• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны

    Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 128с.
    Мінск 1981
    152.92 МБ
       РАСПУЗЫРЫ'ЦЦА зак. Растаўсцець. Во ета да! Як жа Лёнька Манькін распузыріўся. Елавец Хоц.
       РАСПУ'СТА аг. Распешчанае дзіця Бацькі талковыя, а сын расьце распустаю. Заходы Шкл.
       РА'ССЕ н. Старое адзенне. Пуўшчапіў ны сябе расься дый ходзіць, як жыбряк. Тратны Вугал Клім. Лена, вазьмі ўсё рясься ў кладоўкі і здай у зыгытавіцільный ларёк, хоць забылыць купіш. Бярозкі Хоц.
       РАССУСОЛЬВАЦЬ незак. Расказваць вельмі доўга аб нечым. Як станіць рассусоліваць, дак цэлы час. Чырвоная Слабада Бых.
       РАСТА'НЬКІ мн. Перакрыжаванне некалькіх вуліц, дарог. Бабы сыбраліся на растаньках ды сьплетнічаюць. Чырвоная Слабада Бых. На рыстаньках сустрэнімся, пат тым жа клёнікам. Вялікі Бор Касц.
       РАСТАРОП м. Разводдзе. Растароп вясной бываіць балыйойбалыйой. Вусце Чэрык.
       РАШОТКА ж. Грыб рашэтнік. Рашоткі — нейкія грыбы, а якія ні знаю, яны як казлы ці што? Цяцерын Кругл.
       РАШПОР м. Падоўжаная бэлька, якая падтрымлівае папярэчныя. Рашпоры робіць цяпер ужо мала хто. Сялец Бых.
    
    
    6. Зак. 870
    
    81
    
    
    
    
       РАШЧЬГНА ж. Рошчына. Раійчыну я пакідаю ў дзешцы, каб луччы кіс хлеп. Цяцерын Кругл.
       РАЯУНЯ' ж. Раёўня. Ціперя раёвінь мала хто й дзелыіць. Вусце Чэрык.
       РВАННЁ н. Парванае адзенне. Пывыкідай ты ета рваньнё, яно аджыло свой век. Ляхаўшчына Чав.
       „РОІЛА н. Беспарадак. Нешта ў цябе ў хаці сяньня ўсё роілым, йдзе ійто пупала выляіцца. Рымінка Чав.
       РОСЬ ж. Дробны дожджык. Нейкая рось сяньні іідзець увесь дзень. Заходы Шкл.
       РОХЛЯ аг. груб. Неахайны чалавек. У етай рохлі і ў бварэ гразна. Заходы Шкл.
       РОШВА ж. Прошва. У етай скацерці вуская рошва. Заходы Шкл.
       РУБЯ'К м. Старая вопратка. Пашыў сірак, а знасіўся — стаў рубяк. Паршына Гор.
       РУДА' ж. Гразь. Ці слепа вада, іато сцякае руда? Лазовіца Клім.
       РУКА'ЦЦА незак. Вітацца поціскам рукі. Рукайся са ўсімі! Чаго стаіш, бытта стоўп. Рэкта Гор.
       РУЛІ' мн. Страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў падсоленую (з алеем і цыбуляй) ваду. Рулёў надзелалі і наеліся да горла. Цяцерын Кругл.
       РУ'НУЦЦА зак. Упасці (ад знямогі). Мама, дай хоць рулікаў, a то рунуся. Дзікае Глуск.
       РУТАУЕ н. Дзяржанне ў рыдлёўцы. У маёй рыдлёўкі рутаўё зламалася, дык я ломік усадзіў. Паташы Гор.
       РУЧА'ЙКА ж. Жменя льну. У нас вясной лічаць сорак ручаік. Еўдакімавічы Шкл.
       РУД аг. Няўклюда. Ты толькі пыглядзі, якой ты руій ходзіш. Вялікі Бор Касц.
       РЫ'ЗА ж. перан. Старая, падраная вопратка. Нейкая рыза на плячах, а яшчэ багацьцем хваліцца. Чапляёўка Гор.
       РЫ'УНА прысл. Шчыра. Што ты так ріўна ўзяўся за работу? Раманаў Красн.
       РЫШТАНЮТА аг. Грубіян, неслух, задзіра. Рыштанюга нейкыя расьцець, а ні дзеўка. Радзівонаўка Гор.
       РЭЗНІК М Коржык з прэснага цеста, парэзанага на кавалачкі. Etu резьнікі з мылаком. Чырвоная Паляна Чав.
       РЭЗЧЫК м. Сталярская прылада выразаць штон. круглае, фігурнае і г. д. Трэ ў суседа рэшчык забраць,
    
    82
    
    буду дзелаць бочку. Ворліна Кліч. Рэйічыкам выразаюць бно. Кляшчоўка Глуск.
       РЭЗЬ ж. Сечка. Ці нарезуў ты резі карові? Рымінка Чав.
    
    
                С
    
    
       САВОК м. Прылада для збірання смецця. Вазьмі савок за печкыю і сьмяцьцё ўзгарні. Немерка Гор.
       САДЖА'ЛЬНІЦА ж. Жанчына, якая садзіць бульбу. Выійла на поле сорак саджальніц, раздва й пасадзілі. Галоўчын Бял.
       САДЗІ'ЛКА ж. Цадзілка. Дзе б ета марлі купіць ны. садзілку, a то стары.я саўсім пыжаўцела. Высокае Клім.
       САДКУ'ЛЬ прысл. Адкуль. А вы саткуль будзяце? Кароўчына Гор.
       САЖЭНЬ м. 1. Сажань. 2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў. У нас сажэніом поля меряюць. Вусце Чэрык.
       САКА' ж. Асака. Пайду сакі накашу трохі на пасьцілку. Раманаў Красн.
       САКАТА'ЦЬ незак. перан. Смяяцца. Во сакоча дзеўчына, дык сакоча. Смолкі Касц.
       САМАПІ'СКА ж. Аўтаручка. Hi дуваіі яму пісаць сымапіскай, ён і так пл'оха пішыць. Рымінка Чав.
       САМАПРА'ЛКА, САНАПРА'ДКА ж. Калаўротак. Дзе ета наша самапрялка закінулысь? Еўдакімавічы Шкл. Мы яшчэ цяперацькі на санапряуцы ніткі прадом. Сялец Бых. Сёліта лён харойіы, а мыя сыныпрятка нійспраўная. Тратны Вугал Клім.
       СА'МА РАЗ прысл. Якраз, як след. Шапка мне сама рас падыходзіць. Паташы Tod.
       САМАРОБКА ж. Папяроса, зробленая ўручную. У нас адзін стары. робіць такія ўдалыя самаропкі, як хвабрычныя. Сіманавічы Глуск.
       САМАТКА'НКА ж. Спадніца, пашытая з саматканага палатна. Свайго зьдзелія спадніца была — сымытканка, ізь льну. Батунь Маг.
       САМДЗЕ'ЛІ прысл. Сапраўды, на самай справе. Ніна, няўжо самдзелі ты кінула ў школу хадзіць? Давыдавічы Бых.
       САПСЕ'ЦЬ зак. груб. Састарэць. Наш сабака саўсім
    
    
    83
    
    сапсеў: толькі ляжыць і нават мух абагнаць лянуецца. Бярозаўка Глуск.
       САПАНРЦЦА зак. Зажурыцца. Як памянулі пра бацьку, дык яна сапунілася і ціханька сядзела. Заазер’е Бял.
       САРАКВА'ША ж. Кіслае малако. Дзеці вельмі любяць сараквашу. Мацееўшчына Маг.
       САРАМОЦЦЕ н. Сорам, ганьба. Паехаў зь ім, толькі сарамоцьця ныбраўся. Малы Асавец Маг.
       САСКЛЯПА'ЦЬ зак. іран. Зрабіць, збудаваць. А етым годзі. нібалыйэнькі хлявушок саскляпаю. Бор
    
       САСМЯРДЗЕ'ЦЦА зак. Пратухнуць. Галовы з рыбы — яны ш сасьмірдзяцца, калі не пасаліць іх. Зацяцерка Кругл.
       САСОЛКА ж. Лядзяш. Наш дзіцёнак насасаўся сасолык і доўга прабалеў. Вепрын Чэрык. Кінь ты гэту сусолку: кашляць будзіій. Заполле Шкл.
       САУЛЫТА аг. Грубы чалавек. Во які tu ты саўлыга? Зацяцерка Кругл.
       САУСГМ прысл. Зусім. Саўсім адбіўся ад рук малы. Саматэвічы Касц. Я саусім забылыся, ійто ў мяне сяньні хлеб у печы йшчэ сядзіць. Рымінка Чав.
       САХА'Р м. Сахор. У цябе есь сыхар? Мне треба сена ўлыдкызаць. Бахань Слаўг.
       САЦЦЮ'ДА прысл. Адсюль. Сыдзі сацьцюда, я ні магу ны цябе посьлі етай заварюшкі дайжа глядзець. Елавец Хоц.
       САЧАВІ'ЦА ж. Чачавіца. У нашай брыгадзі гектары з два сачывіцы пасеялі. Вепрын Чэрык.
      ^САША' CMC. Шаша. Чаго йта наш сусет раніцою бягом пабех на сашу. Машанакі Маг.
       САЯ Н м. 1. Шырокая спадніца ў зборку, зробленая з фабрьічнай тканіны і вышытая ўнізе. Етый мой сыян зыхываўся йшчэ з дзявочых гадоў. Чырвоная Паляна Чав. 2. Спадніца, зробленая з зялёнай або сіняй суконнай пражы. Ніна, надзівай сягоння на йгрыіача зялёны саян. Давыдавічы Бых.
       СВАЯ'КІННЯ ж. Сястра жонкі. Ідзець сваякіньня ля магільніка і дужа баіцца. Бярозкі Хоц.
       СВЕЛАЧ лі. Замацавальнік лучыны. Крычыць мне: «Ні дзяржы ў руках лучыну, на ета ш светыч ёсь!» Рымінка Чав.
    
    84
    
       СВІНА'РНІЦА ж. Свінарка. Мая сваха ўжо даўно працуе ў калгасе сьвінарніцай. Зелянькова Кругл.
       СВІ'НКІ мн. Ядомыя грыбы, свінухі. Сьвінкі чыстыя, ні. чарвівыя, прама самі просяцца ў рот. Боркі Кір.
       СВІННУ'Х м. Рыжая трава (звычайна на ўзгорках). Касіў сьвіннух, дык дужа замаріўся. Тратны Вугал Клім.
       СВІНУШОК м Маленькі хлеўчык для свіней. Трэба сьвінушок вычысьціць, бо гною ўжо многа набралася. Ветрынка Бых.
       СВІНЮ'ШНІК м. Свінарнік. Дсеньня ўжо іймат год работыіць ны сьвінюшніку. Елавец Хоц.
       СВЯЖЫНА' ж. Свежаніна. Сяньні сьвяжыны пад’ядзім. Чырвоная Слабада Бых. ,
       СЕАДНО прысл. Усё роўна; усё адно. Сіадно ты ў хаці зыстанесься, ні думай, што плач паможаць. Сухары Маг. Сіадно будзіш пірядзелываць. Вялікі Бор Касц.
       СЕ'ВЕРКА ж. Халодны вецер, сівер. Ня йдзі з мокрымі рукамі на deop, a то севірка апхваціць. Заходы Шкл. Ох, і северка дзьмець, аж да касьцей праймаець. Бярозкі Хоц.
       СЕ'ДЗЕНЬ м. Дзіця, якое доўга не можа хадзіць. У нашай Лісаветы Міка даўно ня ходзіць, седзінь нейкій. Зацяцерка Кругл.
       СЕ'МЕЧКІ мн. Зярняты (семя) сланечніка. Сёлета ўражайны год на семячкі. Цяцерын Кругл. У галовах многа семячак. Букіна Kip. А якія ж у цябе крупныя семячкі! Дзе ж ты такія браў? Вепрын Чэрык. Колькі ў цябе семячак многа наспела! Вусце Чэрык.
       СЕ'МІНКА, СЯМЯ'НКА ж. Бульба для пасеву, насенка. Ета яны семінку выбіраюць, а буйную будуць прадаваць. Заполле Шкл. Сімянку падрыхтавалі для пасеву? Вусце Чэрык.
       СЕМНА'ЦЦАТКА ж. 1. Семнаццацігадовая дзяўчына. 2. перан. Спрытная жанчына. Етая сямнаццатка ўсюды пасьпея, хоць і гадоў ужо многа. Кляшчоўка Глуск.
       СЕМЯНО н. зб. Зерне, пакінутае на насенне. Семяно трэба берагчы. Сялец Бых.
       СЕРАУНО прысл. Усё роўна. Можыш дайжа і ні ўпрашываць мяне, сіраўно я нікуды ні пайду. Вепрын Чэрык. Сіраўно, як ты ні старайся, а мяне ні дагонйй. Боркі Кір.
    
    85
    
        СЕ'РКА ж. 1. Сера. 2. Частка запалкі з серай. Серкі мокрыя нейкія ў гэтых сьпічках. Заполле Шкл.
        СЕ'УКІ мн. Высеўкі. Сеўкі мы сьвіньням даём. Вусце Чэрык.
        СЕ'УБІТ, СЯУБЕТ м. Сейбіт. 3 твайго мальца ўжо харошый сеўбіт будзець. Ляхаўшчына Чав. У плахога сяўбіта бываіць многа ўзрэхаў. Цяцерын Кругл.
        СЕЛЕТАК м. Аднагадовае жарабя. Добры конь з етага сёлітка палучыцца. Ямнае Бых.
        СЁРБАЛА аг. іран. Чалавек, які гучна есць, сёрбае. Сёроалы, што вы сёрбаяця на ўсю хату? Чырвоная Слабада Бых.
        СІВУ'ЛЯ ж. іран. Дарослая дзяўчына, якая паводзіць сябе, як малое дзіця. Тыкая сівуля, а ў цацкі гуляіць. Чырвоная Слабада Бых.
        СІЛІПА'ЦЬ незак. іран. Прагна есці. Выгаладаўся, дык сіліпаеш на ўвесь рот. Цяхцін Бял.
        СІЛЛё н. Сіло. Я дык у саду ля кожнай яблынькі сільлё пыставіў. Заполле Шкл.
        СІЛЯ'ЦЬ незак. Чэрпаць. Сіляла заду й зывалілась у крыніцу. Саматэвічы Касц.
        СІНІ'ЦА ж. Лучына з пасінелай драўніны. Забяры сваю сініцу — ні гарыць яна. Дзікае Глуск"
        СІНЮТА ж. Сыраежка з сіняватым адценнем. Пасля дажджу пачалі расьці сінюгі ўсюды. Ветрыпка Бых.
        СІНЯ'УКІ мн. Ядомыя грыбы. Ганна ў лесе бачыла сіняўкі, нада схадзіць пызьбірауь. Заходы Шкл.
        СІРА'К м. Світка з саматканага сукна. Пашыўсірак, а знасіўся— стаў рубяк. Паршына Гор. Ныпрянь сіряк сяньні, a то кыла кароў зьмёрзьнійі за дзень. Рымінка Чав.
        СІРУНОК, СЯРОН м. Шарпак, шарон. Ты сірунком і атскачы к ёй. Ляхаўшчына Чав. Сяньні можна хадзіць па сярёну напрамік. Вусце Чэрык. Па сярону дайніоў да самыга лесу. Кашалёўка Касц. Усю дарогу шйлі па сіруну. Заходы Шкл.
        СІ'ТНІК м. Сітніца. Дзе ты брала сітнік? Грыбная Слабада Кір.
        СІЧА'С, СЧАС прысл. Зараз. Ну ідзі, я січас пріду. Бярозкі Хоц. He крічыця! Січас іду! Вусце Чэрык. Шчас вучыцяль к нам прыдзець. Магілёў.
        СКА'БДА ж. Стрэмка. Хутчэй выўігні скапку з рукі — баліуь вочань! Рэкта Гор.