Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
Шмат работ сатырычнага характару мы бачым у П. Бусловіча, цікавага майстра з Гродзеншчыны. Асабліва выразныя яготворымалойпластыкі: «Гарлапан», «Лодыр», «П’яніца» (60—70-ыя гады) і іншыя. Гэта тэма гумару яскрава ўвасоблена ў творах Ф. Алеева «Да цешчы на бліны», В. Валкавога
С. Шаўроў. Пеўчыя.
В. Котаў. Як зяць на цешчы капусту вазіў.
«Улазні», «Сям’я», «Спевакі», «Сялянская кампанія» (70-ыя гады) і іншых.
У юмарыстычна-бытавой тэматыцы вельмі цікавымі з’яўляюцца работы мінскага майстра С. Гуткоўскага: «Так бывае на паляванні», « Рыбак у лодцы », « Зноў абарвалася» (50—70-ыя гады) і іншыя.
У 70-ыя гады нібыта ўварваўся са сваім гумарам у свет разьбярнага мастацтва В. Котаў, таленавіты майстар з Віцебска. Яго творы не ардынарныя па бачанні і пластычным ўвасабленні. У душы — акцёр і мастак, а ў жыцці — вялікі гумарыст, шліфавалыпчык і марак, ён унёс значны ўклад у развіццё характэрнай сюжэтнай
Г. Асіпкова. Піліпок.
разьбыпадрэве.Сяродягоработ: «Ах, ты, злодзей!» (1974 г.)> «Як зяць на цешчы калусту вазіў» (1974 г.), «Квартэт» (1975 г.), «Як баба мужыка прадавала» (1985 г.) і іншыя. Трэба адзначыць, што майстар удала працаваў як у тэхніцы рэльефу, так і ў аб’ёмнай пластыцы, выкарыстоўваючы розную драўніну.
Сярод рэзчыкаў па дрэве ў 70—80-ыя гады вядучае месца займае Ганна Асіпкова. Яе творчасць багата рознымі тэмамі, захапляючую цікавасць маюць сюжэтныя скульптурныя кампазіцыі з вясковага жыцця. Яны паказваюць жыццё на вёсцы з асаблівым пяшчотным гумарам і цеплынёй: «Дзед і баба» (1970 г.), «Панас, лаві нас!» (1977 г.), «Кум» (1982 г.), «Дзядуліны казкі» (1982 г.). Аўтар звяртаеццаі да літаратурных твораў, з якіх не робіць ілюстрацый, а імкнецца ствараць мастацкія творы з вельмі выразнымі вобразамі. Настаўніца з вёскі Кашчына Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці пакарыла сваёй творчасцю не толькі землякоў, але і гледачоў з іншых краін.
Побач з літаратурнай, ваеннай і юмарыстычнай тэматыкай плённа развіваецца тэма прыроды роднага краю. Яна сустрака-
I. Лук. Дзік і ваўкі.
Ю. Чэрнеў. Першапраходцы.
ецца амаль у кожнага аўтара, але асабліва ўлюбёна, з душэўнай цеплынёй перадаваў яе Іван Васільевіч Лук. Селянін з Гродзеншчыны, ён меў багаты талент не толькі ў выкананні кампазіцый з малым рэльефам (5—6 мм), аднак і ў веданні роднай прыроды, яе жывёльнага свету: «Белавежская пушча» (1959 г.), «Алені ў Белавежскай пушчы» (1970 г.), «Зубр і зубрыха» (1970 г.) і шмат іншых. Яго кампазіцыі быццам вяртаюць нас у мінулыя стагоддзі сярэднявечча, калі разьбу выконвалі з вельмі малым рэльефам, на цвёрдай драўніне.
Зусім па-іншаму да вырашэння тэмы прыроды адносіцца Ю. Чэрнеў. У казачнай праразной пластыцы яго твораў — экспрэсія, напружанасць, выразная штрыхавая парэзка: «Ляс-
ная казка», «Першапраходцы» (70-ыя гады) і іншыя. Творы майстра — нейкая новая з’ява ў пластычным увасабленні тэмы. Гледачу знаёма праразная ажурна-рэльефная культавая разьба, але такой манеры стварэння аб’ёмаў на плоскасці аднаго твора ён не сустракаў раней.
Гэтыя маленькія штрыхі ў вялікім свеце твораў паступова складваюць агульнае ўражанне аб развіцці разьбы на Беларусі.
Адным з такіх штрыхоў далейшага развіцця мастацтва разьбы па дрэве трэба лічыць творчасць А. Міхеенкі з Полацка. Калі ў 60-ыя гады ён, як і большасць майстроў, падобны на іншых па манеры разьбы, вобразным ўвасабленні герояў, то ў 70-ыя гады разьбяр пачынае працаваць у плоскаснай манеры выканання. Яго творы: «Несцерка» (1970 г.), «Гусляр» (1970 г.), «Дзед Талаш» (1971 г.), «Партызан» (1972 г.), «Лявоніха» (1974 г.), «Лявоніха» (1977 г.) і іншыя. Анатоль Міхеенка працаваў пераважна ў малой пластыцы, між іншым, ім зроблена вялікая, вельмі цікавая драўляная скулыітура «Несцерка» (1985 г.) ля ўвахода ў абласную дзіцячую бальніцу Віцебска (падарунак майстра). Такую ж скулыітуру ён зрабіў і для роднага горада Полацка (пастаўлена ля фабрыкі мастацкіх вырабаў).
Майстар з Брэста Д. Сакажынскі нараўне з малой скульптурай распрацоўвае шэраг дэкаратыўных талерак з анімалістычнайтэматыкай: «Зубр», «Глухар», «Рыбы» —усе 70-ых гадоў. Ён стварае цэлы шэраг узораў драўляных вырабаў для брэсцкай фабрыкі «Сувенір».
Беларускія народныя майстры працуюць і над драўлянымі скульптурнымі партрэтамі. Амаль у кожнага майстра зроблены партрэты родзічаў, паэтаў ці вядомых дзеячаў Радзімы. Аднак майстар драўлянага скульптурнага партрэта В. Макуха з Драгічына вызначаецца не толькі ўменнем перадаць партрэтнае падабенства, але і ўнутраны стан чалавека. Скульптурныя творы мастака (60—70-ыя гады) выкананы як у мяккай пластычнай манеры («Партрэт маці», «Я. Купала»), так і ў вельмі напружанай экспрэсіўнай («Бетховен», «М. Горкі» і іншыя). Адчуваецца, што майстар добра ведае матэрыял і прафесійна валодае разцом і мастацкімі сродкамі.
Магілёўскі майстар Раман Іванчанка амаль невядомы гледачу па выставах. Але яго дом і сядзіба ў Магілёве, а затым у вёсцы Панізава былі ўсе застаўлены скульптурамі, «лясной»
мэбляй. Шмат твораў і мэблі з разьбой ён зрабіў для інтэр’ераў. Яго скульптурнымі героямі былі сябры, знаёмыя, фантастычныя істоты. Гэта майстар, які стварыў сотні твораў не на выставы, не дзеля славы, а па патрабаванні душы. Гэта творца-самародак, які пакінуў значны след на зямлі Магілёўшчыны. Яго творы знаходзяцца ў дзіцячых садках, школах, прафілакторыі «Сосны», уэтнаграфічным музеі г. Магілёва.
Н. Ерафееў з Мінска, як і іншыя майстры, не вылучаецца сваёй тэматыкай, у аснове якой жывёльны свет. Але сваім падыходам да кампазіцыі і майстэрствам разьбы ён адрозніваецца ад творчасці іншых майстроў. У яго творах апроч ведання жывёл мы бачым умелае выкарыстанне прыёмаў разьбы, спалучэнне гладкай паверхні і парэзкі, прыроднай формы і паверхні драўніны з аўтарскай разьбой.
Майстар-разьбяр са Слонімшчыны Супрунчык Іван Піліпавіч вядомы гледачам з 1967 г., ён удзельнік шмат-
А. Міхеенка. Дзед Талаш. ЛІКІХ выстаў І конкурсаў.
Працуе пераважна ў абрадавай і культавай скульптуры. Адметнасць яго творчасці ў тым, што ён вырабляе свае скульптуры толькі сякерай у вельмі абагульненай манеры, што характэрна для народнай традыцыйнай скульптуры.
На фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» 1998 г. ён выканаў конкурсныя скульптуры «Адраджэнне» і «Гарманіст» і стаў пераможцам конкурса разьбяроў.
В. Макуха. Партрэт маці. Д. Сакажынскі. Глушэц, які такуе. Дэкаратыўная талерка.
У канцы 80-ых гадоў з’явілася шмат новых майстроў, якія ўнеслі новыя рысы ў развіццё беларускай разьбы. Сярод іх трэба адзначыць Мікалая Калакольцава з Падсвілля, што на Віцебшчыне. Прырода — яго праца, жыццё і натхненне. Пры дапамозе разца ён стварае драўляныя палотны, па дасканаласці і выразнасці даступныя толькі мастаку пэндзля. Найбольш вядомыя і цікавыя творы: «Тыгр», «Алені», «Цецеруковыя світанні», «Турнір ласёў», «Паядынак», «Бусел» (80-ыя гады). Частку сваіх работ майстар падарыў школьнаму музею Язэпа Драздовіча ў Падсвіллі.
Нараўне з самадзейнымі народнымі майстрамі малодшага пакалення ў рэспубліцы ёсць старэйшыя разьбяры самабытнага мастацтва — мастацтва народнага прымітыву.
Найболып вядомы ў рэспубліцы самабытны майстар В. Альшэўскі з Мінска. У выставах ён удзельнічае з 1965 года. Лес і жывёльны свет — асноўныя вобразы яго творчасці. Казка лесу валодае ім усё жыццё, гэта творы «Закон лесу», «Вавёркі», «Ваўкі», «Лясная трагедыя», «За грыбамі» (60— 70-ыя гады) і іншыя.
Фёдар Максімаў з Віцебска стаў вядомы з 1986 года, працуе вельмі даўно, а ў яго кватэры — музей драўлянай скульптуры. Вось некаторыя з яго твораў: «Іван — сялянскі сын», «Пакаці-гарошак, «Дырэктар з жонкай», «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Сялянская сям’я», «Селянін з жорнамі», «Адам і Ева», «Рагнеда», «Язэп Драздовіч» (60—80-ыя гады).
Н. Ерафееў. Зубр.
П. Зяляўскі. Іісус і Марыя.
В. Альшэўскі. Леў і львіца.
Сярод мастакоў вясковага прымітыву з 1984 года стаў вядомы майстар-разьбяр з в. Далёкія Браслаўскага раёна Лабкоўскі Браніслаў. Яго статак хатніх жывёлін і птушак — не толькі ўвасабленне сялянскага жыцця, але і вобразна-пластычнае мысленне селяніна.
Вобразы народнага прымітыву яскрава ўвасобіў у творчых вырабах Пятро Зяляўскі з в. Слабодка Браслаўскага раёна. У сталым узросце, сасніўшы сон пра бацьку, ён пачаў ушаноўваць Бога скульптурнымі вырабамі. Гэта сведчыць аб тым, што ў кожнага чалавека закладзены дар Божы для стварэння прыгожага, толькі кожны выкарыстоўвае яго па-рознаму.
Такі падыход многіх майстроў да вырабу скульптур і пакланення ім наводзіць на думку аб тым, што чалавек інтуітыўна, пачынаючы з язычніцтва, ствараўсабе багоў, святых, якім пакланяўся, якіх аберагаў і прасіў, каб яны аберагалі яго.
На прыкладзе вышэйадзначаных майстроў мы разгледзелі нязначную частку твораў разьбярнага мастацтва на Беларусі. Калі на першых выставах у 30-ыя гады прымалі ўдзел некалькі майстроў, то ў апошнія гады на выставах розных рангаў іх ужо дзесяткі. Усё гэта сведчыць аб адраджэнні народных традыцый мастацкай апрацоўкі дрэва.
Побач з мастацкімі творамі ў народзе заўсёды былі традыцыйнымі утылітарныя і утылітарна-дэкаратыўныя вырабы з дрэва. Аздоба на драўляных вырабах у мінулым з’яўлялася пераважна аберагальна-магічнай, на сучасных — толькі аздабляльнай. Амаль у кожным раёне Беларусі былі і ёсць майстры, якія выраблялі і вырабляюць драўляны посуд, мэблю, іншыя рэчы як для сябе, так і на продаж. Традыцыя існуе стагоддзямі, і драўляныя вырабы карыстаюцца вялікім попытам на вёсцы і ў горадзе, нягледзячы на шматлікія і разнастайныя прамысловыя рэчы. Беларускае Палессе ў гэтым плане з’яўляецца запаведнікам бытавання драўляных вырабаў. Шырока бытавалі ў народзе драўляныя лыжкі, каўшыкарцы, сальніцы, дошкі да прасніц, качалкі (рубіхі), хатняя драўляная мэбля, якія ў большасці дайшлі да нас з XIX—пачатку XX ст.
3 сучасных майстроў па вырабе драўлянага посуду, якія прымалі ўдзел у выставах, вядомы такія імёны, як В. Альшэўскі, А. Корсак, П. Гладзікава, А. Рабцаў, М. Рэут, С. Дунец, С. Шаўроў, В. Котаў, А. Ступак, С. Жаголкін, В. Катляроў і іншыя.
А. Ступак. Кухонны набор. 1970-ыя гады. Фабрыка мастацкіх вырабаў. Пінск.
Хлебніца. Фабрыка мастацкіх вырабаў. Слонім.
А. Рабцаў. Чарпак. Канец 1970-ых гадоў. Мастацкі фонд Беларусі.