• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
       КАЛЮ'ЧВІНА ж. Глыбокая канава на дарозе, прарэзаная коламі. Бывае так трасе на калючвінах, што не ўседзіць на возе, а на машыне січас ходзь бы ійто. Заходы Шкл.
       КАМАШЫ'РКА ж. Шарсцяная хустка з махрамі. Шоўкам камашырку вышывала, думала, уладжу свасе. Паршына Гор.' Сяньні ў крамі былі кумашырькі красівыя. Бярозкі Хоц.
       КАМЛЮШОК м. Сцёрты венік. Мост націраць будзяце камлюшком во етым. Заходы Шкл.
       КАМСА'ЦЬ незак. Моцна біць, лупцаваць. Кымсаў ён яго, думалі, што заб’ець, но нічаво. Каўшова Мсц.
       КАМЯНОК м. Выступ у печы пад камінкам. На камянку ляжаць рукавіцы. Галоўчын Бял. Кот зыбраўся пы кымянок, наверна, марос будзіць. Ляхаўшчына Чав. Кот ліжаў усё ны кымянку, а цяперя ні знаю, куды зьбех. Елавец Хоц.
       КА'НТЫР м. Бязмен з двума рычагамі. Сена ў нас кантырам вешаюць. Заполле IIIкл.
       КАНЧАРЫ' мн. Далёкае і дрэннае поле. Зыгнаў скаціну ў самыя кынчары. Святазер’е Мсц.
       КАПАНІ'ЦА ж. Матыка. Кыпаніца мая ў Алёны. Лудчыцы Бых.
       КАПАНІ'ЧЫЦЬ незак. Апрацоўваць зямлю матыкай. Ці кыпанічыла ты сваю скураспелку? Заполле Шкл.
       КАПЮШОНА ж. Капюшон. Некалі капюшона ў модзі була. Як купіў мне бацька мой ггакойны капюшону, дак усе завідувалі. Кляшчоўка Глуск.
       КАРА'УКА аг. перан. Неахайны, неакуратны чалавек. Спрадвеку яна такая караўка. Сялец Бых. Мая сусетка тыкая кыряўка, свет ні сьвяціў. Немерка Гор.
       КАРАЛЕУКА ж. Сорт бульбы. Кыралёўка — дык дужа харошыя бульба. Высокае Клім.
       КАРАПА'ШКА ж. Выязныя сані. Старшыня некуды ранарана ў кырыпашцы паехаў. Заполле Шкл.
       КАРГОЗЛІК м зневаж. Слабы, невялікага росту чалавек. Ці ты ні знаіш етыга каргозьліка, як нап’ецца, дык усё вышапрудзіцца. Радзівонаўка Гор.
    
    42
    
       КАРДОУНІК м. Аер. Пойдзім заўтрі ў кардоўнік. Высокае Клім.
       КАРДОХЛІ мн„ КАРДОШКА, КАРТОПЛЯ ж. Бульба. Сёліта дажджоў німа, усі кардохлі пасохлі. Тратны Вугал Клім. У нашай брыгадзе яшчэ кардошку ня выкапалі. Звяпчатка Клім. Я ўжо скапала сваю картоплю. Дзікае Глуск.
       КАРЗЬІ'НКА ж. І\ош, карзіна. Ету бульбу нада сыбраць у карзынку. Сухары Маг.
       КАРЗЮ'К м. Кныр. Карзюка на сьвінаферме кармілі асобна. Паташы Гор. Пажывеш на вяку — паклонісься і курзюку. Паршына Гор.
       КАРНА'Ч м. іран. Маленькі чалавек. Етый карнач заўсёды спазьняецца. Касц.
       КАРОМІСЕЛ, КАРОМІСІЛ, КАРОМЫСІЛ м. Каромысел. Палымаўся каромісел мой. Заходы Шкл. У нас ужо старый каромісіл, нада новый зьдзелыць. Бярозкі Хоц. Каромысіл пылымала свой, цяпер плоха ваду насіць. Ляхаўшчына Чав.
       КАРОТЧЫК л. Суконны жаночы пінжак са зборкамі. Купіла сабе добрый кароччык. Звянчатка Клім.
       КАРТОПЛЯ ЮШКАЙ спалуч. Бульбяны бульён. Юшкай картоплі ўлей. Дзікае Глуск.
       КАРЫ'ЧЛІВЫЙ прым. Карычневы. Купіла карычлівых стужак. Вусце Чэрык.
       КАСМАНЫ' мн. Космы, непрычэсаныя валасы. Што ты касманы распусціла? Паташы Гор.
       КАСМЫ'ННЕ н. зб. іран. Валасы. Адна дной зы касмыньня як учапілісь — ох, і было сьмеху. Шаламы Слаўг.
       КАСЦЯНГКА ж. Касцяніцы. Еш во кысьцяніку, тут яе многа. Высокае Клім.
       КА'ТАНКІ мн. Валёнкі. Летам катынкі ёсьць, а зімой іх ня будзіць — ідзі купі. Ляхаўшчына Чав. Катанкі прывязьлі ў мыгазін — і дзяшовыя. Заполле Шкл.
       КАУБУ'Х м. Страўнік. У кабана малы каўбух, таго ён так мала еў. Цяцерын Кругл.
       КАУГА'НКА, КАУЧА'НКА ж. Чарпак. Зачэрпні каўганку гарачай вады. Хвойніца Кір. Каля крыніцы заўсёды каўчанка ляжыць. Чырвоная Слабада Бых.
       КАУГГРКА ж. Кружка. Выпіў каўгірку мылыка і сыт стаў. Кульшычы Слаўг.
       КАЎЗЯ'НКА ж., КАУЗЕ'ЛЬ м. Каток; лёд. Хадзем
    
    43
    
    va каўзянку, на рэчку. Нічыпаравічы Шкл. Бызала, кытаісься ны кыўзялі ны лыпцях, дык. яны падмерзнуць ат марозу, аж стукыюць, як. чыбаты. Бярозкі Хоц.
       КА'УКАЦЬ, КУРНЯ'УКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кошкі каўкаюць: каў, каў, каў. Александрыя Шкл. Кошка курняўкыіць. Вялікія Амхінічы Чав.
       КАУНЕ'Р м. 1. Каўнер. 2. Пояс у штанах. Каўнер можна прышыць і з другога палатна. Сялец Бых.
       КАУНЯРОК м. Манжэта. У шырокіх рукавах прышываюцца каўняркі. Сялец Бых.
       КАУРЫ'ЖКА ж. Мурава. Нарві карзінку каўрышкі. Рэкта Гор.
       КАХА'НЧЫК м. Прыяцель. А мой ты каханчык, даўно ш цібе бачыла. Загор’е Бых.
       КАЦЁЛКА ж. Шапка сланечніка, сланечнік. Ён ужо дзве кацёлкі сонца скруціў — вот варюга. Шаламы Слаўг. У етым гаду ў калхозі пысадзілі многа кацёлык. Елавец Хоц.
       КАЧАТЫ' мн. Уключыны. Наійы вёслы не падыходзілі да качотаў. Заходы Шкл.
       КАЧОЛКА, КАЧУ'ЛКА ж. Качалка. Качолкі ў нас толькі Архіп робіць. Сялец Бых. Зубатай качолкай б'юць па круглай, як катаюць. Сялец Бых. Вазьміка качулкі ды пыкычай мне плацьця. Рымінка Чав.
       КАШЧАРЫ' мн. Абмалочаныя сцяблы насеннай канюшыны. Астаюцца адны кайічары пысьля маладзьбы. Вусце Чэрык.
       КАШЫМІ'РКА ж. Хустка з шэрсці. Прівязьлі кашыміркі ў цьвет на ўгле. Вусце Чэрык. Даўней бабы насілі балыйыя кушуміркі. Заходы Шкл. Мыя кушымірка ўжо парвалася. Цяцерын Кругл.
       КВА'РТА ж. Бутэлька 0,75 л. Пазыч мне кварту гарэлкі. Крычаў.
       КВАРТУ'Х м. Фартух. Пашыла новы квартух, так добра цяпера. Сідаравічы Маг.
       КВАСОЛЯ ж., КВАСЁЛ, КВАСОЛЬ м. Фасоля. Мыя квасоля сёліта саўсім плоха ўзышла. Рымінка Чав. Хвёдар, ідзі квасёл у хату ўнясі — січас дожч будзець. Раманаў Красн. У нас квасоль зысланіў усе вокны. Губіншчына Чэрык.
       КВОХКАЦЬ незак. перан. Стагнаць. Чаго ты там квохчыші Заполле Шкл.
       КЕ'КІЛІХА ж. зневаж. Тоўстая жанчына. Пыглядзі
    
    44
    
    ка, якая кекіліха пыйшла, што бочка — вот баба дык баба\ Елавец Хоц.
       КІЕУКА ж. Кукуруза. Добрыя кіёўкі ў мяне сёліта на гародзі зарадзілі. Раманаў Красн.
       КІКІ'ЦА, КІЦІ'ЦА ж. Кутас. Ідзець, бывала, і пыясы с кікіцамі з двух бакоў былтаюцца. Вусце Чэрык.
       КІ'КЛІК хі. Безрукаўка. У мяне ёсць кіклік, адзень яго —• цяплей будзя. Цяцерын Кругл.
       КІЛУ'Н ж. Чалавек з грыжай. Хто б ужо сказаў, a кілун лепш бы. змоўчыў. Заходы Шкл.
       КІЛЫТКА ж. Кульгавы чалавек. Вунь кільгіка пайшоў да суседзяў чагойта. Заходы Шкл.
       КІНОУШЧЫК, КІ'НШЧЫК М. Кінамехапік. Кіноўшчык скызаў, што будзіць харошая кіно. Елавец Хоц. Да нас прыслалі новага кіншчыка — цяпер кіны будуць пастаянна. Скураты Кругл.
       КЕПАЦЬ м. Ногаць. Вазьмі нажніцы ды абрэш сабе кіпці. Сялец Бых. Кіпаць задраўся. Сідаравічы Маг.
       КІ'СТКА ж. Кутас. Даўней, калі гулялі свадзьбу, дугі ў коней упрыгожвалі паясамі с кісткамі. Заходы ІІІкл.
       КЛА'ДЗІШЧА н. Могілкі. У тым сасоньніку ёсьць кладзішча. Дзедава Бых.
       КЛЕ'МБЬІ, КЛЮ'МБЫ мн. Абутак на драўлянай падэшве. Як ідзём, бывала, дык клембы так і ляпаюць. Кляшчоўка Глуск. Длюмбы ды лапці ў дзяреўні бальшынство насілі раней. Вусце Чэрык.
       КЛЕ'ШЧЫ мн. Уключыны. Длешчы ў нашай лодцы ўжо зусім слабыя — нада к кузняцу схадзіць. Заходы Шкл.
       КЛОВАРАТ м. Вароты. Кловарат ужо не зачыняецца, скора разваліцца. Цвёрдаў Бых.
       КЛУМ м. Тлум, гоман. Нарабілі дзеці клуму — гылыва гудзець. Коўшава Мсц.
       КЛУМІ'ЦЬ незак. Тлуміць, дурыць. Hi клумі ты. маю гылыву, іна й так баліць. Каўшова Мсц.
       КЛУ'МКА ж. Клунак. Патсопка, сынок, узьняць клумку на плечы. Рымінка Чав. Зьнясі гэту клумку ды прыхадзі скарэй. Заполле Шкл.
       КЛЫ'ЧЫЦЬ незак. Дражніць, наўмысна кагосыіі злаваць. Луччы пірастаньця клычыць дзіцёнка, a то калі вазьму дрын, дык будзіця воўкым выць. Немерка Гор.
    
    45
    
       КОЛАМАЗЬ ж. Падмазка для калёс. Дзе ты ужо вымазылась у колымась? Вусце Чэрык.
       КОЛАТ м. Палка, якой палохаюць рыбу і заганяюць у сетку. Нясіка быстрей колат сюда, шчука папалася. Бабровічы Маг.
       КОЛІЦА ж. Ваколіца. Чые йта дзеці пабеглі на коліцу? Рэкта Гор.
       КОЛКІЙ прым. перан. Капрызны, злы. Ен заўсёды такі колкій, мой сусед, чаго ні знаю. Сялец Бых.
       КОНУС м. Капец бульбы. На зіму зыкапалі два конусы бульбы — харашо штоб усё абышлось. Сідаравічы Маг. Сягоньня ў нашай брыгадзі зьдзелалі два конусы. бульбы. Давыдавічы Бых.
       КОНЬ м. перан. зневаж. Здаровы высокі мужчына. Куды ўжо етый конь пабех, ці ні сабакам сена касіць? Радзівонаўка Гор.
       КОПАНЬ ж. Абгароджаная сажалка для замочкі канопляў. Hi чапай маю копань, я сама буду пасканьня мачыць. Давыдавічы Бых.
       КОПТАРАМ прысл. 3 верхам. «Многа назбіралі грыбоў?»—«Коптарам карзіну». Рэкта Гор.
       КОРХВА ж. Іўошык, карзінка. Далі паедзіш у горыт, бярі ў мяне корхву. Каменка Крыч.
       КОСЫ мн. Кукурузныя рыльцы. Дк наліваюцца пычаткі, то косы мяккія яшчэ, як. пасьпеюць, то яны. ссохнуць. Вусце Чэрык.
       КОУБА ж. Страва з дранай бульбы. Табе зьдзелаць сяньня коўбы? Заполле Шкл.
       КОУРАТЫ мн. Вароты. Закрывай коўраты, a то сьвіньні ўлезуць у грады. Тратны Вугал Клім. Зачыні коўрыты, a то вечкі зьбягуць. Касц.
       КОЦЬВІНА ж. Нізке месца ў лесе. Я сабе на коцьвінах назьбіраў троху сена. Давыдавічы Бых.
       КОШКОШКОШ выкл. Падзыўныя словы да каня. Заполле Шкл.
       КОШКА ж. перан. Матыка. Бяры кошку і ідзі капай бульбу. Ветрынка Бых.
       КРА'ЕЦ лг. Акраец. Атреж мне краіц хлеба. Бярозкі Хоц.
       КРА'ЖНІК л/. Сасновы лясок. Ідзе ты ягат назьбірала? У кражніку, за хермай? Палянінавічы Бых.
       КРАЙ прысл. Вельмі патрэбна, трэба. Мне край Hada купіць бахілы сыну. Рэкта Гор.
    
    46
    
       КРА'ЙКА ж. Пояс з кутасамі. Пытпыісаўся прыгожай крайкай і танцывау чачотку. Крыч.
       КРА'ЛІ мн. Пацеркі, каралі. Мне дык жоўтыя кралі да душы падабаюцца. Заполле Шкл.
       КРАМ м. Фабрычная тканіна. Ай, які красівы крам я набрала на плацьце. Дзікае Глуск.
       КРАПГУНІК м. Пазашлюбнае дзіця. Няхота толькі вылазіць на вуліцу, я п табе нагрукала, нягодны крапіўнік. Цяцерын Кругл.
       КРАСІ'Н, КРАСІ'Р м. Газа. У нашай крамі німа красіну, прідзіцца ў Хоцімск. з’ездзіць. Бярозкі Хоц. Аткруці ланпу, я нальлю красіру. Каменка Гор.
       КРАСЦЕ'Ц м. Паясніца, крыж. Красьцец нейіта забалеў сяньні ў мяне. Заходы Шкл.
       КРАШЭЦЬ зак. Чырванець. Дзяўчына крашэла ат сораму, но мыўчала. Каменка Крыч.
       КРОМІ прын. Акрамя. Усі раз’ехаліся ны свадзьбу, кромі Йвана. Кавалёўка Клім.
       КРУЖАВЫ' мн. Карункі. Мар’я вяжыць дужа красівыя кружавы. Заходы Шкл.
       КРУЖЭЛКА ж. Сланечнік. У садзе расло гразда шмат кружэлак. Чырвоная Слабада Бых.
       КРУПЕ'НЯ ж. Крупнік. Ну і крупеня палучылась! Такая смайіная — ні адарвацца. Заходы Шкл. Наліка мне крупені, старухаі Крыч.
       КРУПЯ'НКА ж. Крывяная каўбаса. Сёліта крупянка добрая палучылась. Вусце Чэрык.