• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
    
     МАТЭРЫЯЛЫ
    ДА АБЛАСНОГА К слоЎнік?М МАГІЛЁЎШЧЫНІ
    
    МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ІНСТЫТУТ ІМЯ A. А. КУЛЯШОВА
    
    
    
    
    
    МАТЭРЫЯЛЫ
    ДА АБЛАСНОГА СЛОЎНІКА
    МАГІЛЁЎШЧЫНЫ
    
    
    
    
    
    
    
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1981
    
    ББК 81.2Бел4 МЗЗ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    У к л а д а л ь н і к і:
      М. В, Абабурка, Л. I. Аляксеенка, М. П. Бузук, С. Я. Кечык, С. В. Клімуць, М. П. Луферава, У. А. Лядоўскі, В. I. Рагаўцоў
    
    
    Рэдактары:
    A. А. Крывіцкі, I. Я. Яшкін, кандыдаты філалагічных навук
    
    
    Рэцэнзенты:
    A. М. Віркоўская, Г. А. Цыхун, кандыдаты філалагічііых навук
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            Матэрыялы да абласнога слоўніка МагілёўшчыМ 33 ны / [Укл. М. В. Абабурка, Л. I. Аляксеенка, М. П. Бузук і інш.; Рэд, A. А. Крывіцкі, I. Я. Яшкін].— Мн.: Навука і тэхніка, 1981.— 128 с.
           45 к.
    
    
               У слоўнік уключана дыялектная лексіка, сабраная за апошнія два дзесяцігоддзі ў розных раёнах Магілёўскай вобласці. Усе рэсстравыя словы суправаджаюцца граматыкастылістычнымі паметамі; шырока прыводзіцца ілюстрацыйны матэрыял.
               Разлічан на лінгвістаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ.
    
    
      70105—117
    №265—81    4602020000
      №316—81
    
    
    ББК 81.2Бел4 4Бел
    
    © Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1981.
    
                                Памяці
    Пятра Якаўлевіча Юргелевіча
    
    
    
    ПРЛДМОВЛ
    
    
    
    
    
       Здабыткі сучаснай беларускай дыялекталогіі, асабліва дыялектнай лексікаграфіі, значныя. Аднак стварэнне поўнага дыялектнага слоўніка, або слоўніка народных гаворак Беларусі, з’яўляецца пакуль што справай будучыні. Безумоўна, свбечасовая падрыхтоўка і выданне беларускіх абласных слоўнікаў, сярод якіх пэўнае месца адводзіцца абласному слоўніку Магілёўшчыны, значна паскорыць гэту агульнадзяржаўную справу. Таму кафедра беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя A. А. Куляшова стараецца як мага хутчэй завяршыць збор і апрацоўку сучаснай дыялектнай лексікі Магілёўскай вобласці.
       Гісторыя публікацыі лексічных матэрыялаў Магілёўшчыны пачынаецца адразу пасля далучэння яе да Расійскай імперыі ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.). Ужо ў 1786 г. з’яўляецца этнаграфічная праца Андрэя Меера «Апісанне Крычаўскага графства»¹, у якой робяцца некаторыя назіранні над штучнай мовай рамеснікаў г. Крычава і падаюцца назвы збожжавых культур, дрэў, звяроў, рыб, птушак, паўзуноў, насякомых, раслін, грыбоў у мясцовых гаворках Крычаўскага, Краснапольскага, Чэрыкаўскага, Хоцімскага, Касцюковіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці (паводле сучаснага палітыкаадміністрацыйнага падзелу БССР). Больш інтэнсіўна публікаваліся лексічныя матэрыялы ў XIX ст., калі распачалі сваю дзейнасць I. I. Грыгаровіч, I. I. Насовіч, Е. Р. Раманаў, П. В. Шэйн і іншыя этнографы і мовазнаўцы, якія, даследуючы жыццё і побыт жыхароў Магілёўскай губерні, запісалі і растлумачылі агромністую колькасць не толькі агуль
    
    ¹ Могнлевская старпна, 1901, вып. 2, с. 86—137.
    
    3
    
    нанародных, але і вузкамясцовых слоў і выразаў Магілёўшчыны. Параўнанне ўказаных матэрыялаў з сучаснымі дыялектнымі запісамі (слоўнікамі) дае багатую глебу для характарыстыкі ўстойлівасці і зменлівасці народнадыялектнага слова.
       Збор матэрыялаў для абласнога слоўніка Магілёўшчыны распачаў П. Я. Юргелевіч, задумай якога было стварэнпе поўнага дыялектнага слоўніка Магілёўскай всбласці, куды б увайшла ўся лексіка Магілёўшчыны. Пасля выхаду ў свет «Краёвага слоўніка Усходняй Магілёўшчыны» I. К Бялькевіча (1970) было вырашана рыхтаваць найперш дыферэнцыяльны слоўнік Магілёўшчыны. Паколькі фіксацыя дыялектнай лексікі праводзіцца выкладчыкамі і студэнтамі беларускага аддзялення філалагічнага факультэта (галоўным чынам у час дыялекталагічных экспедыцый, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных), апрацоўка сабранага матэрыялу ажыццяўляецца паступова, г. зн. па меры яго назапашвання. Так склаўся план падрыхтоўкі да выдання сабранага матэрыялу асобнымі выпускамі.
       Падрыхтаваны да выдання першы выпуск «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» ўключае ўсябе словы і выразы, сабраныя ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці за апошнія два дзесяцігоддзі. Прынцыпы ўкладання «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» ў асноўным тыя, што ўжо выпрацаваны ў сучаснай беларускай дыялектнай лексікаграфіі.
       Усе рэестравыя словы і выразы «Матэрыялаў» суправаджаюцца граматыкастылістычнымі паметамі, якія характарызуюць тую ці іншую лексему з боку адносін яе да пэўнай часціны мовы, а таксама лексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці яе з іншымі словамі жывога маўлення.
       Пашпартызацыя прыкладаўілюстрацый падаецца па апошняму адміністрацыйнатэрытарыяльнаму падзелу Магілёўскай вобласці.
       Раздзел «Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» ўключаны традыцыйна, г. зн. як і ў іншых дыялектных'слоўніках. Пашпартызацыя змешчаных выслоўяў не даецца з прычыны шырокай распаўсюджанасці іх на ўсёй тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
    
    
    ЛА В. ЛБАБУРКА
    
    УМОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ
    
    
    
    
    
    ГРАМАТЫКАСТЫЛТСТЫЧНЫЯ ПАМЕТЫ
    
    абразл.  абразлівае   
    аг.      агульны род  
    адз.     адзіночны лік
    асудж.   асуджалыіае  
    выкл.    выклічнік    
    гарэзл.  гарэзлівае   
    груб.    грубае       
    
    гукаперайм. —гукапераймальнае слова
    
    ДЗІЦ.     дзіцячае                        
    ж.        жаночы род                      
    займ.     займеннік                       
    зб.       зборны                          
    зак.      закончанае трыванне             
    злуч.     злучнік                         
    зневаж.   зневажальнае                    
    іран.     іранічнае                       
    ласк.     ласкавае                        
    лаянк.    лаянкавае                       
    м.        мужчынскі род                   
    мн.       множны лік                      
    н.        ніякі род                       
    неадабр.  неадабральнае                   
    незак.    незакончанае трыванне           
    пагардл.  пагардлівае                     
    перан.    пераноснае                      
    прым.     прыметнік                       
    прын.        прыназоўнік                  
    прысл.       прыслоўе                     
    спалуч.      спалучэнне (лексікалізаванае)
    часц.     часціца                         
    уст.      устарэлае                       
    
    5
    
    РАЁНЫ МАГІЛЕЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ
    
    Асіп.    Асіповіцкі   
    Бабр.    Бабруйскі    
    Бых.    • Быхаўскі    
    Бял.     Бялыніцкі    
    Глуск.   Глускі       
    Гор.     Горацкі      
    Касц.    Касцюковіцкі 
    Кір.     Кіраўскі     
    Клім.    Клімавіцкі   
    Красіі.  Краснапольскі
    Кругл.   Круглянскі   
    Крьіч.   Крычаўскі    
    Маг.     Магілёўскі   
    Мсц.     Мсціслаўскі  
    Слаўг.   Слаўгарадскі 
    Хоц.     Хоцімскі     
    Чав.     Чавускі      
    Чэрык.   Чэрыкаўскі   
    Шкл.     Шклоўскі     
    
                A
    
    
    
      АББІВА'ЦЬ незак. Абмалочваць (уручную). Сяньні аббіва'юуь ячмень. Шаламы Слаўг.
      АББІ'ЦЬ зак. Абмалаціць (уручную). Каліто я сёліта аббі'ў жыта? Галоўчын Бял.
      АБГАВОРЫЯ ж. Абгавор. Цяперіцька будзіць ужо абгаворія на ўсю дзяреўню посьлі такой сварькі. Рымінка Чав.
      АБГАЛАШЫ'ЦЬ зак. Абтрэсці. Ат суседавых дзяцей адбою німа, увесь сад абгылашылі. Цітаўка Клім.
      АБГАРА'ЖЫВАЦЬ незак. Абгароджваць. Скора ўжэ пысіўная, нада гарот абгы.ряжувыць, старыя прясла нікуды нягодна. Кавалёўка Клім.
      АБГРАБСЦІ'СЯ зак. Задаволіцца ў самай высокай меры. Абгрябліся ў етым гаду маліныю. Журбін Касц.
      АБДЗЕ'ЛАЦЬ зак. Абкідаць край (абвязаць, абшыць, зарубіць). Абдзелый мне платочык крючком. Рымінка Чав.
      АБДЗЕР м. Ачышчаны ад кастрыцы і кудзелі лён. Пакінуў ён у мяне мяшок абдзёру і сам як утапіўся — трэцій дзень ня едзіць. Заполле Шкл.
      АБДРЫ'ПАНЫЙ прым. Зношаны, вельмі стары.
    У суматосі абдрыпаный пінжак адзела. Боркі Кір.
      АБКАЛЯСАВА'ЦЬ зак. Аб’ездзіць, абхадзіць. Апкылісываў увесь горыт, анічога ні знайшоў. Зацяцерка Кругл.
      АБКРЫВА'ЧКА ж. Вялікая хустка, якой абкрываюць плечы. Вазьмі апкрывачку, ато зьмерзьняш. Цяцерын Кругл.
      АБЛІ'К м. Воблік, аблічча. Піріпужалі сыбакі нашыга Ваньку — жызога абліку на нём нетуці. Асмолавічы Мсц.
      АБМАХНУ'ЦЦА зак. Памылірра. Абмахнулысь.ні на
    
    7
    
    тую сьцешку пышла. Рэкта Гор. Ай, абмахнулыся, ня тое зрабіла. Чырвоная йаляна Чав.
       АБМЫ'ЛКІ мн. Мыльная вада, што застаецца пасля мыцця. Во вынісу абмылкі на двор. Вусце Чэрык.
       АБНЯХА'ІЦЬ зак. Абняславіць. Яго абніхаілі зусім. Каўшова Мсц.
       А БО выкл. А божа! А бо, дык ці era ш я зьдзелыла? Шаламы Слаўг.
       АБОЙКІ мн. Зношаныя ад выкарыстання прылады. Пупаліся ні калёсы, а абойкі нейкія. Дубна Слаўг.
       АБОРАК м. Нізкае месца сярод ворнай зямлі, зарослае травой або хмызняком. Пойдзім касіць аборык? Каўшова Мсц.
       АБОСЫЙ прым. Босы. Мой хлопіц абосый пабегыў пы хаці, то сяньні вужо кашляіць. Звянчатка Клім.
       АБПА'РАК м. Венік, якім другі раз карыстаюцца ў лазні. Новага веніка німа, бяры аппарак. Цяцерын Кругл.
       АБЙРЭГЧЫСЯ зак. Абапіцца ці аб’есціся. Можна раздва вадой аппрэхчысь, прышоўшы з лугу. Боркі Кір.
       АБЦА'Ц м. Абцас. Купіла п чаравікі, ды высокія апцацы. Дзікае Глуск.
       АБШЧАПГЦЬ зак. Абхапіць рукамі. Унукі мяне так моцна апшчапілі, чуць не завалілі. Рэкта Гор.
       АБШЧЫКАТУ'РЫЦЬ зак. Атынкаваць. Сёліта нада абізацільна апійчыкатуріць хату, a то зімой апяць будзіць халодна, хуць ваўкоў гыняй. Кавалёўка Клім.
       АБШЫ'РНАСЦЬ ж. Абшар, прастора. Балыйая апшырнасць лесу цягнецца за вёскай. Сялец Бых.
       АБЭРЖА ж. зневаж. Вялікая, не даведзеная да ладу пабудова. Хіба ж гэта хата, у гэтай абэржы толькі вецер гуляе. Тажылавічы Бабр.
       АБЯЧЭЙКА, АБНЯЧЭЙКА ж. 1. Край чагон. круглага. 2. Лубяная частка сіта, рэшата. 3. йавека. Hi ведаю, чагота баляць маі абячэйкі. Чачэвічы Бых. Закрый абнячэйкі, a то вочы засуріш. Вялікі Бор Касц.
       АВЕ'ЧЧЫЙ прым. Авечы. У нас авеччым салам затаўкаюць бульбу, капусту. Бярозкі Хоц.
       АГАДА'ЦЬ зак. Раздабыць, набыць, расстарацца. Трэба грошай агадаць і купіць боты. Ветрынка Бых. Агадалі мне модную кашулю. Александрыя Шкл.
       АГЛАБЕ'Ц м. Кузаў калёс. Налажыў сена аж да самага верху аглабца і пагнаў каня, а стораж тут як
    
    8
    
    тут. Новая Добасна Кір. Мой жа чалавек перакуліўся з возам і чуць увесь аглабец ні зламаў. Хвойніца Кір.