Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 128с.
Мінск 1981
Вядзі каня на аброці, а злодзея на ланцугу.
Вялікае дзіва, што карова чорна, а малако сіва.
Гаварыў бы каток, ды язык караток.
Галоднаму асцюлькі не колюцца.
Гараваўшы, караваўшы і ўмёр не скаштаваўшы Гаў — ды і зубы сцяў.
Гладка, як кадка.
Глядзіш, як мыш з дражджэй.
Глянуў, як капейку даў.
Госць выпіць рад, калі хазяін дасць.
Госць не госць, а калатні ёсць.
Госць, як нявольнік, ляжа, хоць і ў пярыну паложаць.
1 оенай раны не трэба дражніць.
Грошы пашлі на раскошы.
Губы тоўсты, ды кішкі тонкі.
Дабром бацькавым хваліцца, а сваё з рук валіцца.
Даван каню аброку — прыедзеш к сроку.
Дай бог нашаму цяляці ваўка паймаці.
Дан божа з маладосці гладаць косці, а пад старасць есці мякаць.
п³¹? божа ў добры час сказаць, а ў дурны памаўчаць.
Дан мон мех з макам, ды няхай ідзе з такам.
Дайне ўбогаму, а патрэбнаму.
Далёка ад пуза да вока.
Дам хлеба — скокні да неба.
Даў яму перцу з імберцу.
Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца.
Двор не каза — не збяжыць.
Дзевачка, спі, а дзельца помні.
Дзе любяць, не ўчашчывай, а дзе не любяць і нагой не ступай.
Дзе недагляд, там усягды наклад.
Дзіравы мех чорт панёс на дзіравы мост.
Дзіцятка (дзевачка) спіць, а долька расцець.
Дзяды не відалі бяды.
Добрага сабаку на ланцугу трымаюць
Добра й не еўшы легчы, але пад’еўшы лепш
Добра пяеш —хадзі ў хату.
Добрая слава ляжыць, а дурная па свету бяжыць. г
Доля прымацкая — доля сабацкая.
Дуець на ўсе застаўкі.
Дурань не вужака — не ўкусіць.
Дурань не дабачыць, а разумны прабачыць.
Дурная галава не лысее, не сівее.
116
Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова.
Дурной танцоўцы і хвартух завада.
Дурны паспех людзям на смех.
Душа ў чалавека рагатая, без пары не выйдзець.
Ждаў, ждаў ды жданкі паеў.
Жонка сына раджаець — рэдзькі бажаець.
Жонка твая семянніца: што год, то ўдод.
Жонка ці звонка, дзеткі ці гудуць?
Жуда бядзе не помач.
Жыве проці ліха на ўзгорачку.
Жыве ў віру на калу.
Жыве цётка за дзядзькаю.
Жывём — не гаруем, хлеб не купуем, а з рынку кормімся.
Жынка кох, а хазяін вох.
За баляваннем бывае галаданне.
Забелена, ды есць не велена.
Завёў мяне, як чорт добрую душу.
Завідніку пірог, а жаласніку ражон.
Завочнага купца пугаю сцябаюць.
За кукіш пірага не купіш.
За морам цялушка палушка, ды руб перавозу.
За пакушку б’юць у макушку.
За пераборы лапці ды боры.
Заплакаў і цурбалкі пусціў.
За спасіба пірага не купіш.
Затым сляпы плачыць, што сцежкі не бачыць.
Заўтра аб етай пары.
За цара Саса было досыць хлеба й мяса.
За чужымі блінамі сваіх бацькоў памінаець.
Зваліўшыся з высакосці, часам паламаеш косці.
Звыш лба вочы не ходзяць.
3 вялікага глагалення няма спасення.
Згразіў: пусціў рака ў ваду.
Здраду прымаюць, здрадпіка вешаюць.
Змоладу банкетавалі, а пад старасць старцамі сталі.
Знаемся ўдому — знаймася і ў людзях.
Знае пра тое купец ды мама.
Знаешся, як свіпня на перцу.
Знайда ўсё знаходзіць — і тапор за лаўкаю.
Знаюцца між сабою, як лысыя коні.
117
Знаю, што ты з раю, ды як завуць, не знаю.
3 харошай кушачкі — харошыя й птушачкі.
3 шчасцем і ў грыбы ходзяць.
Зямелька нас корміць, а сама есць не просіць.
Зянь любіць узяць.
Ідзе рубяць, а куды цуркі ляцяць.
I за лучынку найдзеш прычынку.
I з звярмі звыкаюцца, не толькі з людзьмі.
I каліўкі бацькіны падабраў.
I мой бацька такі маўся, і я ў яго ўдаўся. •
I пірагом не заманіш.
Каб ды еслі б, дык і на неба ўзлезлі б.
Каго люблю, таго й чублю.
Каза не дарам воўку скачаць.
Калі б знаццё, што ў кумы піццё, і сам пайшоў бы, і дзетачак павёў бы.
Калі вядзецца, дык і на шчэпку прадзецца.
Калі друг, дык і любачка.
Калі заб’еш бабра, не будзеш мець дабра.
Калі запяе ўдод, тады сей боб.
Калі не нажнём, дык назбіраем.
Калі не паўчэн, дык праўчэн.
Калі няўрод, дык і неўмалот.
Калі пыл на баране, то й хлеб на гумне.
Калі свайго хлеба край, дык і пад еллю рай.
Калі станеш трэсца, дык і хлеб болі есца.
Калі суніца красна, не сей аўса напрасна.
Калі ўмалотна, дык і завозна.
Калі худ, не лезь на кут.
Каля вады ходзячы намочышся.
Каля рота мычыцца, ды ў рот не пападаець.
Камедыя, хто пс ведае, а хто ведае, таму няма нічога смешнага. ⁷
Каму здалося, а на мне збылося.
Каму няймецца, таму ўсё ілжэцца.
Канае, а зелле хапае. т
Карова па ўдою не лічыцца.
Каўнер шырокі, а пяты голы.
Кашэль тугі, а к яму прылучыўся другі.
Каюся, каюся, ды за тое ж хватаюся.
Каянне позна ходзіць.
118
Квіта, пане Мікіта.
Кінуў слоўцам, як перцам.
Кожны чорт на сваё кола ваду цягнець.
Кошку лашчыш, а яна когці выпушчае.
Кошцы жартушкі, а мышцы смерць.
Куды конь з капытом, туды й рак з кляшнёй.
Куды людзі, туды й я.
Кукіш даў у кішэні.
Кулік чайку ўзяў за чубайку.
Купіць купіў бы, ды купіла няма.
Курачка па зернятку збіраець — і сыта бываець.
Курьіца сакочыць — несціся хочыць.
Ладзь яму, як ліхой скуле.
Лазовыя дровы хоць і крыва ляжаць, ды ярка гараць.
Ласкавае цялятка дзвюх матак ссе.
Летам ножкай, а зімой ручкай.
Лецечка не ўлежна, ды ўежна.
Луччы быць зухлівым, чымся баязлівым.
Луччы з добрым згубіць, чымся з дурным найціць.
Луччы ў дзеўках сівець, чымся замужам паршывець.
Любага госця частуюць вясной мядком, а восенню малачком.
Любіш быць узяхам, любі быць і аддахам.
Магарычы мае на грошы твае.
Mae барышы, ды твае грашы.
Маладога гудзі, ды ў дварэ блюдзі.
Маланка ззяе, ззяе — дый блісне.
Малое, ды бальшому завада.
Малыя дзеці—малы клопат, бальшыя дзеці — бальшы клопат.
Марац аткусе палец.
Марка ды Варка — няхай будзе парка.
Матка дзяцей пушыць, а мачыха сушыць.
Матка не цялятка: за злотку не купіш.
Маўчанне не пушыць, ды ўвесь гнеў тушыць.
Маўчы ды дыш — скажуць людзі, што спіш.
Мая кішка не паўтара мяшка.
Мой хвор мужычок, ды красны, як бурачок, а я здарова, ды жоўта, як маркова.
Мякка сцелеш, ды мулка спаць.
119
На белай зямлі сабакі касцяць, а на чорнай — пшаніцу расцяць.
На бязлюддзі й non чалавек.
Навучыўся на цень брахаць.
Надаела дзела — спацькі захацела.
Надвор’е нечага ганіць.
На жданага госця многа трэба.
На Іллю перапечак наллю.
Найшоў тапор за лаўкаю.
На кожны гук не адгукайся.
На лета другая мета.
На лета, ды не гэта.
Намерся, ды не ўдар.
На пастаці няма чаго стаяці.
На пахілае дзерава й козы скачуць.
На Русі пчолы па гусі, носяць мёд рэзвінамі.
Насміхаецца вольна, ды не калечыць больна.
Настрашыў мех, дык і торба страшна.
На тое каваль кляшчы куець, штоб рук не папеч.
На то і вуланчыкі, штоб запіраць чуланчыкі.
На тым свеце расквітаемся .
На ўсякі чох не наздароўкаешся.
На хаценне ёсць цярпенне.
На ціхага бог нанясець, а быстры сам набяжыць.
Начная зязюлька дзянную перакукуе.
На чужы раток не накінеш платок.
На яду мастак, а на работу вахляк.
He баіцца ківа — пабаіцца кія.
He божае каранне, а сваё дураванне.
He бойся звяглівага, а бойся куслівага.
He бойся, калі я смел.
He будзь ні горкі, ні сладкі: будзеш горкі — праплююць, будзеш сладкі — праглынуць.
He бяры чужога — не бойся нікога.
He вер нікому — і ніхто не здрадзіць.
He гадаў, не жадаў, а само ў рот уляцела.
He даўшы слова — крапісь, а даўшы — дзяржысь.
He запрогшы, не кажы «Но!» " т
He кайся рана жапяся й рана ўставася.
He кпі са кпа, часам і кеп цябе адкпіць.
He можаш памагчы, дык лепей (луччы) памаўчы.
He падмасліўшы—не паедзеш.
He труш бабіных груш, а свае трасі ды бабе нясі.
120
He туды чырка хвастом кіруець.
He ўрадзіў мак — прабудзем і так.
He ўся сарока бела.
Нечага песціцца, калі ёсць дзе змесціцца.
Нешта ты зрахманіўся, як воўк у яме.
Hi азу ў глазу.
Hi пеха, ні меха.
Hi трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц.
Ніўка, ніўка, аддай маю сілку.
Hi хуху, ні духу.
Новае сітца на колечку навісіцца.
Нюхай, ды не рухай.
Нужда бядзе не помач.
Няма той крамкі, штоб прадаваліся мамкі.
Няма той хаткі, штоб не было звадкі.
Няхай заўтрака чакае.
Няхай луччы наша перайдзець.
Няхай нашы конікі брыкаюць.
Няхай той серадзіць, што на неба глядзіць.
Павер босы ходзіць.
Павіннай галавы й меч не ймець.
Пагадзі радзіць, дай па бабу схадзіць.
Падаіў Лыску ды міску.
Падлі, матка, баршчу, а я хлеба пайшчу.
Паднёс вышы нябёс.
Па добрым кусе я й вады нап’юся.
Падступіцесь пабліжа, пакланіцесь паніжа. Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам. Пажывём долей, пабачым болей.
Пазыка — тая ж страта.
Пазыкі ходзяць у лыкі.
Пазычае, хто свайго не мае.
Пазычаны хлеб еш, дый глядзі на яго.
Пазычка хараша, ды аддаваць трудна.
Пайшоў пасол, дый упаў у расол.
Пайшоў Пятрок без парток.
Пайшоўшы ў драку, не жалей хахла.
Пакаецца пасля смерці.
Пакажы сам пуць, як гарэлку п’юць.
Пакорнай галавы й меч не бярэ.
Пакуль тыя барышы, у бабы не стала й душы.
121
Палажылі Саўку на голую лаўку.
Палепшала бацьку к смерці.
Палічы зубы ў сваьм роце.
Памагай, божа, ды й ты не ляніся, нябожа.
Паміж дзвярэй пальца не шчамі.
Паміж людзей і ён чалавек.
Панская ласка да парогу.
Панскі слуга сагнуўся, як дуга.
Паны б’юцца, а ў мужыкоў хахлы трасуцца.
Пан як пан, ды паняты хоць уцякай з хаты.
Параных не бачылі, а мерзлых часта.
Пасканнінка збірае аллянінку.
Пасланца не сцінаюць, не вешаюць.
Паследні нырэц — купанню канец.
Пасля кашы хоць кулак у зашый.
Пашлі пасланца дурнога, а за ім другога.
Пашукаем указу, штоб напіцца па другому разу.
Пей (пой) хоць трэсні, а есць не прасі.
Перабірацца з куста на куст.
Перад папом Хвёдарам расхадзіўся ходарам.
Перад смерцю не надышашся.
Пераеў сыць — захацелася піць.
Пераксці свой нос, штоб вялікі рос.
Пійце, жылы, пакуль жывы.
Пісаў бы пісака, ды пісала нямака.
Пісьменнаму і кніжкі ў рукі.
Поп жыве з алтара, а пісар — з каламара.
Поўна, роўна і кверху дном.
Пра адны дрожджы гаворыць трожджы.
Пра воўка памоўка, а воўк зпад налуску.
Праглынутага не выплюнеш.
Праплакала бабка ўвесь лес, а па ёіі —ані бес.
Праўда груба, ды богу люба.
Проста з моста тарчком галавою.
Проціў вады не сплывешся.
Проціў ліха на ўзгорачку.