Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
Іпаліт (Старац), разьбяр па дрэве XVII cm. Манах з Оршы. Працаваў у Палаце разьбярных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля. 3 вучнямі Яфімам Анціп’евым, Данілам Грыгор’евым і Ларкам Юр’евым рэзаў і залаціў стаўпы і гербы царскіх карэт, іканастасы, рызніцы, шафы, куфры, ракі* для мошчаў і інш. У1679 г. стварыў рэльефнае распяцце для Галгофы ў царкве Уваскрасення Славушчага і рысункі кафляных упрыгожанняў купалаў Верхняспаскага сабора ў Маскоўскім Крамлі.
Карбоўскі Васіль, майстар разьбяной і сталярнай спраў XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. У 1684 г. разам з іншымі майстрамі-беларусамі рабіў шафу, ківот і іншыя рэчы для царскага дома, у 1686—1687 гг. — разны. іканастас для царквы Пятра і Паўла ў Маскоўскім Крамлі.
Кардзехін Андрэй, разьбяр па дрэве XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1682—1683 гг. разам з іншымі майстрамі-беларусамі рабіў для царскага дома ківоты, крэслы і інш.
Клыкуша Андрэй, майстар разьбяной і сталярнай справы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, дзе разам з іншымі майстрамі-беларусамі рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і іншыя рэчы для царскага дома.
Міхайлаў Клім, беларускі разьбяр па дрэве XVII cm. Паходзіў са ПІклова. Майстар беларускай рэзі. 3 1654(?)г. працаваў у Маскоўскай дзяржаве. 3 1666—1667(?)г. у Палаце разьбярных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля, у 1681 г. узначаліў Палату. 3 Арсеніем (Старцам) і С. Зіноў’евым удзельнічаў у стварэнні «Іарданскай сені» (1668 г„ цяпер знаходзіцца ў саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі). У 1667—1668 гг. удзельнічаў у аздабленні палаца для цара
* Рака — масіўная грабніца для захавання астанкаў, мошчаў тых, каго хрысціянская царква прызнавала святымі ці ўгоднікамі.
Аляксея Міхайлавіча ў с. Каломенскае, харомаў царэўнаў Сафіі Аляксееўны і Кацярыны Аляксееўны (шафа, ківот, крэслы, куфэркі і інійыя рэчы), у стварэнні іканастасаў трох цэркваў у Ізмайлаве. У1683—1685 гг. група разьбяроў на чале з Клімам Міхайлавым стварыла клірас і 5-ярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага і іканастас царквы Данскога манастыроў у Маскве. Пры ўдзеле К. Міхайлава створана драўляная разная рака цудатворца Савы Вішэрскага (1670 г.).
Паўлаў Давыд, беларускі разьбяр па дрэве XVII cm. Паходзіў з Віцебска. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разам з іншымі майстрамі — выхадцамі з Беларусі — прымаў удзел у стварэнні ракі св. Савы Вішэрскага (1671 г.), мэблі і хатняга начыння для царскага дома (1667—1677 гг.).
Побач з ажурна-рэльефнай разьбой, атрымаўшай развіццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVII ст., існавала і традыцыйная рэльефная глухая разьба на плоскасці, станаўленне якой адбылося ў эпоху Адраджэння.
Прыкладамі мясцовага глухога рэльефа з’яўляюцца Царскія вароты Юр’еўскай царквы 1690 г., былога Маркава манастыра ў Віцебску. Кампазіцыйная разьба створана па прынцыпу клеймаў, якія пабудаваны з раслінных матываў і чалавечых фігур. Выкарыстаны прынцып франтальнай кампазіцыі, дзе раслінныя і чалавечыя фігуры максімальна раскрыты на плоскасці. Кожная фігура — гэта і своеасаблівы псіхалагічны вобраз. Некалькі спрошчаная, набліжаная да народнай, разьба паказвае прафесійны ўзровень мясцовых майстроў. У час росквіту ажурна-рэльефнай разьбы існаваў і «глухі» рэльеф, аб чым гавораць традыцыі мясцовай разьбы з уплывам візантыйскагарэльефу, якія зберагліся і дагэтуль. Аб існаванні аналагічнай разьбы сведчаць і іншыя шматлікія прыклады мясцовых школ. Адным з іх з’яўляецца разьба Царскіх варот Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску, якая па стылі выканання падобная на папярэднюю. Вядома, што іканастас Троіцкай царквы ў 1691 годзе выконвалі рэзчыкі Я. Паддубец, I. Качар з Чарэі, I. Магілявец з Магілёва, А. Маркевіч і I. Галубкоў з Віцебска.
Яскравым прыкладам традыцыйнага нізкага рэльефу з’яўляюцца драўляныя дзверы галоўнага партала касцёла кармелітаў з Глыбокага.
Стыль барока ў аздабленні касцёлаў на тэрыторыі Беларусі атрымаў яскравае развіццё ў XVII—пачатку XVIII ст. Для выканання разьбы значных гарадскіх і местачковых кас-
Царскія вароты. Канец XVII cm. Дрэва, тэмпера. Віцебск, Юр' еўская царкеа.
Уваходныя дзверы касцёла.
Першая палова XVII cm.
Горад Глыбокае, Віцебская вобл.
цёлаў запрашаюцца прафесійныя майстры з Польшчы ці іншых месц Заходняй Еўропы. Разьба ў касцёлах зводзілася ў асноўным да аздаблення галоўнага і бакавых алтароў. Сярод багатай разьбы пілястраў, калон альбо завяршэнняў алтароў былі розныя скульптуры апосталаў, Маці Боскай, Хрыста, анёлаў. Найбольш яскравымі прыкладамі такога аздаблення з’яўляюцца галоўны алтар першай паловы XVIII ст. з Пінскага касцёла Успення Марыі, галоўны алтар з фарнага касцёла г. Гродна (XVIII ст.).
Вядома, што Ян Хрысціян Шміт, скульптар і разьбяр г. Рошаля Ольштынскага ваяводства, з групай майстроў выканаў галоўны алтар у Гродзенскім фарным касцёле ў 1736—
Галоўны алтар касцёла Успення Марыі. Пачатак XVIII cm. Дрэва, яечная тэмпера, пазалота. Пінск.
1737 гг. Сярод разьбяных алтароў гэта адзін з самых велічных на тэрыторыі Беларусі.
Такім чынам, у другой палове XVII—пачатку XVIII ст. прафесійныя беларускія рамеснікі-рэзчыкі выконвалі іканастасы, скульптуры і іншыя дэкаратыўныя вырабы у пышным стылі барока, як у сябе на радзіме, так і за яе межамі. У творчасці беларускіх майстроў барочны перыяд з’явіўся вяршыняй кампазіцыйнага і выканаўчага майстэрства ў аздабленні палацаў і культавых храмаў, дзе найшло спалучэнне мясцовае разьбяное мастацтва і стылявое мастацтва Заходняй Еўропы, мастацтва праваслаўных храмаў і каталіцкіх касцёлаў.
Што тычыцца менш значных касцёлаў, асабліва вясковых, то іх аздаблялі мясцовыя майстры не так велічна і багата, з больш спрошчаным алтаром і разьбой. Сярод імён майстроў-разьбяроў, аздабляўшых касцёлы, вядома імя Былеўскага Язэпа, якіў 1754—1755 гг. па ўласным эскізе выканаў два алтары, амвон для касцёла бернардзінцаў у Брэсце.
Народныя вясковыя майстры, якія працавалі наБеларусі, адрозніваліся ад прафесійных разьбяроў-рамеснікаў сваім бачаннем і тэхналогіяй выканання разьбы. Іх ажурная разьба была больш спрошчанай, а скульптуры больш абагульненыя і архаічныя, без пазалоты, часткова з роспісам пачыстай драўніне.
3 першай паловы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымала скульптурнае распяцце, якое выкарыстоўвалася ў капліцах, на могілках, у храмах, на скрыжаваннях дарог, на ўскраінах населеных пунктаў, пры ўездах у іх. Пераважна гэта распяцці, выкананыя мясцовымі майстрамі, але, несумненна, былі скульптурныя вырабы і прафесійных майстроў.
У народнай скульптурнай разьбе аўтары не мелі такога вопыту і інструментаў, як прафесійныя майстры. Яны, у большасці сваёй, самастойна находзілі спосабы стварэння вобразаў. У тых выпадках, калі яны выконвалі копіі, то вырабы не былі падобныя на арыгіналы. Народныя майстры значна спрашчалі дэталі, абагульнялі адзенне, часткі цела, амаль заўсёды дэфармавалі іх ці ўсю скульптуру: дэфармацыя з’яўлялася сродкам эмацыянальнага ўздзеяння. Таму эмацыянальнае ўздзеянне рэлігійных скульптур, выкананых народнымі майстрамі, было больш значным, чым уздзеянне вырабаў прафесійных майстроў. Народныя майстры ўклад-
Галоўны алтар фарнага касцёла. Першая палова XVIII cm. Дрэва, яечная тэмпера, алей. Гродна.
валі ў свае скульптуры душу і чалавечнасць. Прытым яны былі незалежныя ад прафесійных канонаў, што давала ім поўную свабоду ў творчасці.
Спецыфічнай асаблівасцю народных скульптур з’яўляецца каляровая апрацоўка, якая выконвалася для большай выразнасці, а ў экстэр’еры — і для большай даўгавечнасці. Яскравым прыкладам народнай культавай скульптуры з’яўляецца скулыітура апосталаў Пятра і Марка, выкананая ў сярэдзіне XVIII ст. для царквы в. Нягневічы Гродзенскай вобласці.
Характэрнай асаблівасцю прафесійнай скульптуры гэтага перыяду з’яўлялася далейшае развіццё рэалістычных традыцый і збліжэнне з народнай выявай. Гэта выразна бачна ў кампазіцыі «Майсей і Давыд» з Троіцкай царквы Маркава манастыра, якая была пабудавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Галовы святых прафесійна выкананы ў рэалістычнай манеры, тады як тулавы з’яўляюцца яскравымі
прыкладамі парушэння прапорцыі і спрошчанай пластыкі. Гэта сведчыць аб тэндэнцыі набліжэння крызісу ў праваслаўных разьбярскіх аб’яднаннях.
У другой палове XVIII ст. у Францыі нараджаецца новы стыль — ракако, які з’яўляецца апошняй ступенню развіцця стылю барока. Яго асаблівасць — асіметрычны дэкаратывізм, адсутнасць ранейшай лагічнасці і яснасці кампазіцыі. Як і раней, ракавіна і ліст аканта з’яўляюцца галоўнымі элементамі дэкору. Малюнак ракавіны ператвараецца ў зусім новы арнаментальны матыў — «ракайль», які мае розныя
Разьбяр Пятра з Нягневіч. Пётр. Сярэдзіна XVIII cm. Гродзенская вобл.
2. Мастацтва разьбы па дрэве.
Майсей і Давыд. Фрагмент. Сярэдзіна XVIII cm. Віцебск, Троіцкая царква Маркава манастыра.
формы, зусім не падобныя на традыцыйную ракавіну. Разам са стылізаваным лістом аканта выконваюцца набліжаныя да прыродных лісце і кветкі. Для мэблі сталі характэрнымі выгнутыя ножкі, нагружанасць разьбой, увядзенне элементаў інкрустацыі, вычурнасць формы вырабаў.
Прысценны алтар. XVIII cm.
Вёска Вішнева, Мінская вобл.
Вычурнасць і асіметрычнасць вырабаў стылю ракако застаўляе зусім па-новаму паглядзець на кампазіцыйную раўнавагу, рытм, на асіметрыю пластыкі і ліній, на інтэрпрэтацыю раней прывычных дэкаратыўных форм.
К сярэдзіне XVIII ст. новы еўрапейскі стыль ракако аказаў значны ўплыў на беларускае мастацтва. Дэкаратыўная разьба іканастасаў, ківотаў, абкладаў робіцца больш дробнай, залішне вычурнай і амаль аб’ёмнай. Пры выкананні аздаблення Царскіх варот майстры выконвалі падобныя завіткі, квадратную ці ромбападобную сетку (трыльяж), якую ўпрыгожвалі кветкамі, пялёсткамі, разеткамі.
Царскія вароты. XVIII cm. Дрэва, яечная тэмпера, пазалота.
Давыд-Гарадок, Георгіеўская царква.
Царскія вароты. Сярэдзіна XVIII cm.
Дрэва, яечная тэмпера, пазалота. Вёска Студзянец, Магілёўская вобл.
Жывапісныя клеймы ў аздабленні Царскіх варот і іканастасаў, як і раней, засталіся арганічнай часткай разьбянога дэкору. У разьбе шырока выкарыстоўваўся як прамы, так і адваротны рэльеф. Сумесна з барочнымі дэкаратыўнымі расліннымі матывамі спалучаюцца натуралістычныя выявы кветак, лісця, завіткоў. Найбольш выразнымі прыкладамі новага стылю з’яўляюцца Царскія вароты ў Георгіеўскай царкве Давыд-Гарадка сярэдзіны XVIII ст.; Царскія вароты з Віцебскай вобласці сярэдзіны XVIII ст.; Царскія вароты