• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
       ШВАРКОЛКА ж. Мянташка. Зацірялыся дзейта ў траве шварколка, а каса затупілась. Жаліжжа Красн.
       ШВА'РХАЦЬ незак. Шоргаць. Чаго швархаіш толька кычаном у шаткоўлі? Зацяцерка Кругл.
       ШВЕД м. Жуккараед. Усю сасну швет пабіў. Забычанне Касц.
       ШВОРКА, ШМОРКА ж. 1. Мотуз ці стужка, якой зацягваецца каўнер у кашулі. Заходы Шкл. 2. Повад. Карову вялі на йіворцы. Боркі Кір. 3. Тонкая вяроўка. Найдзі мне йіморку якуюнебуць пірівізаць чымыдан. Вялікі Бор Касц.
       ШВЭРГАЦЬ, ШВЭРКАЦЬ незак. іран. 1. Шкрабаць, шоргаць. Hi швэргай нагамі. Бароўка Маг. 2. перан. fa
    
    109
    
    варыць неразборліва, невыразна. Hi швэркай тут абычаго нам. Боркі Кір.
       ШКАП м. Шафа. Тваё пальто вісіць у шкапі. Зеляніца Кір.
       ШКАПЕ'Ц м. Бурт. Ты сягоньня йдзеш апкапывайь шкапцы? Заполле Шкл.
       ШКА ПІК, ШКА/ПЧЫК м. Шафа, куды ставяць посуд. Пастаў гарлач у шкапік. Давыдавічы Бых. Такія шкапчыкі ў нас ва ўсіх ёсьць. А ў вас німа такіх шкапчыкаў? Цяцерын Кругл. Нядаўна паклеіла пасудны шкапчык белаю бумагаю. Сялец Бых.
       ШКУМА'ЦІЦЬ незак. Рваць. Толькі й зная шкумаціць адзёжу. Высокае Клім.
       ШКУ'ЦЦЕ н. 1. Рыззё. 2. Нямытая бялізна. Шкууьця намачыла — заўтра на рэчку, а мо на копань праць пайду. Заброддзе Бых.
       ШКУЦЯ'ЛКА, ШКУЦЯ'НКА ж. Тканая з істужак паношанага адзення посцілка. Шкуцялак сабе наткала, ніхай будуць. Цяцерын Кругл. Шкуцянка добрая вышла, дайжа ўкрывацца можна. Бабровічы Маг.
       ШЛАПА'К аг. Неахайны чалавек. Ну й шлапакі! Усе ногі абляпалі. Кляшчоўка Глуск.
       ШЛОМАЦЬ незак. іран. Таптацца. Як пачнець із раньня шломыць, дык пакою цэлый дзень ёй німа. Вялікі Бор Касц.
       ШЛУ'ННЕ м. Вантробы, унутранасці. Забалела ў яго шлуньня, наверна? Елавец Хоц. Я ўжо зь ім усё шлуньня пырвала. Вялікі Бор Касц.
       ШЛЯГАНУ'ЦЬ зак. Ударыць пугай, сцебануць. Валік, а, Валік! Дай пугі шлігануць. Шаламы Слаўг
       ШОСА ж. Шаша. Ранічкай пабягу на шосу/ Дзікае Глуск.
       ШПАКУ'ЛЫ мн. Акуляры. У маіх шпакулах сьцякло выскачыла. Боркі Кір.
       ШПАР л«. Паз. Шпары я добрыя падзелыў у дзьвірах. Боркі Кір.
       ШПАРОУКА ж. Працэс выемкі паза. Так цяшка шпароўку рабіць у гэтым браўне. Сялец Бых.
       ШПОКНУЦЬ зак. перан. Ударыць. Зараз як шпокну, дык будзяш ведаць. Чырвоная Слабада Бых.
       ШПУ'ГА ж. Шпонка. У дзверы засталося толька шпугі загнаць. Заходы Шкл.
    
    110
    
       ШТАНІ'НА ж. Калашына. Дзе йта ты сваю штаніну пупырваў? Бярозкі Хоц.
       ШТОЛЬ займ. Што, нешта, штон. Штоль ты нашоў там? Шаламы Слаўг. Пайду штоль куплю ў магазін. Нядашава Маг.
       ШУ'ПЕЛЬ м., ШУ'ФЛЯ ж. Шуфель. Падай мне шупяль. Галоўчын Бял. Мячык твой ля шуфлі ляжыць. Вусце Чэрык. Пайду ў магазін куплю новую шухлю. Высокае Клім.
       ШУ'ПІК м. Моцнае велікоднае яйка (для гульні). Дзеці толькі й зналі, што гулялі ў біткі, выберуць шупік і пайшлі. Цвёрдаў Бых.
       ШУРШУРШУР, ШУ'РАШУ'РАШУ'РА, ШУ'РКІШУ'РКІШУ'РКІ, ШУТШУТШУТ, ШУ'ТАШУ'ТАШУ'ТА, ШУ'ТУШУ'ТУ выкл. Воклік, якім падзываюць авечак. Шурашурашура! Айдзіця двору! Ніканавічы Бых. Шутушутушуту! Куды пайіалі, безгаловыя? Машанакі Маг.
       ШУХАВЕ'Й м. перан. Пусты, ветраны чалавек. Шухавей етый нічога палюцку ня зьдзелыіць. Радзівонаўка Гор.
       ШЧАВЕ'ЛЬ м. 1. Шчаўе. 2. Страва са шчаўя. На ’бет шчаўлю зварыла. Чырвоная Слабада Бых.
       ШЧАВОК м. Пстрычка. Шчаўка рас пяць табе ў лоп нада. Заполле Шкл.
       ШЧАКАТА'ЦЬ, ШЧАКАЦІ'ЦЬ незак. Казытаць. ён прывык шчакатаць і ніяк ні атвыкнець. Машанакі Маг. Шчыкауіць яму ўжо ныдаела, дык біць пачаў. Жаліжжа Красн.
       ШЧАКЕ'Т, ШЧАКЛЕ'Т м. Штыкетнік. Ета вы сабе новый шчакет пыставілі? Елавец Хоц. Увесь шчаклет машына пылымала. Шаламы Слаўг.
       ШЧАПА' ж. Дранка. Пецька паехаў сяньні й зы шчапой, будзім крышу пірікрываць. Елавец Хоц.
       ШЧОГЛА ж. Сошка калодзежнага жураўля. Шчогла саўсім пахілілася. Скураты Кругл.
       ШЧОП злуч. Каб. Шчоп ты была добрая, дык сваркі ня было п. Нічыпаравічы Шкл.
       ШЧОТАЧКА ж. Падложаная частка падолу (з іншага матэрыялу). I дзе п ето папасьці чаго на шчотачку? Нада падлажыць спаднійу. Кляшчоўка Глуск.
       ШЧУПАКОУКА ж. Вуда для лоўлі шчупакоў. Шчупакоўка ўлезла прама ў нагу. Ветрынка Бых.
    
    ill
    
       ШЧУ'ПАЦЬ незак. перан. Выбіраць зпад карча, не вырываючы бульбоўніку (пра бульбу). Пайду пашчупаю к заўтріму мыладую бульбу. Высокае Клім.
       ШЧЫТАЛАДКА ж. Шчыкалатка. Мікола ўгрус па самыя шчыгалаткі. Чачэвічы Бых.
       ШЧЫКАТУ'РЫЦЦА незак. перан. іран. Пудрыцца. Ну, дзіўчаткі, й так доўга ш шчыкутурылісь вы сёньня! Сялец Бых.
       ШЧЫПЦІ'НШК м Шыпшыннік. Пад вакном вырас шчыпціньнік, такей красівый. Старынка Мсц.
       ШЧЫПЧЫ'НА ж. Шыпшына. У палісадніку расла шчыпчына, усігда шчыпалась. Сухары Маг.
       ШЧЭБЕЛЬ м. Шчэбень. На сашу навязлі шчэблю. Сялец Бых.
       ШЧЭЛЯПІ мн. Сківіцы. Адна як разявіла рот, дык устаўныя йічэляпі й выскачылі. Хвойніца Кір.
       ШЧЭПАЦЬ м. Колькасць чагон., якую можна ўзяць трыма складзенымі пальцамі (вялікім, указальным і сярэднім). Зярно к зярну— шчэпаць, а шчэпаць к іачэпцю — кулак, а кулак к кулаку — прігыршчы, а прігырійчы к прігыршчам — хунт, а хунт к хунту — пуд. Шаламы Слаўг.
       ШЫБА'ЦЬ незак. Палаць, ярка гарэць. Вельмі ж дровы шыбаюць. Чырвоная Слабада Бых.
       ШЫ'БКІЙ прым. Хуткі, шпаркі. Дужа шыпкій наш Панас. Чырвоная Слабада Бых.
       ШЫБУНЯ'ЦЬ незак. Гаварыць. Дзе гэта так моцна шыбуняюць? Цяцерын Кругл.
       ШЫГЫ'ЛЛЕ н. зб. Ігліца. На шыгыльля ў лесі нагу скалоў. Вялікі Бор Касц.
       ШЫПУ'ШКА ж. Кончык пальца. Oil, сьпекла ўцюгом шыпушку. Чачэвічы Бых.
    
    
                Ю
    
    
       ЮРА'К, ЮРОК м. Прылада, пры дапамозе якой дзве ніткі з двух клубкоў звіваюцца ў адну. Федзя, зьбегай да цёткі, ігапрасі юрок. Забычанне Касц. Дзядзька, зьдзелай мне юрок, a то ўсе рукі парезала, матаючы пряжу. Давыдавічы Бых. Юрак некуды закінуўся, нечым ніткі змытаць. Еськаўка Гор.
       ЮС! выкл. Воклік, якім адганяюць свіней. Юс! Каб вас воўк — усі грады парылі. Заполле Шкл.
    
    
    112
    
    
    
    
    
                    я
    
    
    
    
    
       Я'БЛЫК м. перан. Кадык. Вось як вазьму за яблык, дык будзейі ведаць! Заходы Шкл.                     „
       Я'ВАР м. Аер. Явыр каровы хырашо яоуць. Ліпаука Касц.
       ЯТАДКА ж. перан. Скула. Ужо старуха, а красныя ікая, ягыткі так і цьвітуць, глядзі, што кроў ш шчок пырсьніць. Арцёмаўка Клім.
       ЯТЛІЦЬ незак. Дурыць (галаву). Ваго ягліш, спаць треба. Чав.                                   
       ЯТРАСТ, ЯТРУС м. Агрэст. Сёліта яграст аобры ўрадзіўся. Ветрынка Бых. Нарві язрусу. Паршына Гор.
       Я'ДРАНЫЙ прым. Буйны, урадлівы. Там жыта ядрыныя — саломіну ні пірярезаць. Шаламы Слаўг.
       Я'ЗІКІ МН. пагардл. Вочы. He пралупіў яшчэ свае язікі ад сну, а ўжо давай паесьць. Нядашава Маг.
       Я'ЛАВІНА ж. Аблога. Ялавіны шчас нідзе ні застаейца, цсё распрацавалі трактарамі. Сялец Бых.
       Я'ЛАВІЦА ж. Ялавічына. На базарі прадаюць харошую ялавіцу. Вусце Чэрык.
       ЯЛЕ'НЕЦ м. Ядловец. Яленец ужо зацьвіу у лесі.
    Боркі Кір
        Я'МАЧКА ж. Вочка ў бульбе. Калі ямачак няма, то бульба не прарасце. Цяцерын Кругл. .
       Я'МКА ж. Пячурка. Палажы запалкі у ямку. Мацееўшчына Маг.                       .           □
        ЯР м. Ярына. Яр ужо пачынаіць сьпець. Заполле Шкл.
        ЯРМЯ'К м. Армяк. Напряні ярьмяк і буозіць цяплей. Вусце Чэрык.                                   ,
        Я'РУШКА ж. Яравая пшаніца. Ужо ярушку Hada жаць, а йшчэ жыта стаіць — ну й пагода! Галоучын Бял.
        Я'СІК м. 1. Яслі (у хляве). Сена ў ясіку астанецца, дык я ўжо на посьціл кладу. Боркі Кір. 2. Невялікая падушка. Прыгожы ясік на дзівані ляжыць. Чырвоная ^’^^ЧАННІК м. Зжатае ячменнае поле. Пусьці карову пасьціся на ячаньнік. Тошчыца Бых.                     .
        Я'ЧНІЦА ж. Ячменная салома. Вунь калгасьнікі складаюць у сьцірту ячніцу. Александрыя Шкл.
    
    
    8. Зак. 870
    
    
        ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ
    
    
    
    
    Абманіў мяне, як чорт добрую душу.
    Абпарыўшыся малаком, і на воду студзім.
    Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі.
    Ад енага сэрца з’еш хрэну з перцам.
    Адзін з агнём, другі з полымем.
    Адзін не людзін.
    Адзін чорт, дый той умазаўся.
    Адказ, як шыла.
    Ад крупені дзеці паглупелі, а як не стала круп, і сам тат стаў глуп.
    Адкуль вецер, адтуль і балачына.
    Адкуль туча, адтуль і дождж.
    Ад ліха ціха, дый дабра не чуваць.
    Ад напасці не прапасці.
    Адна рада харашо, а дзве луччы.
    Адтуль гарачо, адсюль балячо.
    Ад цяплосці не баляць косці.
    Айдзе добра, там памагачоў многа.
    Айдзе з малаком каша, там міласць наша, айдзе ж пуга з вузлом, туды вас з гузном.
    Айдзе крыві ні ложкі, там праўды ні крошкі.
    Айдзе куца, там і рвецца.
    Алтарысты і арганісты не ўсе на рукі чысты.
    Ануха даражэй кажуха.
    Астаткі з хаткі.
    Ат! Ці ляжы, ці не ляжы — прапіў бацька лемяшы.
    Ачнуўся Малах — аж скула ў галавах.
    
    Багатага за варотамі страчаюць, а ад беднага дзверы запіраюць.
    Баглайка ніколі не будзець хазяйка.
    Балазе таму жыць, чыя бабка ўмее варажыць.
    
    114
    
    Баламутка на ўсякія штукі хутка.
    Барыся, барыся, а сам беражыся.
    Бацька мой, еш хлеб свой.
    Бач, якей пан дараваты: сам ракаў паеў, а старнам усю юшку аддаў.
    Бельмы па ложкі — не відзяць ні крошкі.
    Бітаму сабаку кія не паказывай.
    Благія вочы — благая й рука.
    Бліжа сарочка к целу, чымсьці кабат.
    Блюдзі палцінку пра злую гадзінку.
    Бродня, ды не штодня.
    Броў калясом і сапель пад насом.
    Будзець і на жыглівую крапіву мароз.
    Будзеш мець плеш — не будзеш хадзіць пеш.
    Будзь раней слухачом, а патом апавядачом.
    Бусенькібусенькі — абое галюсенькі.
    Былі грошыкі, ды прамышкалі.
    Было ліха, дый пагоршыла.
    Быў бы каваль, а каваліха будзець.
    Быў бы сабака, а кіёк знойдзецца.
    Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, то п вас чэрці ўзнасілі.
    Быў конь, ды з’ездзіўся.
    
    Важыш на рыбу — важ і на кошку.
    Валі на сівога: ён усё звязе.
    Варвары ночы адарвалі.
    Век жывём — век вучымся.
    Век зжыць, а вума не нажыць.
    Век зжыць —не лукошка сшыць.
    Віта вітаці, ды няма чаго даці.
    Во калі разарэнне: ні табакі, ні карэння.
    Вот табе і спіткі, і з’еткі.
    Воўк гадаваны і непрыяцель яднаны— усё роўна.
    Воўк і лічанае бярэць.
    Воўк не сабакі баіцца — звягі яго.
    Воўчая доля расцець скора.
    Вужын не нужан: толькі сыт быў.
    Выскачыў карпечка з запечка.
    Выскачыў на вулку — ды і хап за булку.
    Вы — чэрці зводныя, а мы — брацці родныя.