
Мал. 41. Эскіз плоскарэльефнай разьбы з выбраным фонам.
Мал. 42. Эскіз плоскарэльефнай разьбы. з выбраным малюнкам.
Плоскарэльефная разьба з’яўляецца пераходнай ад контурнай да рэльефнай. У мастацтвазнаўчай і тэхналагічнай літаратуры гэтая разьба вядома як абрамцаўская, кудрынская ці варнаскоўская. У яе аснову пакладзена разьба валагодскіх народных майстроў XVII—XVIII стст.
На Беларусі гэты від разьбы не атрымаў такой вядомасці і не так шырока распаўсюдзіўся, як іншыя віды, але яна ўсё ж сустракалася на культавых праваслаўных вырабах народных майстроў. 3 прыняццем хрысціянства ў X ст. візантыйская разная вязь у тэхніцы плоскарэльефнай разьбы атрымала распаўсюджанне на землях Кіеўскай Русі. У апошнія гады такая разьба шырока практыкуеццаў мастацкіх прафесійнатэхнічных вучылішчах Беларусі і паўсюдна сустракаецца ў апрацоўцы прадметаў быту, мэблі і інтэр’ераў. Гаворачы пра вытокі гэтага віду разьбы, трэба адзначыць і набоечны промысел, вядомы на тэрыторыі Беларусі з XII ст. Па тэхналогіі вытворчасці набоечныя дошкі блізкія да сучаснай плоскарэльефнай разьбы. Такія дошкі звычайна рабіліся з драўніны клёна, бука, грушы, арэшніка, самшыта, радзей выкарыстоўваўся камель бярозы.
Многія майстэрні мелі па некалькі дзесяткаў набоечных дошак, а ў Веліжскай майстэрні іх налічвалася да 150. Выяўленчыя матывы дошак самыя разнастайныя — ад простых арнаментальных дарожак да складаных кампазіцый, пераважна расліннага і анімалістычнага характару. Многім набоечным дошкам уласціва разьба раслінных элементаў і птушак з выбаркай фону і часткова — малюнка з выразанымі незаваленымі краямі. Характэрнымі прыкладамі такога вырашэння з’яўляюцца дошкі з Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці.
Завальванне краёў выяў было ўласціва і некаторым майстрам набівачнага промыслу. Пра гэта сведчыць дошка XIX ст. з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея з выявай бягучага аленя, якая пераклікаецца з матывамі сучасных кампазіцый, выкананых у тэхніцы плоскарэльефнай разьбы.
Набоечныя промыслы былі найбольш распаўсюджаны на тэрыторыі Аршанскага, Бабруйскага, Віцебскага, Мінскага, Гродзенскага раёнаў. Дошкі выраблялі не толькі ў гарадах і мястэчках, але і на вёсцы.
У XIX—пачатку XX ст. на Беларусі распаўсюдзіліся дэкаратыўныя талеркі з надпісамі: «Хлеб-соль», «Чым хатабагата, тым і рада» — з плоскарэльефнай і барэльефнай разьбой.
Часцей за ўсё такія вырабы сустракаюцца ў заходніх раёнах рэспублікі. Іх можна пабачыць у музеях Мінска, Брэста, Крычава, Маладзечна, Слоніма, у некаторых прыватных зборах Слуцка. Сярод утылітарна-дэкаратыўных вырабаў пачатку XX ст. вядомы табакеркі, шкатулкі, рамкі, мэбля, упрыгожаныя плоскарэльефнай разьбой. Яны мелі надзвычай шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі. Прыкладамі такіх вырабаў з’яўляюцца працы Я. Драздовіча з ваколіц Дзісны, А. Казачка з Глыбокага, Г. Вераб’я са Слуцка.
У аздабленні архітэктуры плоскарэльефная разьба сустракаецца значна радзей, чым іншыя віды разьбы. Прыклады яе выкарыстання вядомы ў Валожыне, Магілёве, Віцебску, Гродне.
Асноўныя матывы плоскарэльефнай разьбы — раслінныя, жывёльныя і арнаментальныя формы. Выкананне гэтай разьбы — праца даволі складаная, патрабуе пэўнага майстэрства і наяўнасці спецыяльнага разьбярскага інструментарыя (нож-касяк, клюкарзы паўкруглыя, вугалковыя стамескі, пакатыя і плоскія стамескі).
Завальная разьба па тэхніцы выканання блізкая да контурнай разьбы. Уздоўж малюнка выбіраецца контур у выглядзе двухгранных выемак касяком, нажом, стамескай ці вугалком на тую глыбіню, якая задумана аўтарам. Пасля падрэзкі контуру прыступаюць да завальвання граней з боку малюнка і фону. У выніку атрымліваецца рэльефная выява з плаўным скругленнем малюнка і фону.
Разьба з падразным фонам. У залежнасці ад малюнка фон бывае болып крутым або пакатым, гладкім ці рабрыстым, выкананы выемкай, падушачкай, паўтараючы форму разца. Асноўныя інструменты выканання гэтай разьбы — нож-касяк і плоскія стамескі. У залежнасці ад памераў разьбы выкарыстоўваюць і разцы розных памераў. Паслядоўнасць разьбы складаецца з аперацый вертыкальнага надрэзу па контуры, падрэзкі да асновы надрэзу, закруглення краёў малюнка і канчатковай падрэзкі фону ў бок аб’ёму. Пажадана, каб фон меў аднолькавы малюнак і глыбіню. Завальванне кромкі рэльефу выконваецца пасля падрэзкі фону. У апошнюю чаргу праводзіцца зачыстка і аддзелка разьбы.
Разьба з выбраным фонам ці малюнкам практычна выконваецца аднолькава. Розніца паміж імі толькі ў тым, што паглыбляецца фон ці выява. Часам фон ці
элементы выявы робяцца на розных узроўнях у адносінах да асноўнай плоскасці. Пры гэтым атрымліваецца шматпланавая плоская разьба. Вертыкальны надрэз робіцца без паднутрэння, гэта значыць строга вертыкальна, а яшчэ лепей — з некаторым нахілам углыбіню ў бок фону. Гэта дае магчымасць лягчэй падрэзваць і апрацоўваць краі выявы. Глыбіня фону ці выявы дасягаецца не за адзін прыём, а робіцца паступовай выбаркай драўніны да патрэбнай глыбіні. Пасля заканчэння выбаркі фону ці выявы апрацоўваюць краі, якія выступаюць, пры неабходнасці завальваюць кромку. Разьба на мяккіх матэрыялах выконваецца націскам адной ці абедзвюх рук на рэжучы інструмент, на цвёрдых — з дапамогай кіянкі ці штурхана.
III.	Плоскапраразная разьба. Выконваецца ў адной плоскасці свідраваннем і выпілоўваннем, часам з дадатковай апрацоўкай іншымі відамі разьбы. Па сваіх разнавіднасцях яна бывае контурна-сілуэтнай , скразной праразной і а ж у р н а-п раразной. У літаратуры яна шырока вядома як выпілоўванне, ці архітэктурная разьба.
1.	Контурн а-с ілуэтная разьба ўяўляе сабой плоскую сілуэтную выяву, выразаную па знешніх контурах (часам з элементамі іншых відаў разьбы на плоскай паверхні).
2.	Скразная праразн.ая разьба — плоскаявыява са скразнымі проразямі ці свідраваннем, але з пераважаннем фону над проразямі.
3.	Ажурна-праразная разьба — плоская выява са шматлікімі проразямі ці свідраваннем, што нагадвае ажурныя карункі, часам з прамой ці жалабаватай зрэзанай фаскай па краі выявы.
На Беларусі праразная разьба распаўсюджана ў драўляным дойлідстве з XII ст. (Полацк, Віцебск, Мінск, Пінск і іншыя гарады). У XVI—пачатку XIX ст. яна ўжывалася ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў храмаў, палацаў і сядзібных дамоў. 3 другой паловы XIX ст. такая разьба з’яўляецца ў вонкавай аздобе гарадскога і вясковага народнага жытла. Найвышэйшага развіцця праразная (архітэктурная) разьба дасягнула ў Ветцы, Гомелі, Магілёве, Шклове, Бабруйску, Чачэрску, Віцебску, Оршы і іншых гарадах.
Распаўсюджанымі матывамі праразной разьбы на жылых дамах з’яўляюцца салярныя, зааморфныя, раслінныя, геаметрычныя, прадметна-бытавыя, а таксама савецкія сімвалы, радзей сустракаюцца чалавечыя выявы.
Аўтары праекта I. Хіцько, Ю. Якімовіч. Дзіцячая горка ў садку «Сонейка». 1986 г. Вёска Пальмінка, Віцебская вобл.
На тэрыторыі Беларусі плоская праразная разьба сустракаецца ў розных варыянтах ад простых элементаў контурнага выпілоўвання да ажурна-арнаментальных з рэльефнай апрацоўкай і шматколернай афарбоўкай.
У заходніх раёнах ажурная скразная разьба ў архітэктуры бытуе спарадычна, у цэнтральных — з’яўляецца адной з разнавіднасцей, на паўднёвым і паўночным усходзе — пераважае. У канцы XIX—пачатку XX ст. праразная разьба распаўсюдзілася не толькі ў архітэктуры, ёю аздабляюць і інтэр’еры культавых збудаванняў. У наш час такая разьба паўсюдна сустракаецца ў інтэр’ерах, яе выкарыстоўваюць
Мал. 43. Элементы контурна-сілуэтнай разьбы (выпілоўванне па знешняму контуру).
Мал. 44. Элементы праразной разьбы (свідраванне і проразі).
Мал. 45. Элемент ажурна праразноіі разьбы.
пры вытворчасці мэблі, свяцільнікаў, прадметаў быту і хатняга начыння.
Тэхналогія выканання праразной разьбы даволі простая. Робяцца шляхам свідравання скразныя адтуліны і выпілоўваюцца неабходныя ўчасткі. Свідраванне робіцца калаўротам, ручным ці электрычным дрылем, на свідравальным або даўбёжным станку. Вырабы прамалінейнай формы разьбы выпілоўваюцца нажоўкай, крывалінейныя — лобзікам, вузкай лучковай або стужкавай пілой. Чым болып аднародная і цвёрдая драўніна, тым болып дробную праразную разьбу можна выканаць. 3 мяккай драўніны мэтазгодна выконваць толькі буйныя формы. Такая практыка выкарыстоўваецца ў аздабленні жылой архітэктуры.
Праразная разьба існуе ў розных варыянтах. Яна можа праглядацца наскрозь без спецыяльнага фону, мець падкладачны фон з розных матэрыялаў, накладваецца ў адзін ці некалькі пластоў, спалучаецца з іншымі відамі разьбы. На Беларусі гэта найбольш распаўсюджаны і пануючы від дэкору народнай архітэктуры. У кожнай вёсцы, пасёлку, горадзе меліся і маюцца майстры, якія традыцыйна, з пакалення ў пакаленне, перадаюць узоры рамесніцкіх прылад, малюнкаў і прыёмаў выканання праразной разьбы (мал. 43—45).
IV.	Рэльефная разьба — пукатая рознавысокая выява элементаў адносна фону і адзін аднаго. У сваю чаргу яна падзяляецца на некалькі відаў:
1)	барэльефная — разьба з нізкім рэльефам, які не перавышае сярэдзіны аб’ёму выяўленчых элементаў ;
2)	гарэльефная — разьба з высокім рэльефам, які перавышае сярэдзіну аб’ёму выявы;
3)	ажурна-рэльефная — разьбазвысокайрэльефнай выявай, даведзенай да аб’ёму, з часткова або поўнасцю выдаленым фонам;
4)	контррэльефная — разьбазадваротнайрэльефнай выявай у глыбіні драўніны, з ясна выяўленым рэльефным контурам па перыметры выявы.
У беларускім мастацтве XVI—XVIII стст. склалася нацыянальная школа разьбярства, дзе важная роля належала рэльефу, які прайшоў шлях ад глухога да ажурна-рэльефнага. Выдатным творам дробнай рэльефнай пластыкі пачатку XVI ст. з’яўляецца драўляны двухбаковы абраз пінскага разьбяра Ананія: «Прамудрасць ствары сабе храм» — з аднаго боку і «Святы» — з другога.