Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
III. Плоскапраразная разьба
1. Выкананне вырабу ў тэхніцы свідравання і скразной проразі:
— элементы архітэктурнага дэкору;
— матэрыял: асіна, елка, хвоя (мал. 64).
2. Распрацоўка і выкананне вырабу ў тэхніцы плоскаажурнай разьбы:
— элементы архітэктурнага дэкору з расліннымі і геаметрычнымі матывамі;
— матэрыял: елка, хвоя (мал. 64).
IV. Рэльефная разьба
1. Выкананне вучэбнай разеткі ці элемента з мэтай вывучэння тэхналогіі барэльефнай (глухой ці накладной) разьбы:
— матэрыял: ліпа, асіна, вольха(мал. 65).
2. Выкананне практычнай работы ў тэхніцы гарэльефнай разьбы:
— матэрыял: ліпа, асіна, вольха (мал. 66).
Мал. 61. Плоскарэльефная разьба з падразным фонам. Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 62. Плоскарэльефная разьба з завальным малюнкам і фонам. Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 63. Плоскарэльефная разьба з выбраным фонам і завальным малюнкам. Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 64. Плоскапраразная разьба. Дэкаратыўныя элементы.
Вучэбныя практыкаванні.
Мал. 65. Рэльефная разьба. Стылізаваныя раслінныя матывы. Вучэбнае пракпгыкаванне.
Мал. 67. Рэльефная разьба. Дэкаратыўная рама. Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 66. Рэльефная разьба. Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 68. Рэльефная разьба (контррэльеф ). Вучэбнае практыкаванне.
Мал. 69. Аб’ёмна-скульптурная разьба.
Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы. Прыкладныя варыянты.
3. Выкананне творчай работы ў тэхніцы ажурна-рэльефнай разьбы:
— распрацоўка і выкананне дэкаратыўнай рамы з расліннымі матывамі;
— матэрыял: ліпа, асіна (мал. 67).
4. Выкананне творчай работы ў тэхніцы контррэльефнай разьбы:
Мал. 70. Аб’ёмна-скульптурная разьба.
Дробная пластыка. Прыкладныя варыянты.
Мал. 71. Аб'ёмна скульптурная разьба.
Крэсла з элементамі круглай скульптуры. Прыкладны варыянт.
— сюжэтная анімалістычная кампазіцыя;
— матэрыял: ліпа, асіна; памеры — 300x500x40 мм (мал. 68).
V. Аб’ёмна-скульптурная разьба
1. Выкананне аб’ёмнага утылітарна-дэкаратыўнага вырабу з элементамі скульптурнай пластыкі:
— посуд, прадметы хатняга ўжытку;
— матэрыял: ліпа, асіна, вольха, бяроза, хвоя, елка (мал. 69).
2. Выкананне дробнай скульптурнай пластыкі:
— анімалістычная скульптура са злепка ці ўзору (зубр, вяпрук, лось, рысь, воўк);
— матэрыял: ліпа, асіна, бяроза (мал. 70).
3. Выкананне вырабу з элементамі скульптуры:
— стул, крэсла, столік, банкетка;
— матэрыял: бароза, клён (мал. 71).
Мал. 72. Аб’ёмна-скульптурная разьба. Эскіз станковай кампазіцыі «Лесавік» у тэхніцы круглай скульптур най разьбы. Творчы выраб.
Мал. 73. Аб’ёмна-скульптурная разьба. Тэматычныя скульптурныя кампазіцыі. Прыклады практыкаванняў.
Распрацоўка і выкананне творчай скульптурнай кампазіцыі:
— фальклорны, бытавы ці гістарычны сюжэт;
— матэрыял: ліпа, асіна (мал. 72, 73).
ПРАКТЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ВЫКАНАЎЦАМ РАЗЬБЫ
1. Неабходна памятаць, што святло, накіраванае перпендыкулярна да разной пласці, згладжвае аб’ём разьбы, таму неабходна мець асвятленне збоку (лепей з левага). Гэта патрабаванне неабходна і пры дэманстраванні разьбяных работ. Усе віды разьбы больш выразныя і аб’ёмныя пры бакавым асвятленні.
2. Працуючы над дэкаратыўнымі вырабамі, неабходна імкнуцца дэкарыраваць не толькі выраб, але і саму форму гэтага вырабу.
3. Пры неабходнасці павялічыць малы малюнак трэба карыстацца эпідэаскопам, маштабнай сеткай ці пантографам.
4. Трэба заўсёды імкнуцца падпарадкаваць сюжэт, ідэю, кампазіцыю тым сродкам і прыёмам разьбы і яе апрацоўкі, якія дапаўняюць іх і працуюць на стварэнне мастацкага вобраза.
5. Заўсёды памятайце, што капіраванне з узору можа быць толькі на пачатковым этапе вывучэння тэхналогіі разьбы. Самая шыкоўная копія — гэта толькі паўтарэнне чужой ідэі.
6. Толькі творчая праца будзе вашай, адзінай, якая можа быць прадстаўлена на выставу. Толькі творчы падыход дасць вам поўнае маральнае задавальненне.
7. У вырабах з дрэва неабходна максімальна выяўляць прыродную прыгажосць матэрыялу.
8. Прыгажосць усялякай разьбяной кампазіцыі ў яе вобразнасці, вытанчанасці форм, ліній, у рознафактурнасці і аздабленні.
9. Выконваючы разьбяныя работы ўэкстэр’еры, імкніцеся да абагульняльнай выразнасці, пластычнасці сілуэта з найменшай дэталіроўкай.
БЕЛАРУСКІЯ МАЙСГРЫ-РАЗЬБЯРЫ П А ДРЭВЕ
Прозвішча, імя
Час нараджэння ці працы
Месца нараджэння ці працы
Прафесія, месца і від творчай дзейнасці
1
2
3
4
Ананія
XV—XVI стст.
Г. Пінск
Разьбяр. Выконваў двухбаковы рэльефны абраз для пінскага князя ФёдараІванавіча Яраславіча (1499—1525 гг.)
Андрэеў Андрэй
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Андрэеў Восіп
XVII ст.
Выхадец з Оршы
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Акулаў Герасім
XVII ст.
Выхадзец з Дуброўны
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве і іншых месцах.
Анісімаў Насонка
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Анціп’еў Яфімка
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Арсеній (манах)
XVII ст.
Выхадзец з Оршы
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве і іншых месцах
Багданаў Самойла
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Баран Івашка
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Грыгор’еў Даніла
XVII ст.
Выхадзец з Віцебска
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
ДракулаІван
XVII ст.
Выхадзец з Віцебска
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Зіноўеў Сцяпан
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Працяг табл.
1
2
3
4
Іваноў Андрэй
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве і іншых месцах
Іваноў Сямён
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Іваноў Якаў
XVII ст.
Выхадзец з Віцебска
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве і іншых месцах
Іпаліт (манах)
XVII ст.
Выхадзец з Оршы
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Карбоўскі Васіль
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Кардзёхін Андрэй
XVII ст.
Выхадзец з Беларусі
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве
Міхайлаў Клім
XVII ст.
Выхадзец са Шклова
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве і іншых месцах
Паўлаў Давыд
XVII ст.
Выхадзец з Віцебска
Прафесійны разьбяр. Працаваў у Маскве і іншых месцах
ПаддубецЯ.
XVII ст.
Выхадзец з Чарэі
Разьбяр. Выконваў іканастас Троіцкай царквы Маркава манастыраўВіцебску (1691 г.)
Качар I.
XVII ст.
Выхадзец з Чарэі
— —
Магілявец I.
XVII ст.
Выхадзец
з Магілёва
— —
Маркевіч А.
XVII ст.
Выхадзец
з Віцебска
— —
Галубкоў I.
XVII ст.
Выхадзец з Віцебска
— —
Круповіч
Казімірус
XVII ст.
Ваўкавыск
Разьбяр. Яго скульптура «Распяцце» 1696 г. з подпісам аўтара знойдзена ў 1938 г. у Ваўкавыскім раёне
Буян Лявон
XVIII ст.
Г. ДавыдГарадок
Сталяр-разьбяр. Працаваў у Давыд-Гарадкуў1734г.
Працяг табл.
1
2
3
4
Ян
XVIII ст.
Г. ДавыдГарадок
Сталяр-разьбяр. Працаваў у Давыд-Гарадку ў 1734 г.
Сямён
XVIII ст.
Г. ДавыдГарадок
— —
Пятра
XVIII ст.
В. Нягневічы
Разьбяр. Выконваў скульптуры святых у Святамікалаеўскай царквес. Нягневічы Гродзенскай вобл.
Марка
XVIII ст.
В. Нягневічы
В. Нягневічы Гродзенскай вобл., сярэдзіна XVIII ст.
Былеўскі Язэп
XVIII ст.
Працаваў у Брэсце
У 1754—1755 гг. па ўласным эскізе выканаў 2 алтары і амвон для Брэсцкага касцёла бернардзінцаў
Кірыла
XVIII ст.
Жыўу
Глуску
У сярэдзіне XVIII ст. аздабляў разьбой мэблю ў Глускім замку
XIX стагоддзе
Астапчык I.
пач. XIX ст.
Жыў у КажанГарадку
Разьбяр па дрэве. У пачатку XIX ст. стварыў скульптуры апосталаў Пятра і Паўла для мясцовага храма
Анікевіч Рыгор
1899
Жыў у Ветцы
Сталяр. Выконваў культавую разьбу і архітэктурную аздобу
Башмакоў Якаў
1880
Жыў у Рэчыцы
Прафесійны сталяр. Меў прыватную майстэрню па выкананні разной мэблі і архітэктурнага дэкору ў 1913—1917гг.
Бабкоў Фёдар
1880
Жыў у Магілёве
У 1906 г. скончыў вучылішча сталяроўрэзчыкаў. Рабіў разную мэблю, іканастасы, разьбу для аздобы архітэктуры
Працяг табл.
1
2
3
4
Верабей Рыгор
1886
Жыўу
Слуцку
Вучыўся ў прыватнай майстэрні на сталяра-рэзчыка 7 гадоў. Выконваў разную мэблю, архітэктурныя дэталі. Да 1917 г. меў уласную майстэрню
Гусянок Андрэй
1890
Жыў у Хойніках
Сталяр-токар-мебельшчык. Рабіў мэблю на заказ. Выконваў аздобу з праразной разьбой
Гулідаў Сцефан
1880
Жыў у в. Чубакова Дубровенскага раёна
Займаўся разьбянымі і аздабляльнымі работамі
Засімовіч Міхаіл
1891
Жыў у Нароўлі
Скончыў Кіеўскае вучылішча сталяроўрэзчыкаў. Выконваў разную мэблю для пана Горвата. Рабіў такарныя вырабы, цацкі
Ішчанка Сцяпан
1878
Жыў у Лунінцы
Сталяр. Рабіў на заказ разныя дэталі аздобы архітэктуры
Караткевіч Андрэй 1898
Жыў у в. Карацькі Кармянскага раёна
Сталяр-самавук. Выконваў заказы на праразную разьбу для аздаблення жылля
Кармоў Рыгор
1898
Жыў у п. Калініна Гомельскай вобласці
Вядомы сталяр-рэзчык праразной разьбы. Выконваў заказы
Казачок
Аляксандр
1897
3 в. Обруб Глыбоцкага раёна
Прафесійны сталяррэзчык. Жыў у Аргенціне, працаваў рэзчыкам мэблі ў стылі барока. У 50-ых гадах вярнуўся на Радзіму. Вучыўся ў Эрзі
Лысюк Васіль
1880
Жыў у в. Кіраў Нараўлянскага раёна
Вядомы майстар па архітэктурнай разьбе
Працяг табл.
1
2
3
4
Ляўкоў Сцяпан
1900
Жыў у Добрушы
У 1914 г. скончыў вучылішча сталяроў па мэблі. Выконваў разную мэблю і праразны дэкор для архітэктуры
Манчанка Яфім
1882
Жыў у Гомелі
Сталяр-прафесіянал. Выконваў сталярныя і разныя работы на заказ
Нямковіч Васіль
1853
Жыў у Слуцку
Сталяр па вырабе разной мэблі. Выконваў разныя работы
Паўлоўскі Васіль
1898
Жыў у Гомелі
Сталяр па вырабе мэблі і праразной разьбы
Пашчук Сцяпан
1891
Жыўу в. Галубіца Петрыкаўскага раёна
Вядомы майстар па архітэктурнай аздобе
Тычко Канстанцін
1896
Жыў у г. Міёры
Сталяр-самавук, рабіў мэблю з разьбой, берасцяныя вырабы, разныя элементы дэкору жылля
Хадзевіч Сяргей
1893
Жыў у в. Барадуліна Верхнядзвінскага раёна
Майстар музычных інструментаў, рабіў разныя вырабы, аздабляў жыллё на заказ
Шыфран Арон
1900
Жыў у в. Зэмбін Мінскай вобласці
Сталяр, рабіў разную мэблю, на заказ выконваў архітэктурную аздобу