• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
       МЫ'ТКА ж. 1. Анучка, якой мыюць посуд. Мыткай мыю чугуны. Ляхаўшчына Чав. 2. перан. Жанчына,
    
    58
    
    схільная да падману. Ета мытка ўсё табе набрахала — ні вер! Заходы Шкл.
       МЫ'ЦЕЛЬНІК м. Вугал супроць печы, дзе стаіць кухонная пасуда. Вазьмі там лыйікі ў мыцельніку. Цянерын Кругл.
       МЫ'ЧКА ж. Жменя льну, падрыхтаваная да пражы. Сяньні да абеду я пяць мычак спрала. Тратны Вугал Клім.
       МЭКНУЦЬ незак. Ударыць. Я цябе як мэкну раз, дык адразу зразумеіш, што да чаго. Сялец Гор.
       МЯЖНІ'К м. Вузкая паласа неўзаранай зямлі паміж двума палеткамі. Мяжнік зарос высокай травой, хоць бы скасіў хто. Ветрынка Бых.
       МЯЖУШКІ мн. Пупышкі пальцаў. Адмарозіў мякушкі ў лесе — й цяперка баляць. Сялец Бых.
       МЯ'ЛІЦА аг. перан. Непаваротлівы чалавек. Такі ш ты ўжо мяліца, як ні пыдгыняй цябе, а сь цябе, як с гуся выда. Вялікі Бор Касц.
       МЯ'ЛЛЕ н. Адыходы пры ручной апрацоўцы льну. Мяльля ў бок аткідай. Еўдакімавічы Шкл.
       МЯНТА'ЧКА, МЯНТЫ'ШКА ж. Мяпташка. Ціперя мінтачкі ня дзелыім. Ясенка Крас. Мянтышка луччы бруска. Ямнае Бых.
       МЯНТА'ШКА аг. перан. Балбатун. Ужо тыкая мінташка етый ухажор. Дубна Слаўг.
       МЯРЛО аг. Ненасытны, прагны чалавек. Ідзе ты такое мярло ўкормійі, есьць як ні ў сябе. Радзівонаўка Гор.
       МЯРЭЧА ж. Цяжкапраходнае месца. Я цігала пы мяречы парцізанам і хлеб, і сала — і ні быялась. Забычанне Касц. У лесі бываіць такая мярэча, што ні вылесьць. Зацяцерка Кругл.
       МЯ'ТЛУХА ж. Матыль, лічынка камара. Люблю рыбу вудзіць на мятлуху. Забычанне Касц.
       МЯЧЭУШК М. Рагоз. У лузі многа мячэўніку ёсць, так можаш ногі парезаць. Шаламы Слаўг.
       МЯШУ'ЛКА ж. Мяшалка. Хто мішаіць мяшулкый, а я рукою сьвіньням зымішала. Бярозкі Хоц.
    
    
                Н
    
    
       НАБАБНА'ЦЬ зак. Наліць. Набабнаў бочку вады. ды, дае нырца. Боркі Кір.
    
    
    59
    
       НАБГРКА ж. Самаробная пасудзіна (з кары вольхі ці бярозы), у якую збіраюць ягады. Я набірку, зь літар, чарніц ныбрала ля самай дарогі. Заполле Шкл.
       НА'БРАДЗЬ, НА'ВАЛАЧ ж. зб. абразл. Чужыя людзі, перасяленцы. У скрысеньня ў нас была поўная хата набрадзі. Сідаравічы Маг. Сваіх мала тут было, адна навалач. Бярозаўка Глуск.
       НАБРУ'ХАЦЬ незак. Набухнуць. Сьнех так ныбрюх, што як толькі аступіўся з дарогі, дык поўныя калошы й ныбраў. Немерка Гор.
       НА'БРЫДЗЕНЬ м. Невядомасць, бяда. Адкуль ета набрыдзень на маю галаву? Хвойніца Кір.
       НА'БЫЦЬ пабочнае слова. Мабыць. Набыць, дождж будзе, глядзі, як нахмарыла. Бярозаўка Глуск.
       НАВЕ'СА ж. Завеса, пятля. Навесы змазаць нада, кап не рыпелі. Заходы Шкл.
       НАВОНЫ прым. Новы, свежы. Навоны чалавек пысяліўся ў вёсцы. Рымінка Чав.
       НАВОРЫШЧА н. Знаходка, выпадак. Ну й прігожую ш ты хустку купіла, ета наворішча табе. Рымінка Чав.
       НАВУ'ЗНІК м Вулей для лоўлі пчаліных раёў. Во ета навузнік так навузнік! Вусце Чэрык.
       НАВУРЗАПОНІЦЬ зак. Няўмела прыгатаваць страву. Ты нешта сяньні навурзапоніла, што я сам ні пайму, чаго сюды трэба. Заполле Шкл.
       НАВУ'ЧНІК м. Шматок скуры, прышыты на аброць, каб конь не бачыў, што робіцца збоку. Конь баіцца машын, таму патрэбна надзець навучнікі. Заходы Шкл.
       НАГАРУ'СЦІЦЬ зак. Нагрувасціць. Нагарусьціць гэтага хламу, што ні прайсці. Кляшчоўка Глуск.
       НАГРУ'ДНІК м. Вышытая на грудзях частка кашулі. Бабуля паказала сваю кашулю з нагруднікам і палікамі на руказах. Заходы Шкл.
       НА ДАЛОУКАХ спалуч. На падлозе, на зямлі. Вунь на далоўках жук поўзае — глядзі, дзетка. Рэкта Гор
       НАДА'ЮСЬ, НАДОВІЧЫ прысл. He так даўно, нядаўна. Надаюсь стреціў я сваііго знакомага чалавека на почці. Касц. Надовічы пріехаў яе сын у госьці, во ўжо радысьці было. Бярозкі Хоц.
       НАДЗЕ'ЖНІК лг. Абрус, якім накрываюць хлебную дзежку. Надзежнік памыць ужо нада. Сялец Бых.
    
    60
    
       НАДУБЕ'ЦЦА зак. Намерзнуцца. Хваціць с цябе — ты й так там надубеўся. Заполле Шкл.
       НАЗБІРА'ЦЦА зак. перан. Паступова пад’есці. Карсва бегла па бульбянішчы і назьбіралася — поўныя бакі. Александрыя Шкл.
       НАКЛАДА'ЛЬШЧЫК м. Чалавек, які накладвае на воз. Я ш туды чатыры ныклыдалыйчыкі пыслаў. Заполле Шкл.
       НАКЛЫ'ПАЦЬ зак. Назбіраць спакваля. Пайшоў старік у лес, можа чаго трохі й наклыпыя. Рудня Слаўг.
       НАКУ'ТЬІВАЦЬ незак. Надзяваць, апранаць. Нашто ты так накутываіш дзіцёнка! Высокае Клім.
       НАЛЕ'ЦЦЕ н. Наступны год. Закіну зыгатку зы гратку. Ніхай мыя зыгатка ляжыць ды налецьця. Раманаў Красн.
       НАМ.ЁТКА, НАМЯ'ТКА ж. уст. 1. Галаўны ўбор замужніх жанчын. Надзену, бувало, намятку і пайду гуляць. Кляшчоўка Глуск. 2. Кусок матэрыі, які дае парадзіха бабцы. Купіла намётку красівую сяньні бабі. Ляхаўшчына Чав.
       НАМУ'РЗАЦЦА зак. іран. Пад’есці. Добра намурзаўся, аш цяшка дыхнуць. Боркі Кір.
       НАМЫ'КАЦЬ зак. Нарабіць мычак. Намыкалі ўчора мычак, буду прасьць скора. Каўшова Мсц.
       НАПА'Л, НАПОЛ м. Бочка для мукі, выдзеўбаная з дрэва. Раньшы поўныя ныпалы мукі стыялі. Цяперя наполы ретка дзелыюць. Вусце Чэрык.
       НАПАСТЫ'ЛЕЦЬ зак. Надакучыць. Як ты мне сёньні ныпастыліў за дзень, ета толькі аднаму богу ведыма. Немерка Гор.
       НА ПАЧАЧ спалуч. На самым пачатку, напярэдадні. Лёт ны пычаі ўжо, заўтрапыслізаўтра троніцца. Рымінка Чав.
       НАПА'ШКІ прысл. Наапашкі. Хварсун той так напашкі носіць пінджак. Сідаравічы Маг.
       НА'ПІТА прысл. Насцеж. Хто дзверы аччыніў напіта? Іўаменка Крыч.
       НАПРАНУ'ЦЦА зак. Апрануцца. Куды ш ты так. пайшоў? Напраніська быстра! Вепрын Чэрык.
       НАПРА'СЛІЦА, НАПРА'СЛІНА ж. Паклёп, дарэмшчына. На мяне заўсягды напрасьліцу кажуць — што ета такое! Сідаравічы Маг. Сплюнь на напрасьліну. Палыкавічы Маг.
    
    61
    
       НАПРА'ТКА ж. Вопратка. / напрятку якую нада справіць к зіме. Каўшова Мсц. Ізвесна, якая ў дзяреўні нупрятка. Вусце Чэрык. Ныпрятка дзюжа ж дырыгая. Журбін Касц.
       НАПЭТАЦЬ зак. Накласці, напакаваць. Анюта напэтала цэлы мех бульбы. Боркі Кір.
       НАПЯ'ЛІЦЬ зак. Адзець, абуць штоп. цеснае з цяжкасцю. Дуды ты ныпяліў ны сваю лапу спотку? Заполле Шкл.
       НАРОШНІ, НАРОШНЯ прысл. Назнарок. Калі ты мяне ні пускаіш, дык пайду нарошні. Сухары Маг. Ен нарошня ні зайшоў за мною, каб я тут пабыла йшчэ. Заполле Шкл.
       НАРУ'ШНІК м Манжэта. Дарожай таму, што нарушнікі шарсьцяныя. Сялец Бых.
       НАСА'К м. Насок, пярэдняя частка ступні. Даць насака — значыць ударыць наском. Кляшчоўка Глуск.
       НАСЕ'НКА ж. Старая бульбіна, выкапаная разам з маладой. Насенку ж ні бяры. Галоўчын Бял.
       НАСТОЙНІК м. Пасудзіна для адстойвання малака. Настойнікі памыла, а болыа нету чаго дзелыць. Дубна Слаўг.
       НАСУРНІ'ЦЬ зак. Нахмарыць. Нешта насурніла, каб дошч ні паіішоў ны нашу бульбу. Рымінка Чав.
       НАСЦІ'ЛЬ м. Насціл. На нашым мосьці насціль ні прібітый. Вепрын Чэрык.
       НА'СЬКІЙ заіім. Наш. У наськім баку праходзяца дажджы, часьцей. Цяцерын Кругл. Наській брыгадзір саўсім паехаў у горат. Лудчыцы Бых.
       НА'ТМЫЧ прысл. Дагары. Пакыўзнулыся на льду ды натмыч пыляцела. Рымінка Чав.
       НАУГОЛЬНІК м. Паліца ў кутку, дзе стаіць кухонная пасуда. Ты крушку шукаіш? Йна ны наўгольніку стаіць. Бярозкі Хоц.
       НАЦІ'НА ж. Бульбоўнік. Бульба ўся пашла ў націну. Заполле Шкл.
       НАЧЛЕ'ЖКІ мн. Вячоркі, начлег. Д часта хадзіла ў начлешкі. Касц.
       НА'ША ж. Кіслае малако. Перакуліў гарлач нашы. Скураты Кругл.
       НЕ'БА н. перан. Скляпенне ў печы. У нашай печы неба высокае. Сялец Бых.
    
    62
    
       НЕДАЛУТІ прым. Хворы, слабы. Нідалугі ён стаў саўсім. Боркі Кір.
       НЕДАУМЕ'ЦЬ незак. He разумець, недамысліваць. Мыя Галя саўсім нічога нідаўмее ў арыхмецікі. Лудчыцы Бых.
       НЕДАХВА'ТНАСЦЬ ж. Недахоп. У етый латрюгі зза нідыхватнасьці грошый у людзі нету ў чым выйсці. Рымінка Чав.
       НЕ'ЙДЗІ прысл. Дзесьці,’ недзе. Нейдзі цяплёнак заціраўся—■ дзеці цэлы час ішчуць. Заполле Шкл.
       НЕКУЦА'ВЬІЙ прым. Неядомы (грыб). Еты грыб некуцавый. Заходы Шкл.
       НЕ'ПУЦЬ аг. Бязладны чалавек, шалапут. Во непуць ета нісусветныя камандаваць бярецца. Рудня Слаўг.
       НЕСКЛАДУ'ХА аг. Няскладны, няўклюжы чалавек. Кузьма такей ужо ніскладуха, за што не возьміцца, усё з рук валіцца. Радзівонаўка Гор.
       НЕХАЦІ'МЕЦ м. Аднаасобнік. У ніхацімца і хата на вотшыбе стыяла. Кульшычы Слаўг.
       НІБЫ'ТТА злуч. Быццам, нібыта. Старшыня гаварыў, нібытта будуць рашчытываць на той нядзелі. Заполле Шкл.
       НІ'ВЯСЬ прысл. Невядома. Сусед ні пріносіць доўгу, а сабе нівісь як спрасіць. Рымінка Чав.
       НІКАЛА'ЕУСКІЙ ХАЛАСЦЯ'К спалуч. Немалады нежанаты хлопец. А ён век будзіць нікылаеўскім хылысьцяком. Вусце Чэрык.
       НІКУДЬГШНІ прым. Нікудышны. Чалавек гэты зусім нікудышні. АсманКасаева Бял.
       НІЧАГЕ'НЕЧКІ, НІЧАГЕ'НЬКІ займ. Нічагусенькі.. Нічагенечкі німа, хоць вока зацерушы. Боркі Кір. Нічагенькі ні купіла сабе, толькі прайшлася. Дубна Слаўг.
       НОЙДЫ мадальнае слова. Мабыць. Нойды, ты не прыдзеш, а я буду чакаць. Еськаўка Гор.
       НОТНЫЙ прым. Ганарысты. Як у горадзі пабыла,. дык і нотнай стала. Боркі Кір.
       НОУДЫ прысл. Часам. Ноўды б тут ні зычапіцца за што ўпыцьмах. Рымінка Чав.
       НУНЕЖ часц. Няўжо ж. Нунёж я ні пайду з вамі на речку. Елавец Хоц.
       НЫ'КАЦЬ незак. Плакаць, ныць, хныкаць. Дос та
    
    63
    
    бе ныкыць пы гароду, ідзі ўжо на работу. Тратны Вугал Клім.
       НЯБОЖ м Пляменнік. Хутка прыйдзе мой нябож. Дзікае Глуск.
       НЯВЫ'ВАЛАКА аг. Нязграбны гультаяваты чалавек. Валачэцца, вох, і нявывалака ш. Скураты Кругл.
       НЯГЕ'ДЛЫ прым. Недаразвіты, слабы. Тут воўцы нейкія нягедлыя, поіідзім там пыглядзім. Заполле Шкл.
       НЯГОННЫ прым. Нізкі ў маральных адносінах, дрэнны. Ён дужа нягонны чалавек у сямеіінай жызьні, а работнік харошы. Заполле Шкл.
       НЯЙМЕ'ЦЦА ВЕТЫ спалуч. He верыцца. Няіімецца веры, йіто б ён скызаў ніпраўду. Рымінка Чав.
       НЯЙНА'ЧЫ прысл. Няйначай. На гэты кажух пайшло няііначы як пяць аўчынак. Заполле Шкл.
       НЯЛЮ'ДСКІ прым. Замкнуты, пануры, нелюдзімы. У мяне дзеці нейкія нілюцкія. Заполле Шкл.
       НЯМАВЕ'СЦІ прысл. Немаведама. Пака ён ачухаецца, дык я ўжо буду німавесьці дзе. Кляшчоўка Глуск.
       НЯМА'ШАКА, НЯМА'ШАЦЬКА. Няма. Нямашыка ў мяне больйі цукерак вам. Чав. У лесі нямашацька грыбоў, чаго туды. йціць. Стаі Кругл.
       НЯУГОДДЗЕ н. Няўдобіца. Няўгодзьдзе займае вялікую плошчу, скора й яго асушаць. Сялец Бых.
       НЯУДОБА, НЯУДОБІЯ, ж., НЯУДОБІЧЧА н. Няўдобіца. У нас няўдобы мала. Галоўчын Бял. Era няўдобічча ня нада і засяваць — толку ня будзець. Вусце Чэрык. На гэтай няўдобіі расьце такая трава\ Цяцерын Кругл.