Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
На тэрыторыі Беларусі першыя арнаменты выяўлены на вырабах з косці, рога ў эпоху палеаліту. Яго развіццё пашырылася у час меаліту. Асаблівае распаўсюджанне арнаменту
бачна на керамічных вырабах эпохі неаліту. Гэта розныя канаўкі, кропкавыя наколкі, штрыхавыя і паглыбленыя ўзоры, некаторыя падобны на птушак і людзей. На вырабах бронзавага веку паявіліся розныя выявы нябесных свяцілаў, асабліва сонца. Жалезны век даў нам вырабы з арнаментамі на метале. Перыяд Кіеўскай Русі характэрны вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з арнаментальнымі выявамі. Асабліва шмат арнаментаваных знаходак на вырабах з косці, каменю (XII—XIII стст.). Нацыянальную асаблівасць арнамент набыў пры фарміраванні беларускай народнасці ў XIV—XVI стст. Узаемадзеянне суседніх народаў значна адбілася на фарміраванні арнаменту розных рэгіёнаў Беларусі. У пэўныя гістарычныя перыяды ён быў па-рознаму распаўсюджаны ў розных відах разьбы. Арнаментаванне прадметаў быту, прылад працы характэрна для ўсіх народаў, у тым ліку і для беларусаў. У народнай і прафесійнай творчасці арнамент знайшоў шырокае распаўсюджанне. Што тычыцца разьбы, як мы гаварылі раней, арнамент яшчэ ў старажытнасці быў пераважна геаметрычным па малюнку і заглыблена-выемчатым па тэхналогіі. Арнаментацыя плоскасці была сціплай, сіметрычна ўраўнаважанай, што характэрна і для болыпасці сучасных вырабаў.
Па спосабу выканання арнаменты бываюць плоскія, рэльефныя і аб’ёмныя, па выяўленчых матывах — геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя, прадметна-геральдычныя, антрапаморфныя і камбінаваныя.
У розны час і на розных вырабах сустракаліся выяўленчыя матывы арнаментаў ад натуралістычных да фармалістычна-стылізаваных форм.
Па сваёй структуры арнаменты падзяляюцца на тры групы:
1) стужкавы, ці паласавы;
2) разетачны;
3) сеткаваты.
Стужкавы арнамент (бардзюр) складзены з аднолькавых элементаў, рытмічна паўтораных уздоўж прамой, крывой ці ламанай лініі. Стужкавы арнамент можа быць складзены з аднаго або некалькіх матываў (элементаў).
Разетачны арнамент (разеты) уяўляе арнаментальную кампазіцыю, уключаную ў круг, квадрат, трохкутнік, ромб, многавугольнік. Разета можа быць пабудавана па законах люстэркавай або асявой сіметрыі, акрамя таго, магчымы і
асіметрычныя варыянты разетак. Зрокава разеты ўспрымаюцца як статычныя і дынамічныя, гэта залежыць як ад формы самой разеты, так і ад формы промняў унутры яе.
Сеткаваты арнамент прадстаўляе сетку на паверхні драўніны ці вырабу, рытмічна запоўненую ўзорам (матывам). Калі ў стужкавых арнаментах (бардзюрах) распазнаюць сем розных відаў сіметрыі, то ў сеткаватых — ужо семнаццаць варыянтаў, роўна запаўняючых плоскасць узорам, які паўтараецца.
Сіметрыя — не адзіны спосаб складання арнаментаў, яны могуць быць пабудаваны асіметрычна і ў больш складанай форме, чым паўторы.
У любым разе арнамент павінен быць цэльным незалежна ад таго, пабудаваны ён з элементаў паўтору ці свабоднага асіметрычнага малюнка. Рытмічная сувязь яго элементаў павінна ствараць цэласнасць усёй кампазіцыі.
У аснове народных арнаментаў ляжаць рэальныя формы, іх пластыка, рытм, часам колер. Але майстар, выбраўшы аб’ект натуры, перапрацоўвае яго, стылізуе, падпарадкоўвае задуманаму характар арнаменту і ўсяго вырабу.
ПРАВІЛЫ ТЭХНІКІ БЯСПЕКІ
Неабходна дастатковае агульнае ці мясцовае асвятленне рабочага месца.
Працаваць трэба ў спецыяльнай працоўнай вопратцы.
Інструмент павінен быць спраўны і добра завостраны.
Рэжучы інструмент на рабочым месцы павінен размяшчацца лязом ад сябе.
Выкарыстоўваць інструмент трэба толькі па яго прызначэнні.
Вастрэнне разцоў на электратачыле, шліфавальным крузе выконваць пад наглядам настаўніка ці з яго дазволу.
Катэгарычна забараняецца трымаць разец лязом насустрач руху шліфавальнага круга.
Працаваць з гарачым клеем ці лакам трэба ў спецыяльна прыстасаваных месцах.
Забараняецца ўпіраць загатоўку ў грудзі, рэзаць ці калоць на сябе ў напрамку да грудзей, жывата.
Каб не нацерці мазалёў ручкамі разцоў, неабходна да пачатку работы змазваць далоні ёдам.
У майстэрні разьбы па дрэве абавязкова павінна быць аптэчка з наборам неабходных лекаў першай дапамогі.
Пры фарбаванні, адбельванніі лакіраваннідраўніны неабходна карыстацца гумавымі пальчаткамі.
ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА
Авалоданне разьбой можна пабудаваць наступным чынам:
1) знаёмства з агульнымі правіламі разьбы;
2) знаёмства з паставай рук і разцоў пры выкананні розных відаў разьбы і зрэзаў;
3) выкананне шэрага вучэбных і творчых работ у матэрыяле.
Агульныя правілы разьбы
Драўніна — вельмі цікавы матэрыял для ўвасаблення мастацкага твора ў пластыцы. У залежнасці ад сваёй будовы розная драўніна па-рознаму выглядае пры аднолькавай апрацоўцы. I наадварот — аднолькавая драўніна пры рознай тэхналогіі разьбы можа мець розны выгляд. Але ёсць агульныя правілы, якія неабходна ведаць пачынаючым рэзчыкам. Вось некаторыя з іх.
Каб лепей выявіць якасці тэкстурнай драўніны, яе трэба да глянцу зрэзаць альбо зачысціць. Грубыя парэзкі разцамі парушаюць пластычны тэкстурны малюнак. Парэзкі драўніны з-пад разца павінны мець глянцавы бляск, калі гэтага няма, значыць, парушаны правілы разьбы альбо затуплены разцы. Выключэнне складае зрэз упоперак слаёў.
Пачынаючым рэзчыкам ва ўсіх выпадках разец трэба трымаць дзвюма рукамі, падтрымліваць рабочую руку пальцамі другой рукі. Гэта правіла абавязковае пры ўмове замацаванай загатоўкі (мал. 56).
Разьба с у п р а ц ь слаёў атрымліваецца меней глянцавай, чым усе астатнія. На прыкладзе паўкруглага і двухграннага зрэзу бачна, што парэзку магчыма выконваць з двух краёў — насустрач адзін другому альбо толькі ў адным напрамку(мал. 57,1).
Разьба па нахільнай выконваецца ў двух напрамках, процілеглых адзін другому. Тут уступае ў дзеянне асноўнае пра-
Мал. 56. Пастава рук і разцоў пры выкананні розных відаў разьбы
(пры ўмове замацавання загатоўкі):
1), 2), 3) контурная; 4), 5) скобчатая; 6) трохгранная; 7), 8) рэльефная;
9) аб’ёмна-скульптурная.
віла зрэзаў, якое патрабуе заўсёды рэзаць уздоўж валокнаў, a не ўпоперак іх. Зрэзы ўздоўж валокнаў драўніны будуць гладкія і глянцавыя, а ўпоперак іх, наадварот — матавыя, шурпатыя. Таму нахільныя зрэзы абавязкова трэба рабіць у двух напрамках. Гэта правіла ляжыць у аснове ўсіх астатніх зрэзаў.
Разьба ўздоўж слаёў мае наступныя асаблівасці. У тым выпадку, калі драўніна мае прамаслойнае будаванне, зрэзы можна рабіць у любым накірунку. Касаслойную і звілістую драўніну трэба рэзаць, карыстаючыся правілам разьбы па нахільнай (мал. 57,2).
Разьба на тарцовым спіле прамых выемак падпарадкоўваецца правілу рэзання ад краёў да сярэдзіны. Пры рэзанні ад аднаго да другога краю можна зрабіць адколы драўніны. Рэзанне круглай выемкі на аднолькавай глыбіні выконваецца ў любым напрамку (мал. 57,3).
Разьба па крывой падпарадкаванатамужправілу — разьба па нахільнай. У тым выпадку, калі трэба рэзаць заглыбленне па акружнасці, неабходна знайсці вяршыні нахільных крывых. Імі будуць кропкі перасячэння з прамымі, праведзенымі праз цэнтр акружнасці ўздоўж слаёў і ўпоперак. Да гэтых кропак кожная крывая рэжацца самастойна, таму двухбаковае заглыбленне ў выглядзе акружнасці трэба рэзаць часткамі ў васьмі напрамках (мал. 57,4).
Разьба ўвагнутай круглай выемкі, размешчанай на пласці драўніны, спачатку выконваецца па правілу разьбы па крывой, а затым уздоўж слаёў. Гэта аперацыя паўтараецца некалькі разоў, а пры канцы зрэзы робяцца да сярэдзіны выемкі (мал. 57,5).
Разьбу ўвагнутай круглай выемкі на т а рцовым спілеможнавыканацьяккруглымізрэзаміўздоўж акружнасці, так і зрэзамі ад сярэдзіны да вонкавага краю. Разьбу трэба выконваць паўкруглай клюкарзай (мал. 57,6).
Разьба круглай пукатасці на пласці драўніны спачатку выконваецца на вонкавым боку пукатасці па правілу разьбы па крывой. Пры гэтым драўніна зразаецца да неабходнай глыбіні, а затым з сярэдзіны пукатасці да краёў робяцца зрэзы да поўнага закруглення (мал. 57,7).
Разьба круглай пукатасці на тарцовым с п іл е робіцца інакш. Спачатку зразаецца драўніна вакол акружнасці на неабходную глыбіню, а затым знізу ўверх рэжацца пукатасць да поўнага закруглення (мал. 57,8).
Мал. 57. Агульныя правілы разьбы:
1) разьба супраць слаёў: а) перпендыкулярна слою; б) па нахільнай да слаёў; 2) разьба ўздоўж слаёў; 3) разьба прамых углыбленняў на тарцовым спіле; 4) разьбаўглыблення па крывой на пласці; 5) разьба ўвагнутай круглай выемкі на пласці; 6) разьба ўвагнутай круглай выемкі на тарцовым спіле; 7) разьба круглай пукатасці на пласці; 8) разьба круглай пукатасці на тарцовым спіле.
Выкананне вучэбных і творчых работ у матэрыяле
Самастойнае вывучэнне розных відаў разьбы пажадана будаваць па наступных прынцыпах:
— капіраванне класічнага ўзору;
— аўтарская інтэрпрэтацыя ўзору на аснове традыцый;
— стварэнне творчага вырабу.
I. Гранёна-выемчатая разьба
1. Выкананне вучэбнай разеткі з элементамі гранёна-выемчатай разьбы (контурная, трохгранная, чатырохгранная, скобчатая):
— ліпавая ці асінавая загатоўка 150x150x25 мм;
— падрыхтоўка матэрыялу (мал. 58).
Мал. 58. Гранёна-выемчатпая разьба. Вучэбнае практыкаванне.
2. Выкананне вырабу па народным узоры з элементамі геаметрычнай разьбы:
— узорам можа служыць апрацоўчая дошка, прасніца, рубель ці пранік для бялізны, рамка і г.д.;
— матэрыял: бяроза(мал. 59).
3. Распрацоўка і выкананне аўтарскага вырабу з элементамі гранёна-выемчатай разьбы:
— утылітарна-дэкаратыўны выраб;
— матэрыял: ліпа, асіна ці бяроза (мал. 60).
7. Мастацтва разьбы па дрэве.
Мал. 59. Гранёнавыемчатая разьба.
Качалка для бялізны.
Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 60. Гранёна-выемчатая разьба. Прасніца. Вучэбнае практыкаванне.
II. Плоскарэльефная разьба
1. Выкананне вучэбнай разеткі ў тэхніцы плоскарэльефнай разьбы (завальная ці падразная):
— разетка з расліннымі матывамі;
— матэрыял для разеткі: ліпа, асіна ці вольха памерамі 150x100x25 мм (мал. 61, 62).
2. Распрацоўка і выкананне творчага вырабу ў тэхніцы завальнай разьбы з выбраным фонам:
— у якасці выяўленчых матываў могуць быць раслінныя, анімалістычныя сюжэты, архітэктурныя помнікі Беларусі;
— матэрыял: ліпа, асіна, вольха, бяроза; памеры вырабу — 200x400x25 мм (мал. 63).