Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 128с.
Мінск 1981
Проціў упарства можна найсці лякарства.
Прочкі дзелаюць без сарочкі.
Прыбяруся я мяхом — стыдна будзець жаніхом.
Прывычка не атопак: з нагі не скінеш
Прьшшла свіння да каня, ды шэрсць не такая.
Прыйшлі калядкі — бліпы ды ладкі.
Прыйшло махам і пойдзець прахам.
122
Прыйшлось Іванцу к аднаму канцу.
Прыйшоў не званы — ідзе не гнаны.
Прымак — той жа батрак.
Прыходзіцца шыльца к більцу.
Прыцапісь к багатаму, а ён адкупіцца.
Прышыў кабыле хвост, а ў яе свой ёсць.
Птушачка й мушачкамі сыта.
Птушачка па бубцы сабіраець і сыта бываець.
Пусціўся Мікіта на валакіту.
Пушкажыгушка, аджыві жывушку.
Пушны хлеб не голад.
Пяшочкам з мяшочкам.
Рад дурань, што пірог вялік.
Радзіў як радзіў, абы б не падгадзіў.
Разважыў, як размазаў.
Раздзеляць чэрці па чвэрці.
Ранняя птушачка крошкі падбіраець, а позняя вочкі праціраець.
Расці хлапца, ды не жалей дубца.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца.
Рыжага ды крывога бойся, як пса злога.
Сабака брэшаць, а конь ідзець.
Сабака касмат — яму ж цёпла, мужык багат яму ж добра.
Сабачы век зжыў.
Сабраліся тучкі ў кучкі.
Сава не родзіць сакала, а такога, як сама.
Саломенны муж луччы залатога сына.
Сама сябе жняя б’е, калі не чыста жне.
Сам з кокаць, а барада з локаць.
Сарока шчыкатала, гасцей казала.
Свае чэрці пагрызуцца, дый памірацца.
Сварка — дзелу папраўка.
Свая сярмяжка не цяжка.
Свая хатка, як родная матка.
Святы пакою, луччы з табою.
Свяці, пляшывы,— боты пашыю. _
Сем седакоў на воз — абы конь вёз.
Сёння гулі, заўтра гулі — будзеш хадзіць без кашулі.
Сівізна — у бараду, а чорт — у рабро.
Скасавурыўся, як чорт на пана.
123
Скаціна не моўна — нічога не скажа.
Скоры паспех людзям на смех.
Служба — тужба.
Смачна было, ды блізка дно.
Смачны кусок найдзець куток.
Смяецца, каму няймецца.
Старожа луччы варожа.
Сто коп у машну хоп.
Страва любіць заправу.
Стралян сароку, варону — даб’ешся да яснага саколу.
Стрымалы з голаду не пухне.
Суджанага і канём не аб’едзеш.
Схіліўшы хвост ды пад мост.
Сядзіць, як сыч, і з носу капціць.
Сячы, дождж, на дзедаў плеш, а нам на кулеш.
Тады баба варажыць стала, калі хлеба не стала.
Тады дзеўка стала пышна, як замуж выйшла.
Тады дзеўка схамянулася, як у пузе страпянулася.
Тады маю, калі ў руках трымаю.
Такісякі, сухі, не мазаны.
Так лёгка, як лапці плесць.
Таксяк накасяк, абы не палюдску.
Так удалося, што баба забіла лося.
Там сядзіць, айдзе й совы не кугакаюць.
Там харашо, дзе нас няма.
Таннае мяса сабакі ядуць.
Татава хата ўсім багата.
Тая, што хвастом матае.
To не бракоўка, калі дзеўка чорна, толькі б была яна праворна.
To не пір, калі прынукі няма.
Трапілась чарвяку на вяку.
Тым жа салам ды па тым жа ранам.
Ты мяне вызваль, а я цябе выўчу.
У адной бярлозе два мядзведзі не жывуць.
Уваншлі з кагалам — і бацька з жыгалам.
У вас адпелі, а ў нас ад’елі.
У голад намруцца, а ў вайну наўгуцца.
Угору пайшоў, аж вяроўкі трашчаць.
Удалося, як той Салосе.
Уданы, як запраданы.
124
Удаўся на прыказкі, як сабачая шкура на прывязкі.
У дварэ не ўежна, дык улежна.
Узяў дзіця за руку — матку за сэрца.
Узяў кабалу па сваю галаву.
Узяў чорт кароўку — няхай бярэць і вяроўку.
У крыніцы сцюдзёная вадзіца.
Умірае не стары, а паспелы.
У Нясвіжы людзі хіжы: салому таўкуць — бліны пякуць, сена смажаць — бліны мажуць.
У плісіцы тры тысячы.
Упрасіўся злыдня на тры дня, а ў год не выжывеш.
Урадзіўся сівец — жыту канец.
У сваім краю, як у раю.
Усе ласы на чужыя прыпасы.
Усе мае зборы — лапці ды аборы.
Усе падкі на рэчы сладкі.
У сквапнага горла вялікае.
У старцах жыць, ды з перцам есць.
У старэцкім целе ды панская душа.
У тры тапары дровы сякуць — аднаго рака пякуць.
Ухадзі, голы, a то абдзяруць.
У яго столькі дамоў, колькі ў зайца калоў.
У яго шыла голіць.
Хадзіў бы ў злоце, ды дзірка ў роце.
Хазяйства вадзіць — не разінуўшы рот хадзіць.
Халву ў палу, а гугель за пазуху.
Харашо іграеш, ды не падцінаеш.
Харошы зацей — усяму парадак.
Хлеба не стала — баба плакаць стала.
Ходзіш, як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, а другую абуўшы.
Хоць бяздворны, ды ўсюды праворны.
Хоць вох, ды ўдвох.
Хоць гразь пляскаць, абы сваё сыскаць.
Хоць за пянюшка, калі няма жапішка.
Хоць не багаты, ды зухаваты.
Хоць няўзрачна, ды прыдачна.
Хоць у латаным, абы не ў хватаным.
Хто вінен, аддаць павінен.
Хто да каго, a non да Кацькі.
Хто захоча, няхай скоча.
Хто кажа на глум, а ты бяры на вум.
125
Хто круціцца, той жыць вучыцца.
Хто мала мае, той ні аб чым не дбае.
Хто не мае, той не дбае.
Хто перабірае, той перамярае.
Хто позна ходзіць —сам сабе шкодзіць.
Хто топіцца, і за брытву хопіцца. ✓
Хто ўмачыў, той і высушыць.
Цельца маладзіцца — скулачка садзіцца.
Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно і ў маю панеслі яго да гаю.
Ці Лявон, ці не Лявон, а з роду не вон.
Ці ўсё спажыць, што ў чужой клеці ляжыць.
Цягаў воўк авец, цяпер і ваўка пацягнулі.
Чаго б та плакаў сляпы, калі б бачыў сляды.
Часам с квасам, а парою з вадою.
Чорт панёс на дзіравы мост.
Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў.
Чорт чорту апавядаўся: адзін міргнуў—другі дагадаўся.
Чужая доля пад бок коле.
Чужая хата — чужы кут.
Чужое дабро бярэ за рабро.
Чужое не свеце й не грэе.
Чужыя грошы — аскома.
Чуў звон, ды не знае, дзе ён.
Чым галей, тым смялей.
Чэравы харашы, а падчароўкі луччы.
Чэшуцца конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом.
Шалёная муха ўкусіла за вуха.
Шануй адзежу ў дварэ, а яна цябе — у людзях.
Што блюдзём, то людзём.
Што будзе, то будзе, а Грышка на куце не будзе.
Што вінен, аддаць павінен.
Што вобак, то прыяцель.
Што вясною ножкаю топ, то зімою ручкаю хоп.
Што год, то прыплод.
Што доля прызначыць, таго ніхто не перайначыць.
Што нам да таго, хто парадзіў каго.
Што на той чэсці, калі нечага есці.
Што рок, то й прарок.
126
Што страўка, то й папраўка.
Што ў лесе родзіцца, у дварэ згодзіцца.
Шугаючы расшугасш, а сабіраючы сабярэш.
Шчасце пераходзячы жывець.
Эй, воўча, сядзі моўча.
Я быў бы рад радзёшанек, калі б у другі раз быў маладзёшанек.
Я, Васіль, на работу не сіл, а як клёцкі ў малаку, за чатырох валаку.
Язык у роце — меле што хоце.
Якавы мы самі, такія й нашы сані.
Якая матка, такое дзіцятка (цялятка).
Якая ні ёсць вара, еш не перагавара.
Якая прыправа, такая й страва.
Якая сілка, такая й скібка.
Якая яда, такая й хада.
Як брусніца краснабока, дык наспіць парабак вока..
Як гукнецца, так і адгукнецца.
Як жбан сарвецца, дык і разаб’ецца.
Як заруне, дык пралуне.
Які бы той быў крук, штоб выпусціў з рук.
Які ні госць, а ўсё ж клопату досць.
Які павідач, такое яго й павіданне.
Які сакавік, такі й красавік.
Як паў, дык і прапаў.
Як пойдзе ліха з рання, то аж да змяркання.
Як прыйшло махам, так і пайшло прахам.
Я ксціцца — не спіцца, я й варочацца — есць хочацца, a як куснуў, дык і заснуў.
Як уляжацца, песня будзець.
Яна табе праціўна, як старцу грыўна.
ЗМЕСТ
Прадмова ........................................................ 3
Умоўныя скарачэнні........................................ 5
Слоўнік.......................................................... 7
Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы......................... 114
МАТЕРНАЛЫ К ОБЛАСТНОМУ СЛОВАРЮ МОГНЛЕВІЦННЫ
Нздательство «Наука п техннка»
На белорусском языке
Рэдактар /1. М. Садоўская. Мастак /1. М. Пятроў. Мастацкі рэдактар &• А. Жа~ хавец. Тэхнічны рэдактар Д. I. Кручонак. Карэктар М. /1. Вячорка
ІБ № 1727
Здадзена ў набор 05.05.81. Паднісана ў друк 16.07.81. AT 18І69. Фармат 84Х108,/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Друк. арк. 1.0. Ум. друк. арк. 6,72. Ум. фарб.адб. 21,11 тыс. Уч.выд. арк. 6,65. Тыраж 3000 экз. Заказ №■ 870. Цана 45 к. Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук БССР і Дзяржаўнага хамітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600. Мінск. Ленінскі праслект, 68. Друкарня імя Фракцыска (Георгія) Скарыяы выдавецтва «Навука і тэхніка». 220600. Мшск, Ленінскі праспект, 68.
S3