Маўглі  Рэдзьярд Кіплінг

Маўглі

Рэдзьярд Кіплінг
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 218с.
Мінск 1981
106.31 МБ
— Зноў? Мінулы раз мяне гналі за тое, што я чалавек. На гэты раз за тое, што я воўк. Хадзем, Акела!
Жанчына — гэта была Месуа — перабегла цераз дарогу да статка і крыкнула:
— О сын мой, сын мой! Яны кажуць, што ты вядзьмар і можаш, калі захочаш, зрабіцца ваўком! Я ім не веру, але ўсё-такі ідзі адсюль, a то яны заб’юць цябе. Балдзео кажа, што ты чарадзей, але я ведаю, што ты адпомсціў за смерць майго Натху.
— Вярніся, Месуа!—крычаў натоўп.— Вярніся, a то мы паб’ём цябе камянямі!
Маўглі засмяяўся кароткім злосным смехам,— камень ударыў яго па губах.
— Бяжы назад, Месуа. Гэта недарэчная казка з тых, якія расказваюць пад вялікім дрэвам вечарамі. Я ўсё ж адпомсціў за твайго сына. Бывай і бяжы хутчэй, бо зараз я пашлю на іх статак, а ён рухаецца хутчэй, чым ляцяць камяні. Я не вядзьмар, Месуа. Бывай!.. Ну, яшчэ раз, Акела! — крыкнуў ён.— Гані статак у вароты!
Буйвалы і самі рваліся ў вёску. Ім не трэба было, каб іх падганяла выццё Акелы, яны, як віхор, уляцелі ў вароты, расшпурляўшы натоўп направа і налева.
— Лічыце!—з пагардай крыкнуў Маўглі.— Можа, я ўкраў у вас буйвала? Лічыце, таму што больш я не буду пасвіць для вас статак. Бывайце, людзі, і скажыце дзякуй Месуі, што я не паклікаў сваіх ваўкоў і не ўзяўся ганяць вас узад і ўперад па вясковай вуліцы.
Ён павярнуўся, і пайшоў прэч разам з ваўком-адзінцом, і, пазіраючы ўгору на зоркі, адчуваў сябе шчаслівым.
— Болып я ўжо не буду спаць у пастках, Акела. Давай возьмем шкуру Шэр-Хана і пойдзем адсюль. He, вёску мы не зачэпім, бо Месуа была добрая да мяне.
Калі месяц узышоў над раўнінай і нібы заліў яе малаком, напалоханыя сяляне ўбачылі, як Маўглі з двума ваўкамі ззаду і з клункам на галаве бег да лесу
ваўчынай рыссю, пакідаючы за сабой мілю за міляй. Тады яны пачалі біць у званы і затрубілі ў ракавіны яшчэ мацней, чым дагэтуль. Месуа плакала, Балдзео ўсё болып хлусіў, расказваючы пра свае прыгоды ў джунглях, і закочыў тым, што расказаў, нібыта Акела стаяў на задніх лапах і размаўляў, як чалавек.
Месяц ужо заходзіў, калі Маўглі і абодва ваўкі падышлі да ўзгорка, дзе была Скала Савета, і спыніліся перад логавам Маці Ваўчыхі.
— Яны прагналі мяне з чалавечай чарады, маці! — крыкнуў ёй Маўглі.— Але я стрымаў сваё слова і вярнуўся са шкурай Шэр-Хана.
Маці Ваўчыха не спяшаючыся выйшла з пячоры са
сваімі ваўчанятамі, і вочы яе загарэліся, калі яна ўбачыла шкуру.
— У той дзень, калі ён уціснуў галаву і плечы ў наша логава, гонячыся за табой, Жабянятка, я сказала яму, што з паляўнічага ён стане здабычай. Ты зрабіў як трэба.
— Добра зрабіў, Маленькі Брат,— пачуўся нечы нізкі голас у зарасніку.— Мы сумавалі ў джунглях без цябе.— Багіра падбегла і пацерлася аб босыя ногі Маўглі.
Яны разам падняліся на Скалу Савета, і на тым пляскатым камені, дзе сядзеў раней Акела, Маўглі разаслаў тыгравую шкуру і прымацаваў яе чатырма бамбукавымі калкамі. Акела лёг на шкуру і па-даўнейшаму пачаў склікаць ваўкоў на Савет: «Глядзіце, глядзіце, о ваўкі!»—якраз як у тую ноч, калі Маўглі ўпершыню прывялі сюды.
3 таго часу як змясцілі Акелу, Чарада заставалася без важака і ваўкі хадзілі на паляванне або біліся як хто надумаецца. Аднак ваўкі па звычцы прыйшлі на покліч. Адны з іх закульгавелі, трапіўшы ў пастку, другія ледзь чыкільгалі, параненыя шротам, трэція запаршывелі, бо харчаваліся рознай дрэнню, шмат каго недалічваліся зусім. Але ўсе, хто застаўся жывы, прыйшлі на Скалу Савета і ўбачылі паласатую шкуру ШэрХана на скале і вялізныя кіпцюры, што матляліся на канцах пустых лапаў.
— Глядзіце як след, о ваўкі! Хіба я не стрымаў слова? — сказаў Маўглі.
I ваўкі прадзяўкалі: «Стрымаў!», а адзін, самы заняпалы, завыў:
— Будзь зноў нашым важаком, о Акела! Будзь нашым важаком, о дзіцяня! Нам апрыкрала беззаконне, і мы хочам зноў стаць Вольным Народам!
— He,— правуркатала Багіра,— гэта немагчыма. Калі
вы будзеце сытыя, вы можаце зноў ашалець. Нездарма вы называецеся Вольным Народам. Вы біліся за Волю, і яна ваша. Ешце яе, о ваўкі!
— Чалавечая чарада прагнала мяне,— сказаў Маўглі.— Цяпер я буду хадзіць на паляванне ў джунглях адзін.
— I мы будзем хадзіць на паляванне разам з табой,— сказалі чацвёра ваўчанят.
I Маўглі пайшоў і з гэтага дня займаўся паляваннем у джунглях разам з чатырма ваўчанятамі.
Але ён не заўсёды заставаўся адзін: праз многа гадоў ён стаў дарослы і ажаніўся.
Але гэта ўжо — гаворка для вялікіх!
ЯК СТРАХ ПРЫЙШОЎ У ДЖУНГЛІ
Закон Джунгляў, які куды старэйшы за ўсе іншыя законы на зямлі, прадбачыў амаль усе выпадковасці, якія могуць выпасці на долю Народа Джунгляў, і цяпер у гэтым Законе ёсць усё, што маглі даць час і звычай. Калі вы чыталі іншыя апавяданні пра Маўглі, дык памятаеце, што ён правёў болыпую частку свайго жыцця ў Сіянійскай Воўчай Чарадзе і навучаўся Закону ў бурага мядзведзя Балу. Гэта Балу сказаў хлопчыку, калі таму надакучыла выконваць яго загады, што Закон падобны на ўчэпістую ліяну: ён хапае кожнага і нікому ад яго не ўцячы.
— Калі ты пражывеш з маё, Маленькі Брат, дык пабачыш, што ўсе джунглі падначальваюцца аднаму Зако-
ну. I. гэта будзе не дужа прыемна бачыць,— сказаў Балу.
Яго словы ўвайшлі ў адно вуха Маўглі і выйшлі праз другое: хлопчык, у якога ўсё жыццё ідзе на яду і сон, не будзе асабліва непакоіцца, пакуль бяда не падыдзе да яго ўпрытык. Але настаў год, калі словы Балу пацвердзіліся, і Маўглі ўбачыў, што ўсе джунглі падпарадкуюцца аднаму Закону. Гэта пачалося пасля таго, як зімовых дажджоў не выпала амаль зусім і дзікабраз Сахі, сустрэўшы Маўглі ў бамбукавым зарасніку, расказаў яму, што дзікі ямс падсыхае. А ўсе ж ведаюць, што Сахі пераборлівы да смешнага і есць толькі самае смачнае і самае спелае. Маўглі засмяяўся і сказаў:
— А мне які клопат?
— Цяпер — амаль ніякага,— суха і няветліва адказаў Сахі, пабразгваючы іголкамі,— а там будзе відаць. Ці можна яшчэ даваць нырца ў глыбокай яме пад Пчалінай Скалой, Маленькі Брат?
— He. Дурная вада ўся кудысьці сышла, а я не хачу разбіць сабе галаву,— сказаў Маўглі, які быў упэўнены, што ведае не менш, чым пяць дзікабразаў, разам узятыя.
— Тым горш для цябе: у маленькую расколіну магло б увайсці хоць колькі-небудзь розуму.
Сахі хуценька адхіліўся, каб Маўглі не тузануў яго за шчацінкі на носе. Калі Маўглі перадаў Балу словы Сахі, мядзведзь на хвіліну задумаўся і прабурчаў:
— Калі б я быў адзін, я змяніў бы месца палявання, перш чым астатнія пра гэта здагадаюцца. Ды толькі паляванне сярод чужых заўсёды канчаецца бойкай — хаця б яны не зрабілі чаго-небудзь кепскага дзіцяняці. Пачакаем, паглядзім, як будзе цвісці махуа.
Гэтай вясной дрэва махуа, плады якога любіў Балу, так і не зацвіло. Сметанковага колеру васковыя пялёсткі былі спалены спякотай, перш чым паспелі распусціцца, і ўсяго некалькі бутонаў, ад якіх нядобра пахла, упала на зямлю, калі мядзведзь стаў на заднія лапы і страся-
нуў дрэва. Потым паступова невыказная спякота прабралася ў самае сэрца джунгляў, і яны пажоўклі, пабурэлі і нарэшце пачарнелі. Зялёны зараснік на схілах яроў выгараў, памярцвеў і скруціўся, нібы кавалкі чорнага дроту; патаемныя азёры высахлі да дна, пакрыліся скарынкай, і нават самыя лёгкія сляды на іх берагах захоўваліся доўга, быццам вылітыя з чугуну; сакавітыя сцяблінкі плюшчу, што абвівалі дрэвы, упалі да іх камлёў і завялі; бамбук засох і трывожна шамацеў на спякотным ветры; мох сышоў са скал у глыбіні джунгляў, і яны зрабіліся гэткія ж голыя і гарачыя, як сінія валуны ў рэчышчы патоку.
Птушкі і малпы, разумеючы, што ім пагражае бяда, перабраліся на поўнач у самым пачатку года, а алені і дзікі забіраліся далёка ў засохлыя на корані палеткі вакол вёсак і нярэдка паміралі на вачах у людзей, якія занадта аслабелі, каб забіваць іх. Каршун Чыль застаўся ў джунглях і растлусцеў, бо падлы было вельмі многа. Кожны вечар ён паўтараў звярам, якія ўжо не мелі сілы сысці на новыя мясціны, што сонца забіла джунглі на тры дні лёту ва ўсе бакі.
Маўглі, які дагэтуль не ведаў сапраўднага голаду, узяўся за стары мёд трохгадовай даўнасці; ён выграбаў з апусцелых вуллёў сярод скал мёд, чорны, як ягады цёрну, і пакрыты налётам застылага цукру. А яшчэ ён даставаў лічынкі, што пазабіраліся глыбока пад кару дрэў, і выкрадаў у восаў іхнюю дзятву. Ад дзічыны ў джунглях засталіся' скура ды косці, і Багіра забівала тройчы на ноч і ўсё не магла наесціся ўволю. Але горш за ўсё было тое, што не хапала вады, бо Народ Джунгляў п’е хоць і рэдка, але ўдосталь.
А спякота ўсё трымалася і трымалася і выпіла ўсю вільгаць, і ў рэшце рэшт з усіх рэк, рэчак і ручаёў заставалася толькі галоўнае рэчышча Вайнгангі, па якім бруіўся тоненькі ручаёк вады паміж мёртвымі берагамі;
і калі дзікі слон Хатхі, які жыве сто гадоў і нават больш, убачыў доўгі сіні каменны хрыбет, што выступіў з-пад вады пасярэдзіне патоку, ён пазнаў Скалу Міру і тут жа ўзняў хобат і затрубіў, абвяшчаючы Вадзяное Перамір’е, як пяцьдзесят гадоў назад абвясціў гэтае Перамір’е яго бацька. Алені, дзікі і буйвалы хрыпла падхапілі яго заклік, а каршун Чыль, лятаючы над зямлёй вялікімі кругамі, свістам і крыкам паведамляў джунглям пра Перамір’е.
Паводле Закону Джунгляў, забойства каля вадапою караецца смерцю, калі Перамір’е ўжо аб’яўлена. Гэта таму, што напіцца вады важней, чым пад’есці. Кожны звер у джунглях як-небудзь пераб’ецца, калі мала дзічыны,
але вада ёсць вада, і калі засталася ўсяго адна крыніца, любое паляванне спыняецца, пакуль Народ Джунгляў ходзіць да яе на вадапой. У добрыя часы, калі вады было шмат, звярам, што хадзілі на вадапой да Вайнгангі або ў іншае месца, пагражала смерць, і гэтая небяспека павялічвала асалоду начнога жыцця. Спусціцца да ракі так спрытна, каб не зашамацеў ні адзін лісточак; хадзіць па калена ў грукатлівай вадзе парогаў, якая заглушае любы шум; піць, азіраючыся цераз плячо, са страхам напружваючы ўсе мускулы для першага адчайнага скачка, а потым пакачацца па пясчаным беразе і вярнуцца з мокрай пысай і поўным жыватом да зачараванага тваёй смеласцю статка,— усё гэта з захапленнем рабілі маладыя алені з бліскучымі гладкімі рожкамі якраз таму, што ў любую хвіліну Багіра або Шэр-Хан маглі кінуцца на іх і схапіць. Але цяпер гэтая гульня ў жыццё і смерць была скончана, і Народ Джунгляў падыходзіў галодны і змучаны да абмялелай ракі — тыгр і мядзведзь разам з аленямі, буйваламі і дзікамі,— піў забруджаную ваду і доўга стаяў над ракой, не маючы сілы крануцца з месца.