• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Хлеб-соль. Дэкаратыўная талерка. Пачатак XX cm. Горад Дзятлава, Гродзенская вобл.
    Г. Верабей. Ложак.
    Фрагмент. Пачатак XX cm.
    Слуцк.
    ны былі перакваліфікавацца альбо заняцца іншымі відамі дрэваапрацоўкі, што адмоўна адбівалася на развіцці разьбярнага мастацтва ў Беларусі.
    Выставы 30—пачатку 40-ых гадоў прадэманстравалі імкненне народных і самадзейных майстроў да збліжэння з прафесійным мастацтвам. Асноўнымі тэмамі рэзчыкаў былі: дабрабыт савецкага ладу жыцця, калгасная праца, грамадзянская вайна, скульптурныя партрэты кіраўнікоў дзяржавы і г.д. I такая арыентацыя народнага мастацтва падтрымлівалася ў той час мастацтвазнаўцамі. Вядома, што для Парыжскай выставы 1937 г. некаторыя партрэты кіраўнікоў Савецкай дзяржавы выконваліся народнымі майстрамі пад кіраўніцтвам прафесійных мастакоў. Усё гэта адмоўна адбівалася на развіцці самабытнай народнай разьбы.
    Мы добра ведаем, што тэрыторыя Беларусі заўсёды з’яўлялася буфернай зонай паміж Захадам і Усходам, і полымя шматлікіх войнаў знішчала ў першую чаргу вырабы з дрэва. За гады Вялікай Айчыннай вайны былі знішчаны каштоўныя калекцыі старадаўняй драўлянай скульптуры, а таксама разьба, сабраная ў савецкі даваенны час.
    У пасляваенныя гады прымаюцца меры па адраджэнні мастацтва разьбы. Наладжваліся конкурсы, выставы і семінары. На першым конкурсе народнага мастацтваў 1945 годзе
    першую прэмію атрымаў разьбяр А. Шахновіч за чарнільны прыбор, а другую — В. Мацюк за рэльефную кампазіцыю «3 данясеннем». Работы беларускіх майстроў-рэзчыкаў былі прадстаўлены на выставе ў Маскве ў 1955 годзе (больш за 50). Вядучымі адраджэнцамі народнай разьбы па дрэве на Беларусі ў 50-ыя гады былі: Б. Хрушчоў, А. Шахновіч, Ул. Мацюк, К. Казелка, С. Бык, М. Івінскі, I. Саўко, Д. Сталяроў, А. Царкоўскі, В. Сібелеў, К. Саломка, С. Мураўёў і іншыя. Разьба ў 40—50-ыя гады дэманструе значны рост майстэрстваіразнастайнасцьтэматыкі: партрэтная, бытавая, літаратурная, ваенная і аднаўленчая. Большая частка майстроў імкнецца выканаць разьбу па законах прафесійнага мастацтва, гэта ў значнай ступені зніжае яе самабытныя народныя традыцыі. Залішні натуралізм і ілюстратыўнасць прысутнічаюць у скульптурнай разьбе 40—50-ых гадоў XX ст. Літаратурна-ілюстрацыйны падыход пануе над вобразна-мастацкім.
    Вось штрыхі творчасці некаторых майстроў-рэзчыкаў, якія першымі пракладвалі дарогу беларускай народнай разьбе па дрэве ў савецкі час. Ужо ў 30-ыя гады Б. Хрушчоў, самадзейны разьбяр з Магілёўшчыны, быў вядомы як майстар драўлянай скульптуры. На першую Усебеларускую сельскагаспадарчую выставу ў 1930 г. ён прадставіў скульптуру «У.І. Ленін» у натуральных памерах, аскульптуры «Калгасніца», «Варашылаў на кані» — на Усесаюзную. У далейшым ён шмат працуе над бюстамі дзеячаў дзяржавы. Выконвае бюст Пушкіна для Парыжскай выставы. У творчасці Б. Хрушчова першых гадоў яскрава бачны той наіўны прымітывізм, які быў характэрны для народнай культавай скульптуры. Але, па яго словах, ён вельмі імкнуўся падражаць прафесійным мастакам, марыў стаць скулыітарам і дабіўся значных поспехаў.
    Майстрам рэльефных кампазіцый лічыўся рэзчык з Гомельшчыны М. Івінскі. Ён пакараў гледача прапрацоўкай дэталяў у сваіх творах. Сярод вядомых яго работы «Разведка», «Перадача данясення», «У абарону міру». У 1940г. навыставу беларускага мастацтва ў Маскве майстар прадставіў кампазіцыю «Варашылаў на манеўрах».
    3 1939 г. удзельнічае ў мастацкіх выставах рознага рангу А. Шахновіч. Найбольш вядома яго ранняя работа «Дэкаратыўнае блюда» (1940 г.). У пасляваенныя гады ён стварае шэраг цікавых работ, сярод якіх «Арэх» (1954 г.), «Лясны ма-
    В. Хрушчоў. Аўтапартрэт.
    Д. Сталяроў. Зваршчык.
    В. Мацюк. Гаспадыня палёў.	А. Пупко. Маці.
    тыў» (1957 г.)> «Чаплі» (1958 г.). У 50-ыя гады майстар многа працуе над ваеннай тэматыкай: «Бежанцы», «Адыходупартызаны», «Сувязны». Яго творы вельмі выразныя па кампазіцыі. Пластычная мова яго работ самая разнастайная: ад дэ-
    талёвай прапрацоўкі да абагульняючай, дэкаратыўна-манументальнай.
    Такія майстры, як А. Пупко з Міншчыны, С. Бык, Ул. Мацюк і У. Саўко з Гродзеншчыны, у дасавецкі перыяд (заходнія раёны Беларусі былі далучаны да Усходняй Савецкай Беларусі ў 1939 г.) пераважна займаліся выкананнем драўлянай скульптуры і розных іншых вырабаў для храмаў. Таму, апынуўшыся ва ўмовах савецкага часу і працуючы над свецкімі кампазіцыямі, яны прытрымліваліся традыцый і прыёмаў, панаваўшых раней у народнай культавай разьбе.
    Творчасць Ул. Мацюка вядома гледачам з 1940 года: ён працаваў як у рэльефе, так і ў круглай скульптуры. У яго творчасці асноўнымі з’яўляюцца сялянская і ваенная тэматыка. Найбольш вядомыя творы: «Араты» (1940 г.), «3 данясеннем» (1945 г.), «Дудар» (1954 г.), «Гэтабылодаўно» (1950 г.), «Жывёлавод» (1950 г.), «Тры пакаленні ў барацьбе за Радзіму» (1954 г.). Большасць працмайстра — ілюстрацыйна-апавядальныя.
    Творчасць А. Пупко — гэта цэлая эпоха развіцця драўлянай народнай скульптуры. У выставах ён прымае ўдзел з 1953 года. Яго творы вельмі сугучны традыцыйнай пластыцы мінулага, сярод іх: «Несцерка» (1965 г.), «Лірнік» (1965 г.), «Прыпеўкі» (1968 г.), «Мацярынства» (1973 г.), «Араты» (1976 г.), «Летапісец» (1977 г.), «Гусляр» (1978 г.) і шмат іншых выразных вобразных работ, большасць якіх захоўваецца ў музеях Беларусі.
    Сялянскі разьбяр С. Бык з в. Квасоўка, што на Гродзеншчыне, раней працаваў над культавай скульптурай, таму ў савецкі час адразу не змог сябе знайсці, як ён казаў, у савецкай тэматычнай скульптуры. Некаторы час рабіў для сябе святых, анёлаў, хатнія вырабы. Цішком, зрэдку, выконваў заказы для касцёлаў. Потым з’яўляюцца яго работы на сялянскую тэматыку: «Малацьба» (1953 г.), «Птушніца» (1955 г.), «За вялікае малако» (1957 г.). Ён актыўна працуе над сялянскай тэмай у 60-ыя гады. «Вясковыя музыкі», «У полі» — гэта найбольш удалыя работы ў параўнанні з рэльефамі 50-ых гадоў. У 70—80-ыя гадыз’яўляеццашэрагудалыхскулыггур зуброў у розных ракурсах і розных памераў. Па традыцыі (як і культавыя скульптуры) ён стварае зуброў з сасны пры дапамозе тапара і нязначных дэталёвых парэзак.
    У 40—50-ыя гады, нароўні з ужо вядомымі майстрамі, на выставах з’явіліся новыя імёны. Імя К. Казелка адразу было
    заўважана на выставах, у якіх ён пачаў удзельнічаць з 1950 г. Тэмы яго творчасці вельмі розныя. Гэта і гераічнае мінулае, і творчая праца землякоў, і фальклор, і жыццё сучаснікаў. Але любімай была гістарычная тэма. Сярод мноства твораў найболып вядомы: «Віцязь» (1948 г.), «Багдан Хмяльніцкі» (1954 г.), «Руслан і Рагдай» (1954 г.), «Паляванне на зубра» (1957 г.), «Партызанская тачанка» (1965 г.) і шмат іншых. Для творчасці майстра характэрны дынамічнасць кампазіцый, складаныя ракурсы, дэталёвая прапрацоўка ўсёй паверхні драўніны. Тэхнікаўягосамаяразнастайная: ад штрыхавой парэзкі да зачысткі наждачкай. Нароўні з іншымі матэрыяламі для разьбы перавагу ён аддае вярбе. 3 70-ых гадоў майстар плённа займаецца жывапісам.
    Літаратурная тэматыка таксама захапіла некаторых майстроў. Героі літаратурных твораў з’явіліся ў драўлянай пластыцы. Сярод іх творы Д. Сталярова з Гомельшчыны: «Я мужык-беларус», «Сейбіт», «Курган», «Гусляр», «ДзедТалаш» (50-ыя гады) і іншыя. Але яго творчасць у далейшым не абмінае і тэм працы, вайны. Майстар выконвае партрэты вядомых землякоў. Сярод іх: «Плытагон» (1953 г.), «Вольная хвіліна» (1962г.), «Падарогахвайны» (1963г.), «ЯнкаКупала»(1967г.), «Якуб Колас» (1980 г.), «Трыццаць гадоў таму» (1980 г.). Калі першыя кампазіцыі выкананы дробнай штрыхавой парэзкай, то ў далейшым майстар дабіваецца манументальнай вобразнасці.
    Мінскаму рэзчыку А. Царкоўскаму вельмі блізкая фальклорная і літаратурная тэматыка, тут ён дасягнуў значных поспехаў. Найбольш удалыя работы: «Мужык і мядзведзь», «Сымон-музыка», «Каля тэлевізара» (50—70-ыя гады) і іншыя. Ён тонка мадэліруе дэталі на вялікіх роўных паверхнях, разьба ў яго абагульняючая.
    Вельмі блізкія па тэматыцы да твораў А. Царкоўскага работы віцебскага майстра С. Мураўёва. Ён улюбёны ў басні Крылова, таму і сюжэты ў асноўным з гэтых твораў: «Квартэт» «Мужык і мядзведзь» (50—60-ыя гады) і іншыя. Побач з работамі на літаратурную тэматыку, якія выкананы пераважна ў абагульняючай загладжанай тэхніцы, у яго ёсць кампазіцыі, выкананыя плоскімі зрэзамі і вялікімі паўкруглымі парэзкамі.
    Некаторыя майстры 30—40-ых і 40—50-ых гадоў працавалі пад уплывам прафесійнага мастацтва і літаратурных вобразаў, але большасць з іх шукалі свае тэмы, свае манеры разь-
    бы. Аднак трэба адзначыць, што пасляваенныя гады з’явіліся часам пошуку і адраджэння на Беларусі мастацтва разьбы па дрэве.
    У творчы працэс адраджэння традыцыйнай разьбы па дрэве 60—80-ых гадоў уключылася значная частка майстроў, якія раней былі зусім незнаёмы гледачу. Што тычыцца тэматыкі, дык рэзчыкі па-ранейшаму звяртаюцца да вайны, стваральнай працы і прыроды. He абыходзяць яны літаратурную і партрэтную тэматыку. Але асабліва адметна для гэтага перыяду тое, што тэма народнага гумару пачынае пранізваць творчасць майстроў. Яны паступова адыходзяць ад статычных, амярцвелых вобразаў і пачынаюць выходзіць на жывога чалавека, якому характэрны і героіка, і гумар. Новыя адносіны да разной пластыкі ахопліваюць творчасць большасці майстроў.
    Асабліва гэта выразна бачна ў кампазіцыях С. Шаўрова. У 60—70-ыя гады ён працуе больш у караняпластыцы. Тапалёвыя карані з’яўляюцца асноўным матэрыялам для ўвасаблення яго герояў. Яны вельмі цікавыя, выразныя і заўсёды выклікаюць усмешку ў гледача: «Баба-яга і чорт» (1964 г.), «Шчаўбан» (1966 г.). Сямён Сцяпанавіч кажа, што ўкожным кавалку дрэва жыве той ці іншы вобраз, патрэбна толькі ўбачыць, дакрануцца, удыхнуць у яго жыццё. У далейшым ён выкарыстоўвае другія пароды драўніны і звяртаецца да рознай тэматыкі. Яго скульптуры, прысвечаныя героям вайны, таксама выкананы з гумарам і ўсмешкай. Вялікая серыя народных музыкантаў і спевакоў зроблена майстрам з вясёлым гумарам. Асабліва гэта бачна ў рабоце «Вясковыя музыканты» (1973 г.). Рэзчык шмат працуе над анімалістычнай тэмай: «Лось» (1972 г.), «Зубр» (1984 г.). У 1985 годзе С. Шаўроў сумесна са сваімі вучнямі стварае серыю паркавай скульптуры з дрэва, прысвечаную абаронцам Радзімы. У Оршы ёсць музей — сядзіба-майстэрня Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова, дзе ён з вялікім захапленнем перадае свой вопыт малодшаму пакаленню. У 1995 годзе ў Віцебску паспяхова прайшла выстава апошніх твораў майстра і яго вучняў.