• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
       ЖАДЗЮТА аг. Скупы чалавек. Етый жадзюга ні разу нічога ні дасьць. Елавец Хоц.
       ЖА'ЛА н. 1. Джала. Як усадзіць пчыла жала, тады папрыгыіш. Кудрычы Мсц. 2. Вострая частка брытвы. У брытві зытупілась жала. Чачэвічы Бых.
       ЖАЛЯ'ЗАК м. Прас. Вазьмі жалязак і выглаць кашулю. Дзікае Глуск.
       ЖАНІХА'ЙЛА м. Дарослы хлопец, якому пара жаніцца. Ужо такей жыніхайла, а кліна зыцісаць ня ўмеіць. Шаламы Слаўг.
       ЖАРАЛО н. 1. Лаз у пограб, а таксама дзірка, у якую сыплюць бульбу. Жыряло нада зыкрываць наныч, Кашалёўка Касц. 2. Ручаіна пасля дажджу. На вуліцы пасьля дажджу, ой, вялікыя журало. Дубна Слаўг.
       ЖА'РАНКА і ЖАРОНКА ж. Смажаная бульба. 3 етый бульбы жарёнка дужа смашныя. Бярозкі Хоц. Жаранка смашная сы сьмітаный. Кушыйця — у горыдзі такой нет. Касц.
       ЖАРДЗКНА аг. перан. зневаж. Вельмі высокі чалавек. Ету жардзіну папробуй дыгані. Радзівонаўка Гор.
       ЖАРТУ'Н м. Жартаўнік. Удаўся такей жартун на вёсцы адзін. Нічыпаравічы Шкл.
       ЖАСЦЯ'НКА ж. Буржуйка, невялічкая металічная печка. Нада пратапіць жысьцянку, a то вугыл мокры стаў. Вялікі Бор Касц.
       ЖАУКЛЯ'ВЫ прым. Пажаўцелы. Гуркі жаўклявыя сталі, і ні дзіва, пагода такая. Боркі Кір.
       ЖАУНА' ж. перан. Жанчына, якая часта сварыцца. Маўчы ўжо, жаўна, дос, абрыдла ўсім. Рымінка Чав.
       ЖАУТАЛЯ'НЫЙ прым. Жаўтароты. Жаўталянае ты шчэ птушанё, мой дарагі сынок! А ты ўжо вучыйі. Скураты Кругл.
       ЖАУТЛЯКІ' мн. Насенныя агуркі. Жаўтлякі не парві ў градах. Бярозаўка Глуск.
       ЖВЯ'НЬКАЦЬ незак. Гаварыць без перапынку. Дос
    
    31
    
    табе жвянькыць! Жвянькыіць, жвянькыіць, сіраўно ш патвойму ня будзіць. Рымінка Чав.
       ЖЛОТ м. Абжора. Во ўжо жлот, ніяк ні нажрецца. Елавец Хоц.
       ЖЛУ'КТА ж. 1. Пасуда для выварвання бялізны. Дырыгая, дай мне свайго жлукта пажлукціць плацьця. Тратны Вугал Клім. 2. перан. Непасытны чалавек. Во жлукта: ужо зямлю носым дыстаець, а ўсё яму мала. Заходы Шкл.
       ЖМУТ м. перан. асудж. Прагны, скупы чалавек. Ведыіш, кума, кыпалі яму бульбу, дык ён, жмут, дайжа ні пычыстываў. Сялец Бых.
       ЖМУХА' ж. Жамерыны. Жмуху можна й выкінуць, ніхай сьвіньні ядуць. Кляшчоўка Глуск.
       ЖОРВАНЫ мн. Жорны. Раней у нас былі толькі жорвыны, а січас у мельніцу возім. Нічыпаравічы Шкл.
       ЖОСТКІЙ прым. Насычаны вапнавымі солямі (пра ваду). У нас выда жосткыя, нада яе ўсягды кіпяціць. Сялец Бых.
       ЖУ'ЖАЛКА ж. Галёнка. Сват мяне нехаця ўдарыў па жужалцы, дык другі год нага баліць. Дзікае Глуск.
       ЖЫВАСОЛ м. Лёк. Жывасол калінебудзь аддаю свіньням. Сялец Бых.
       ЖЫВЕ'ЛЬ м. Хлорысты раствор. У жывелі жанчыны белюць бялізну. Чачэвічы Бых.
       ЖЫГА'ЛА н. 1. Джала. 2. Усё, што пячэцца, колецца. Цябе толькі жыгалам можна падняць ураньні. Кляшчоўка Глуск.
       ЖЫДЗЕНКА ж. Булён, бульбяны суп. На сьніданьня елі жыдзёнку, дужа ладна ішла. Мокрае Касц.
       ЖЫ'ЛЛЁ н. Сухажылле. Гэта ні мяса, а адно жыльля. Сялец Бых.
       ЖЫСЬ ж. Жыццё. Жысь цяпер тыкая наступіла, што й паміраць ні нада. Лудчыцы Бых.
       ЖЬІ'ЧКА ж. 1. Стужка, якой раней расшывалі падол спадніцы. Жычык січас мала прышываюць. Цяцерын Кругл. 2. Маладая крапіва. Я вылячыла нагу карасінай і жычкаіі. Бярозаўка Глуск.
       ЖЭРДЗЬ ж. Рубель. Жэрць ляжыць ны кытуху, вазьмі с сабой. Рэкта Гор.
    
    32
    
    
    
                3
    
    
    
       ЗА'БАЛАЦЦЕ н„ ЗА'БЛАЦЬ, ЗА'БАЛАЦЬ ж. Каляровыя піткі для вышывання. У лаўку прывязьлі ўсякага забалацьця. Сідаравічы Маг. Нада купіць краснага заблацьця. Ветрынка Бых. Купіла ў тым магазіні заблыці белый. Каўшова Мсц. У мяне ж було многа забылыці, як дзеўкый была. Шаламы Слаўг.
       ЗА'БАРСКА ж. Частка аборы, уцягнутая ў вушкі лапця. Забарска парвалась, дык вузял муліць. Александрыя Шкл.
       ЗАБОЙ м. Прыстасаванне для адціскання сыру. У нас забой стаяў пастаянна ў сенцах. Паташы Гор.
       ЗАБУРЫ'ЦЦА зак. Паваліцца. Піліп прійшоў двору п’янцсінькі і спаць зыбуріўся. Халопы Красн.
       ЗАВА'Л м. Завала, палка для запірання дзвярэй. Там завал нада новый зьдзелыць. Заполле Шкл.
       ЗАВА'ЛІНА, ЗАГАВА'ЛІНА, ЗАУГА'ЛІНА, ЗАГАВА'ЛЬНЯ ж. Прызба. На зіму зрабіў бацька добрую заваліну. Сялец Бых. Восеньню апкапваюць загаваліны, штоп у хатах было цяплей. Нядашава Маг. Тэй гйд было халодна ў хаці, хоць заўгаліну апкапалі. Сідаравічы Маг. Апкыпалі кругом хаты зыгувальню, і зіма ні страшныя. Вялікі Бор Касц.
       ЗАВАЛОЖЫЦЬ зак. Задобрыць, заправіць тлушчам. Завалош кашу хоць ммрьгаріным. Каменка Крыч. Нада было луччый дранку зываложыць, a то ня жырная саўсім. Вялікі Бор Касц.
       ЗА'ВЕРТА ж. Заварацень. За лета перасохла заверта, прышлося замяніць. Заходы Шкл.
       ЗАВІ'ДЛІВЫЙ, ЗАВІ'ДНЫЙ прым. Зайздросны. Мой сусет такі ж завідлівый, усё п сабе прыбраў. Сялец Бых. Ня буць ты такім завідным, усё роўна ўвесь сьвет ні заграбеш. Заполле Шкл.
       ЗАВІХРЫ'НІЦЬ зак. Завяршыць страху. Крышу нада быстранька завіхрыніць. Паршына Гор.
       ЗАГАРЭЦЦА зак. Загарэць. Так чалавек на сонцы крепка загарэўся, аш чорный. Вусце Чэрык.
       ЗАГІ'ЛЬВАЦЬ незак. Закідваць вельмі далёка. Hi нада было загільваць мяч у свет белы, а цяперя сам бягі за ім. Вялікі Бор Касц.
       ЗАГНЕ'Т, ЗАГНЕ'ТНІК м. Прыпечак, пляцоўка перад адтулінай у печ. Пыстаў махотычку ны загнет. Бярозкі
    
    
    3.  Зак. 870
    
    
    33
    
    
    Хоц, Пастаў чыгун потым на загнетнік. Заходы Шкл.
       ЗА'ДАБРА ж. Прыправа. Прівязі з бызару цэлый мех задабры, бо сьвіньню будзем біць. Вялікі Бор Касц.
       ЗАДА'ТНЫЙ прым. Удалы. Маліц такей задатный, як і яго бацька. Бярозкі Хоц.
       ЗАДА'ЧА аг. Задавака. Вунь зноў паііійла задача па вуліцы. Сялец Бых.
       ЗАЗА'СЦІЦЬ зак. Зацямніць. Ужо зазасьціла сьвет, а ні сьціклянная. Сялец Бых. Атыйдзі ат вакна, ні зызасцій сьвятла. Елавец Хоц.
       ЗАЗЕМ м. Першы вянок зруба. Для зазёма адабраў самыя лепшыя бярвеньні. Сялец Бых.
       ЗАЗІ'МКАВЫ прысл. Знясілены зімой. Нада прадаць гэтую зазімкавую карову. Нядашава Маг.
       ЗАІКА'НЕЦ м. Заіка. Ат спугу малец стаў заіканцам. Сялец Бых.
       ЗАІНДЫ'ЧЫЦЦА зак. Затлуміцца. Так заіндычыўся, што ўсё зрабіць забыў. Крыч.
       ЗАКАЛЕ'ЦЬ зак. груб. Памерці. Учора Назум зыкалеў, дак трэба іціць хуваць. Высокае Клім.
       ЗАКАЛЕННЫЙ прым. Люты, моцны. Вецерь такей зыкалённый, дыхнуць нівазможна. Дубна Слаўг.
       ЗАКОПКІ мн. Дакопкі. На закопкі маці заўсёды варіць гуся, і я дзюжа люблю етый дзень. Журбінская Буда Касц.
       ЗАКОТА ж. Земляны вал, якім стрымліваецца вада ў рэчцы, грэбля. Часта хадзілі мы с сынам на закоту рыбу лавіць. Заходы Шкл.
       ЗАКРЭНД м. Патайное, малапрыкметнае месца паміж сцяной і печчу. Палажы рэчы ў закрэнд, ніхай ні выляюцца. Лазовіца Клім. Дзе мае сыпагі дзеліся? Наверна, ужо ў закрэнд закінулі. Вялікі Бор Касц.
       ЗАКУ'БРЫЦЬ зак. Закансерваваць гародніну (гуркі, памідоры). Трэба на зіму гуркоў закубрыць хоць сколькі. Лежнеўка Маг.
       ЗАКУ'ТАЦЬ зак. Зачыніць. Закутый дзвері, a то халодна. Крыч.
       ЗАЛАЗУ'ХА ж. Суп з ячных круп і фасолі. А нам матка наваріла зылазухі, дак мы чуць ні пыаб’ядалісь. Вялікі Бор Касц.
       ЗАЛОЖНІК м. 1. Палічка з дзіркамі для лыжак. Памый ложкі ды пыстаў у заложнік. йаршына Гор.
    
    34
    
    2 . Насценная шафа для посуду. На кухні ў бабулі заложнік высока, ніяк нічога ні дастаць. АсманКасаева Бял.
       ЗАМАСЦІ'ЦЬ зак. Пакласці падлогу. У новай хаці ўжо зымасьцілі падлогу. Паршына Гор.
       ЗАМЁТ м. 1. Агароджа з бярвеішя, закладзенага ў шулы. У Панаса саўсім забуріўся зумёт. Кульшычы Слаўг. Нада закінуць замёт. Кашалёўка Касц. 2. Гурба снегу. За ныч пынымяло зумётаў на вуліцы. БярозкіХоц. 3. Зруб калодзежа. Вада нічыстая, замёт саўсім заваліўся. Ніканавічы Бых.
       ЗА'НІЗКА ж. Нізка караляў, пацерак. Начапала занізак, як цыганка, дай выпендрываецца. Сідаравічы Маг.
       ЗАПЛІКНУ'ЦЦА зак. Зашпіліцца Расхрыста, заплікніся, а то ў цябе дзесяць адзёжак. і ўсё без засьцёжак. Цяцерын Кругл.
       ЗА'РАСЦЕНЬ м. Дарога, зарослая травой. Пойдзяш па таму зарасьцяню ці па бальшаку? Заходы Шкл.
       ЗАРДЗГЦЦА зак. Моцна пачырванець. Як сказала, дык ён увесь аж зардзіўся. Кляшчоўка Глуск.
       ЗА'РЫЦЦА зак. Уважліва прыглядацца. Ды ні зарься ты на яго, як на злодзія. Ну чаго ты зарісься, як бы на мне карціна нарісуваныя. Вялікі Бор Касц.
       ЗАРЫ'ЦЦА зак. Абваліцца, разбурыцца, паваліцца. Наш хлеў зарыўся. Бэх, бэх — і зарыўся. Рэкта Гор.
       ЗА'СЁНЬ ж. Прыбудова за сенцамі. Поўная засень дроў, на зіму хопіць. Заходы Шкл.
       ЗАСЛОНЧЫК м Услон. Пыдай бабулі зуслончык, a то ёй цяшка стаяць. Халопы Красн.
       ЗА'СМАЛКІ мн. Смаляныя паленцы, якія выкарыстоўваюцца для запальвашія дроў у печы. Пакладзі засмалкі ў печ, кап патсохлі, бо рана ні запаліш. Чырвоная Слабада Бых.
       ЗАСТОЙ м. Адстоіі (у малацэ). Зьлей малако ціхенька, кап застою ні зачапіць. Цяцерын Кругл.
       ЗАСТРЭШНІЦА, ЗАСТРЭШЫНА ж. Застрэшак. Вецяр сарваў усю застрэшніцу. Заходы Шкл. Зьдзелый застрэшыну ладную, a то вада будзіць беч у дрозы. Немерка Гор.
       ЗАСТУ'ДЗЕНЬ м., ЗАСТУДЗІНА ж. Халадзец. На свадзьбу наварыла застудзеню, так елі с апецітам. Цяцерын Кругл. Наеўся застудзіны, am абліззаяцца. Скураты Кругл.
    
    3*
    
       ЗАСЦЕ'НАК м. Кавалак поля далёка ад дому. Ны зысьценкых урадзіла добрая жыта. Касц.
       ЗАТАУДА'ЦЬ незак. Запраўляць ежу тлушчам ці мясам. Hi зытыўкала, дык капуста парожнія, нішчымныя. Бярозкі Хоц.
       ЗАХОДНЯЯ ЗОРКА спалуч. Зорка, якая ўзыходзіць ласля заходу сонца. Ужо ўзышла заходняя зорька, а мы шчэ гынялі ны сядзібі бульбу. Вусце Чэрык.
       ЗАЦЬРРКАЦЬ зак. Запырскаць малаком падол у час даення. Ну й дайніца йі сь цябе, увесь подыл зацыркала. Немерка Гор.
       ЗАШКВАТЫЦЬ зак.. Падсмажыць, растапіць (сала). Зашкварыш сала і залі бульбу. Галоўчын Бял.
       ЗАШНУРЫ'ЦЬ зак. Зашнураваць. Нада зашнурыць бацінкі, a то пацяраяш. Заходы Шкл.
       ЗАШЫ'ЙНІК м. Шалік. Бабуля зьвязала дзеду шарсьцяны зашыйнік — і мне добра. Заходы Шкл.
       ЗАШЭРГНУЦЬ зак. Зашэрхнуць. Возіра за ноч усё зашзргла. Сухары Маг.
       ЗАЮ'ШЫЦЦА зак. Старанна заняцца чымн. Дзеці так заюшылісь, што ні ўвідзілі ваўка. Сухары Маг.
       ЗБЭЛАЦЬ зак. Спесціць. Збэлала дзяцёнка, цяперака нікуды нягож. Заазер’е Бял.
       ЗВАЖА'ЦЬ незак. Уступаць. ён табе зважаць ня будзя, а будзя дзелыць пасвойму. Заполле Шкл.
       ЗВА'ННІ прысл. Зусім. Званьні ні гаварыла гэтага. Званьні ня было гэтага. Мокрае Бых.
       ЗВРШАВАЦЦА зак. Працаваць старанна і хутка. Так ужэ штодзень звішуяцца, што й ні дагнаць. Кляшчоўка Глуск.