Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 128с.
Мінск 1981
ГНІЛУ'ХА ж. Гнілыя трэскі для дымара. Треба ўсігда нызыпасіць гнілухі. Вусце Чэрык.
ГНУ'СЛЫЙ прым. зневаж. Нядобры, брыдкі, агідны. Кыш, гнуслый! Нака, нака, дзяржы зы іголку, треба нітку нычарціць. Шаламы Слаўг.
ГРАБАНУ'ЦЬ зак. груб. Ударыць, штурхнуць. Як грабануў яго, дык той аж перакуліўся. Кляшчоўка Глуск.
ГНЯЗДО н. перан. Паглыбленне на градзе, куды "рэба садзіць цыбулю, часнок. Зрабі гнёзды, а я пріду з работы і пысажу часнок. Журбінская Буда Касц.
ГОЙДА аг. Гультай. Ды ён жа нічога ня дзелыіць, ляжыць на печкі — вот і гойда. Вялікі Бор Касц.
ГОМАЛКА ж. Засушаны сыр дамашняга вырабу. Мы сушы.лі гомалкі і ўслед елі. Дзікае Глуск.
25
ГРА'БАР м. Чалавек, які капае калодзеж. Цяпера грабыры нарысхват. Заполле Шкл.
ГРА'ВІСТЫЙ прым. Неўрадлівы, з сумесі пяску з гравіем (пра глебу). Усія гравістыя зімля ў нас ны чыгірёўскіх гародых. Высокае Клім.
ГРА'ДКА ж. Рашотка, якая ставіцца ў задок павозкі. Грятку ны вазку ў зялёный цьвет пыкрасілі. Вялікі Бор Касц. •
ГРА'ДКІ мн. Месца на печы, дзе можна пагрэцца. Ой, як я замёрс. Даб скарей пыд гряткі зыбрацца. Рэкта Гор.
ГРА'ЗДА прысл. Вельмі, надта. Гразда сусетка зыдаецца сваім сынам. Чырвоная Слабада Бых.
ГРАЗІ'ВЕЦ м. Балота, дзе можна касіць сена. Ды ты ж дзень і ноч валочыйі сена з грязіўца! Вялікі Бор Касц.
ГРАЗЮ'ЧА ж. Гразь. На вуліцы тыкая грязюча, што нівазможна йціць. Ныцыпляў грязючы ны сыпагі дый ходзіць пы хаці. Елавец Хоц.
ГРАК м. перан. пагардл. Няспрытны, някемлівы чалавек. Што ты, грак, стаіш? Ідзі дровы сеч. Радзівонаўка Гор.
ГРА'КНУЦЦА зак. Ударыцца. Гракнулася аб лёт, што чуць пыднялася. Кляшчоўка Глуск.
ГРА'КНУЦЬ зак. Стукнуць. Як гракну, дык паляціш адсюль. Кляшчоўка Глуск.
ГРА'ХНУЦЬ зак. Энергічна паваліць. Бароліся, дык я яго так. лоўка грахнуў. Нічыпаравічы Шкл.
ГРАШАТЫ' мн. іран. Грошы. У каго грашаты ёсць, тэй жывець прыпяваючы. Зацяцерка Кругл.
ГРУ'ДКА ж. Пярэдняя частка цела пчалы. А во ета грутка. Вусце Чэрык.
ГРУДОК м. перан. Месца, дзе прымацоўваюць дошку для розных аб’яў. Ці ты быў на грудку? Дзікае Глуск.
ГРУЗОК м. Цяжар, што цягне сетку ўніз. Прывяжы да сеці грузкі. Заходы Шкл.
ГРУНЁМ прысл. Бягом, вельмі хутка. Грунём ніслася даетуль! Заброддзе Бых.
ГРЫБА'ТЫЙ прым. Таўстагубы. Mae нешта панадуліся губы, во якій стаў грыбатый. Чачэвічы Бых.
ГРЫБОУНІК м. Пірог, начынены грыбамі. А ў нас такога грыбоўніка ні пякуць. Галоўчын Бял.
ГРЫБЫ' мн. перан. груб. Губы. Раздуў грыбы, як
26
цадзілкі. Скураты Кругл. Чаго надуў свае грыбы? Паршына Гор.
ГРЫЖЫНА' ж. Бручка. Вырысла грыжына, як з усяго поля. Скураты Кругл.
ГУЖБА' ж. Лаза, якой звязваюць бярвенне ў плыты. Плыты звязваюць гужбой, такой лазой, яе ўюць як вярёўку. Вусце Чэрык.
ГУЛЕ'Ц м. Удзельнік гульні. Што ты за гулец, што ня можыш пы мячыку пыпасьць. Заполле Шкл.
ГУРКОУНІК, ГУРОЧНІК М. Каліўе гуркоў. Гуркоўнік бальшэй, а гуркоў німа. Бярозкі Хоц.
ГУРЫ'НА ж. Мулінэ. Купіла маток гуріны, як езьдзіла ў Чавусы. Вялікі Бор Касц.
ГУ'СІНА ж. Адна гусь. Ільдзіна ўпала і гусіну задавіла, жырная была. Цвёрдаў Бых.
ГУСТУ'ШКА ж. Пюрэ. Мы болыа за ўсё любім есьць густуйіку з гуркамі. Вялікі Бор Касц.
ГУСЦЕ'Ж м. Гушча (у супе або баршчы). Падлейка мне гусьцяжу с капусты, a то адна вада папалась. Загор’е Бых.
ГУТАТА'ЦЦА, ГУТА'ШЫЦЦА незак. Гушкацца, гойдацца, катацца на качэлях. Дзеці цэлы час гутаталіся ў садзі. Скураты Кругл. Ета на сорыкі гутутаюцца на арэліх. Заполле Шкл.
ГУСЯ'ЧЫНА ж. Гусяціна. У цябе к масьлініцы гусячыны будзіць быгата? Заполле Шкл.
ГУ'ШЧА ж. перан. Каша з ячменных круп. У нас сяньні дзюжа смашная гушча. Касц.
Д
ДАЛОНЯ ж. Далонь. Далоня ўся ў мазалях. Сялец Бых.
ДАЛЯЧЭЙ прысл. Далей; на большай адлегласці. Я жыву далячэй зы цябе. Чав.
ДАУГО прысл. Даўно, шмат часу назад. Даўго мы лапці насілі. Сялец Бых.
ДАУМІ'ЦЦА зак. Дадумацца, здагадацца. Даўміцца ў такую позьнь прыйсьці. Лежнеўка Маг.
ДАХОДЖАЦЬ незак. Дабівацца. Хай бы ты даходжыла пенсіі. Зацяцерка Кругл.
ДЗВІТНУЦЬ зак. перан. Пайсці. Стыяла, стыяла Анюта тутыцька дый дзьвігнула ў хату. Лудчыцы Бых.
27
ДЗЕ'БРА ж. Забалочаная мясцовасць, зараснікі. А такую дзебрю завёў, што ні выбрацца. Цітаўка Клім.
ДЗЕД м. перан. Дзіцячая гульня, падобная на гарадкі. Хлопцы, дывайце ў дзеда гуляць. Заполле Шкл.
ДЗЕ'ДЗІК м Галушка з тоўчанай бульбы. Мам, зрабі мне дзедзік і дай кісляку. Бярозаўка Глуск.
ДЗЕ'ЛАЦЬ незак. Рабіць (у розных значэннях). Што ты тутыцька дзелыіш упыцьмах? Рымінка Чав. Скарэй вязьмо дзелый, вунь хмара йдзець. Заходы Шкл.
ДЗЕРАВЯ'НКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве. Бацінкі пупырвалісь, дык падбі дзірівянкі, дый даходзіій. Бярозкі Хоц.
ДЗЕРАВЯ'ННЫЙ прым. Драўляны. У нас усё дзірівянныя дамы, німа каменных. Скураты Кругл.
ДЗЕЛЬКА м. ласк. Назва маленькага парасяці. Дзёлька мой, еш мылачко. Вялікі Бор Касц.
ДЗОГАЦЬ незак. Падскокваць. Маліц так дзогыіць, аж вокны дрыжаць. Чырвоная Паляна Чав.
ДЗУ'РЫЦЬ незак. Ліць. Цэлую ноч дзурыў дошч і ні перастае, чорт бы яго падраў. Дзікае Глуск.
ДЗЫГА'ТЫ прым. Высокі (чалавек). Такі ўжо дзыгаты ў яе старшы хлопец. Кляшчоўка Глуск.
ДЗЮ'ЖА прысл. Надта, вельмі. Дзюжа ш ты хітрый. Ялізава Асіп. Нешта дзюжа сыруватый ячмень пылучылі. Шаламы Слаўг.
ДЗЮЛЬ м. Злачынец. Етыга дзюля ўжо выпусці.лі с цюрьмы. Елавец Хоц.
ДЗЮ'РЧАЦЬ незак. Цурчаць. Пад етым кустом дзюрчыць ручаёк даўнымдаўно. Скураты Кругл.
ДЗЯВУ'ЛЯ ж. зневаж. Дзяўчына. Такой дзявулі пыра на работу хадзіць. Нічыпаравічы Шкл.
ДЗЯЖНІЧОК м. Абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу. Павесь дзяжнічок у сянях. Дзяжнічок можна было й замяніць. Кляшчоўка Глуск.
ДЗЯ'ЖЫЦЬ незак. Доўга ісці. Астаўся ат аўтобуса і дзяжыў пешшу дваццаць кіламетрыў. Каўшова Мсц.
ДЗЯНЯ'ШНІ прым. Надоены днём. Дзяняшні ўдой ужо здалі. Боркі Кір.
ДЗЯРУТА ж. перан. Непаваротлівая, неахайная жанчына. Вун пыійла дзярюга нейкыя. Высокае Клім.
ДЗЯ'ТЛАВІНЬ м., ДЗЯ'ТЛІНА ж. Дзятлавіна. ён з лесу трі вазы сена прівёз. Ды якое сена! Адзін дзятлы28
вінь. Забычанне Касц. Каля дарог у нас столькі дзятлывіну. Горкі. Ідзі аткасі нямнога дзятліны. Бабровічы Маг.
ДЗЯЦРНЕЦ м. 1. Нячысты дух. Хай яго дзяцінцы бозьмуць. Сялец Бых. 2. перан. Непаседа. Дзяцінец нейкі, а ні дзяцёнык, паседу ж ны яго німа. Мацееўшчына Маг.
ДОГЛЯДАК м. Догляд. Ужэ й доглядак пара пачынаць. Кляшчоўка Глуск.
ДОЙКА ж. Даярка. Дойкі пашлі ўжо на херму, скора дзень будзець. Цяцерын Кругл.
ДОЛІ прысл. Унізе, на падлозе. Hi дзяржы ты хлопца долі, ён ужо аш сьсінеў. Давыдавічы Бых.
ДОЛЬНІК м. Нахлебнік. Дшчэ адзін дольнік з’явіўся. Лазовіца Клім.
ДОСТАЧКА ж. Дошка, на якой рэжуць мяса, сала і інш. Дзе дзелыся достычка? На газеці мяса ні рэжуць. Бярозкі Хоц.
ДРА'НКА, ДРАЧОНА ж. Бабка, страва з дранай бульбы. Вельмі смашная дранка з малаком. Заходы Шкл. Дранка добра зыпраўленая, натта спыдыбалыся мне. Губіншчына Чэрык. Ну й і ўдылася мыя драчона. Паршына Гор.
ДРА'НКІ, ДРАЧОНЫ мн. Дранікі. Ну й дранкі сяньні ўдалісь, проста аб’ядзеньня. Рудня Слаўг. Я пікла сяньні драчоны ны заўтрак. Мацееўшчына Маг.
ДРА'ПЧЫК м. Прылада для рыхлення глебы. Бяры драпчык і поіідзім бульбу палоць. Кульшычы Слаўг.
ДРАЧ м. Дзяркач. Драч валяецца на дварэ, а як трэба, дык знайсьці нельга. Сялец Бых.
ДРА'ЧКА ж. Тарка. Забяжы і купі, ні забудзь, драчку ў мыгазіні. Бярозкі Хоц.
ДРЫВРЦЬ незак. Трызніць. Калі сын быў бальны, дык дрывіў абышто. Сідаравічы Маг.
ДРЫ'ЛІХА ж. Саматканая спадніца. Бывала, у дрыліхых толькі палоць хадзілі. Сялец Бых.
ДРЫН м. Кій, якім звычаііна паганяюць ці адганяюць жывёлу. Вазьмі там дрын ды дрынам яго, ніхай ні абгрызаець парога. Заполле Шкл.
ДУ'ЛІНА ж. Дрэва ігрушы. На дуліні было многа дулік, а цяпера сохнець. Сухары Маг.
ДУХАВІ'НА ж. Упадзіна ў ніжняй пярэдняй частцы грудной клеткі. Балаваўся і даў пад рэбры, у самую
29
духавіну. Чачэвічы Бых. Як даў пад духавіну, дык думала ня выжыву. Сялец Бых.
ДУЦА'К м Чалавек, які ўмешваецца не ў свае справы. Ты як дуцак, усюды табе дзела. Елавец Хоц.
ДУШНЯ'К м. Запечак. Пакладзі рукавіцы ў душняк, хай сохнуць. АсманКасаева Бял.
ДЫ'БАЛА м. Высокі, няскладны чалавек. На гэтага дыбалу нічога ні купім, трэба ўсё шыць. Тажылавічы Бабр.
ДЬГЛЯ ж. Неахайная жанчына. Дыля ета толька гуляіць, а ў хаце ні разу ні прібярець. Елавец Хоц.
ДЫМАКУ'Р м Дымар. Узяў дымакур і абыйшоў усе вуліцы. Во хуліган! АсманКасаева Бял.
ДЫ'ШЛА н. Дышаль, жэрдка, якая злучае перадок і заднюю частку калёс. Дышла ажно злымалысь, во ныгрузіў. Заполле Шкл.
Е
Е'ТА часц. Гэта. Ета ты ў грібы хадзіла? Лудчыцы Бых.
Е'ТЫЙ, Е'НЫЙ, Е'СТЫЙ займ. Гэты. У еным годзі ён у школу пойдзіць. Рэкта Гор. Ну во, ійто ж цяперя дзелыць зь етымі пырысятымі. Рудня Слаўг. А естый высокій — мой брат. Загор’е Бых. Ў ету вясну ідзець многа дажджоў. Бярозкі Хоц.
Е, ЁСЬ, ЁСІТКА. ёсць. У мяне ё цікавая кнійіка. Ялізава Асіп. Ці ёсь у цябе сьпічкі? Паршына Гор. Ёсітка ў цябе цяперя буракі? Каменка Крыч.
ЁДКІ прым. Пранізліва халодны. Зімою выда на речкі ёдкыя. Бярозкі Хоц.
ЁКНУЦЬ незак. Кальнуць, рэзка стукнуць (пра сэрца). Так спужалыся, што серца ёкнула. Кавалёўка Клім.
ЁМАЧНІК м. Чапяльнік. Вырыш ты якінебудзь ёмычнік. Чапляёўка Гор.
ЁРЗА аг. асудж. Неспакойны, непаседлівы чалавек. Сядзі ціха, ёрза, хоць бы рас спакойна пысядзеў зы сталом. Радзівонаўка Гор.
ЁУНЯ ж. 1. Будынак, у якім труць лён. Раней у нас была ёўня для сушкі льна, а цяпера мы ня сушым, а ял паднімім, дык яго ў Шклоў і пывязуць. Еўдакімавічы Шкл. 2. Лазня. Наша ёўня разбурылась, нету дзе памыцца. Еўдакімавічы Шкл.
30
ж
ЖАБУНЯ'ЦЬ незак. 1. Адгаварвацца. Дос жыбуняць, ідзі й зьдзелый, йіто нада. Рымінка Чав. 2. Гаварыць адно і тое ж некалькі разоў. Рас табе жыбуняць, паслухыць нада. Вялікі Бор Касц.
ЖАДОБА аг. Скупы чалавек. У етый жадобы луччы ні прасі, зімой сьнегу ні дасьць. Бярозкі Хоц.