• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
       ТРЫНДЫ'ЧЫЦЬ незак. Многа гаварыць. Валя дак ужэ трындычыць столькі, колькі і ня треба. Box і язык! Сялец Гор.
       ТРЬГПУЦЕНЬ м. Трыпутнік. Вазьмі трыпуцінь і прылажы рану, кроў пірістаніць тады йці. Заполле 111 кл.
       ТРЫРОЖКІ мн. Вілы на тры рагі. Пайду вазьму трырошкі, памагу табе сена скласьці. Рэкта Бых.
       ТРЫСОМНІК м. Месца, дзе сякуць дровы. Бацька адразу пайшоў тады на трысомнік узяць тапор. Боркі Кір.
       ТРЫСЦІ'ЦЬ незак. 1. Трасціць. 2. перан. Біць, разбіваць. Учора Якім трысьціў усё ў хаці. Бялынкавічы Касц.
       ТРЭПЛЯ ж. Пустая гаворка. Твыя трепля ўсім абрідла, памаўчы луччы. Мхінічы Красн.
       ТУДОЙ прысл. Туды; там. Пойдзем тудой, тудой прамей. Скураты Кругл.
       ТУНЯ'ШКА ж. Гнілое дрэва. Туняшка етая нікаму ні нада, забярі ат’етуля яе. Мілаславічы Клім.
       ТУРКУ'ЛЬ м. Клунак. Такей туркуль пацянула, a на работу бальная. Мілаславічы Клім.
       ТУРЛЮ'ДЗІЦЬ незак. Гаварыць лухту. Турлюдзіць, што дзіцёнык, слухыць німа чаго. Мхінічы Красн.
       ТУРПЫ'ЛЬ м. Кругляк, невялікі кавалак тоўстага бервяна. Во з етыга турпыля будзіць харошыя калодычка сесьць. Рымінка Чав. Бярозавый турпыль, а ледзьве пыійчыпаў. Касц.
       ТУ'ТАЦЬКІ прысл. Тут. Тутыцькі пасеім лён, а тамыцькі— пшаніуу. Заброддзе Бых.
       ТУТУТУ! гукаперайм. Падзыўныя словы для курэй. Куды пайшлі? Тутуту! Ідзіця сюды. Машанакі Маг.
       ТУ'ХНУЦЬ незак. перан. груб. Спаць. Падымайся, харош тухнуць! Новая Добасна Кір.
       ТУ'ШЧЫЦЦА незак. Засмучацца ў час наступлення
    
    98
    
    хваробы. Мой маліц штосьці туйічыцца гэтыя дні. Паташы Гор.
       ТЫЛІ'КАЦЬ незак. Спяваць без слоў. Hi тылікай ты! I так тошна, а шчэ й ты. Смолькі Касц.
       ТЫЛІЛІ'КАЦЬ незак. іран. Іграць на гармоніку. Цэлый дзень тылілікаў, ні даваў спакою. Кляшчоўка Глуск.
       ТЫЛЛё н. Вострая частка брытвы. Тыльё зытупілась, нада чымта навастрыць. Цяцерын Кругл.
       ТЫН м. Унутраны зруб калодзежа. Там, унізі калодзіжа, саўсім рызваліўся тын. Стары Дзедзін Клім.
       ТЫНГНА ж. Забалочанае месца на полі ці ў лесе. На полі січас тыніны пыпыдаюцца ретка. Мілаславічы Клім.
       ТЫНЬ ж. Месца на рацэ або возеры, якое зарасло трысцём. Чарот усігда расьцець на тыні. Еўдакімавічы Шкл.
       ТЬГРСА ж. Пілавінне. Тырса засыпала вочы. Касц.
       ТЭПАЛА аг. Неспакойны, нспаседлівы чалавек. Сядзь, тэпыла, спакойна пысядзі, a то бегыіій бязь дзела, пылыдурак. Радзівонаўка Гор.
    
    
                У
    
    
       УБАЁДАЦЦА зак. Змарыцца. Сяньні за дзень так убаёдыўся, што няхота з месца зьдзьвінуцца. Янаўка Мсц.
       У БАРАЗНУ' спалуч. У ворыва (садзіць бульбу). Бульбу ў нас ля сядзібы содзяць у баразну. Цяцерын Кругл. •
       УБЛЮ'ДАЦЦА зак. Стаміцца. Сёньня ўсе за дзень ублюдаліся. Сялец Гор.
       УБОІНА аг. груб. Упарты чалавек. Усё ш паехаў, убоіна, як ні адгаварвала яго. Сялец Бых.
       УВГЛЬВАЦЬ незак. Пазбягаць (работы). А Васіль ні глядзіць, што сім’я былыаая, сіраўно стыраецца ат работы ўвілівыць. Кавалёўка Клім.
       УВЯЗА'ЦЬ КУДЗЕ'ЛЮ спалуч. Замацаваць кудзелю на прасніцы. Спачатку харашо ўвяжуць кудзелю, a тады начынаюць прасьці. Цяцерын Кругл.
       У'ВЯЗКА ж. Прывязка. Была бяда з увяскамі — часта рваліся. Дзедава Бых.
       УВЯРЦЕ'ЦЬ зак. Ухутаць. Як увярцела галаву но
    
    
    т
    
    99
    
    вай хусткай, дак усім так панаравілася. Кляшчоўка Глуск.
       У ГАЛАВА'Х спалуч. Дзе кладуць падушку (пра месца ў ложку). Процілеглае яму — у нагах. У галавах падушку пакладзі, а ў нагах — шупку, кап цяплей спалася. Заходы Шкл.
       УГАЛЕП прысл. Галопам. Коні памчаліся ўгалёп і воз абярнуўся. Лазовіца Клім.
       УГАМАВА'ЦЦА зак. Супакоіцца. Чэраз некаторый час яна ўгамавалася і заснула. Сялец Гор.
       УГА'ЦЬ незак. Ілгаць, маніць. А ўсётакі ён здорава навучыўся ўгаць, хоць і малы шчэ. Капані Чав.
       УГЕ'ЛЬНІК м. Чырвоны кут у вясковай хаце. Бабуля завесіла ўгельнік гардзінамі. Лудчыцы Бых.
       УГРУНЁМ прысл. Шпарка (бегчы). Пабяжыйі, маё дзетка, угрунём, кап сабака ні дагнаў. Нядашава Маг.
       УДВОРУ /грысл. Дамоў. Маці з сынам пайійлі ўдвору, а мне ні хочацца зь імі. Паташы Гор.
       УЖЬІВА'ЦЬ незак. Харчавацца, спажываць. Яны вельмі добра ўжываюць. Ветрынка Бых.
       УЗА'ПАР прысл. Запар. Трі разы ўзапырь схадзіла ў лес, а ўсё ш такі пірінісла ўсю ныжатую траву. Рымінка Чав.
       УЗВА'ЛЛЕ н. Узгорыстае месца (на лугах). Ндзі вынясі траву на ўзвальле. Тама йна быстра прасохніцо. Забычанне Касц.
       УЗГРЭБЕ[ІСЯ зак. Падняцца ўверх з вялікай цяжкасцю. Ледзь узгрэблася на гару: так с серцам плоха. Смолькі Касц.
       УЗНОУ прысл. Зноў, ізноў. Толькі прыехаў і ўзноў трэба ехаць назад. Цяхцін Бял.
       У ЗЫ'КІ ПАЙСЦІ' спалуч. Пачаць гізаваць (пра жывёлу). Цялёнак вырваўся і пайшоў у зыкі па вуліцы. Журбінская Буда Касц.
       УКЛА'СЦІСЯ зак. Замарыцца. Вось уклаўся я сяньні на бульбе. Саматэвічы Касц.
       УКЛОН м. Пакат. Некалі на етым уклоні манастырь стаяў, тут манахі жылі. Буйпічы Маг.
       УКЛЮ'НУЦЬ зак. Дзеўбануць. Певень у галаву ўклюнуў мальцу, і знак астаўся. Грыбава Слабада Кір.
       УКЛЯЯ' ж. Рыба верхаводка. Уклія — ета тая самая камса, толька рачная. Вусце Чэрык.
       УКРА'ДКІ прысл. Крадком, употайкі. Доўга ня ве
    
    100
    
    day, што жонка купляла ўсё ўкраткі й пасылкла сваім. Глуск.
       УКРОП м. Вар, кіпень. Пастаў укроіг на загнеце, хай астыне. Каменка Крыч. Пыдай мне ўкропу. Бярозкі Хоц. Зрабі ўкропу памыць пасуду. Звянчатка Клім.
       УКЭХАЦЦА зак. Закахацца. А Валодзя ў Сьвету здорава, наверна, укэхаўся. Елавец Хоц.
       УЛІЦАВА'ЦЬ зак. Пазнаць па абліччу. Глядзела, глядзела й ніяк ні ўліцувала, чый ета маліц. Рымінка Чав.
       УЛОННЕ н. Калена. Вазьмі дзіцёнка на ўлоньня.
    Шаламы Слаўг.
       УЛУПІ'ЦЬ зак. перан. Прьткласці значныя намаганні. Бязь дзьвюх месіцаў я сем гадоў улупіў у старой арміі. Цяцерын Кругл.
       УЛУ'ТКА ж. Шуфляда (у акне). У міня ўлуткі йшчэ саўсім як новыя. Вусце Чэрык.
       УЛЯКНУ'ЦЦА зак. Спалохацца. Ой, як я сяньні ўлякнулася! Чавусы.
       УМЕ'СЦЕ прысл. Разам. А чаго б вам умесьці ня зьезьдзіць у горыт. Вялікі Бор Касц.
       УМОРА аг. Вясёлы чалавек; штукар. Мішка ш такей умора, вечна расказываіць йітонібудзь смешныя. Елавец Хоц.
       УНАУЯ' н. Растрата, убытак. Вучу сына, а пользы з яго ня будзець, ён загоніць мяне толькі ва ўнаўя. Чырвоная Паляна Чав.
       УПАНАРА'ВІЦЬ зак. Упадабаць, палюбіць. Упанаравіў сабе дзеўку, дак і бяры. Кляшчоўка Глуск.
       УПЕ'РАК прысл. Упоперак. Лёх уперак пасьцелі й сьпіць. Букіна Кір.
       УПІ'РЛІВЫЙ прым. Упарты. Ну й упірлівый жа ты, мой сынок! Устаннае Слаўг.
       УПІ'РЫ мн. Упартасць. Праз твае ўпіры ўсё жыцьцё разладжваецца. Рэкта Бых.
       УПЛЁТКА ж. Стужка, якая ўплятаецца ў касу.
    Сяньні купіла новыя ўплёткі. Бярозкі Хоц.
        УПЛЕТЫВАЦЬ незак. Прагна есці. Во хто ўплётываіць нішчымную бульбу! Янаўка Асіп.
        УПЛІКНУ'ЦЬ зак. Ударыць, сцебануць. Уплікнуўг як ляніваму каню, дубцом, дык. зрабіў усе ўрокі адразу. Забалоцце Бял.
    
    101
    
       УПЯЧЫ'СЯ зак. Надаесці; уесціся ў косці. Ну, і ўпяклася ш мне гэтая справа! Клетнае Глўск.
       УРАЗУВОР прысл. Уроскідку (араць). Я дак сёліта пыхаў свой участык уразувор. Высокае Клім.
       УРА'ННІ прысл. Рана, раніцай. Заўтра ўраньні бяльлё пажлукціць нада. Заполле Шкл.
       УРАСКРДКУ, УРОСКІДЗЬ прысл. Уроскідку (араць). Нада, наверна, ета поля пыхаць ураскітку. Высокае Клім. Уроскіць пыпыхаў усё. Мілаславічы КлІМ.
       УРУ 'НЬ ж. Рунь. Якая дружная ўрунь у етым гаду. Ясенка Красн.
       УСКАПАНІ'ЧЫЦЬ зак. Ускапаць матыкай, капаніцай. Ускапанічыла ўсяго адну гратку. Забалоцце Бял.
       УСКЛА'Д прысл. Гуртам. Бульбу ўсігда ўсклад сеюць. Заходы Шкл.
       УСЛОНЕЦ м. Зэдлік. Лукаш, зьдзелайка ты ўслонец. Давыдавічы Бых. Услоніц злымаўся. Гадылёва Бых.
       УСТАРНАВА'ЦЦА зак. Усхапіцца. Што ты ўстарнываўся ні сьвет ні заря. Раманаў Красн.
       ІСХОДНЯЯ ЗОРКА спалуч. Зорка, якая з’яўляец. ца перад узыходам сонца. Усходняя зорка ўзышл'а ўжо. Цяцерын Кругл.
       УСЯГДЫ' прысл. Заўсёды. Я ўсягды ўспамінаю яго з удзячнасьцю. Абідавічы Бых.
       УСЯ'ДЗЬБА ж. 1. Сядзіба. Папробуй з бабскай галавой усядзьбу дагледзіць. Рудня Слаўг. 2. Прысядзібны ўчастак. У яго ўсядзьба невялікая, дваццаць сотак. Журбінская Буда Касц.
       УТАПІ'ЦЦА зак. Угарэцца. Пакуль утапіліся дровы, дык я й спазьнілася. Заброддзе Бых.
       УХАДЗІ'ЦЦА зак. 1. Ухадзіцца (з гаспадаркай).
    2. перан. Памерці. Чууь ні ўхадзілася баба ад бегу. Зацяцерка Кругл.
       УХВА'Т м. Злодзей, хапун. Той, большы, вельма ўхват, ужо й санячкі ўхапіў. Александрыя Шкл
       УЦІРА'ЛЬНІК, УЦІРА'ННІК м. Ручнік. Вунь вісіць ууіральнік. Устаннае Слаўг. Уціраньнікі січас ня тчом, а пакупаем. Высокае Клім.
       УЦЭЛА прысл. Без дарогі. Уцэла лезе ў сьнех. Чырвоная Слабада Бых.
       УЧКУ'Р М. Тонкая вяровачка з пянькі. Падвяжы ўчкуром свае ійтаны, ніхай ні зьязджаюць. Дзікае Глуск.
    
    102
    
       УЧОРЫСІ прысл. Учора. Учорысі столькі многа сьнегу выпыла. Елавец Хоц.
       УШПІЛІ'ЦЬ зак. Даць лупцоўку. Hi вучыцца — нада ўшпіліць, як ляніваму каню. Забалоцце Бял.
       УШЧУ'КНУЦЬ зак. Супакоіцца, сціхнуць. Ен каліўку ўшчукнуў, ідзі ўпруўляйся. Вялікі Бор Касц.
    
    
                Ф
    
    
       ФІМІ'ЧАСКІЙ, ФІМГЧНЫЙ прым. Хімічны. У крамі я купіў фімічаскій аловак. Стаі Кругл. Маша, купі мне фімічный кырындаш. Раманаў Красн,
       ФІРУ'РГ м. Хірург. Рагоўскі— харойіый фірурх. Елавец Хоц.
       ФУЛІГА'Н м. Хуліган. Етый маліц такей вялікій фуліган, наверна, будзець. Горкі Чэрык.
    
    
                X
    
    
       ХАДЗЯ'ІН м. Гаспадар. Хадзяін дома — вазіў малоць на мельніцу, але ні змалоў: было многа завозу. Еськаўка Гор.
       ХАДЫ'ЛКА ж. йрылада, пры дапамозе якой дзіця вучыцца хадзіць. Пастаў яго к хадылцы. Ен ужо два часы ходзіць за хадылкай. Цяцерын Кругл.
       ХАЛАДА'ЙКА ж. Верхняя вопратка. У мяне ўся халадайка сіняя. Сялец Бых.
       ХАЛАМІ'ДА ж. Доўгае верхняе адзенне, хламіда. Хоць бы хыламіду якую купіў к зіме! Шаламы Слаўг.
       ХАЛОДНІЦА ж. Халадзец. К свадзьбе халодніцы наварылі многамнога. Заходы Шкл.
       ХАПА'Й, ХАПАЕК м. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка з саматканага сукна. Хапай у мяне вышаў нічаво. Глянька, а ў етый хапаёк новый паявіўся. Вусце Чэрык.
       ХАРАХОРЫЦЦА незак. Прыхарошвацца. I сколькі ўрэмя ты будзеш. сёньня хырахорыцца? Сялец Гор.
       ХАТУ'ЛЬ м. 1. Клунак. 2. Рэчавы мяшок. Хатуль на плечы й пайшоў. Рэкта Гор. Пакладзі мне хлеба ў хатуль. Рэкта Гор.