Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
Таполя — вядомарозных відаў: белая, чорная, канадская. Драўніна рассеянасасудзістая, аднародная, мяккая, лёгкая, з малавыразным тэкстурным малюнкам, пры высыханні мала трэскаецца. Рэжацца і абточваецца без значных намаганняў, для разьбы выкарыстоўваецца вельмі рэдка. Белая таполя ідзе ў асноўным на выраб цэлюлозы. Найбольш цікавая драўніна ў чорнай і канадскай таполяў, з якой вырабляюць посуд, шпону, мэблю.
Бяроза — самая распаўсюджаная драўніна сярод ліставых парод. Вядомы некалькі відаў бярозы, з якіх найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца пушыстая і барадаўчатая. Рэдка сустракаюцца чорная, рабрыстая і жалезная бяроза. Самая дэкаратыўная драўніна ў карэльскай бярозы, якая расце і на тэрыторыі Беларусі (яе мясцовая назва — «чачотка»).
Бяроза — парода рассеянасасудзістая, аднародная, абалонная, сярэдняй цвёрдасці, жаўтаватага колеру. Яна лёгка абточваецца на такарным станку, але рэжацца пілой і разцамі са значным намаганнем, пры высыханні вельмі трэскаец-
ца і карабаціцца. Афарбоўваецца, лакіруецца і паліруецца добра і раўнамерна. Бярозавая драўніна на Беларусі шырока выкарыстоўваецца для розных прылад хатняга ўжытку, мэблі, посуду, такарных вырабаў. Для выканання точаных мастацкіх вырабаў выкарыстоўваецца і бяроза з мармуровай гніллю. Народныя майстры і мастакі шырока выкарыстоўваюць драўніну бярозы для разьбы (пераважна гранёна-выемчатай). Для вонкавай скульптуры яна не падыходзіць, бо яе драўніна не вельмі ўстойлівая да вільгаці. Бяроза вельмі багата рознымі каштоўнымі наростамі, наплывамі, патаўшчэннямі, што дае прывабны звілісты матэрыял для мастацкіх вырабаў.
Клён — аднародная, рассеянасасудзістая, цяжкая, цвёрдая, трывалая драўніна бела-ружовага колеру. Гладка апрацаваная паверхня драўніны мае бліскучае адценне. Пры высыханні драўніна трэскаецца, але мала карабаціцца. Клён мае некалькі разнавіднасцей: вастралісты, палявы, драбналісты, белы. Драўніна клёна, якая мае шмат амярцвелых почак, называецца «птушынае вока». Нажоўкай, разцом рэжацца з вялікім намаганнем. Абточваецца, шліфуецца, афарбоўваецца, лакіруецца вельмі добра і раўнамерна.
У мінулым на Беларусі з драўніны клёна выраблялі розныя грабяні, сталярны інструмент, набойныя дошкі, прылады працы, якія павінны былі быць найбольш трывалымі. У прамысловасці клён ідзе на выраб лыж, шпоны, шахмат, ружэйных ложаў, точаных вырабаў, музычных інструментаў, мазаічнага паркету, галантарэйных вырабаў і г.д. Мастакі і рэзчыкі выкарыстоўваюць драўніну клёна для малой скульптурнай пластыкі. Асаблівай прывабнасцю карыстаецца драўніна клёна «птушынае вока», якая ідзе на выкананне мастацкіх вырабаў.
Каштан (конскі) — драўніна рассеянасасудзістая, аднародная, цвёрдая, цяжкая, трывалая, белага колеру. Тэкстурны малюнак не выразны. Пры высыханні амаль не трэскаецца і не карабаціцца. Добра апрацоўваецца і паліруецца, аднолькава рэжацца ва ўсіх напрамках. Выкарыстоўваецца для такарных вырабаў з ажурнай прапрацоўкай, а таксама як матэрыял для малой пластыкі.
Рабіна — драўніна рассеянасасудзістая, аднародная, цвёрдая, цяжкая, бела-чырвонага колеру. Пры сушцы вельмі ўсыхае і растрэскваецца. Матэрыял апрацоўваецца разцамі, але з вялікім намаганнем. Раўнамерна афарбоўваецца і
лакіруецца. 3 драўніны рабіны выраблялі катушкі, шпулькі, чаўнакі для ткацкіх станкоў і вязання сетак. Яна выкарыстоўваецца для разьбы, пераважна малой пластыкі. Найбольш каштоўным матэрыялам лічыцца драўніна рабінавых каранёў.
Яблыня, груша — драўніна рассеянасасудзістая, аднародная, цвёрдая, трывалая, цяжкая, прывысыханні растрэскваецца. Найбольш каштоўнай лічыцца драўніна дзікіх дрэў. Сухі матэрыял цяжка рэжацца нажоўкай і разцамі, але добра апрацоўваецца мастыкай і лакамі. Выкарыстоўваецца для галантарэйных вырабаў, каштоўнай мэблі, шпоны, музычных інструментаў і ксілаграфічных дошак.
Драўніна бука, грэцкага арэха, граба, ціса, самшыта шырока выкарыстоўваецца для разьбы там, дзе гэтыя дрэвы растуць, на тэрыторыі Беларусі яна з’яўляецца прывазной драўнінай, таму выкарыстоўваецца зрэдку.
Сярод дробнай драўніны рассеянасасудзістых парод найбольш прывабныя бэз, баярышнік, акацыя, сліва, чарэшня, вішня. Памеры гэтай драўніны дазваляюць выкарыстоўваць яе для розных невялікіх галантарэйных і мастацкіх вырабаў малой пластыкі.
Ліставыя кольцасасудзістыя пароды (бываюць толькі цвёрдыя): дуб, ясень, ільма, карагач, каштан (ядомы), бархатнае дрэва. На Беларусі найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца дуб, ясень; меней — вяз і ільма; каштан (ядомы) і бархатнае дрэва сустракаюцца як экзатычныя.
Дуб — драўніна кольцасасудзістая, цвёрдая, цяжкая, трывалая, багатая дубільнымі рэчывамі, устойлівая да загнівання, малаўсыхаеінабухае. Ядро светла-карычневагаколеру, абалона — жаўтаватага. Дуб добра захоўваецца пад вадой на працягу стагоддзяў, ад чаго робіцца шэрага ці чорнага колеру, ператвараецца ў так званы мораны дуб. Штучнае марэнне дуба робяць у растворы солей жалеза ў вадзе. Драўніну вытрымліваюць ад аднаго да двух месяцаў, затым павольна сушаць. Дуб вельмі шырока выкарыстоўваўся ў народным побыце і прамысловасці для вырабу зрубаў калодзежаў, ніжніх вянцоў пабудоў, мэблі, паркету, шпоны, тачонкі, атаксама для разьбы. 3 драўніны дуба робяць дэкаратыўна-манументальныя скульптуры для экстэр’еру, таму што гэты матэрыял найболып устойлівы супраць атмасферных уздзеянняў. Нажоўкай рэжацца з цяжкасцю, точыцца добра, разцом рэжацца з намаганнем, даючы на зрэзе вельмі прывабны
бліскучы зрэз. Лепш апрацоўваецца воскам і масцікай, чым лакам ці палітурай.
Ясень — драўніна кольцасасудзістая, цвёрдая, цяжкая, трывалая, устойлівая да загнівання, вельмі нагадвае дуб. Па колеры ясень больш светлы, чым дуб, абалона бывае белага колеру, аядро — шэра-карычневага. Выкарыстоўваецца для вырабу мэблі, шпоны, сталярнага інструменту, а таксама ў мастацкай прамысловасці для разьбы і такарных работ. Драўніна неаднародная і таму апрацоўваецца і лакіруецца нераўнамерна. Нажоўкай і разцом рэжацца з вялікім намаганнем. Вырабы з ясеню вельмі цікава выглядаюць пасля шліфавання і празрыстай апрацоўкі воскам, масцікай ці рэдкім растворам лаку.
Заганы драўніны
Заганы — гэта ўсялякія адхіленні ад існуючых норм у выглядзе ўнутранага ці вонкавага пашкоджання матэрыялу. Да заганаў драўніны трэба адносіцца па-рознаму. Для сталяра часцей яны з’яўляюцца вялікім недахопам, у той час як для мастака і рэзчыка могуць быць прывабнай знаходкай. Усё залежыць ад стану драўніны, вобразнага мыслення і майстэрства выканаўцы.
Да заганаў формы ствала адносяцца: крывізна, закамлёнасць, наросты, ройкі, механічныя пашкоджанні. Што тычыцца самой драўніны, то найбольш распаўсюджанымі заганамі з’яўляюцца: сучча, касаслой, крэнь, звілістасць, фальшывае ядро, двайны стрыжань, прорасць, трэшчыны, смаляныя кішэні, засмалак, рак, чарвяточыны.
Крывізна ствала — гэта адхіленне ад далявой восі дрэва. Такую драўніну амаль немагчыма распілоўваць на дошкі ці будаваць з яе. А вось для вырабу розных хатніх прылад працы, малой архітэктуры такая драўніна прымальная і выкарыстоўваецца ў народным побыце. Архітэктары, мастакі і рэзчыкі выконваюць з яе вырабы, дзе крывізна драўніны працуе на стварэнне мастацкага вобраза. Гэта апоры для калодзежнага жураўля, палазы для саней, дугі, аркі над варотамі ці ўваходамі і многае іншае.
Закамлёнасць — характарызуецца рэзкім змяненнем таўшчыні ствала ў яго ніжняй частцы, што вельмі шкодзіць пры апрацоўцы. Пераважна камлёвую частку адпілоўваюць і выкарыстоўваюць у розных хатніх і дэкаратыўных вырабах.
Мал. 2. Прыклады выкарыстання драуніны з закамлёнасцю.
Камлёвая драўніна больш трывалая і цвёрдая, чым астатняя. 3 камлёвай драўніны на тэрыторыі Беларусі паўсюдна рабілі і робяць калоды, ступы, калоды пад жорны, вырабляюць сталярны інструмент і г.д. Мастакі выкарыстоўваюць гэту частку драўніны для скульптурнай мэблі і аб’ёмнай скульптуры (часта з каранямі) (мал. 2).
Ройкі — гэта заглыбленні ўздоўж часткі ствала. Выкарыстанне такой драўніны вельмі падобнае да выкарыстання закамлёнай. Папярэчныя зрэзы драўніны з ройкамі маюць вельмі цікавую форму. Абструганыя і зачышчаныя зрэзы шырока выкарыстоўваюцца ў аздабленні дач, іншых памяшканняў, у вырабе самастойных дэкаратыўных кампазіцый (мал. 3).
Мал. 3. Прыклады выкарыстання драўніны з ройкамі.
Сучча — найбольш распаўсюджаная загана драўніны ў сталярнай справе. У народным побыце беларусаў сукаватая драўніна выкарыстоўвалася для розных прылад працы, агароджы, хатняга і надворнага ўжывання. 3 сукаватай драўніны рабілі рагаціны для сушкі посуду і сена, выраблялі коўшыкі, калатушкі, вешалкі, вілы, бароны, сохі, мэблю. Своеасаблівы малюнак і колер суччаў дае падставы майстрам і мастакам выкарыстоўваць такую драўніну для дэкаратыўных вырабаў. Асабліва цікавыя вырабы распілаў драўніны з мутоўчатымі сучкамі. Значную цікаўнасць прадстаўляюць склееныя блокі і шчыты з рознакаляровых сучкоў. 3 адпаліраваных сучкоў можна зрабіць упрыгожанні, сталешніцы, шкатулкі, выканаць насценнае пано ці зрабіць
Мал. 4. Прыклады выкарыстання драўніны сукаватай і з крывізной.
Мал. 5. Прыклады выкарыстання касаслойнай драўніны.
драўляны дыван, тут столькі яшчэ магчымасцей і цудоўных адкрыццяў! (Мал. 4.)
Касаслойная драўніна вылучаецца спіральным закручваннем слаёў уздоўж ствала. Дошкі з касаслойнага бервяна заўсёды перакручваюцца ў выглядзе прапелера, яны для сталярных вырабаў амаль не выкарыстоўваюцца. Значна часцей такія дошкі ўжываюцца ў гаспадарчым побыце. Рэзчыкі выкарыстоўваюць гэту загану ў вырабах, дзе касаслой цікава выяўляе асаблівасці драўніны. Гэта выразна бачна на такарных вырабах, у скульптурнай разьбе, дэкаратыўных кампазіцыях (мал. 5).
Звілістасць — вельмі цікавае закручванне ці зусім пераблытанае размяшчэнне валокнаў драўніны. Найбольшае рас-
Мал. 6. Прыклады выкарыстання звіліставатай драўніны.
паўсюджанне гэта загана атрымала сярод ліставых парод, аднак сустракаецца і сярод хваёвых. Вельмі багаты малюнак звілістасці на драўніне карэльскай бярозы. Яна не вельмі прывабная звонку, мае патаўшчэнні ствала з патрэсканай цёмнай карой, але зусім інакш выглядае матэрыял пад карой. Апроч гэтага на драўніне сустракаюцца розныя наросты, як на паверхні ствала, так і на каранях дрэва. Яны таксама маюць цікавую звілістую драўніну з дробным рознакаляровым малюнкам. У залежнасці ад памераў такой драўніны і вызначаецца прымяненне. 3 яе робяць каштоўны матэрыял — шпону, вырабляюць мэблю, выточваюць розныя рэчы і ўпрыгожанні. Матэрыял не толькі прывабны, але і вельмі трывалы, таму пры яго апрацоўцы выкарыстоўваюць бормашыну з