• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мастацтва разьбы па дрэве Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Мастацтва разьбы па дрэве

    Вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйнай школы з мастацкім ухілам

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1998
    71.49 МБ
    Тэрмін сушэння піламатэрыялаў у штабелях на адкрытым паветры да 20—22 % вільготнасці пры кліматычных умовах Беларусі
    Час сушкі піламатэрыялаў
    Тэрмін вытрымкі (у днях) пры таўшчыні матэрыялу (у мм)
    
    да 12 мм
    15—25 мм
    35—50 мм
    55—75 мм
    Красавік—май
    20—25
    30—35
    40—45
    50—60
    Чэрвень—ліпень
    8—10
    10—12
    18—25
    30—40
    Жнівень—верасень
    18—25
    25—35
    40—45
    50—55
    КЛЯІI СКЛЕЙВАННЕ ДРАЎНІНЫ
    Кляі бываюць прыродныя і сінтэтычныя. Прыродны клей, атрыманы пры перапрацоўцы кож, касцей, рыбных касцей і лускавінак, а таксама іншых адходаў рыб і мясаперапрацоўчай прамысловасці, называюць сталярным клеем (калагенным, ці глюцінавым). Прыродны клей, атрыманы з абястлушчанага малака (тварагу), называюць казеінавым клеем.
    Сталярны клей у залежнасці ад сыравіны падраздзяляюць на: мяздровы, косны і рыбны. Ён бывае ў выглядзе лускавінак, плітак, стружак, гранул, пруткоў, парашкоў і г.д. Гэта клей абарачальны, многаразовага выкарыстання. Для прыгатавання клеячага раствору сухі клей заліваецца сырой вадой на 6—8 гадзін, потым варыцца на паравой бані да поўнага растварэння (80—90).
    — Выкарыстоўваецца прыгатаваны клей у гарачым стане, застыўшы, ён пачынае загніваць на трэція суткі. Каб пазбегнуць гэтага, клей заліваюць невялікай колькасцю халоднай вады, а перад разаграваннем клею ваду зліваюць;
    — супраць загнівання клею прымяняюць сіліцыевую кіслату альбо фармалін (на 1 кг клею — 40 г кіслаты ці 3 г фармаліну). Пры неабходнасці мець пастаянна незагусцелы ста-
    лярны клей у яго дабаўляюць кіслату (воцатную, саляную, азотную ў прапорцыі 1:50 — адну частку кіслаты на 50 частак клею);
    —	для прыдання водаўстойлівасці ў клей дабаўляюць двуххромавакіслы калій, пры ўмове сушкі на сонцы;
    —	у тым выпадку, калі спатрэбіцца болып эластычны клей, у яго трэба дабавіць мёд ці гліцэрын у прапорцыі 1:20;
    —	для склейвання аднароднай цвёрдай драўніны выкарыстоўваюць болып вадкі сталярны клей;
    —	вельмі загусцелы сталярны клей разбаўляюць кіпячонай вадой, але трэба ведаць, што многаразовае разаграванне клею вядзе да страты яго клеячых уласцівасцей;
    — сталярны клей мае наступныя станоўчыя ўласцівасці: ён абарачальны, г. зн. можа пераходзіць з вадкага стану ў зацвярдзелы і, наадварот, яго можна выкарыстоўваць на працягу доўгага часу; але ён мае і адмоўныя якасці: слабую водаўстойлівасць, здольнасць да загнівання, неабходнасць кожны раз разаграваць клей пры карыстанні ім.
    Распаўсюджаны сталярны клей
    Клей сухі (сталярны) — 1 частка
    Вада сырая	— 1,5—2 часткі
    Вільгацеўстойлівы клей
    Клей сухі (сталярны) — 3 часткі
    Вада сырая	— 5—6 частак
    Пакост	— 1 частка
    Казеінавы клей вырабляецца ў выглядзе парашку, які захоўвае свае якасці на працягу 6 месяцаў, далей яго ўласцівасці пагаршаюцца. Для прыгатавання клеячага раствору трэба казеінавы парашок заліць сырой вадой ў прапорцыі 1:2 і добра перамешваць на працягу 30—40 хвілін. Казеін хутчэй растворыцца, калі ў раствор дабавіць некалькі кропель аміяку (нашатырнага спірту). Жыццяздольнасць прыгатаванага клею 4—6 гадзін, пасля чаго ён страчвае свае якасці.
    На прыгатаваную драўніну наносяць клей, вытрымліваюць 5—10 хвілін, пры неабходнасці паўтараюць аперацыю, затым склейваюць пры дапамозе шрубцынгаў ці іншых прыстасаванняў. Поўнае высыханне склейкі 8—10 гадзін.
    Казеінавы клей мае станоўчыя ўласцівасці: водаўстойлівасць, трывалае склейванне, параўнальна хуткае і простае прыгатаванне клею.
    Недахопам клею з’яўляюцца малая жыццяздольнасць, вялікая жорсткасць клеявых швоў, неабарачальнасць застыўшага клею, афарбоўванне драўніны, якая мае шмат дубільных рэчываў.
    Казеінавы клей
    Казеінавы парашок — 1 частка Вада сырая — 2 часткі
    Казеін, раствораны ў водным растворы едкага натру, дае клей вялікай жыццяздольнасці (да 48 гадзін), але малой водаўстойлівасці. Казеін, разведзены ў вапнавым малацэ (1:2), дае клей вялікай водаўстойлівасці, але праз 25—35 хвілін цэментуецца. Для склейвання драўніны выкарыстоўваюць больш трывалыя казеінавыя кляі.
    Казеінава-вапнавы клей
    Казеінавы парашок — 6 частак Вапна гашаная — 1 частка Вада сырая (20—30°) — 18 частак
    Казеінавы парашок засыпаюць у ваду, размешваюць 30— 40 хвілін, затым закладваюць вапну і яшчэ раз добра размешваюць, пасля чаго клей гатовы для выкарыстання. Жыццяздольнасць клею складае 40—50 хвілін.
    Для склейвання драўніны дуба выкарыстоўваюць казеінава-сілікатны клей.
    Казеінава-сілікатны клей
    Казеінавы парашок — 10 частак
    Вапна гашаная	— 1 частка
    Вадкае шкло	—1,5 часткі
    Вада сырая (20—30°) — 30—35 частак
    Казеінавы парашок размешваюць у вадзе 30—40 хвілін, потым дабаўляюць вапну і вадкае шкло і размешваюць да аднароднай масы, пасля чаго клей гатовы для выкарыстання.
    Для асабліва трывалага склейвання драўніны можна прыгатаваць казеінава-цэментны клей.
    Казеінава-цэментны клей
    Казеінавы парашок — 2 часткі Партландцэмент-400— 1 частка Вада сырая (20—30°) — 5—8 частак
    Казеінавы парашок засыпаюць і размешваюць у вадзе 30—40 хвілін, засыпаюць прасеяны цэмент і перамешваюць 20—30 хвілін. Затым атрыманую аднародную масу адстойваюць 5—10 хвілін, пасля чаго клей гатовы. Жыццяздольнасць прыгатаванага клею 2—3 гадзіны.
    Для прамысловага склейвання драўніны шырока выкарыстоўваюцца сінтэтычныя кляі. У асноўным гэта карбамідныя і фармальдэгідныя. Яны бываюць: цвёрдыя, пастападобныя, вадкія, парашкападобныя, плёнкавыя; водарастваральныя, спіртарастваральныя, эмульсійныя; абаротныя і неабаротныя; халоднага і гарачага нанясення. У школьных і хатніх умовах яны выкарыстоўваюцца вельмі рэдка.
    Клей ПВА — полівінілацэтатная эмульсія белага колеру, прыкладна густаты смятаны. Шырока выкарыстоўваецца ва ўсіх галінах прамысловасці і мастацкіх вырабах. Добра склейвае драўніну і іншыя матэрыялы. Клей мае прывабныя ўласцівасці: гатоўнасць да выкарыстання, склейванне «на халодную», растваральнасць вадой, доўгую зберагальнасць, бясшкоднасць пры рабоце, эластычнасць швоў пры склейванні, што вельмі важна для рэзчыка па дрэве. Гэты клей неабаротны, але пры моцным набуханні драўніны вільгаццю склееныя часткі развальваюцца.
    Клей ПВА бывае ў продажы рознай расфасоўкі. Найболып прымальны для склейвання драўніны ў школьных і малых майстэрнях, а таксама для хатняга выкарыстання. Вельмі падобны да ПВА клей ЛАТЭКС.
    Эпаксідны клей (сінтэтычныя смолы і каўчук) выкарыстоўваецца для склейвання розных матэрыялаў, у тым ліку і драўніны, асабліва дзе патрабуюцца найбольш трывалыя злучэнні. Mae шмат разнавіднасцей і ўласцівасцей. Карыстаючыся ім, трэба добра ведаць яго марку і неабходныя кампаненты для спалучэння.
    Эпаксідны клей неабаротны, пры высыханні дае вельмі цвёрдую плёнку, прыгатаваны да работы, мае малую жыццяздольнасць. Аднак вільгацеўстойлівы і дае трывалую склейку. Лічыцца шкодным для здароўя, таму працаваць з ім трэба ў выцяжной шафе альбо ў рэспіратары і гумавых пальчатках.
    Пры выкананні невялікіх вырабаў у хатніх умовах ці майстэрнях для спалучэння драўніны і іншых матэрыялаў выка-
    рыстоўваюць шмат універсальных кляёў. Сюды трэба аднесці: нітрацэлюлозны, «унікум», БФ-2, БФ-4, БФ-6, «Мекал», «Буцэкс», «Момент-1», «Аго», «Марс», «Дубок» іг.д.
    Склейванне дошак у шчыты і блокі. Для выканання разьбяных работ трэба мець матэрыял неабходных памераў (масіў, дошкі ці шчыт). Падрыхтоўка матэрыялу будзе залежаць ад віду разьбы. Для выканання разьбы на плоскасці рэзчыку вельмі часта прыходзіцца склейваць дошкі ў шчыты. Для гэтай мэты дошкі бяруць 8—10 см шырынёй, таму што болып шырокія будуць карабаціцца. Нарэзаныя дошкі прыфугоўваюць кромкамі адну да другой. Іх падбіраюць як па колеры, так і па малюнку тэкстуры. Склейванне павінна быць выканана з улікам накірунку гадавых тарцовых кольцаў. Пры такім спалучэнні дошак можна пазбегнуць карабачання шчыта ці звесці яго да мінімуму (мал. 15).
    Ёсць іншыя спосабы спалучэння дошак: пры дапамозе шпонак, тарцовых урэзаных і накладных рэек. Яны могуць быць на адным узроўні з дошкамі альбо вылучацца над імі. На кожны шчыт трэба не меней двух шпонак ці рэек.
    Пры неабходнасці мець тоўстыя шчыты трэба спалучыць два-тры тонкія шчыты альбо дошкі, склеіць пласцю адна да другой.
    У тых выпадках, калі дошкі не зусім сухія і маюць вільготнасць болып чым 10—12 %, іх неабходна склейваць на гладкую фугу без шпонак і рэек, таму што будзе ўсадка дошак. Пры гэтым склейванне трэба выконваць з невялікім закругленнем шчыта. Прыкладна на 100 см шырыні шчыта дапушчальна 2—3 см глыбіня прагібу. Гэта робіцца для шчытоў, таўшчыня якіх не меней 4 см, а шырыня не меней 100 см. Калі выконваць разьбу з пукатага боку на глыбіню 2—3 см, дошкі хутчэй сохнуць і шчыт прымае роўную паверхню. Склейваць дошкі трэба пры дапамозе шрубцынгаў ці драўляных кліноў. Пры моцным выгібанні шчыта ў момант склейвання на яго кладуць цяжар альбо к тарцам дошак прыбіваюць рэйкі-абмежавальнікі.
    Драўніну пры склейванні трэба добра прыфугаваць, а потым абавязкова цынубелем зрабіць маленькія паглыбленні на склейваемых плоскасцях для лепшага спалучэння.
    Выкананне клееных блокаў для скульптуры робіцца рознымі спосабамі:
    Мал. 15. Склейванне дошак у шчыты:
    1) склейванне з улікам накірунку гадавых калец; 2) варыянты склейвання дошак павышанай вільготнасці; 3) склейванне дошак і брускоў у шчыты;
    4 ) склейванне дошак на гладкую фугу; 5) склейванне дошак пры дапамозе шкантаў; 6) склейванне дошак у паз і грэбень; 7) склейванне дошак у чвэрць; 8), 9), 10) змацаванне шчытоў пры дапамозе шпонак і рэек.
    Мал. 16. Склейванне дошак і брусоў у блокі для скульптуры.
    а)	склейванне дошак ці брусоў (на гладкую фугу) у адзін блок;
    б)	склейванне тых жа матэрыялаў, але з пустотамі ўнутры;
    в)	даклейка некаторых дэталей да асноўнага блока ці бервяна;
    г)	змешаная склейка(мал. 16).
    Склейванне драўніны ў шчыты ці блокі — адказная аперацыя, таму выконваць яе трэба вельмі дасканала і дакладна.
    ФАРБАВАННЕ ДРАЎНІНЫ
    Для фарбавання драўніны, каб прасвечваўся яе тэкстурны малюнак, выкарыстоўваюць гумінавыя, сінтэтычныя і пратраўныя фарбавальнікі ў выглядзе раствораў: вадзяных, спіртавых ці растваральнікавых.
    Гумінавыя фарбавальнікі — бейцы і марылка. Фарбуючымі рэчывамі ў іх з’яўляюцца гумінавыя кіслоты, атрыманыя з бурага вугалю ці торфу. Яны афарбоўваюць драўніну ў карычневыя і чырвона-карычневыя адценні, у залежнасці ад насычанасці раствору. Гумінавыя фарбавальнікі вылучаюцца вялікай светаўстойлівасцю, але яны няўстойлівыя да змывання. Супраць змывання прымяняюць зберагальныя пакрыцці воскам, пастамі, масцікамі, лакамі.