Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 128с.
Мінск 1981
АГЛАШЭННЫЙ прым. Апантаны. Сабака наш. бегаець, як аглашэнный. Шаламы Слаўг.
АГНЕНАК м. Ягня. Наій серынькій агнёнык некуды зьбех. Заполле Шкл.
АГРЭБЧЫК м. Гліняная пасудзіна для захоўвання малака, смятаны. Прінясі с погріба агрепчык сы сьмітаныю. Немерка Гор.
АДАУЖЫ'ЦЬ зак. Пазычыць. Схадзіка, дарагей, к свацьці хлеба адаўжыць. Кавалёўка Клім.
АДБГЦІК, БГЦІК м. Гарлач з адбітай верхняй часткай. Кіслыя мылако стаіць там у адбіціку, бярі да й еш. Рымінка Чав. Hi хадзі ты пы хаці худуном, а луччы ідзі зыбярі біцік у бабы. Вялікі Бор Касц.
АДДЗЮ'ЖЬІЦЬ зак. Моцна пабіць. Я цібя січас адзьдзюжу, есьлі ня зьдзелыіш, што сказына. Чавусы.
АД’Е'ТУЛЯ прысл. Адгэтуль. А ты пачынай браць ат’етуля і да тэй дарогі. Рэкта Гор.
АДЗЕЖА ж. Адзенне. Цяпер ужо ніхто ня носіць саматканай адзёжы. Цяцерын Кругл.
АДЗЁРКІ мн. Ачоскі. Зьбяры і скруці етыя адзёркі. Заполле Шкл.
АДЗЯ'БНУЦЬ зак. 1. Вымерзнуць. Сёліта ўжэ жыта адзябла ў нізіне. 2. груб. Памерці. Іна пыбалела дый адзябла. Каўшова Мсц.
АДЗЯЯ'ЛА н. Коўдра. Летым я ныкрываюсь ні адзіялым, а простыньню, таго што жарка ў хаці. Бярозкі Хоц. У мяне пяць адзіялаў ужо. Цяцерын Кругл.
АДКОЛ м. Свавольнік. Чый гэта такі аткол? Нада ш разьбіць акно. Скураты Кругл.
АДКРЫВА'ЧКА ж. Прыстасаванне адкрываць бутэлькі. Дзета дзелыся наша аткрывачка? Hi магу ніяк банку аткрыць. Тажылавічы Бабр.
АДЛАМАСА'ЦЬ зак. Моцна пабіць. Ну, й адламасала ш яна яго. Сялец Гор.
АДНАЛІ'ЧНІК м. 1. Аднаасобнік. У нас да вайны на краю дзяреўні адналічнікіжылі. Каўшова Мсц. 2. перан. Нелюдзімы чалавек. Ты ш ні адналічнік якінібуць, што баісься к людзям паказувацца. Заполле Шкл.
АДПА'СЦІЦЬ зак. Адпасвіць. Ты сёньні гані скаціну, а ў другі дзень я за цябе змагу атпасьціць. Нічыпаравічы Шкл.
9
АДПЕ'РЫЦЬ зак. Пабіць. Сёньня добра атперыў ката, больйі ціпер ніколі ні будзе красьці куранятаў. Дзікае Глуск.
АДПЛІКНУ'ЦЬ, АДШПЛІКНУ'ЦЬ зак. Адшпіліць. Атплікні мне верхні гузік, бо ў мяне палец баліць. Заазер’е Бял. Баліць рука, так я ні магу атшплікнуць і гузік. Сідаравічы Маг.
АДРУБІ'ЦЦА зак. Адарвацца, адпароцца. У плацьці ўся подбілка атрубілась. Боркі Кір.
АДТЫ'РЫЦЬ зак. 1. Аднесці (бутэлькі ў магазін). 2. Адлупцаваць. Скарэй ууікай аттуль, a то прыдуць хлопцы і так аттыруць, што і ні ўстаніш посьлі. Боркі Кір.
АДХА'ЯЦЦА зак. Ажыць, прыйсці ў прытомнасць. Зразу атхаілася, як напілася вады. Рымінка Чав.
АДЦАПНОЕ прым. Адчэпнае. Дык ета ты мне патсунуў аццапнога, а сам змыўся? Вялікі Бор Касц.
АДЦОХНУЦЬ зак. Адсохнуць. Hi ў выднаго ў яго рука ні аццохла, хто чужоя бярэць. Каменка Гор.
АДЧЫХВОСЦІЦЬ зак. Адлупцаваць. Бацька бывала ўжо гак атчухвосціць, што дні трі дайжа баісься ў яго бок глянуць. Журбін Касц.
АЗА'ДДЗЕ н. Пазаддзе. Напградзі харошая зерня ідзець, а посьлі й азадзьдзя сыпіцца. Вусце Чэрык.
АЗГМКА ж. Пшаніца, пасеяная восенню. А я сёліта азімку ня сеіў. Галоўчын Бял. Зімой ні было сьнегу, думалі, што ўжэ й азімка вымерзьніць. Вусце Чэрык.
АЗЯЛІ'ЦЬ зак. Адурманіць. Азяліў ты маю галаву. Як жа цяперя быць біс цябе? Паташы Гор.
АЗЯРЭЦ м. Азярод. Даўней гарох ці віку сушылі ў ёўні, січас пакладуць на азярэц і сохнець. Цвёрдаў Бых.
АКАЗІ'ЦЦА зак. Прывесці прыплод (пра казу). Каза аказілыся, кызіняты хароійынькія. Вялікі Бор Касц.
АКАЛОТКІ мн. Снапы, абмалочаныя ўручную. Вазьмі акалоткі, выкінь з гумна. Вусце Чэрык.
АКАПАНІ'ЧВАЦЬ незак. Акучваць (звычайна ўручную). Я ўжо другій рас акыпанічывыла етый кусок. Заполле Шкл.
АКА'РАК м. Карак. Як трэсну табе пы акарку, будзяш ведыць. Заполле Шкл. У яго акарак, ні раўнуючы, як у кабана. Цяцерын Кругл.
АКДЯЯ'ЦЬ зак. Акрыяць. Думалі, што ўжо канцы
10
аддасць, а іна, глядзіка, к вясьне акліяла. Журбін Касц.
АЛГ злучн. Але. Хацела купіць парасёнка, алі пыглядзела, што малы, і ні ўзяла. Заазер’е Бял.
А'ЛІТКА часц. Усё ж такі. Алітка дабіўся свайго. Заазер’е Бял.
АЛЛЯНУ'ХА ж. Страва з капусты. Будзем варыць альлянуху, нету ўремя. Звянчатка Клім.
АЛЬХОВІЦА ж. Альховы лес. Сяньні поіідзям у альховіцу па кветкі. Ворліна Кліч.
АНГЕ'РКА ж. Світка. У яго была такая прыгожая ангерка. Старая Добасна Кір.
АНДА'ТКІ мн. Прыдаткі, дадатковы невялікі кавалак зямлі. Мы пойдзям кыпаць бульбу снычала ны андаткі. Вялікі Бор Касц.
АНДРА'К м. Андарак. Які ш красівый андрак у балонкі! Сухары Маг.
АНДРЫ'НА ж. Адрына. Ужо ш і так поўная андрына сена, а йшчэ косіць. Рэкта Гор.
АННО ліч. Адно. Яны ні ў анно месца паехалі. Заазер’е Бял.
АНЦЯРЭСНЫЙ прым. Цікавы. Брат расказаў мне анціресную каску, я ti сяньні яе помню. Сухары Маг.
АНЯВОЖ часц. Няўжо ж, а няўжо ж. Ды хырыша йна й сыма — анявож? Кавалёўка Клім.
АПАЛАНІ'ЦЬ зак. Ахапіць. Адкуль гора апыланіла мяне? Каўшова Мсц.
АПАРОСНАЯ прым. Цяжарная (сука, кошка). Раз’елася наша кошка, такая глаткая ходзіць, як апаросная. Цвёрдаў Бых.
АПЕ'НКІ мн. Апенькі. Адну восінь столькі было апенык. Дужа харошанькія грыпкі. Зацяцерка Кругл.
АПІВОШТА аг. П’яніца. Геты апівошта спакою ні дае, кожны дзень цягаецца п’яны, хай бы лячыўся, дурань. Тажылавічы Бабр.
АПЛЁТВАЦЬ незак. Прагна есці. Во аплётвае, дык аплётвае. Толька ежу падавай. Скураты Кругл.
АПОКА аг. Гультай. Уся дзяреўня ведаець, ійто Іван апока. Лазовіца Клім.
АПРЫ'Ч 1. прысл. Паасобку. Мы ехалі ў гораг апріч: ён антобусам, я поіздам. Крычаў. Будзем капаць курдоплю апріч, скарэй закончым ўсё. Рэкта Гор.
11
2. прыназ. Акрамя, апрача. Апріч мылыка, ні хачу нічога есьць. Рымінка Чав.
АПСОМ, АПЦЭ'САМ прысл. Знянацку, нечакана. Сабака кінуўся ны мяне апсом. Каўшова Мсц.
АРАЛЛЯ' ж. Ралля. На аральлі ня сеяць, трэба яе яшчэ паскарадзіць! Цяцерын Кругл.
АСМІ'ХВАННЕ н. Асмейванне. Твайго асьміхваньня баяцца я ня буду. Ветрынка Бых.
А'СТАКАЛ м. Някемлівы хлопец, мужчына. Што твой дурнэйдурнэй, ды ні бярі голымі рукамі, а мой дык саўсім астыкыл нейкій. Радзівонаўка Гор.
АСТАЛАПЕ'ЦЬ зак. Аслупянець. Тут я астылапела й гляджу на яго: сьмяецца ці праўду кажыць етый чалавек. Заполле Шкл. Кап ты астылапеў, там стоячы! Вялікі Бор Касц.
АСТАЎБЯНЕ'ЦЬ зак. Аслупянець. Сы страху астыўбянела і ні магу слова скызаць. Журбін Касц.
АСЦЕПЯНІ'ЦЦА зак. 1. Супакоіцца. Асьціпянісь, ня лесь к чорту на рогі. Заполле Шкл. 2. Атрымаць вучоную ступень. Мой зяць як асьціпяніўся, так і памаладзеў бытта. Сухары Маг.
АСЦЮ'ЛЬКІ мн. Асцё з каласоў аўса, ячменю. Як набярэцца гэтых асьцюлек на адзёжу, дык бяда, нільзя ат іх атабрацца. Цяцерын Кругл. Нада луччы выбіць во етыя асьцюлькі. Заполле Шкл.
АСЫКА'ЦЦА незак. Агрызацца. Hi аднаго слова ня ўмоўча, усё асыкаецца. Заазер’е Бял.
АТЛЬІТА ж. Адліга. У атлыгу дзеці са школы прыходзюць такійі мокрыйі. Вусце Чэрык.
АТОР’Е ж. 1. Дробная салома (буйнейшая за мякіну). Сёльта кап ні атор’я, ні знаю, што дзелылі п с каровуй, саўсім мала было сена. Рымінка Чав. 2. Адбітыя, абмалочаныя каласы. Сабярыка аторыо каля пуні. Вусце Чэрык.
АТРА'ХА аг. Чалавек, які да ўсяго адносіцца абыякава. Ай, атряха. Ці будзіць с цябе толк калі? Рэкта Гор.
АТРУ'ДА ж. Прастуда. Ты мяне не катуй, бо ў мяне і так. атруда. Новая Добасна Кір.
АЎДОТ м. Удод. Я знаю там у адным дубу гняздо аўдота. Забычанне Касц.
АХЛАМОН м. зневаж. Вялы, абыякавы чалавек. Зьдзень ты ета пальто, a то як ахламон які ў ім. Радзівонаўка Гор.
12
АЦГРА ж. Амеці, мякіна. Аціря пышанішныя—ета ш цэнный корм. Шаламы Слаўг.
АШАЛЕНЫЙ прым. Шалёны. Куды ты бягіій, як ашалёный? Кавалёўка Клім.
АШКРОБКІ мн. Шалупінне ад бульбы. Аддай карові ашкропкі. Скураты Кругл.
АШМУРЭЦЬ зак. Ачмурыцца. Ці ты ашмурела? Ці што ета с табой? Крычаў.
Б
БАБУРЬГ мн. Дробная бульба. Гылыва твыя дубовыя, куды. ш ты высыпаў бубуры? Пырысятам луччы аддыла п. Вялікі Бор Касц. Вазьмі бубурі ў карьзінкі. Каменка Крыч.
БАГДА'Й часц. Бадай, няхай. Быгдай яно праваліцца! Каждый дзень льець, як зь відра. Рымінка Чав.
БАЙРА'К м. Будынак для сушкі снапоў (без печкі). Згарэў'Наш быйрак, хоць бы сена сушылі. Дзедзін Клім.
БАЙЧА'К м. Бойкая дарога; шлях, тракт. Куды етый быйчак ляжыць? Сухары Маг.
БАЛАЧЫ'НА ж. Воблака, хмарка. Наверна, дасьць дошч з гэтае балачыны. Наіішла балачына, пайшоў дошч. Давыдавічы Бых.
БАЛОНА ж. Газавы балон. Галя, схадзі ты ў кантору ды скажы, кап прівязьлі балону, a то дрэнна біз газу. Высокае Клім.
БАЛЬШЭННЫЙ прым. Вельмі вялікі. Такія барозны цяперя бальшэнньія дзелыіоць. Вусце Чэрык.
БАРАДА' ж. перан. Агрэх, прапушчаная пры касьбе ўручную лапіна травы. Ну й касец/ Ты ж вунь быряду якую кінуў, абярніся, пыглядзі. Вусце Чэрык.
БАРАНАВІ'К м. Баранавальшчык. Вунь бырынавікі пашлі скарадзіць, а ты ляжыш. Вусце Чэрык.
БАРА'НАК м., БАРА'НЬКА ж. Абаранак. У мыгазін быранкі прывязьлі, ідзіця пакупайця. Заходы Шкл. Сяньні ўкусныя быранькі ў мыгазіні. Высокае Клім.
БАРА'ЦЬ незак. йерашкаджаць. Ня треба быряць жанчыне іціць у поле. Вусце Чэрык.
БАРБУ'ЛЬ м. Конюх. Яшчэ шэсьць часоў, а барбуль ужо зыгнаў коній у сырай. Елавец Хоц.
БАРОК м. 1. Невялікі бор. 2. перан. Могільпік. Пашлі вужо ямку капаць ву барок. Загор’е Бых.
13
БАРЫКА'ЦЦА незак. Дужацца, барукацца. А нука барікайцеся! Пакажыця, хто з вас дужэйіный. Высокае Клім.
БА'РЫШНЯ ж. іран. Ганарыстая дзяўчына. Айяйяіі, барышня такаято! Hi скажы ёй ліійняга. Цяцерын Кругл.
БАСІ'ЛЫ, БАЦЫ'ЛЫ мн. Бахілы, самаробныя галёшы. Заклейка ты мне, кум, басілы. Лудчыцы Бых. На зіму валёнкі з бацыламі купіў. Сідаравічы Маг.
БАТОРЫ мн. Драбіны, прыстасаваныя вазіць снапы, сена, салому. Куды ш ты гэтыя баторы павалачэш? Скураты Кругл.
БАТОЎЕ н. зб. Бацвінне. Чыя ета карова ўбілася ў батоўя? Лудчыцы Бых.
БАЦ м. Гультай. Чаго ты. тут сядзіш, бац, паліц an паліц за дзень ні ўдарыў. Журбін Касц.
БАЦЯНЁ н. Дзіця, падобнае на бацьку. Глядзіка: чыста бацянё, і сьмяецца, як бацька. Чапляёўка Гор.
БАЦЯ'ЦЦА незак. Бадзяцца, лодарнічаць. Бацяецца бязь дзела ўвесь час — ну і лодыр жа. Рэкта Гор.
БЕ'ЗНА ж. Грузкае балота. Пупаў трактар у безну і затануў. Шаламы Слаўг.