• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Нова-Іерусалімскім манастыры на Істры, а таксама ў майстэрнях Аружэйнай палаты Масквы і іншых месцах Рускай дзяржавы.
    Рускі даследчык Н. Собалеў пісаў, спасылаючыся на архіўныя матэрыялы: «...што тычыцца прыбыўшых іншаземцаў, то яны ведалі розную разьбу і сталярства, добра ўмелі абыходзіцца з інструментамі, да таго часу невядомымі рускім (беларусы, палякі, літоўцы)». Гэта сведчыць аб тым, што майстэрства беларускіх рэзчыкаў было на высокім узроўні, асабліва ў выкананні ажурна-рэльефнай і аб’ёмнай разьбы, якая была шырока распаўсюджана ў той час у беларускіх цэрквах, касцёлах і палацах. Частка беларускіх майстроў была накіравана патрыярхам Ніканам на Валдай для аздаблення Іверскага манастыра.
    3 1653 па 1667 г. беларускія рэзчыкі пад кіраўніцтвам К. Міхайлава ўдзельнічалі ў аздабленні сабора Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра. Унутраную аздобу яны зрабілі настолькі прывабнай, што сабор лічыўся адным з лепшых помнікаў рускага мастацтва XVII ст. (у 1941 г. храм быў
    Разьбяная ліштва вокнаў Каломенскага палаца.
    узарваны гітлераўцамі.) Майстэрства беларускіх разьбяроў, якія ўдзельнічалі ў аздобе сабора, атрымала ў Рускай дзяржаве вялікую вядомасць, і ў 1667 годзе па царскаму загаду ўсіх майстроў перавялі ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля. Беларускія разьбяры і сталяры ўсю зіму 1667/68 г. працавалі над аздабленнем Каломенскага палаца — падмаскоўнай рэзідэнцыі цара Аляксея Міхайлавіча. Драўляны Каломенскі дварэц, выкананы ў стылі нацыянальнага рускага дойлідства, упрыгожаны цудоўнай разьбой, рознакаляровай размалёўкай і пазалочанымі дэталямі (палац налічваў 270 пакояў). Сучаснікі называлі яго восьмым цудам свету. Усе разныя работы ў Каломенскім палацы былі выкананы беларускімі майстрамі пад кіраўніцтвам Кліма Міхайлава са Шклова і старца Арсенія з Оршы.
    У кнізе «Хатні быт рускіх цароў у XVI—XVII стст.» яе аўтар I. Забелін піша, што беларускія рэзчыкі пад кіраўніцтвам Кліма Міхайлава рабілі «в хоромы Софнн Алексеевне круг пукластый, сквозной, резной в 1,5 аршнна, да двон рамы с перегородкамн, на которых велено пнсать Трончен образ, да кресла внтые; в хоромы царевне Екатернне Алексеевне плот резной тройной co непречелем н скрыдлы, да двое
    кроватн co гзымсы (карннзамн) н с подволокамн столярскнмн, да шестеры рамы, да двое кресла внтые кленовые, да трон кресла резные».
    Апроч таго, беларускія майстры выконвалі іканастасы для трох цэркваў у Ізмайлаве, прымалі ўдзел у вырабе іканастасаў для Данскога манастыра ў Маскве. Найбольш выдатны твор беларускіх рэзчыкаў у Рускай дзяржаве, уцалелы да нашых дзён, іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве, выкананы ў 1683—1685 гг. 3 1683 па май 1684 года ўсе разьбяныя работы ў Смаленскім саборы выконваліся беларускімі майстрамі пад кіраўніцтвам Кліма Міхайлава, а з мая 1684 года, уключаючы 1685 год, брыгадай разьбяроў кіраваў Осіп Андрэеў (выхадзец з Оршы). Выкананы іканастас (25x12 м) налічвае 84 разныя калоны, вырабленыя з цэлых кавалкаў драўніны, аздобленыя ажурна-рэльефнай разьбой. Разьба кожнай калоны прадстаўляла сабой закручаную складаную вінаградную лазу — сімвал еўхарыстычнай крыві Хрыста. Уся разьба іканастаса пазалочаная, што яшчэ больш узмацняе яго велічнасць і эмацыянальнае ўздзеянне. Ажурна-рэльефная разьба, яе матывы, прынесеныя беларускімі майстрамі, былі вядомы і раней у рускім мастацтве, але віртуозная ажурна-аб’ёмная пластыка, дасканалая тэхніка і інструментарый, мастацкая сілаўздзеяння — новыя рысы, якія прынеслі беларусы ў Рускую дзяржаву. Гэтая разьба ў Маскве атрымала назву «флемская» — палымяная, апотым — «беларуская рэзь».
    Вось некаторыя архіўна-энцыклапедычныя звесткі аб творчасці беларускіх разьбяроў у Маскве і іншых месцах Рускай дзяржавы.
    Андрэеў Андрэй, маіістар разьбяной і сталярнай справы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у другой палове XVII cm. у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 годзе «са таварышчы рабілі крэслы Вялікай гасудары,ні: ларцы і падносныя сталы».
    Андрэеў Восіп, разьбяр па дрэве XVII cm. Выхадзец з Оршы. Перасяліўся ў Маскву і працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1685 г. разам з іншымі беларускімі разьбярамі рабіў іканастас «з флемаванымі дарожнікамі» і калонкамі для Новадзявочага манастыра ў Маскве.
    Акулаў Герасім (Гераська), разьбяр па дрэве XVII cm. Нарадзіўся ў Дуброўне. Маіістэрству разьбы вучыўся ў Аршанскім Куцеінскім Богаяўленскім манастыры. У 1654— 1658 гг. працаваў у Іверскім Валдайскім, у 1658—1666 гг. у Нова-Іерусалімскім манастыры на Істры, куды быў запроійаны патрыярхам Ніканам. 3 1666 г. пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля ў арцель Кліма Міхайлава. У 1667—1668 гг. удзельнічаў у аздабленні Каломенскага палаца. Вядомы як адзін са стваральнікаў разьбяных іканастасаў цэркваў у Ізмайлаўскай сядзібе цара Аляксея Міхайлавіча. У сакавіку 1686 г. удзельнічаў у стварэнні іканастаса царквы Пятра і Паўла ў Маскве.
    Анісімаў Насонка, разьбяр па дрэве XVII cm. Родам з Беларусі. У другой палове XVII cm. пераехаў у Маскву і працаваў у Майстроўскай палаце Маскоўскага Крамля. У1648 г. разам з іншымі беларускімі майстрамі «рабіў палаці і ставіў іканастасы» ў Данской царкве.
    Анціп’еў Яфімка (Анціпін Яфрэмка), разьбяр па дрэве другоіі паловы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля, вучань Іпаліта, пад кіраўніцтвам якога ўпрыгожваў (разам з Л. Юр’евым і Д. Грыгор’евым) царскую карэту «разнымі вуглавымі слупкамі і гербамі; рабіў іканастасы, куфры, рызніцы, цацкі для царэвічаў» і інш.
    Арсеній (Старац, ?—1681 ),разьбяр па дрэве XVII cm., майстар беларускай рэзі, манах Аршанскага Куцеінскага манастыра. Пасля 1655 года працаваў у майстэрні разьбы па дрэве Іверскага манастыра на Валдаі; магчыма, удзельнічаў у стварэнні разных уваходных дзвярэй сабора гэтага манастыра.
    
    
    Іканастас. Фрагменты. XVII cm. Дрэва, пазалота. Масква, Смаленскі сабор Новадзявочага манастыра.
    Пазней выконваў работы для сабора Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра (г. Істра Маскоўскай вобласці ).У 1667 г. пераведзены ў Аружэйную палату Маскоўскага Крамля, дзе стаў на чале разьбяроў. Кіраваў работай па аздабленні (драўляная разьба) палаца ў Каломенскім (1667—1668 гг.). Стварыў «Іарданскую сень» на 4 конках для Суздаля (1668 г.), цяпер — у саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі.
    Багданаў Самойла, касцяной справы маіістар XVII cm. Паходзіў з Беларусі. У другой палове XVII
    cm. пераехаў у Маскву, працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскоўскім Крамлі ў арцелі па мастацкай апрацоўцы косці. У лютым 1661 г. атрымаў слановую косць для вырабу maxMam, якія зрабіў з Кірушкам Сцяпанавым, Івашкам Мікіціным, Івашкам іДанілам Грыгор’евымі. У1680 г. асабіста вытачыў два камплекты шахмат са слановай косці для цара: у адным фігуркі людзей з бердышамі і ружжом выкананы ў тэхніцы разьбы па косці, у другім — фігуркі гладкія, точаныя.
    Баран Івашка, майстар разьбяной і сталярнай справы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у другой палове XVII cm. у Аружэйнаіі палаце Маскоўскага Крамля. У1684 г. у складзе арцелі беларускіх цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, падносныя сталы і інш. па-мастацку аздобленыя рэчы для царскіх харомаў.
    Грыгор’еў Даніла, разьбяр па дрэве другой паловы XVII cm. Родам з Віцебска. Вучань Іпаліта (Старца). Працаваў у Маскоўскай Аружэйнай палаце. Рабіў іканастасы, клірасы, куфры, шафы, цацкі для царэвічаў. Разам з Я.Анціп’евым і Я. Юр’евым упрыгожваў гербамі і «разнымі вуглавымі слупікамі» царскую карэту.
    Дракула Іван, беларускі разьбяр па косці і дрэве XVII cm.
    Паходзіў з Віцебска. У 1654—1680 гг. працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве. Вырабляў кубкі, грабяні, куфэркі і іншыя рэчы.
    Зіноў’еў Сцяпан, разьбяр па дрэве другой паловы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Майстар беларускай рэзі. «Жалаваны» майстар Аружэйнай палаты ў Маскве. Ствараў узоры разьбы («лебядзіныя», «жураўліныя», «гусіныя», 1668 г.). Удзельнічаў у аздабленні Царскага палаца ў с. Каломенскае (1678 г.), у стварэнніразных іканастасаў для царквы ў Ізмайлаве (1680-ыя гады), званіцы царквы царэвіча Іаасафа (1681 г.) і Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра (1683—1685 гг.) у Маскве. Зрабіў размаляваную фарбамі, серабром і золатам «Іарданскую сень» на чатырох разных слупах (1668 г., разам з Арсеніем, К. Міхайлавым), разныя Царскія вароты з сенню для царквы Фёдара Страцілата на Троіцкім падвор’і ў Маскве (былі ўстаноўлены ў іканастасе Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, 1685 г.), меў вучняў.
    Іваноў Андрэй, разьбяр па дрэве другой паловы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Майстар беларускай рэзі. Працаваў у Аружэйнаіі палаце ў Маскве (з 1667 г. «разьбяной справы жалаваны майстар» ). Пад кіраўніцтвам старца Арсенія разам з іншымі майстрамі ўдзельнічаў у аздабленні сабора Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра пад Масквой (да 1667 г.), драўлянага Царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—1668 гг.), палацавай мэблі.
    Іваноў Осіп, цаніннік і разьбяр па дрэве другоіі паловы XVII cm. Паходзіў са Шклова. Майстар беларускай рэзі. Працаваў ў Маскоўскай дзяржаве. Вучань Палубеса ў 1661 —1666 гг. Прымаў удзел у вырабе кафлі для Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра пад Масквой (1658— 1666 гг.). 3 1666 г. працаваў у Аружэйнай палаце ў Маскве. Разам з К. Міхайлавым і іншымі майстрамі аздабляў разьбой дзверы, ліштвы, мэблю (? ) для Царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—1668 гг.).
    Іваноў Сямён, майстар разьбяной і сталярнай справы XVII cm. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1683—1685 гг. у складзе арцелі беларускіх разьбяроў і цесляроў удзельнічаў у аздабленні і ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра ў Маскве (1683 г.), рабіў крэслы, сталы, куфры і іншыя вырабы для царскіх харомаў.
    Іваноў Якаў (Якушка), разьбяр па дрэве другой паловы XVII cm. Паходзіў з Віцебска. Майстар беларускай рэзі. У канцы 1666 г. пераведзены ў Маскву з Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра. Разам з інійымі майстрамі, выхадцамі з Беларусі, удзельнічаў у аздабленні Царскага палаца ў с. Каломенскае (1667—1668 гг.),рабіўразную мэблю, узорыстыя аконныя рамы і выконваў іншыя работы.