• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Што тычыцца абразка «Канстанцін і Алена», дык знешне ён падобны на візантыйскі, але адрозніваецца сваёй іканаграфіяй і тэхнікай выканання. Па-першае, замест шасціканцовага крыжа на абразку мы бачым васьміканцовы; па-другое, сферычны малюнак унізе фігур — з’ява новая, і па-трэцяе, пластыка рэльефаў вельмі абагульненая і спрошчаная, што не характэрна для візантыйскіх абразоў таго часу.
    Афіцыйна на Беларусі да XIV ст. існавала адзіная праваслаўная вера (хаця насельніцтва яшчэ доўга зберагала язычніцкія абрады), таму асноўнае ўздзеянне на мясцовую архітэктуру і разьбу аказвалі візантыйская культура і раманскі стыль, што панаваў у той час.
    Але яшчэ ў XIII ст. у Італіі ў архітэктуры і мастацтве пачаў нараджацца новы стыль — гатычны. Прыкметамі яго былі цыркульныя разеткі і стральчатыя выцягнутыя элементы, якія ў разных вырабах не пазбавіліся яшчэ ад грувасткасці раманскага стылю. Гэта асабліва бачна на дэталях тагачаснай архітэктуры і мэблі. Але ў далейшым гатычныя элементы набывалі ўсё болыпую лёгкасць, ажурнасць, дэкаратыўнасць і потым сталі пануючымі ў архітэктуры і мастацтве ўсёй Еўропы. Гэтаму садзейнічала вынаходніцтва ў пачатку XIV стагоддзя пілы, пасля апрацоўкі якой драўляныя разныя дэталі мелі зусім іншы выгляд.
    Распяцце. Канец XIV cm. Дрэва, яечная тэмпера. Вёска Галубічы, Глыбоцкі р-н.
    Архангел Міхаіл. Канец XV cm. Дрэва, яечная тэмпера, пазалота.
    У архітэктуры і яе ўнутраным аздабленні на тэрыторыі Беларусі развіццё гатычнага стылю ў значнай ступені звязана з пранікненнем каталіцызму. Канец XIV—пачатак XV ст. характарызуецца шматлікімі войнамі Вялікага княства Літоўскага і ўзмацненнем, асабліва пасля прыняцця Крэўскай уніі ў 1385 г., каталіцкай веры набеларускіх землях.
    Пачынаецца масавае будаўніцтва касцёлаў, што спрыяе развіццю культавай скульптуры (святыя, анёлы, Маці Боская і інш.)> У большасці сваёй паліхромнай. У скульптуры яшчэ пануе раманскі стыль, прыкладам можа служыць «Распяцце» (XIV ст.) з в. Галубічы Глыбоцкага раёна. Аднак у бе-
    ларускай скульптуры XV—XVI стст. яскрава відаць рысы готыкі: выцягнутыя прапорцыі, мноства ламаных складак адзення.
    У Заходняй Еўропе XV стагоддзе адзначана пачаткам будаўніцтва драўляных разьбяных алтароў (найважнейшая частка хрысціянскіх храмаў), на якіх гатычныя элементы дэкору дасягаюць фантастычнай арнаментальнасці і вельмі дасканалага выканання. Ажурны стральчаты арнамент выконваўся пры дапамозе цыркуля і лякалаў. Аздабленне мэблі — паглыбленай разьбой, глухой, з рэльефным узвышэннем цыркульных і стральчатых перапляценняў; у Германіі яна атрымала назву «масверк». Гэты від разьбы сустракаецца ў Беларусі на мэблі і алтарных дэталях.
    Несумненна, гатычны стыль аказаў уздзеянне на развіццё беларускай архітэктуры і разьбы. Але калі храмы і скульптуры ў гатычным стылі захаваліся да нашых дзён, то разных алтароў у чыстым гатычным стылі на тэрыторыі Беларусі не збераглося.
    У XV ст. мастакі Італіі пачынаюць звяртацца да антычнай культуры і яе мастацтва. Гэта і паспрыяла ўзнікненню мастацтва Адраджэння — асэнсаванага ўспрымання антычнай культуры як каштоўнай спадчыны. Ідэі Адраджэння ахапілі ўсю Еўропу, у тым ліку Вялікае княства Літоўскае, куды ўваходзілаіБеларусь. На Беларусі ў XV—XVI стст. вызначыліся эканамічныя, сацыяльна-палітычныя іідэалагічныя перадумовы для культуры Адраджэння. Побач з існуючай мясцовай разьбой і разьбой прафесійных стыляў пачынаюць адраджацца элементы дэкору, што існавалі ў антычныя часы, але зусім у іншай інтэрпрэтацыі. Сярод выяўленых матываў разьбы шырокае распаўсюджанне атрымалі ліст аканта, антычныя марскія ракавіны, жамчужнік, лускаваты арнамент, меандры, гратэскі (спалучэнне чалавечага твару альбо фігуры чалавека з лісцямі аканта ці іншымі расліннымі завіткамі).
    У дэкаратыўных кампазіцыях асноўны матыў размяшчаўся ў цэнтры плоскасці, а ў якасці дапаўняльнага дэкору выкарыстоўваліся вінаградная лаза, акантавыя лісты і іншыя раслінныя завіткі. Адраджэнне ўнесла новае бачанне антычнага мастацтва. Архітэктурныя элементы антычнасці ў інтэрпрэтацыі майстроў ператвараюцца ў дэкаратыўны ўзор, альбо арнамент. Антычны матыў акантавага ліста пачаў шырока выкарыстоўвацца ў вырабах прыкладнога мастацтва (мэблі, разьбяных рамак, куфраў і іншых рэчаў).
    Пінскі разьбяр Ананія. Двухбаковы абраз. 1499—1525 гг.Дрэва.
    Прысценны алтар. Касцёл у вёсцы Жэрмуны, Гродзенская вобл.
    У эпоху Адраджэння адбывалася інтэнсіўнае станаўленне нацыянальнай культуры. Упершыню была выказана думка пра суб’ектыўную фантазію мастака, не звязаную з перайманнем.
    3 XV ст. іканастасы праваслаўных храмаў робяцца яруснымі, што надае ім ббльшую дэкаратыўнасць і значнасць. Рэльефная разьба ўскладняецца шматфігурнасцю, але традыцыйна выконваецца на плоскасці з глухім фонам, а рэльеф набывае болып высокі аб’ём і планавасць. Усе гэтыя рысы выразна бачны на абразе пінскага разьбяра Ананія «Прамудрасць ствары сабе храм. Святы», выкананым у першай чвэрці XVI ст.
    Марыя з дзіцем. Канец XVI cm. Дрэва, яечная тэмпера.
    Царскія вароты. Канец XVI cm.
    Дрэва, яечная тэмпера, пазалота. Вёска Варанілавічы, Брэсцкая еобл.
    У афармленні касцёлаў XVI ст. адбываюцца значныя перамены. Замест разьбяных створкавых рэтабляў уводзяцца прысценныя ярусныя алтары, дзе змяшчаюцца іконы, скульптуры, аздобленыя дэкаратыўнай разьбой. Значнае ўздзеянне готыкі і рэнесансу паўплывала на фарміраванне мясцовай беларускай разьбы. Майстры імкнуцца да выразнай рэалістычнай трактоўкі выявы з дэталёвай прапрацоўкай усёй скульптуры ці кампазіцыі. Колер шырока выкарыстоўваўся як сродак набліжэння да натурнага вобраза.
    Беларуская разьба XVI — першай паловы XVII ст. характарызуецца праяўленнем адраджэнцкіх тэндэнцый, у хра-
    мах адбываецца станаўленне беларускай школы разьбы па дрэве. Яскравым прыкладам мясцовай разьбы перыяду Адраджэння з’яўляюцца Царскія вароты канца XVI ст. з в. Варанілавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
    У разьбе побач з традыцыйным глухім фонам назіраюцца новыя элементы скразной проразі. Акрамя гэтага, рэльеф ускладняецца планавасцю архітэктурнага пейзажу на другім плане і значнай жывасцю фігур — на першым, прапрацоўка фігур вельмі дасканалая.
    У пачатку XVII ст. разам з пануючым стылем Адраджэння ў беларускую прафесійную разьбу паступова пранікаюць элементы новага еўрапейскага стылю барока. Стыль барока (прычудлівы), народжаны ў канцы XVI ст. у Італіі, вылучаўся пышнасцю і раскошай. Гэта мастацтва бесперапыннага руху Ў процілегласць стрыманаму, ураўнаважанаму мастацтву Адраджэння. Замест спакою і развагі ў пластыку прыйшоў пластычны парыў, складаная форма, пышная дэкаратыўнасць, гульня святла і ценяў. Характэрная асаблівасць стылю барока ў аздабленні палацаў і храмаў — увядзенне мноства скульптур, багацце завіткоў, ракавін, картушаў, маскаронаў.
    Новы стыль меў спрыяльную глебу для мастацкай разьбы на тэрыторыі Беларусі. У першай палове XVII ст. беларускія разьбяры зрабілі значны ўклад у афармленне інтэр’ераў. Акрамя пануючых рэнесансных пачынаюць выкарыстоўвацца новыя барочныя прыёмы і матывы. Дэкаратыўная разьба набывае болып высокі рэльеф, раслінныя матывы вылучаюцца сваёй пластычнасцю, фон ускладняецца скразнымі проразямі. Разная пластыка пачынае заваёўваць вядучыя пазіцыі сярод усіх частак складанага комплексу алтара. Прыкладамі мясцовай барочнай разьбы з’яўляецца алтар Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Порплішча Віцебскай вобласці, пабудаванай у 1627 годзе, алтар капліцы Успенскага касцёла ў в. Будслаў Мінскай вобласці з 20 разнымі залачонымі скульптурамі і іншымі дэталямі дэкаратыўнай аздобы.
    Напрацоўка майстрамі прафесійнага майстэрства, удасканаленне рэзчыцкага інструментарыя, асэнсаванне заходняга мастацтва барока паспрыялі нараджэнню болып дасканалай, больш ажурнай і прывабнай разьбы, якая з сярэдзіны XVII ст. атрымала развіццё ў палацах, храмах Беларусі. Так званая ажурна-рэльефная разьба займала пануючае становішча ў другой палове XVII і пачатку XVIII стагоддзя, а стыль баро-
    Галоўны алтар капліцы Успенскага касцёла. Першая палова XVII cm. Вёска Будслаў, Мінская вобл.
    ка ў гэты перыяд дасягнуў свайго найвышэйшага росквіту. Асабліва іканастасы гэтага перыяду вылучаюцца кампазіцыйнай цэласнасцю, дэкаратыўнай завершанасцю і прывабнасцю. Шмат’ярусны іканастас з багатай ажурна-рэльефнай разьбой і пазалотай не толькі адыгрываў ролю алтарнай сцяны для размяшчэння ікон, але і ператварыўся ў мастацкі твор, спалучыўшы ў сабе зямное і нябеснае.
    Настаў час вядомай беларускай рэзі. Разьбяныя перапляценні выконваюцца на розных узроўнях, а іх рэльефная прапрацоўка вельмі блізкая да аб’ёмнай. Гэта асабліва характэрна для праваслаўных храмаў. Прыкладамі такой разьбы з’яўляюцца барочныя іканастасы Богаяўленскага сабора і Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (XVII ст.).
    Іканастас. XVII cm. Малюнак. Магілёў, Мікалаеўская царква.
    Асабліва інтэнсіўнае развіццё на тэрыторыі тагачаснай Беларусі стыль барока атрымаў у будаўніцтве касцёлаў і іх аздабленні. Каталіцкія і езуіцкія ордэны надаюць значнае месца афармленню храмаў, каб прыцягнуць як мага больш насельніцтва праваслаўнай Беларусі да сваёй веры. Будуюц-
    Клім Міхаіілаў (?). Фрагмент іканастаса Мікалаеўскай царквы. XVII cm. Дрэва, пазалота.
    ца касцёлы ў Мсціслаўлі, Мінску, Друі, Будславе, Міхалішках, Пінску і іншых месцах.
    Перыяд націску ў распаўсюджанні каталіцызму пачаўся пасля прыняцця Люблінскай (1569 г.) і Брэсцкай (1596 г.) уній, але свайго эпагея дасягнуў ў сярэдзіне XVII стагоддзя. У гэты перыяд беларуская культура перажывала складаны этап свайго развіцця: эканамічны крызіс, дзеянне контррэфарматараў, засілле каталіцызму і моўнае апалячванне мясцовага насельніцтва з боку Рэчы Паспалітай.
    Пагаршаліся жыццёвыя ўмовы беларусаў, прыніжалася і прыцяснялася беларуская мова, яна замянялася на афіцыйную — польскую. Усё гэта паспрыяла перасяленню незадаволеных манахаў, рамеснікаў, сялян у Расію.
    Значная частка беларускіх майстроўрэзчыкаў ў другой палове XVII ст. была прыцягнута патрыярхам Ніканам (а ў далейшым царом Аляксеем Міхайлавічам) для выканання работ у Іверскім манастыры на Валдаі, у Васкрасенскім
    Ф. Гільфердзінг. Галоўны фасад загараднага Царскага палаца XVII cm. ў с. Каломенскае.