Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 128с.
Мінск 1981
КРУСА'ДНЯ, КУРОСАННЕ н. Курасадня. Mae куры на крусадню рана садзяцца і рана зьлітаюць. Каўшова Мсц. Нашых дзвюх куріц сяньні нехта с крусадні зняў. Рымінка Чав. Кыш, на куросыньня! Заполле Шкл.
КРУ'ЧАЛЫ мн. Калёсы для вывазкі лесу. Папробуйка ны кручалых вывізі хату. Бярозкі Хоц. Бяріця кручалы і едзьця вазіць бярвеньня к хаці. Тратны Вугал Клім.
КРЫВА'ВІК, КРЬІВЯ'НІК м. Блін з крыві. Пыспытай крывавікоў — ні атравісься. Заполле Шкл. Зынясі, цётка, на лух пакушыць крывянікыў. Бярозкі Хоц.
КРЫВІНДЖА' аг. Кульгавы або крывапогі чалавек. 3 етай крывінджы нічога ні даб’есься. Бабровічы Маг.
КРЫКСУ'Н м. Крыкса. У мяне малец такі крыксун — ні сіглю ўсю ноч. Сялец Бых.
47
КРЫМА'Ч м. Тупы нож. У грібы ладзін будзіць і крімач, а хорошы нож можыць згубіцца. Рымінка Чав.
КРЬІМСА'ЛА, КРЫСА'ЛА н. Крэсіва. Раньшы цяпло палілі ат крісала. Рудня Слаўг. Вазьмі ны пяколку крісала, нада высіч цяпло. Бярозкі Хоц.
КРЫНКА ж. Гладыш. Вазьмі налі крынку малака. Дзікае Глуск.
КРЫШАНЫ' мн. Бульба, звараная без шалупіння. Зварыла крышаноў на вячэру. Чырвоная Слабада Бых. Крышаны з яеійняй раблю кажын дзень. Сялец Бых.
КСЦІ'НЫ мн. уст. Хрысціны, хрэсьбіны. Хадзіла ўчора к Цімоху на ксціны. Парадзіна Мсц.
КУБЛО н. Гняздо. Нашла я цэлае кубло яец у крапіве. Чырвоная Паляна Чав.
КУЕЎКА ж. Кукурузны пачатак. А ны кукурузі такія бальшэя куёўкі вырасьлі. Бярозкі Хоц.
КУ'ЗІК м. Гузік. У мяне ўсе кузікі чагойта паадрываліся. Касц.
КУКУРУ'ЗНІК м. Месца, дзе расла кукуруза. Па кукурузьніку натта любяць хадзіць каровы. Цяцерын Кругл.
КУКШЫ'Н м. Кукса, род жаночай прычоскі. Нытальля раскруціла сёньні свой кукшын, дык я яе чуць пызнала. Немерка Гор.
КУЛАТА ж. Саладуха. Гаспадыня зварыла кулагу, наеліся ат пуза. Паташы Гор. Рэтка цяпера робяць кулагу. Сялец Бых.
КУЛДОБА ж. Яма, зарослая травой. Пайду выкашу кулдобу тую, на бугре. Тратны Вугал Клім.
КУЛДЬГКА аг. Чалавек, які хутка гаворыць. Во кулдыка ўжо закулдычыла. Заходы Шкл.
КУЛЕК м. Пінжак. Дзе ты дастаў такі модны кулёк? Скураты Кругл.
КУЛЕМА аг. Чалавек, які надзеў на сябе многа рознага адзення. Сёньні на дварэ цёпла, ні надзявайся кулёмай. Немерка Гор.
КУЛЕУЕ н. Куль, тоўсты сноп саломы. Мы сабе натрэслі кулёўя — прыгадзіцца. Еўдакімавічы Шкл.
КУЛЬ м. перан. Тоўсты чалавек. Раз’еўся на бацькавых харчах і ходзіць, як куль. Журбінская Буда Касц.
КУЛЬДУ'К м. Абнас. У мыгазіні прыдалі й бацінкі з высокімі кульдукамі. Губіншчына Чэрык.
48
КУ'ЛЬКА ж. Снежка. Пагода сяньні ладная, й дзеці на вуліцы гуляюць у кулькі. Еськаўка Гор.
КУМАНЕУКА ж. Хустка. Сват мне падарыў харошую куманёўку. Рэкта Гор. Я маю куманёўку, такую красівую, у цьвяточкі і ў балонычкі. Каменка Гор.
КУПЕ'ЛА ж. Балацявіна. Поўную купелу наліў дошч вады. Чырвоная Паляна Чав.
КУ'ПІНА ж. перан. Куст бульбы. Чыста капаем бульбу, ніводнай купіны ня знойдзеш. Цяцерын Кругл.
КУ'ПЧА ж. Куплены ўчастак зямлі. На купчы жылі тут адны сьперва, а потым многа насялілась. Нічыпаравічы Шкл.
КУРА'ПА ж. Жаба. Вясною ў балоці куряпы квакыюць. Бярозкі Хоц. Што ты тут топчысься, як курапа? Крычаў. Курапы, наверна, пірід дожджам рыскрічалісь. Шаламы Слаўг.
КУРА'ПНІК. м. Сажалка, у якой жывуць жабы. Зыгані ты. вутак у курапнік ■— ніхай там жыруюць. Забычанне Касц.
КУРДОПА ж. Бульба. Курдопа сёліта ўрадзіла добра. Рэкта Гор.
КУРДОПНІК м. Бульбоўнік. Насячы сьвіньням курдопніку — хай ня выюць. Паршына Гор.
КУРГА'Н м. перан. Гурба. Цэлыя курганы сьнегу намяло — ox, і зіма сільная сёліта. Заходы Шкл.
КУРОПА ж. зневаж. Няўдалая жанчына. Усякая куропа сябе хваліць — другім жа нет за што. Паршына Гор.
КУ'РТА ж. Куртка. Пашылі мне курту с кароткімі рукавамі — рукі мёрзнуць. Ігліца Бял.
КУ'РЦІК м. Жакетка. Бач, які спрытны курцік надзела— проста красавіца. Паршына Гор.
КУРЦЬІ' мн. Петлі для вяровак у лапцях. Лапці крепкія, а курцы пыатырвалісь. Бярозкі Хоц.
КУРЧ м. зневаж. Неахайны чалавек. I етый старый курч некуды папёрся. Радзівонаўка Гор.
КУРЧЫ'НА ж. Шост каля печы. Угькінь гэта лахадырья на курчыну. Скураты Кругл.
КУР’ЯЖ м. Курыны памёт, Цяперяцькі ні сабіраем пачамуйта курьяку. Вусце Чэрык.
КУСА'НІК м. Недаедзены кавалак хлеба. Гэта ён еў, яго кусанік. Чырвоная Слабада Бых.
КУФА'ЙКА, КУХА'ЙКА, КУХВА'ЙКА, КВУХВА'Й
4. Зак. 870
49
КА ж. Фуфайка. Адзень куфайку, a то пад вечар холадна будзе. Цяцерын Кругл. Кызалі, што ў мыгазін куфаік прівязьлі. Верна? Рымінка Чав. Кухайку адзень: халодна ўжо. Каменка Крыч. Сяньні і ў кухвайцы ні жарка. Заходы Шкл. К зіме трэба яйічэ квухвайку купіць. Лежнеўка Маг.
КУ'ХЛІК м. 1. Гліняная кружка. А мы ўсігда кухлікам чарэпаем малако. Рэкта Гор. 2. Збан з ручкай. Вазьмі малако ў кухліку, папей з дарогі. Крыч.
Л
ЛАБА'ТКА ж. Карова без рог. А лабатка ўсягды ідзець адна, далёка ат стада, як тая аднасобніца. Цвёрдаў Бых.
ЛАБОК м. Франтон. Нада на крышы зашыць лабок, а тс цячэць. Амхінічы Чав.
ЛАБЭРА аг. Здаравяка. Етый лабэра ўсягды такій. Вялікі Бор Касц.
ЛАБЯ'К м. 1. Чатырохсхільная страха конусам. Лабяк саўсім стары, ужо развальваецца. Чачэвічы Бых. 2. Незасеяны кавалак зямлі. Лабяк зарос пустазеллем. Чачэвічы Бых.
ЛАТІ мн. Падстаўка пад вулей. Прінясі мне лагі і пымажы пыставіць вулей. Мілаславічы Клім.
ЛА'ДАЧКІ ж. Таблеткі. Нешта ніздаровіцца мне, хоць доктыр і пріпісаў ладычык. Мілаславічы Клім.
ЛА'ДНАГА прысл. Шмат; доўга. Паехыў у горыд, ладныга там быў. Ладныга дроў на зіму навазіў. Каўшова Мсц.
ЛАДОНЯ, ЛАДОНЬ ж. Далонь. Што ў цябе ны ладоні? Чачэвічы Бых. Жуць! Так ладонь парезаў! Кавалёўка Клім.
ЛАЙНО н. Старое адзенне. Унясі тоя лайно, тама вісіць, на частаколі. Заходы Шкл.
ЛАПЕ'ЗА аг. Неахайны чалавек. Зы. такога лапезу замуж ніхто ня пойдзя. Вялікі Бор Касц.
ЛА'ННА прысл. Добра. Ланна, я табе гэта прыпомню. Скураты Кругл.
ЛАНО н. Калена. Мама пысадзі мяне ны лано к сабе. Чырвоная Паляна Чав.
ЛА'ПА ж. перан. Панажы. Улезь, дзетка, на столь
50
ды пыдай мне лапу, нада кроснм сяньні пыставіць. Заполле Шкл.
ЛАПА'ТАЧКА ж. Няспелы стручок гароху або іншых бабовых культур. А там толькі лыпатычкі, ні ідзі, ня рві. Вусце Чэрык.
ЛАПА'ТКА ж. 1. Мянташка. Лыпатка саўсім зьбілысь. Барысаўка Клім. 2. Прылада для ачысткі зерня ручным спосабам. Нашу лыпатку сусетка ўзіла, надсі прінесьць. Еўдакімавічы Шкл. Ідзі прінясі лупатку, павейім ячмень. Мілаславічы Клім. 3. Лапатка (у плечавым поясе). Я даў яму пы лыпаткых. Цяцерын Кругл. 4. Дзіцячая цацка. Купіла сваёй Зінцы лыпатку, дык іна цяпера цэлы дзень у пяску возіцца. Цяцерын Кругл.
ЛАПАТУ'ХА ж. Пашкоджанне вастрыя касы няўдалым кляпаннем. Ты мне толькі касу пырваў, такую лыпатуху зьдзелыў. Вусце Чэрык.
ЛАПА'ЦІЦЬ незак. Вастрыць (касу). Трэба лыпаціць к заўтріму касу. Вусце Чэрык.
ЛАПУНЬГ м. Праснакі. Сяньні наеўся лыпуноў сы скваркымі. Кульшычы Слаўг.
ЛАСАХОР м. уст. Драўляныя вілы з двума акутымі рагамі, сахор. Зарас вілы зымяняюць лысахоры. Сялец Бых.
ЛА'СТАУКА ж. перан. Устаўка ў штанах. Штаны біз ластыўкі скора парвуцца. Бярозкі Хоц.
ЛАТА'К м. Дзірка ў жорнавым камені, куды сыплецца збожжа. 3 латка зярно пападая на камінь. Галоўчын Бял.
ЛА'ТКА ж. Гліняная або драўляная міска. Нашчыпі цыбулі, нытаўкі ў латкі, будзім абедыць. Бярозкі Хоц. Слухый, налі дзіцям у латку бульбы. Заходы Шкл.
ЛАТУ'ШКА ж. Гліняпая міска. Налі крупені ў латуійку. Паташы Гор.
ЛАХАДЫ'Р’Е н. Старое, парванае адзенне. Убірай сваё лахадырья атсюля. Скураты Кругл.
ЛАХА'НКА ж. Цэбар для вадьі ці памыяў. Ліця гэтыя памыйкі ў лыханку. Давыдавічы Бых. Пымагі лыханку вынесьць. Загор’е Бых. Памый лыханку, дарагая. Дос сядзець. Палыкавічы Маг.
ЛА'ХАРДЗІКІ мн. Прысмакі. Ен толькі ны лахардзіках і жывець. Скураты Кругл.
ЛА'ХАЦЬ незак. Бегаць, гультаяваць. Яна лахыіць цэлымі днямі. Шкл.
4*
51
ЛАХУ'ДРА аг. Неахайны, апушчаны чалавек. Ці агледзіць жа тая лахудра гразь? Свяцілавічы Бял.
ЛАХУ'ДРЫ мн. Распушчаныя, непрычэсаныя валасы. Хоць бы калі свае лахудры прычасала. Кляшчоўка Глуск.
ЛЕДАВЬГІІ прым. Ранні (пра ячмень). Нада было п пасеіць ледавога ячменю, бульбы і так хопіць. Галоўчын Бял.
ЛЕ ЖАНКІ мн. Паляжалыя ў сене або саломе яблыкі ці грушы. Падажджы, я табе дыстану лежынык. Заполле Шкл.
ЛЕМЯП' мн. Франтон, закладзены бярвеннем. На гэтай нядзелі будзем закладываць лемягі. Сялец Бых.
ЛЕ СКА ж. 1. Агароджа. Леска ўся пыгніла, треба новую дзелыць. Каменка Крыч. 2. Сукі елкі, адсечаныя для агароджы. Схадзі, сынок, ды насячы лескі вазы два. Рымінка Чав.
ЛЕСКАЦЕ ЦЬ незак. Грукаць. Каждыя утра ляскочуць калёсы, ня выспіцясь. Мілаславічы Клім.
ЛЕТАШОК м. Двухгадовы конь. Глядзі, якій етый літашок шустрый. Ямнае Бых.
ЛЕ ТЫНКІ мн. Раннія (летнія) яблыкі ці грушы. Пыбажджы, я табе дыстану летынык. Заполле Шкл.
ЛЕЛЯ ж. дзіц. Кашуля. Ідзі, маё дзетка, я табе лёлю надзену. Шаламы Слаўг. Яе ў адной лёлі ўзяў замцж. Урэчча Слаўг.
. /V ЗАУКА ж. Абшыўка ў кажуху. Раныйы самі стырікі дзелылі лізыўку. Бярозкі Хоц.
ЛІЗЕ'РТ м. Адхон. Ехаў, ехаў ды і зваліўся ў лізерт Хвонніца Кір.
ЛОГ м. Поплаў. Табе вазіць лён з лога. Галоўчын .оя л.
ЛОПАЦЕНЬ м. Вялікі свярдзёлак. Треба ўзяць ц сусес)а лопыцінь дый зрабіць у катку дзірку. Кульшычы Слаўг.
ЛУДКА ж. Сяўня з ліпавай кары. Вазьмі лупку: зы ягыдымі поіідзім. Крычаў.
ЛУЗГА'НЧЬІК м. Спелы арэх, які сам ападае на зямлю. Я пайду арехі зьбіраць, адны лузганчыкі ўжо Каўшова Мсц.
ЛУЗГА ЦЬ незак. Лузаць. Цэлы дзень сядзійь ны зываліні і семя лузгаіць. Заполле Шкл.
52
ЛУ'ЗІК м. Галіна. Адламі мне лузік, нетуці чым каня пыдгыняць. Кульшычы Слаўг.
ЛУ'НКА ж. Града. Пысадзіла лунычку цубулі. Рудня Слаўг.
ЛУ'НУЦЬ зак. Памерці, прапасці, загінуць. Ён так і лунуў ат цяшкай і доўгай балезьні. Александрыя Шкл. Хоць лунеш, ды выпіць цягне. Дзікае Глуск.
ЛУПАВОКІЙ прым. зневаж. 3 выпуклымі вачыма. Во етый лупавокій пайшоў выглядаць. Каўшова Мсц.
ЛУПА'ЙКІ, ЛУШПА'ЙКІ мн. Лупіны. Дай карові лупайкі, хай ні равець. Чапляёўка Гор. Выкінь лушпайкі, ніхай ні гніюць. Заполле Шкл.