• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Апроч індывідуальнай творчасці майстроў у рэспубліцы існуюць арганізаваныя арцелі надомнікаў, дамы рамёстваў, фабрыкі мастацкіх вырабаў. Па сваім прызначэнні вырабы з дрэва падзяляюцца на: утылітарныя (традыцыйныя і новыя), утылітарна-дэкаратыўныя, дэкаратыўна-мастацкія.
    Драўляная народная архітэктура Беларусі на працягу многіх стагоддзяў з’яўляецца адной са значных форм мастацкай творчасці народа. Мясцовыя будаўніча-мастацкія прыёмы мінулага ў перапляценні з архітэктурнымі прыёмамі іншых народаў дайшлі да XX ст. і працягваюць развівацца і ўдасканальвацца ў сучасным народным жыллі. Беларусь на працягу шматлікіх стагоддзяў з’яўлялася звязваючым звяном паміж еўрапейскім Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем, што ўплывала і на архітэктурную творчасць мінулага і сучаснага. У цэлым для сучаснай народнай архітэктуры ха-
    Дзік. Фабрыка сувеніраў. Брэст. 1970-ыя гады.
    рактэрна стрыманасць дэкаратыўнай разьбы, якая грунтуецца галоўным чынам на канструкцыйнай аснове. Мастацкія элементы архітэктуры толькі ўзмацняюць выразнасць канструкцыі пабудовы, надаючы ёй вядзёную ці вядучую ролю ў архітэктурным ансамблі.
    Аздобу традыцыйнага народнага жылля ў гарадах і мястэчках у асноўным выконвалі прафесійныя рамеснікі, у той час як на вёсцы гэта рабілі самадзейныя майстры.
    Асаблівае развіццё архітэктурнага дэкору народнага жылля праходзіла ў пасляваенныя гады, таму што ў час другой сусветнай вайны было знішчана 93 % жылога фонду рэспублікі, спалена 9200 паселішчаў. Пераважная колькасць прыватнай забудовы пасля вайны, як на вёсцы, так і ў гарадах, выконвалася ў асноўным з драўніны. У гэтым праявілася жывучасць шматвекавых традыцый народнага дойлідства.
    У 80-ыя гады, у сувязі з так званай перабудовай, у краіне з’явіліся шматпавярховыя прыватныя асабнякі, дзе мастацкія вырабы з дрэва і аздабленне робяць прафесійныя майстры і мастакі. Традыцыйнае народнае жыллё 50—80-ых гадоў дасягнула выразнай вобразнасці з лакальна адлюстраванымі архітэктурна-дэкаратыўнымі асаблівасцямі.
    Беларускаму народнаму жыллю характэрны такія віды дэкору, як наборны, рэльефны, каляровы, а таксама накладкі і ўстаўкі з розных матэрыялаў. Рэльефны дэкор у архітэктуры сустракаецца ў выглядзе контурнага выпілоўвання, праразной, плоскарэльефнай, ажурнай, ажурна-рэльефнай, рэльефнай, скульптурнай, камбінаванай разьбы і точаных форм. Для Беларусі пануючай з’яўляецца плоскапраразная разьба, якая распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі, а ва Усходняй Беларусі гэты від разьбы пераважаючы. У такім рэгіёне, як Прыпяцкае Палессе, дзе больш зберагліся архаічныя формы матэрыяльнай і мастацкай культуры, і сучасная архітэктурная аздоба мае самабытныя рысы, якія паходзяць ад традыцый Старажытнай Русі.
    На тэрыторыі Беларусі вылучаецца восем асноўных архітэктурна-дэкаратыўных ансамбляў аздаблення народнага жылля на канец 80-ых гадоў XX стагоддзя:
    1.	Навагрудска-Мядзельскі;	5.	Мазырска-Хойніцкі;
    2.	Турава-Пінскі;	6.	Полацка-Віцебскі;
    3.	Слуцка-Любанскі;	7.	Шклоўска-Магілёўскі;
    4.	Барысаўска-Асіповіцкі;	8.	Веткаўска-Гомельскі.
    Фрагмент аздаблення дома. Гарадоцкі рн, Віцебская вобл.
    Аздабленне веранды. Нясвіж.
    Разьба ў аздабленні ўвахода ў жылы дом. Горад Мсціслаўль, Магілёўская вобл.
    Дэкаратыўная ліштва. Вёска Еўдакімавічы, Магілёўская вобл.
    Аздабленне жылога дома праразной разьбой. Пасёлак Калініна, Гомельская вобл.
    3.	Мастацтва разьбы па дрэве.
    У кожнага народа галоўную ролю ў любым дэкоры адыгрывалі выявы, якія былі пакладзены ў яго аснову. Гэта тыя сімвалы, якія для народа блізкія і дарагія.
    Матывы і сюжэты дэкору, створаныя на міфалагічных вобразах духоўнага свету нашых продкаў, сталі неад’емнай часткай народнай мастацкай культуры беларусаў. Асноўнымі матывамі разьбянога дэкору ў сучасным народным жыллі з’яўляюцца салярныя, зааморфныя, раслінныя, геаметрычныя, прадметна-бытавыя і савецкія сімвалы. Выява сонца ў выглядзе кола, зоркі, разеткі, ромба і г.д. распаўсюджана на ўсёй Беларусі. Найболып старадаўнім выяўленнем сонца ў народным архітэктурным дэкоры лічыцца круг, дыск ці паўдыск з прамянямі альбо пялёсткамі, якія ад іх разыходзяцца, а таксама розныя разеткі. Больш пазнейшымі стылізацыямі сонца з’яўляюцца ромбы, квадраты і трохкутнікі.
    У аснову чатырохпялёсткавай разеткі паложаны крыж. У хрысціян ён лічыўся ачышчальным сімвалам нябеснага і зямнога агню, распаўсюджваючым сваё «цудатворнае» дзеянне на ўсе чатыры бакі свету. Гэты сімвал хрысціянскай рэлігіі шырока ўжываўся ў жыллі: ён размяшчаўся ў доме, выконваўся на вокнах, дзвярах, сценах; выраблены з дрэва крыж замацоўваўся на грэбені шчыта. Традыцыя аздабляць шчыты жылога дома разьбяным крыжом захавалася ў многіх месцах Цэнтральнага і Заходняга Палесся.
    Крыж у крузе сімвалізаваў адзінства зямнога агню і нябеснага свяціла, траў і кветак на зямлі.
    Круг у старажытных славян лічыўся сімвалам сонца. Кола са спіцамі, атрымаўшае назву «ззянне», з’явілася адным з прывабных матываў разьбы па дрэве ў народным мастацтве і архітэктуры. Сімвалы сонца, размешчаныя па перыметры ліштвы, азначаюць яго кругаварот і змену дня і ночы.
    3	XVII стагоддзя квадратныя і ромбападобныя разныя элементы размяшчаюцца на дзвярах, шчытах, сценах жылых дамоў. Колькасць разьбяных салярных знакаў пераважна адна і тая ж — адзін ці тры (што адпавядае тром «пазіцыям» сонца).
    На Палессі ў аздабленні шчытоў жылога дома выкарыстоўваюцца разьбяныя накладныя элементы ў выглядзе нябесных свяцілаў, птушак, кветак і іншых выяў. Гэты сюжэт, па словах мясцовых жыхароў, уяўляе «Мір Божы».
    Аздабленне ліштваў жылых дамоў. Горад Ветка, Гомельская вобл.
    Вільчык з выявай пеўня.
    Вёска Кіевічы, Мінская вобл.
    Побач з салярнай разьбяной арнаментыкай у беларускім народным архітэктурным дэкоры паўсюдна сустракаюцца зааморфныя і раслінныя матывы і сюжэты, якія генетычна злучаны са старажытнай сімволікай.
    У беларусаў сярод найболып шаноўных жывёл былі конь, карова, бусел, вужака і голуб. Прынясенне ў ахвяру каня было адным з асноўных у розных народаў і плямён. Галаву альбо чэрап прынесенага ў ахвяру каня замацоўвалі на вяршыні даху. 3 цягам часу натуральныя конскія галовы альбо чэрап былі заменены на іх выявы ў выглядзе драўляных разных вільчыкаў. Такія выявы былі характэрны ў мінулым для ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў некаторых раёнах Палесся яны выконваліся амаль да сярэдзіны XX стагоддзя.
    Карова з’яўлялася для селяніна сімвалам пладароддзя, таму разьбяныя выявы каровіных рагоў у якасці канька мелі ахоўнае значэнне. У народнай архітэктурнай творчасці Kanpa XIX—пачатку XX ст. сустракаюцца выявы змеяў (вужак) на ліштвах, вільчыках, на дзвярных дэталях і г.д. Асабліва паважанымі ў беларусаў былі птахі. Лічылася, што крык пеўня ў поўнач адганяе розную нечысць. Па традыцыі певень з’яўляецца адной з сімвалічных разьбяных выяў і ў сучаснай аздобе народнага жылля.
    Значнае месца ў духоўнай культуры беларусаў займаў вобраз бусла. Таму выявы буслоў вельмі распаўсюджаны ў аздабленні вільчыкаў. Па народным павер’і, жыллю, дзе пасяліўся бусел, не пагражае пажар ад маланкі, а калі ён не паселіцца на даху, тады разьбяныя драўляныя вырабы буслоў будуць аберагаць жыллё. У хрысціянскай сімволіцы ў вобразе голуба ўвасабляецца Святы Дух.
    Раслінны матыў у аздабленні вільчыка. Пасёлак Пакалюбічы, Гомельская вобл.
    Прадметныя сімвалы ў аздабленні вільчыка. Вёска Дзямброва, Гродзенская вобл.
    Старадаўняя традыцыя прымацоўваць да пабудаванага дома букет ці вянок з жывых кветак існуе яшчэ і цяпер. Сярод сучасных вырабаў з дрэва часцей сустракаюцца рамонкі, васількі, выявы лотаса, астры, цюльпанаў.
    У аздабленні народнага жылля Беларусі сустракаюцца і прадметна-бытавыя разьбяныя матывы: наканечнік кап’я, страла, падкова, сталярны вугольнік, тапор. Нараўне з імі шырока бытуюць выявы сімвалаў ігральных карт. Некаторыя з гэтых дэкаратыўных элементаў у мінулым указвалі на спецыяльнасць гаспадара дома, яго адносіны да таго ці іншага рамяства.
    У народнай архітэктуры паўсюднае ўжыванне ў свой час атрымала і савецкая сімволіка. Гэта звязда, сцяг, серп і молат, калоссе, самалёты, ракеты. Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, навукова-тэхнічны прагрэс знайшлі спецыфічнае адлюстраванне ў архітэктурнай разьбе.
    У сучасным архітэктурным дэкоры традыцыйныя сімвалічныя выявы амаль поўнасцю страцілі сваё «ахоўнае» значэнне, але не зніклі з арсеналу мастацкіх сродкаў народнай архітэктуры.
    Побач з народнымі разьбярамі працуюць у дрэве і прафесійныя мастакі-скульптары: прафесійны Саюз мастакоў існуе з 1929 г. За шматгадовы творчы шлях мастакі адлюстроўвалі розныя тэмы ў залежнасці ад часу, дзяржаўнага строю, сацыяльнага заказу і светапогляду. Карыфеем беларускіх скульптараў па дрэве лічыцца А. Грубэ. Сярод мноства розных работ у розных матэрыялах у яго ёсць работы і ў дрэве: «Лірнік» (1926 г.), «Кастусь Каліноўскі» (1926 г.), «Раб» (1928 г.), «Тачачнік» (1928 г.), «Танкіст» (1943 г.).
    Прафесійныя мастакі ў 50—80-ыя гады выконваюць мноства скульптур па рознай тэматыцы: гэта А. Глебаў — «Францыск Скарына» (1954 г.), «Партрэт У. Кудрэвіча» (1950 г.), «Юнацтва» (1963 г.), «Плаўчыха» (1963 г.); М. Шарэнка — «Першы сноп» (1957 г.); Г. Мурамцаў — «Калгасніца» (1962 г.), «Жнівень» (1974 г.); Л. Гумілеўскі — «Партызанская сям’я» (1969 г.), «Партрэт актрысы А. Бендавай» (1972 г.); С. Вакар — «Партрэт М. Шмырова» (1969 г.), «Партрэт Я. Брыля» (1976 г.); Л. Давыдзенка — «Падпольшчыкі» (1975 г.), «Месяц жнівень» (1975 г.), «Поўдзень» (1977 г.), «Маці і сын» (1978 г.); Л. Зільбер — «Гусляр» (1976 г.), «Мір дому твайму» (1977 г.); А. Бачкароў— «Рэха» (1979г.);М.Кандрацьеў —
    А. Грубэ. Раб. 1928 г.
    А. Грубэ. Тачачнік. 1928 г.
    «Загінуўшых чакаюць вечна» (1979 г.); У. Церабун — «Летапісец» (1981 г.), «Сымон-музыка» (1982 г.), «Пайшоў у бессмяротнасць» (1982 г.), «Апошняе жніво» (1982 г.); К. Аляксееў— «Хлеб» (1978 г.), «Кветкавод Наташа» (1983 г.);А. Бембель— «ЯнкаКупала» (1977 г.).
    Заслугоўвае ўвагі творчасць А. Слепава з Віцебска. Амаль усе яго творы выкананы ў дэкаратыўным стылі. Шмат рэльефаў аўтара аздабляюць памяшканні горада: «Свята працы» (1973 г.), «Зведай свет» (1982 г.), «Вечар» (1979 г.) «Торс» (1979 г.), «На ветры» (1980 г.), «Ранак» (1980 г.), «Жаночы партрэт» (1983 г.), «Купальшчыца» (1978 г.), «Мацярынства» (1982 г.), «Двое» (1983 г.) і іншыя.