Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
Пры паступовым пераходзе разьбы ад буйных элементаў да больш дробных змяняюцца і прылады апрацоўкі. Адклаўшы сякеру, цяслу ці долата, бяруць паўкруглыя стамескі ці клюкарзы. Пры неабходнасці ўжываюць рашпілі і наждачную паперу. Аднародная бестэкстурная драўніна заўсёды больш эфектна ўспрымаецца з парэзкамі, нанесенымі разцом; тэкстурная драўніна лепей глядзіцца тады, калі выраб мае гладкую, плаўна апрацаваную паверхню (разцамі, зачысткай, наждачнай паперай).
VI . Камбінаваная разьба ўяўляе сабой змешаную разьбу, калі ў адным вырабе прысутнічае некалькі відаў разьбы і цяжка аддаць перавагу аднаму з іх. Гэтая група разьбы ў тэхналагічным плане не з’яўляецца новай у параўнанні з прыве-
П. Гушча. Ф. Скарына. 1989 г. Камбінаваная разьба.
дзенымі вышэй, але яна дадзена для зручнасці класіфікацыі і з прычыны таго, што мастацтвазнаўцы, выкладчыкі, кіраўнікі гурткоў, вучні нярэдка адчуваюць цяжкасці ў вызначэнні назвы той ці іншай разьбы.
Разьба па злепку ці мадэлі
Для выканання складанай разьбы эскізнага малюнка ці шаблона бывае недастаткова. У такіх выпадках неабходна выканаць узор ці кампазіцыю ў мяккім матэрыяле — пластыліне ці гліне. Аб’ёмнае вырашэнне кампазіцыі дае поўнае ўяўленне аб будучай разьбе. Мяккі матэрыял злепка не вельмі зручны ў карыстанні, таму злепак пераводзяць у гіпс: спачатку здымаюць форму, а потым робяць адліўку. 3 гіпсавай адліўкі пры дапамозе ўстаноўкі з пераноснай іголкай можна выканаць разную копію з дакладнасцю да міліметра. Гэты прыём, галоўным чынам, выкарыстоўваецца ў рэльефнай і скульптурнай разьбе.
АБ КАМПАЗІЦЫІ, СТЫЛІЗАЦЫІ, АРНАМЕНЦЕ
Кампазіцыя — складанне, злучэнне, стварэнне, будова мастацкага твора. У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве кампазіцыі бываюць франтальныя (плоскасныя), аб’ёмныя, аб’ёмна-прасторавыя і камбінаваныя.
Усе тэорыі аб кампазіцыі не могуць даць гатовых рэцэптаў стварэння дэкаратыўных кампазіцый ці мастацкіх вырабаў, але веданне заканамерных асаблівасцей дапаможа ў іх стварэнні. Асноўныя законы кампазіцыі: стылявое адзінства, выбар галоўнага кампазіцыйнага цэнтра, сіметрыя і асіметрыя ў кампазіцыі, рытм, прапарцыянальнасць, маштабнасць, кантраст, нюанс. Адным з галоўных патрабаванняў у выкананні твора з’яўляецца стылявое адзінства, якое дасягаецца арганічнай сувяззю ўсіх частак кампазіцыі.
Бадай, асноўным законам стварэння кампазіцыі з’яўляецца вылучэнне кампазіцыйнага цэнтра, які можа супадаць з
2
Ул. Астравец. Паслядоўнасць работы над дэкаратыўнай кампазіцыяй «Нараджэнне». 1986 г.:
1) распрацоўка графічнага малюнка; 2) выкананне кампазіцыі ў пластыліне; 3) выкананне ў дрэве.
геаметрычным цэнтрам, а можа і не супадаць. Другарадныя, падпарадкаваныя асноўнаму цэнтру дэталі могуць мець свае цэнтры, але менш значныя. Гэтая падпарадкаванасць дэталей галоўнаму цэнтру кампазіцыі ўзмацняе ўнутраную сувязь элементаў і надае твору мастацкую выразнасць. Вылучыць кампазіцыйны цэнтр можна: велічынёй дэталі, колерам, святлом і ценем, кантрастам, спосабам апрацоўкі ці аздабленнем і г.д.
Законы сіметрыі і асіметрыі адыгрываюць значную ролю ў пабудове кампазіцый. Некаторыя з іх будуюцца сіметрычна, асабліва арнаменты, разеты. Сіметрыя ў мастацтве — гэта суразмернасць частак мастацкага суцэльнага адносна да цэнтральнай кропкі, восі або плоскасці.
Побач з сіметрычнымі распаўсюджаны асіметрычныя і змешаныя кампазіцыі. У асіметрычных кампазіцыях вось,
лінія, альбо плоскасць сіметрыі, адсутнічаюць. Каб дасягнуць у такой кампазіцыі адзінства, цэльнасці формы і мастацкай выразнасці, трэба зрокава ўраўнаважыць усе яе часткі.
Асіметрычныя кампазіцыі могуць будавацца па спіралі, крузе, дыяганалі, вертыкалі, гарызанталі і г.д., яны заўсёды дынамічныя. Некаторыя складаныя кампазіцыі могуць аб’ядноўваць сіметрычныя і асіметрычныя элементы.
Спадарожнікам сіметрычнай кампазіцыі заўсёды з’яўляеццарытм — суразмернае чаргаванне элементаў. Рытм заўсёды прысутнічае ў арнаментах. Бачнасць рытму надае прысутнасць паўтораў элементаў і прамежкаў паміж імі. Рытмічныя паўторы могуць быць як раўнамернымі, так і нарастаючымі ці ўбываючымі. Можна прыдаць кампазіцыі статычнасць ці дынамічнасць розным рытмам.
Прапарцыянальнасць — гэта адносіны памераў двух элементаў ці частак формы. На практыцы прапарцыянальныя адносіны бываюць у выглядзе простых адносін і вытворчых геаметрычных пастраенняў.
Маштабнасць — адносіны памеру прадмета на эскізе ці чарцяжы да яго натуральнага размеру.
Кантраст і нюанс — гэта градацыі адносін паміж сабой аднолькавых якасцей кампазіцыі ці прадмета. Сюды трэба аднесці: аб’ём, памеры, прапорцыі, святло, колер, фактуру.
Кантраст — гэта акцэнтаваная розніца паміж аднолькавымі прыкметамі вырабу кампазіцыі. Пры дапамозе кантрасту можна ўзмацніць розныя якасці малюнка ці вырабу.
Нюанс — гэта нязначная розніца аднолькавых прыкмет кампазіцыі альбо вырабу.
Усе пералічаныя заканамернасці пры ўмелым карыстанні імі даюць магчымасць зрабіць кампазіцыю ці выраб сапраўдным творам мастацтва.
Стылізацыя — абагульненне, відазмяненне, перапрацоўка прыроднага матыву: адбор і акцэнтаванне галоўнага і адкідванне ўсяго другараднага, нязначнага з мэтай вызначэння ўмоўных дэкаратыўных якасцей. Стылізацыя прайшла праз мноства стагоддзяў і пакаленняў з даўнейшых часоў да сучаснасці. У розны час па-рознаму адносіліся да стылізацыі прыродных форм, яна альбо падтрымлівалася і прымалася грамадствам, альбо лічылася дурным густам. Разгляд стылізацыі ў гістарычным плане — гэта пытанне вя-
лікага даследавання, дзе магчыма было б прасачыць стылізацыю розных прыродных матываў, у розных краінах, пад уздзеяннем розных стыляў, якога няма ні на рускай, ні на беларускай мовах.
Мы пазнаёмімся з некаторымі агульнымі асаблівасцямі і патрабаваннямі да працэсу стылізацыі прыродных форм пры распрацоўцы арнаментаў і дэкаратыўных кампазіцый.
Перад тым як рабіць арнаментальныя ці сюжэтныя кампазіцыі з элементаў расліннага і жывёльнага свету, неабходна выканаць графічныя замалёўкі з натуры ці з фотаздымкаў, a затым — папрацаваць над стварэннем стылізаваных варыянтаў гэтых матываў ці вобразаў. Пры гэтым заўсёды неабходна памятаць, пад які матэрыял выконваецца стылізацыя. Адна справа, калі гэта будзе графічны выраб, дзе магчымы розныя малыя дэталі, штрыхі, колер і г.д., і зусім другая — калі вы робіце стылізаваны эскіз для разьбы, дзе пануючым павінен быць сілуэт і выразны вонкавы контур (мал. 53—55).
Асаблівасцю стварэння мастацкіх вобразаў з прыродных форм у разьбе з’яўляецца тое, што гэтыя вобразы даюцца ў адсутнасці рэальнага асяроддзя. Мастак-рэзчык павінен знайсці асаблівыя пластычныя аб’ёмна-прасторавыя адносіны паміж ствараемымі матывамі і плоскасцю драўніны (калі разьба выконваецца на плоскасці). Адлюстроўваемая прастора становіцца ўмоўнай, таму і ўсе часткі кампазіцыі звязваюцца паміж сабой не па законах рэальнага свету. Вось чаму кожны мастак, працуючы ў тым ці іншым матэрыяле, шукае свой падыход сувязей паміж ствараемымі вобразамі і ўмоўна ствараемым асяроддзем.
Калі рэзчык па дрэве запазычвае матывы альбо прадметы з рэальнага асяроддзя, ён апынаецца перад праблемай перапрацоўкі матэрыялаў абранай натуры. Перапрацоўваць натуру ў абагульнены вобраз вельмі цяжка, таму не трэба зводзіць усю перапрацоўку да пераліку дэталей альбо, наадварот — да спрашчэння малюнка контуру. Натуру трэба дасканальна вывучыць, пазнаючы канструкцыю, рытм, пластыку — адным словам, самыя характэрныя рысы.
Калі рамесніцкія навыкі рэзчыка па дрэве можна асвоіць, выконваючы капіраванне з абразцоў, то творчыя навыкі мастака-рэзчыка выпрацоўваюцца толькі пры творчым самастойным падыходзе да стылізацыі і кампазіцыі.
У перапрацоўцы натуры і стварэнні дэкаратыўнай кампа-
3 г — —
Мал. 53. Паслядоўнасць стылізацыі раслінных форм:
1) натуральная выява кветак; 2) плоскасная графічная стылізацыя;
3) рэльефная стылізацыя ў пластыліне ці ў іншым мяккім матэрыяле.
зіцыі ўжываецца гіпербалізацыя (перабольшванне, узмацненне) выявы прадмета альбо яго частак. Гэта не далучэнне чуждых элементаў альбо якасцей да выбранага прадмета, a вылучэнне і развіццё тых якасцей, якія знаходзіліся ў ім са-
Мал. 54. Стылізацыя раслінных форм пад разьбу:
1) натуральная выява; 2 ) варыянт геаметрычнага вырашэння пад трохгранную разьбу.
мім, але ўбачаных вамі і наўмысна ўзмоцненых. Самастойнасць у бачанні натуры, альбо, дакладней сказаць, жаданне ўбачыць яе па-свойму, — вось тая рыса, якая неабходна будучаму мастаку.
Для выканання стылізаваных матываў прыроды для разьбы неабходна:
1) выканаць замалёўкі натурных элементаў прыроды (кветак, лістоў, галінак, дрэў, птахаў, звяроў і гэтак далей);
2) выканаць варыянты графічнай стылізацыі неабходнага матыву (алоўкам ці тушшу);
3) па графічным стылізаваным малюнку выканаць пластычны варыянт для будучай разьбы (пластылін, гліна);
4) па пластычным злепку выканаць разьбу.
Такі працэс неабходны рэзчыку для стварэння творчых дэкаратыўных вырабаў.
Тварыць — гэта ствараць новае, удасканальваючы старое ці ствараючы сваё. Новае — гэта свядомае парушэнне, а часам і разбурэнне звыклага старога.
Мастацтва не ведае абмежаванняў у прыёмах кампазіцый-
Мал. 55. Графічныя варыянты сілуэтнай стылізацыі жывёльных форм.
ных рашэнняў. Твор можа быць насычаным, а можа быць скупым па сваіх сродках вырашэння. Кожнае яго рашэнне будзе розным, добрым ці дрэнным, незалежна ад выкарыстаных прыёмаў стварэння кампазіцыі, а па якасці — вобраза. Таму няма дрэнных прыёмаў стварэння твора, а ёсць аўтары, якія імі дрэнна карыстаюцца.
Арнамент, аздоба, складаецца з элементаў, якія рытмічна паўтараюцца. У аснове арнаменту ляжыць асэнсаванае перайманне і прадаўжэнне рытмічных матываў прыроды. Матывы арнаментаў шматлікія, гэта розныя геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя формы. Арнамент амаль ніколі не існуе самастойна, па-за прадметамі альбо архітэктурай. Ён складае неад’емную частку вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асноўнае патрабаванне да аздабляльнага арнаменту — гэта падпарадкаванасць вобразу, форме і прызначэнню вырабу. Калі мы гаворым, што аздабляем выраб узорам ці арнаментам, гэта не зусім так, бо мы ствараем мастацкі вобраз рознымі сродкамі, куды ўваходзіць і арнамент. Арнамент не аздабляе выраб, а робіць яго прыгожым, а прыгожы выраб упрыгожвае жыццё самога чалавека. Арнамент надае вырабу прыгажосць, выразнасць, падкрэслівае яго форму, надае паверхні вырабу сваю ўласную рытмічную структуру.