Мастацтва разьбы па дрэве
Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам
Выдавец: Беларусь
Памер: 255с.
Мінск 1998
XVIII ст. з сяла Студзянец Магілёўскай вобласці. Гэтыя прыклады вельмі яскрава дэманструюць працэс збліжэння прафесійнай дэкаратыўнай стылізаванай разьбы з мясцовай, болып спрошчанай і натуралістычнай.
У канцы XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі, побач са стылем барока (ракако) існаваў класіцызм, які сфарміраваўся ў Францыі ў канцы XVII ст. у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, ён праявіўся ў аздобе мэблі, парадных уваходных дзвярэй палацаў, асабнякоў. Класіцызм вызначаўся строгасцю форм, асіметрычнасцю пабудовы дэкору. У дэкоры шырока выкарыстоўваліся арнаменты, гірлянды, вянкі, анёлы, вазы, разеткі, пілястры, філёнгі, франтончыкі, а алтары набылі формы порцікаў. Разьба алтароў выконвалася пераважна з невялікім рэльефам, характэрнымі элементамі разьбы ў храмах былі распяцці, анёлы і галубы.
Калі каталіцкія касцёлы і палацы-сядзібы на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст. будуюцца паўсюдна і з вельмі пышным афармленнем інтэр’ераў, то афармленне праваслаўных храмаў значна спрашчаецца. А да канца стагоддзя прафесійная ажурна-рэльефная і скульптурная разьба ў храмах набліжаецца да народнага абагульняльна-спрошчанага варыянту. На погляд аўтара, гэта з’ява ў значнай ступені залежала і ад таго, што болып падрыхтаваныя майстры з тэрыторыі Беларусі ў XVII— пачатку XVIII ст. пераехалі працаваць у Маскву і іншыя месцы Рускай дзяржавы. Некаторыя з іх, па аб’ектыўных абставінах, прынялі каталіцкую веру і пачалі працаваць па аздабленні касцёлаў і уніяцкіх цэркваў. Таму прафесійная падрыхтоўка пагоршылася, а большасць заказаў павінны былі выконваць рэзчыкі з мясцовай, не прафесійнай падрыхтоўкай, у большасці сваёй самадзейныя народныя майстры.
Дэкаратыўная разьба, скульптура і мэбля ў палацах і храмах у канцы XVIII—першай палове XIX ст. выконваюцца пад уплывам барока і класіцызму, але сустракаюцца і іншыя стылі і іх спалучэнні.
Значнае развіццё атрымала ў гэты перыяд народная драўляная скульптура ў храмах, капліцах, прыдарожных крыжах. Мясцовыя майстры не прытрымліваліся прафесійных акадэмічных канонаў у распрацоўцы скульптур і распяццяў, па традыцыі яны выконвалі іх з парушэннямі прапарцыянальнасці частак цела і вобразнага ўвасаблення. Скульптурныя святыя, набліжаныя да зямнога жыцця, часцей нагадвалі аднавяскоўцаў ці родзічаў майстра.
Злева:
Царскія вароты.
Фрагменты. XIX cm. Магілёў, царква Барыса і Глеба.
I. Астапчык. Царскія вароты. XIX cm. Кажан-Гарадок, Брэсцкая вобл., Мікалаеўская царква.
У мастацтвазнаўчых даследаваннях прафесійная разьба XIX ст. значна прыніжаецца і таму як бы выпадае з шэрага гістарычных стыляў. Часам гэты перыяд адсутнічае альбо з нейкай абразай імянуецца эклектычным, што дае падставу адносіцца да яго як да ўпадку і ў мастацтве разьбы.
У гэты перыяд архітэктура арыентавалася на формы, выпрацаваныя папярэднімі стылямі. Таму і для разьбы было характэрным імкненне да антычнасці, да вобразаў готыкі ці ракако і г.д. У творчасці архітэктараў, скульптараў і майстроўрэзчыкаў спалучалася як бы ўся гісторыя мінулых вякоў. Гэты крызісны перыяд увайшоў у гісторыю як перыяд эклектыкі, выкарыстоўваецца тэрмін «гістарызм» (гаворка ідзе аб 20—80-ых гг. XIX стагоддзя). Сапраўды, у гэты час адбываецца збліжэнне прафесійнай і народнай разьбы, заняпад рамесніцкай вытворчасці, масавы націск індустрыяльных вырабаў і г.д.
Аднак гэты перыяд меў права на існаванне, на свае вырабы, значыць, мае права і на сваё прызнанне як гістарычнага стылю. Як і кожны іншы стыль, ён меў станоўчыя і адмоўныя рысы ў сваім развіцці.
У культавых інтэр’ерах той ці іншы гістарычны стыль у чыстым выглядзе амаль не сустракаецца. 3 цягам часу адбывалася наслойванне другіх стыляў, і гэта ўспрымаецца як само сабой зразумелае.
Перыяд эклектыкі зрабіў важкі ўклад у мастацтва разьбы па дрэве, злучаючы і паўтараючы прафесійныя стылі розных эпох, адначасова злучаючы элементы і прыёмы народнай разьбы. Такое сумяшчэнне разьбы мы ўжо бачылі на прыкладах стылю ракако. Таму трэба адзначыць, што шматлікія разьбяныя вырабы, аздабленне беларускіх храмаў і асабнякоў гэтага перыяду заслугоўваюць глыбокіх даследаванняў.
Канец XIX ст. (80-ыя гады) адзначаны нараджэннем новага стылю — мадэрн. Прыкладна адначасова ён з’явіўся ў Германіі і Англіі і быў абумоўлены рознымі сацыяльнымі фактарамі: абвастрэннем грамадскіх супярэчнасцей, тэхнічным прагрэсам, развіццём грамадскай думкі, культуры.
Напэўна, мадэрн з’явіўся як вынік хуткага росту і ўкаранення прамысловага пачатку ў мастацкіх вырабах. Таму выкарыстанне ў архітэктуры натуралістычнага аднаўлення прыродных форм успрымалася як абарона творчасці ад наступства індустрыяльных тэхналогій.
Важкай прычынай нараджэння стылю мадэрн з’явілася
ўзвышэнне культу мастацтва сярод творчай інтэлігенцыі. У гэты час у Расійскай дзяржаве сярод мастакоў пануе лозунг — «Мастацтва для мастацтва».
I наступная, выцякаючая адсюль, прычына звязана з будаўніцтвам прыватных асабнякоў па індывідуальных праектах з індывідуальна распрацаванай аздобай і мэбляй, дзе ўсё падпарадкоўвалася прыгажосці пластыкі.
Стыль мадэрн імкнуўся супрацьпаставіць серыйным прамысловым мастацкім вырабам творчую індывідуальнасць і непаўторнасць.
Для разьбы былі характэрны пластычныя, цякучыя формы, асіметрычнасць і арыгінальнасць кампазіцыі. Шматлікія кампазіцыі мадэрна імітуюць часткі жывых істот; гнутыя і пераплеценыя лініі і формы прыходзяць з расліннага і жывёльнага свету. Геаметрычныя формы ў сваёй болыпасці ствараюцца фантазіяй і рукамі чалавека. У рознавобразных вырабах стылю мадэрн ёсць значная частка спантаннасці і стыхійнасці.
Арнамент з’яўляецца неад’емнай часткай стылю мадэрн, ён не прыўносіцца аднекуль, ён распрацоўваецца для канкрэтнага вырабу і таму арганічна ўліваецца ў яго. Жывёлы, птахі, кветкі, лісты, дрэвы, хвалі — любімыя матывы ў арнаментах мадэрна.
У розных вырабах у стылі мадэрн вытанчаная пластыка, прыгожыя лініі, выразны сілуэт маюць найпершае значэнне: прайшоў час, калі стылізацыя лічылася адмоўнай якасцю творчасці. Стылізацыя для мадэрна — адна з характэрных
Царква на пагосце.
Канец XIX cm. Брэст.
прыкмет стылю, якая ўвесь час знаходзіцца паміж рэальным і ўмоўным, паміж натурным і творчай фантазіяй мастака.
Вольнае мысленне творчых асоб, незалежнае ад гістарычных стыляў, было падрыхтавана вялікім перыядам рознастылёвасці ў XIX ст., перыядам эклектыкі.
У пачатку XX ст. у гарадах Беларусі ствараюцца будынкі ў стылі мадэрн. Некаторымі прыкладамі драўляных пабудоў, з уключэннем народных дэкаратыўных элементаў, з’яўляюцца асабнякі ў г. Бабруйску, царква ў в. Амельянец Камянецкага раёна, у г. Брэсце царква на могілках. У пачатку XX ст. мадэрн у беларускай разьбе атрымаў асаблівае развіццё ў аздабленні багатых сядзібных і гарадскіх індывідуальных дамоў. Тэндэнцыя мадэрна яскрава праявілася ў стварэнні індывідуальнай непаўторнасці драўлянага разьбянога ганка, дзвярэй, аздабленні вокнаў. Гэта было характэрна для гарадоў Беларусі, але элементы гэтага стылю назіраліся і ў вёсцы, напрыклад, прычудлівыя формы дэкору ў аздабленні ліштваў былі запазычаны ў стылі мадэрн.
Стыль мадэрн аказаў найбольшае ўздзеянне на далейшае развіццё мастацтва мясцовых школ Еўропы і Амерыкі.
Калі ў пачатку свайго развіцця ён супрацьстаяў аб’яднанню мастацтва і масавай прадукцыі, то потым паспрыяў нараджэнню прамысловага мастацтва — дызайну.
Трэба адзначыць, што мадэрн даў вельмі шмат для развіцця сучаснага мастацтва, асабліва для мастакоў і майстроўрэзчыкаў, якія прытрымліваюцца прынцыпу, што мастацтва павінна ствараць толькі прыгажосць. А лозунг пачатку XX ст. — «Мастацтва для мастацтва» злабадзённы і цяпер.
Асабняк. Пачатак XX cm. Бабруйск.
Аздабленне вокнаў. Канец XIX cm. Вёска Княжыцы, Магілёўская вобл.
У другой палове XIX—пачатку XX ст. цэхавыя рамеснікі і вясковыя майстры выконвалі разьбу як па аздабленні храмаў, палацаў, так і па аздабленні жылых дамоў. Калі ў сялянскім і гарадскім народным жыллі была распаўсюджана пра-
Разныя дзверы крэдытнага таварыства. Пачатак XX cm. Магілёў.
Дзверы з разьбой.
Пачатак XX cm. Пінск.
разная разьба, то заможныя жыхары, пераважна ў гарадах, аздаблялі свае пабудовы і рэльефнай разьбой. Гэта характэрна для афармлення вокнаў, увахода і асабліва дзвярэй. Парадныя дзверы з’яўляліся тварам гарадскога асабняка ці памесця.
Аздабленне народнага жылля ў XIX ст. было вельмі спрошчанае ў тэхніцы сілуэтнай выпілоўкі (шчыты, дэталі вокнаў, увахода, брамы). Асноўнымі матывамі разьбы былі выявы сонца, раслін, жывёл, якія мелі татэмныя, ці аберагальныя, функцыі. Народная мэбля аздаблялася пераважна праразной, гранёна-выемчатай альбо рэльефнай разьбой, як глухой, так і наложнай. Сярод утылітарна-дэкаратыўных вырабаў атрымалі распаўсюджанне прасніцы, качалкі, пернікавыя дошкі, посуд, набоечныя дошкі і іншыя вырабы хат-
В. Завадскі. Дзверы з разьбой. Пачатак XX cm. Пасёлак Свір, Мінская вобл.
Разьба на дзвярах асабняка. Фрагмент. Пачатак XX cm. Віцебск.
няга карыстання. Некаторыя з іх дэманстраваліся на Мінскай сельскагаспадарчай і кустарнай выставе ў 1901 годзе, на выставе народнай творчасці ў Вільні ў 1913 годзе. У гэты час земствамі распачынаюцца спробы падтрымаць кустарныя рамёствы і народныя промыслы, у тым ліку і дрэваапрацоўчыя. Ствараюцца школы і майстэрні традыцыйных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі. Існуючае «Таварыства дапамогі хатняму рамяству» ўсяляк імкнецца дапамагчы народным майстрам у распрацоўцы саматужных вырабаў.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ўвага Савецкага ўрада была накіравана і на падтрымку народнага мастацтва. Гэтаўрадавыя пастановы 1919 і 1921 гг., беларуская выстава ў Мінску ў 1925 годзе і Усесаюзная ў 1940 годзе, дзе экспанаваліся творы прафесійных мастакоў і народных май-
Г. Верабей. Стул. Фрагмент. Пачатак XX cm. Слуцк.
Драўляныя лыжкі. 1923 г.
Слуцкі павет, Мінская губерня.
Карцы. Дрэва. Канец XIX — пачатак XX cm.
строў. 3 канца 30-ых гадоў створаныя дамы народных рамёстваў пачынаюць садзейнічаць развіццю народнай творчасці. Трэба адзначыць, што развіццё разьбярнага мастацтва ў аздабленні храмаў пасля 1917 года прыпынілася (акрамя заходніх раёнаў), таму што антырэлігійная палітыка была накіравана не толькі супраць веры, але і супраць культавых пабудоў. Такая разбуральная палітыка працягвалася амаль да 80-ых гадоў (у канцы 70-ых гадоў на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі разбуралі ўнутранае ўбранства храмаў). Майстры, працаваўшыя раней над культавай разьбой, павін-